Monday, September 20, 2010

СЛОВА НА НАРАДЖЭНЬНЕ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

сьвяціцель Андрэй Крыцкі

Цяперашняе сьвята ёсьць дзеля нас пачаткам сьвятаў. Будучы мяжой закону і правобразам, яно разам з тым служыць брамай да мілаты і праўды. Абвяшчаючы славу дзявоцтва, гэта богаабраны дзень прапануе ўсяму стварэньню агульную радасьць. Майце дзёрзкасьць, кажа ён, гэта сьвята нараджэньня Дзевы, і зь ім абнаўленьня роду чалавечага. Дзева нараджаецца і рыхтуецца быць маці Ўладара ўсіх – Бога. Дзева робіцца пасярэдніцай паміж веліччу Боскасьці і нямогласьцю плоці.

Ды весяліцца ж цяпер усялякае стварэньне, ды сьвяткуе ўся прырода. Ды радуецца неба вышэйшае, і “воблакі ды крапяць праўду” (Іс. 45:8), ды “падаюць горы салодкасьць” (Ам. 9:13), “і гудзеце, горы, ад радасьці; бо суцешыў Гасподзь народ Свой і памілаваў пакутнікаў Сваіх” (Іс. 49:13), і “паслаў моцнага выратавальніка нам, нашчадка Давіда, слугі Свайго” (Лк. 1:69) – усячыстую і недатыкальную мужчынамі Дзеву, ад якой нарадзіцца Хрыстос, надзея і выратаваньне язычнікаў. Ды радуецца цяпер усялякая ўдзячная душа і пакліча ўсё стварэньне на свае абнаўленьне і аднаўленьне. Цяпер Стваральнік усяго ўладкаваў створаны храм, і стварэньне рыхтуецца ў новае Боскае жыльлё Творцы. Цяпер выгнаная з краіны асалоды прырода наш прыме пачатак абагаўленьня і рука імкнецца ўзьнесьціся да найвысокае славе. Цяпер Адам прыносіць ад нас і за нас першае Богу – Марыю, у якой новы Адам без насеньня робіцца хлебам дзеля аднаўленьня роду чалавечага. Цяпер адчыняецца вялікія нетры дзявоцтва і царква, па вобразу шлюбнае, упрыгожваецца чыстым бісэрам праўдзівае нявіннасьці. Цяпер сыны чалавечыя прымаюць першабытны дарунак вобразу і падабенства Боскага: боская прыгажосьць, пашкоджаная брудам граху, павяртаецца чалавеку праз саюз прыроды чалавечай зь народжаным Марыяй “прыгажэйшага за сыноў чалавечых” (Пс. 44:3), – і чалавек прымае ранейшы богаствораны і богападобны выгляд. Цяпер няплодная, звыш чаканьня, робіцца маці і нарадзіўшы Нарадзіўшую без мужа, асьвячае натуральнае нараджэньне. Цяпер, па прароцтву, галіна Давыда ўзрасла з расквітнеўшага жазла Арона, каб узрасьціць нам жазло сілы – Хрыста. Цяпер ад Юды і Давыда адбываецца Дзева Юначка, выяўляючы сабой царскую і сьвятарскую годнасьць Таго, Хто прыняў на Сябе сьвятарства Арона па “падабенстве Мелхісэдэкавым” (Жыд. 7:15). Цяпер мілата ўзвысіла ў годнасьці таямнічы эфор Боскага сьвятарства, зрабіўшы яго з тканіны царскага насеньня. Каротка кажучы, цяпер пачынаецца аднаўленьне прыроды нашае, і зрабіўшыся трухлявым сьвет, прымаючы годную Бога асьвету, атрымлівае пачатак другога боскага тварэньня.

