Saturday, December 7, 2013

ІНТЭРВІЮ СЬВЯЦЕЙШАГА ПАТРЫЯРХА КІЕЎСКАГА І ЎСЁЙ РУСІ—УКРАІНЫ ФІЛАРЭТА ДЛЯ ЎКРАІНСКАЕ РЭДАКЦЫІ “РАДЫЁ СВАБОДА”

— Ваша Сьвятасьць, як Вы лічыце, якой павінна быць роля Цэрквы падчас гэтых падзей, якія працягваюцца па усёй Украіне, перш за усё, у сталіцы. Падзеі, якія назвалі “Эўрамайданам”. Царква павінна актыўна умешвацца або быць за межамі, толькі заклікаючы да мірнага разьвіцьця падзей?
— Царква павінна быць з народам і я пра гэта заявіў у сваім звароце да народа. Таму мы ў палітыку не умешваемся. Але для нас неабыякава тое, што адбываецца ва Украіне. Чаму студэнты выйшлі на Майдан Незалежнасьці? Гэта была не палітычная дэманстрацыя. Пачалася яна як пратэст супраць таго, што урад не падпісаў пагадненьне аб уваходжаньні Украіны ў ЭС на правах асацыяцыі. Гэта было першае. Далей студэнтаў зьбілі, народ абурыўся і гэта ператварылася ў масавую дэманстрацыю. Да гэтага далучылася палітычныя партыі — апазыцыя. І таму яно уступіла ужо такі масавы і палітычны характар.