Saturday, January 4, 2014

КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЯ ПАТРЫЯРХА КІЕЎСКАГА І УСЁЙ РУСІ-УКРАІНЫ ФІЛЯРЭТА

Правялебным архіпастырам , богалюбным пастырам,
годнаму манаству і усім верным
Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату
Дарагія браты і сёстры!
Хрыстос нарадзіўся ! Славім Яго !
Кожны год мы сьвяткуем Нараджэньне Хрыстова - найвялікшая сьвята усяго хрысьціянства, таму што Сын Божы, быўшы Творцам сьвету, прынізіў Сябе і стаў чалавекам. Што гэта значыць? Гэта азначае , што велічны, неспасьціжны і неапісаны Бог не толькі наблізіўся да чалавека, а, зьмірыўшы Сябе да бясконцасьці, злучыўся з чалавечай прыродай.
Для чаго Сын Божы ўвасобіўся і стаў чалавекам, ва усім падобным да нас, акрамя граху? Трэба сур'ёзна задумацца над тым, дзеля чаго Бог зрабіўся чалавекам. Можа , дзеля таго, каб даць людзям маральны закон? Не! Бог даў гэты закон праз Майсея. Акрамя таго, закон Божы напісаны ў сэрцы кожнага чалавека: сумленьне ёсьць закон Божы. Можа, Ён прыйшоў, каб вылечваць хворых, уваскрашаць мёртвых, тварыць добрыя справы, абараняць бедных і пакрыўджаных? Не! І да Яго прарокі тварылі цуды і нават уваскрашалі мёртвых. Для чаго ж тады Бог сышоў на зямлю?