Чалавек першапачаткова быў створаны дасканалым: але прырода ягоная згубіла сваю ўроджаную годнасьць, пазбавілася мілаты праз грэх непаслушэнства. За гэта мы і былі выгнаныя з краіны жыцьця і замест райскае асалоды атрымалі жыцьцё часовае, як спадчыну роду, а зь ёй сьмерць і тленьне роду нашага. Усе палюбілі зямлю і пачалі аддаваць ёй перавагу прад небам, такім чынам не засталося аніякай надзеі на выратаваньне, апрача вышэйшае дапамогі. Ні натуральны, ні напісаны закон, ні палымяныя словы прарокаў няздатныя былі вылечыць хваробу. Ніхто не ведаў, як выправіць прыроду чалавека, і пасродкам чаго зручна было б узьвесьці яе да першабытнае дасканаласьці, пакуль Творца не пажадаў як бы зноў стварыць стрункі і прыгожы сьвет, зьнішчыць сілу граху, што ўварвалася ў старажытнасьці і нарадзіла сьмерць, і падарыць нам дзівоснае, свабоднае і абсалютна пазбаўленае запалаў жыцьцё, праз аднаўленьне наша ў хрышчэньні боскага нараджэньня. Але як бы перадалася нам гэтае вялікае і найбольш праслаўленае дабро, настолькі адпаведнае законам Боскасьці, калі б Бог не зьявіўся нам у плоці, не аддаўся законам прыроды і не пажадаў усяліцца і пажыць зь намі вядомым Яму чынам. А як бы ўсё гэта здолела б прыйсьці ў выкананьне, калі б раней не паслужыла таямніцы чыстая і нявінная Дзева, якія ўмясьціла б ва ўлоньні сваёй няўмяшчальнага, па закону перабольшваючага ўсе законы прыроды? І здолела б паслужыць дзеля гэтае таямніцы нейкая іншая дзяўчына, апрача той адзінай, якая раней ўсіх родаў была абраная Творцам прыроды? Гэтая Дзева ёсьць Багародзіца Марыя, Богам праслаўленая, зь улоньня якой выйшаў у плоці Усябоскі, і якую Сам Ён уладкаваў цудоўным храмам дзеля Сябе. Яна зачала без насеньня і нарадзіла нятленна, таму што яе Сын быў Богам, хоць і нарадзіўся ў плоці, без зьмяшэньня і хваробаў. Гэтая Маці, сапраўды, не пазнала болі нараджэньня, уласьцівых парадзіхам і дзівосна сілкавала малаком Сына, народжанага без мужа. Дзева, нарадзіўшы зачатага без насеньня, заставалася нявіннае. Таму, праўдзіва гэтая Дзева завецца Багародзіцай: нявіннасьць Яе шануецца і нараджэньне сьвяткуецца. Бог, зьяднаўшыся з чалавекам і зьяўляючыся ў плоці, даруе Дзеве Марыі Сваю ўласную славу. Жаночая сутнасьць раптам вызваляецца ад першай клятвы, і як першае ўвяло грэх, так першае ж пачынае выратаваньне.

