Thursday, January 27, 2011

ДУХАЎНІК БЕЛАРУСКАГА СУПРАЦІВУ

Прат. Сяржук Горбік
Алена Катавіцкая

Летам 2006 году, рыхтуючы разам з Сяргеям Яршом кнігу “Беларускі Супраціў”, мы ведалі аб япіскапе Гэрмане толькі агульныя зьвесткі і месца яго пахаваньня. Не на шмат больш дадзеных было і ў 2007-м падчас падрыхтоўкі чацьвертага нумару часопісу “Беларускі Рэзыстанс”.  Але Бог заўсёды дапамагае ўслаўленьню сваіх сьвятых. Таму сёньня мы можам распавесьці значна больш аб япіскапе Наваградзкім Гэрмане, мужным патрыёце Беларусі, які паклаў жыцьцё за яе волю і незалежнасьць, а таксама пра яго ахвярную працу.
 

АКАФІСТ СВЯТОМУ ЯНУ ПАПЯРЭДНІКУ

Кандак 1
Непераможнага Ўладыкі прароку і папярэдніку, прыслаўнаму Яну Хрысьціцелю сьпяваем гэтую хвалебную песьню, а ты, спавясьціўшы аб прыходзе Выратавальніка, ад усялякіх бед збаў сьпяваючых:
Радуйся, слаўны Ян, Прарок, Папярэднік і Хрысьціцель Хрыстовы!
Ікас 1
Анёл – дабравесьнік зьявіўся Захарыю ў храме, каб спавясьціць яму аб вялікай міласьці Госпада, ён аб табе, Ян, прынёс радасную вестку, мы ж сьпяваем табе так:
Радуйся, дзівоснай Боскай Рады таямніца; радуйся, выкананьне цудоўнага задуму Боскага.
Радуйся, даўно прароцтвам Ісаі прадбачаны; радуйся, Збаўцы Папярэднік, прарокам прадказаны.
Радуйся, бо народжаны ты па абяцаньню Анёла; радуйся, бо ты абраны быць прарокам Усявышняга.
Радуйся, Голас Слова Госпада; радуйся, Папярэднік Сьвяціла Адвечнага.
Радуйся, зарніца, што папярэднічае прыходу Сонца Праўды; радуйся, Боскага Сьвятла сьвяцільнік.
Радуйся, анёл у целе, адукаваны Анёлам; радуйся, плод малітвы, Усявышнім падараваны.
Радуйся, слаўны Ян, прарок, папярэднік і Хрысьціцель Хрыстовы!

АКАФІСТ ДА СЬВЯТОГА РОЎНААПОСТАЛЬНАГА КНЯЗЯ І ПЕРШАГА МУЧАНІКА КІЕЎСКАЕ ЦАРКВЫ АСКОЛЬДА – МІКАЛАЯ

Кандак 1
Абранага Богам князя, першага мучаніка Кіева, асьветленага сьвятлом Любові Боскай, Сьвятога Аскольда – Мікалая ў малітвах праславім. А ты, які зь няволі язычніцкае вызваліў Кіеўскую Русь і скіраваў да Царства Хрыстовага, вымалі і дзеля нас ласкі, каб душы нашы ахрысьціліся ў рацэ чыстае Праўды і вечнага Жыцьця і даведаўшыся свае правіны, заўсёды бачылі і ўзьвялічвалі Бога ў вышынях, сьпяваючы табе:
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Ікас 1
Нязгасным сьвяцільнікам зрабіўся ты дзеля тых, няспынна шукае шлях да Божага Царства, скіраваўшы на праўдзівы шлях веры заблукаўшых язычнікаў. І нас, Аскольд – Мікалай, апрані ў чыстую вопратку Хрыстовай веры малітвамі тваімі, каб мы слаўна сьпявалі табе:
Радуйся, грэх пасарамаціўшы; радуйся, навука веры Хрыстовай.
Радуйся, мучанікаў слава; радуйся малітоўнік за душы нашы.
Радуйся, хрысьціян абарона; радуйся, язычнікаў навярненьне.
Радуйся, першы мучанік Царквы Кіеўскай; радуйся, неабсяжная Любоў Боская.
Радуся, у боскай мудрасьці хрысьціян настаўнік; радуйся, плот выратаваньня дзеля язычнікаў.
Радуйся, перамогай увенчаны; радуйся, настаўнік дабра і міласэрнасьці.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.

АКАФІСТ СЬВЯЦІЦЕЛЮ ПЯТРУ (МАГІЛЕ)

Сьвяціцель Пётр (Магіла), мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, — адзін з выбітных праваслаўных герархаў XVI—XVII стагоддзяў.
Пётр Магіла нарадзіўся ў канцы 1596 года ў сям'і ваявод (князёў) Малдаўскіх, якая вызначалася вялікае набожнасьцю. Дзядзька Пятра Магілы — Георгій — быў праваслаўным Малдаўскім мітрапалітам (1587 — 1589 г.г.), іншы дзядзька — Ярэмія — гаспадаром Малдаўскім (1595—1606 г.г.) і, нарэшце, бацька Пятра Магілы Сімеон быў ваяводай Валошскім, з 1601 года — гаспадаром Валахіі, а з 1607 года — Малдавіі. Род ваявод Магіл славіўся сваёю набожнасьцю і прыхільнасьцю да Праваслаўя, апякунстваваў Львоўскаму Праваслаўнаму брацтву і прысылаў яму значныя сродкі. Няма сумненьня, што менавіта Мітрапаліт Георгій пасеяў у душы юнака, будучага Мітрапаліта Пятра, добрае насеньне і глыбокую рэлігійнасьць, веды, любоў да Бога і да Сьвятой Праваслаўнай Царквы.
Калі Пятру было адзінаццаць гадоў, сям'я Магілы перабралася на Заходнія украінскія землі.
Насуперак пануючай тут каталіцкай веры, сям'я Пятра Магілы захоўвала Праваслаўе і нават садзейнічала яго росквіту. Так, бацька Пятра Магілы і родны дзядзька Ярэмія будуюць Усьпенскі храм пры Львоўскім брацтве; стрыечная сястра Пятра вядомая як заснавальніца і дабрадзейка шматлікіх манастыроў на Левабярэжжа Ўкраіны.