Monday, December 30, 2013

КАЗАНЬ У НЯДЗЕЛЮ СЬВЯТЫХ ПРААЙЦОЎ

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
Упадабаныя браты і сёстры!
Сёньня, у за некалькі дзён да сьвята Божага Нараджэньня, наша Сьвятая Праваслаўная Царква нагадвае нам пра яго набліжэньне і рыхтуе да годнай сустрэчы з гэтым вялікім сьвятам. У цяперашнюю, першую падрыхтоўчую да сьвята нядзелю, яна успамінае сьвятых, якія жылі да Каляд Хрыстова, - старазапаветных прарокаў і усіх пабожных людзей, якія з вераю чакалі прышэсьця Ратаўніка, з-за чаго і гэтую нядзелю называецца нядзеляй сьвятых праайцоў. Гэтым успамінам яна пераносіць нас думкай ў часы старазапаветныя, у часы , якія папярэднічалі прыходу абяцанага Богам Мэсіі , і для нашага натхненьня да маральнага самаачышчэньня ставіць перад намі цэлая процьма вялікіх праайцоў, што празьзялі сваім богапрыемным жыцьцём.