Хто ж гэтая Дзева і ад якіх бацькоў адбылася? Скажам аб гэтым коратка, узгадаўшы, па магчымасьці, тое, што расказваецца аб ёй. Марыя, слава ўсіх, нарадзілася ад роду Давыда, а ад насеньня Якіма. Яна паходзіць ад Евы, а была дачкой Ганны. Якім быў мужам набожным, выхаваны ў законе Божым, жывучы цнатліва і ходзячы прад Богам, ён, прынамсі, састарэўся бязьдзетным. Таксама і Ганны была жонкай любячай Бога, жыўшая зь мужам сваім ва ўсялякае чысьціні, але яна пакідалася няплоднае. Прызнаючы першым і адзіным сваім абавязкам шанаваць запаветы Госпада, Ганна, аднак, штодзённа ўражалася джалам няплоднасьці, сумавала і пакутавала, носячы зьнявагу бязьдзетнасьці. Так Якім і Ганна наракалі аб тым, што нямелі нашчадка роду свайго, тым ня менее іскра надзеі яшчэ не згасла ў іх абсалютна: абодва яны ўздымалі малітву да Бога аб дараваньні ім дзіцяці дзеля працягу насеньня іхняга, – абодва пераймалі пачутай некалі малітве Ганны (1 Цар. 1:10), не адыходзілі ад храму, старана просячы Бога, каб Ён падараваў плод бязьдзетным. І не пакідалі яны сваіх намаганьняў, пакуль не атрымалі жаданага. Сапраўды, Падаўца падарункаў не пагрэбаваў дарункам надзеі. Хуткая сіла хутка паўстала на дапамогу да праліваючых сьлёзы замілаваньня і смутку прад Богам і састарэлую пару зрабіла здольнае да ўзрастаньня плоду. Такім чынам, ад няплодных і высахлых бацькоў, як бы ад арашоных дрэваў, узрос дзеля нас прыслаўны плод – усянявінная Дзева. Сувязь няплоднасьці разбурыліся: малітва звыш чаканьня апынулася плоднай, няплодная нарадзіла плод, бязьдзетная зрабілася шчасьлівае маці. Паколькі ж узрасьціўшая зь улоньня свайго Колас нятленьня адбылася ад няплоднае маці, то бацькі ў першым квітненьні Яе ўзросту прывялі Яе ў храм і прысьвяцілі Богу. Зьдзяйсьняўшы тады чарговае служэньне сьвятар, пазнаўшы хор дзяўчатак, што крочылі прад і пасьля Дзевы, узрадаваўся і ўзьвесяліўся, бачачы як бы дзейнае выкананьня Боскіх абяцаньняў. Ён пасьвяціў гэтую Дзеву Богу, як годны дар, як нейкую прыемную Богу ахвяру, і, як вялікі скарб выратаваньня, схаваў Яе ў самых патаемных частках храму. Тут Юначка хадзіла ў апраўданьнях Госпада, як у шлюбным палацы, сілкуючыся нябеснае ежай да часу заручын, які быў прадвызначаны раней усіх стагодзьдзяў Тым, Хто, па невымоўнае міласэрнасьці, нарадзіўся ад Яе, і Тым, Хто раней часоў і прасторы Боска нарадзіў Яго, і разам супрыродным і супасадным і сушанаваным Духам Ягоным, а гэта і ёсьць адзіная Боскасьць непадзельная і нязьменная і ні ў чым не адрозьнівалася, апрача асабістых якасьцяў. Такім чынам, нарадзіўшыся ад Дзевы навучыла нас вераваць у Сьвятую Тройцу: адвечнае Слова – Сын уладкаваў у Дзеве Сваё ўвасабленьне, нарадзіўшы Айцец пажадаў гэтае ўвасабленьне ад Юначкі, Дух Сьвяты ахінуў і асьвяціў улоньне неспасьціжным чынам зачаўшай.

Людзі Боскія, сьвяты збор! Ушануем памяць богабацькоў, узьвялічым сілу таямніцы. Кожны зь нас, па дадзенае яму мілаце, ды прынясе годны дарунак гэтае ўрачыстасьці. Бацькі – добрых дзяцей, няплодныя – няплоднасьць граху. Калі хто зь вас бацька, хай пераймае бацьку Ўсясьвятой Дзевы. Маці, сілкуючая сваіх дзяцей, хай радуецца разам з Ганнай, выхаваўшай дзіця, дадзенае ёй па малітве. Пазбаўленая дабраслаўлёнага плоду, хай прыходзіць зь верай да радасьці, што ўзрасла ад Ганны, і галіна няплодная апладатварылася. Дзева, набожна жывучая, хай будзе маці слова, упрыгожваючы словам прыгажосьць душы. “Разам багатыя і бедныя, юнакі і юначкі, старыя зь юнакамі” (Пс. 48:3; 148:12), ды сьвяткуюць ў гонар Юначкі Маці Хрыста Бога. Пасьпяшаемся за ідучымі дзевамі, увойдзем у сьвятое сьвятых. Там сьпее водарная кветка, там Бог прыгатаваў палац дзеля Юначкі. Таму дзевы – блізкія Яе радуюцца, уладкоўваючы будучыню: таму дачкі Сіёну крочаць за Ёй, як за царыцай. Храм адчыніў сьвяцейшую браму, каб прыняць усяўладарную славу, сьвятое сьвятых адчынілася, каб узяць у свае недасягальныя нетры Усясьвятую Маці Ўсясьвятога. Там падрыхтавана дзеля Дзевы ежа цудоўная, нябеснае сілкаваньне прапануе Ёй Той, Хто сам неўзабаве будзе сілкавацца малаком Яе. Сілкавальнікам Юначкі быў Дух Сьвяты да таго часу, калі патомак Давыда – Іосіф заручыўся зь Дачкой Давыда, і Яна прыняла словы Гаўрыіла замест насеньня, пасьля чаго была недатыкальнае шлюбу, зьяўляючыся маючай ва ўлоньні і нарадзіла Сына, не згубіўшы нявіннасьці, паколькі нарадзіўшыся ад Яе захаваў і пасьля нараджэньня непашкоджанымі знакі дзявоцтва. Ён ёсьць Ісус Хрыстос, праўдзівы Бог. Яму слава, гонар і пакланеньне зь Айцом і Сьвятым Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.


