Friday, August 19, 2011

ПЕРАТВАРЭНЬНЕ ГОСПАДА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Два разу прыйшлося чалавеку уступіць у славу Боскую і знутры гэтай славы запазычыць новае веданьне пра Жывога Бога. Першы раз распавядае нам Біблія пра тое, як Майсей паднімаўся на гару Сінайскую з тым, каб атрымаць ад Бога тыя запаведзі вечнага жыцьця, якія павінны былі прыгатаваць чалавецтва да сустрэчы і прыняцьця Хрыста. Людзі, пакінутыя ў падножжа гары, чужыя па сваёй грэшнасьці і зачыненасьці сваіх сэрцаў таямніцы сустрэчы з Богам, пазіраючы на гару, бачылі яе атачоную цёмным воблакам, бурай, громам і маланкамі. І Майсей у страху і трапятаньні, але з непахіснай верай паднімаўся на гэту гару для таго, каб там сустрэць Жывога Бога і ад Жывога Бога атрымаць жыватворчыя словы. І падняўшыся на вяршыню гары, Майсей уступіў у гэта цёмнае, непранікальнае воблака, і знутры як бы, увайшоўшы ў яго, ён быў азораны сьвятлом; бо гэта воблака, цёмнае і непранікальнае для вонкавага позірку, гэта сьвятло, сьвятло нястворанае, сьвятло нястворанае Боскага жыцьця. І толькі здольныя уступіць у яго верай, глыбокай пашанай, адкрытасьцю душы могуць зь цемры перайсьці да сьвятла.