БЯСЕДА НА ВЫРАТАВАЛЬНАЕ НАРАДЖЭНЬНЕ БАГАРОДЗІЦЫ І ЗАЎСЁДЫ ДЗЕВЫ МАРЫІ

сьвяціцель Рыгор Палама.

1. Сапраўды, усялякі час зьяўляецца зручным для таго, каб пакласьці пачатак выратавальнаму ладу жыцьця і паказваючы гэта, вялікі Павал казаў: “Сёньня бліжэй да нас выратаваньне, чым тады, калі мы ўверавалі. Ноч прайшла, а дзень наблізіўся: дык вось, адкінем дзеі цямна і апранемся ў зброю сьвятла. Як удзень, будзем паводзіць сябе прыстойна: ні ў аб'ядзеньні і п'янстве, ні ў распусьце і блудзе, ні ў свары і зайздрасьці; але апранецеся ў Госпада (нашага) Ісуса Хрыста, і клопат пра цела не ператварайце ў пахаценьні.” (Рым. 13:11 – 13); не адзін нейкі вызначаны час альбо дзень называе добрым дзеля выратаваньня, але (кажа, што) пасьля зьяўленьня Госпада і Бога, і Выратавальніка нашага Ісуса Хрыста, усялякі час зьяўляецца добрым для гэтага. Таму што, як зь узыходам пачуцьцёвага сонца, для людзей надыходзіць час дзеля цялеснае дзейнасьці, – як прамовіў Давыд: “Устае сонца… выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю да вечара.” (Пс. 103:22 – 23); – так і калі зазьзяла нам у плоці Сонца Праўды, пасьля зьяўленьня Ягонага, усялякі час уяўляецца добрым дзеля духоўнае дзеі, што той жа Прарок ў іншым месцы паказваючы, – пасьля таго, як казаў аб прыходзе Ўладыкі: “Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла.” – працягнуў: “Гэты дзень стварыў Гасподзь: парадуемся і ўзьвесялімся ў дзень гэты!” (Пс. 117:22, 24) Але пры пачуцьцёвым сонцы, якое быццам зьнікае ноччу, “сыдзе”, прамаўляе, “на дзеі свае і на працу сваю да вечара”; Сонца ж Праўды, будучы несыходзячым, і, па слову Апостала, “у Якога няма перамены, ані ценю пераменнасьці.” (Як. 1:17), уяўляе зручнасьць часу дзеля духоўнае дзеі непарыўным.

2. Калі ж належыць вылучыць час найбольш спрыяльны зь іншых, як, напрыклад, і бывае час сяўбы і час жніва, час насаджэньня і час збору пладоў, і час усялякае іншае працы, так і ў адносінах добрае справы адшукаеш, што і адносна яе па рознаму ўладкаваны час. Зараз – час восені, і ў ёй належнае месца займае гэты месяц (верасень), які ёсьць дзеля нас першым месяцам і пачаткам году, калі і справа нашага выратаваньня атрымала свой пачатак, што мы і сьвяткуем сёньня. Таму што сёньня нашага па мілаце пакліканьня і аднаўленьня мы і зьдзяйсьняем першае сьвятое сьвяткаваньне і ўрачыстасьць, зь якім пачало збывацца ўсё новае, і нязьменна зьмяняць часовае падзаконнае, і дух – літару, і праўда – цень.

3. Таму што сёньня адчыніўся новы Сьвет і цудоўны Рай, у Якім увасобіўся і ад Якога нарадзіўся Новы Адам дзеля зьяднаньня старажытнага і абнаўленьня ўсяго сусьвету; Новы Адам, Якога не спакусіш, але Які Сам абхітрыць падманшчыка (д’ябла) і даруе свабоду тым, якія на падставе спакушэньня (іх д’яблам) падверглі сябе палону граху. Сёньня падрыхтавана на зямлі дзіўная Кніга, не напісаньне слоў, але здольная насіць Само Жывучае Слова; і слова – не ў паветры лятаючае, але – Нябеснае; не асуджанае на зьнікненьне, але – слухаючых Яго збаўляючае ад згубы; не – ад руху чалавечага языка, але – ад Бога Айца адвечна народжанае. Сёньня бачна бывае Адушаўлёная Няствораная Боская Скінія і Славесны і Духоўны Ківот, сапраўды “дае вам сапраўдны хлеб зь нябёсаў жыцьцё сьвету” (Ян 6:32, 33). Сёньня, як гаворыцца ў Псальме: “Вернасьць і мілата сустрэнуцца” (Пс. 84:11) – сапраўдная Прыгажосьць існуючага ад пачатку чалавечае шляхетнасьці – “справядлівасьць і мір пацалуюцца”, Тая Праўда, Якога і самога кіраўніка ілжы і існуючы пачатак ілжы выгнала, як несправядліва асуджаная і праўдзіва судзячая, і зьвязаўшая моцнага ў злу і сасуды ягоныя скрала і пераплавіўшая іх і зрабіўшая іх здольнымі зьмясьціць у сябе Боскую праведнасьць; і такім чынам, верай у Яго апраўдала палонных граху, узьняла іх дзеля вечнага знаходжаньня зь Сабой, князя ж злу, зьвязаўшы непарушнымі ланцугамі, аддала вечнаму і цёмнаму полымю. Сёньня ўзрос, прадказаны ў прароцтве Ісаі, “Пасынак ад кораня Есэевага” (Іс. 11:1), ад Якога “Галіна вырасьце”, галіна, не датычнае завяданьню, але і наша сутнасьць – завяўшая і праз гэта пазбаўленая неўвядальнага месца асалоды – зноў паклікаўшы і ўзводзячы да квітненьня, і даруючы яму вечнае квітненьне, і ўзводзячы на нябёсы, і ўводзячы ў рай. Жазло ж – з дапамогай Якога Вялікі Пастыр скіраваў слоўную паству на вечныя пашы; Жазло – абапёршыся на Якое наша сутнасьць, скінуўшы зь сябе старажытную трухлявасьць і нямогласьць, лёгка крочыць на неба, пакідаючы зямлю ўнізе дзеля тых, якія схіліліся да зямлі, як пазбаўленыя апоры.

4. Але – які гэта Новы Сьвет, цудоўны Рай, дзівосная Кніга, Адушаўлёная Боская Скінія і Ківот, Ісьціна (зазьзяўшая) ад зямлі, праслаўленае Жазло Есэя? – Гэта – раней нараджэньня і пасьля нараджэньня Заўсёды Дзева Юначка, Нараджэньне Якой ад няплодных бацькоў мы сёньня сьвяткуем. Якім і Ганна, жывучы адзін з адной і будучы непарочнымі прад Богам, аднак, ад таго, што былі няплоднымі, здаваліся ізраільцянам годнымі зьнявагі. Таму што паколькі надзея на несьмяротнасьць яшчэ не была ўласьцівай, то таму пераемнасьць роду здавалася найбольш неабходнае справай. Цяпер жа, калі нарадзілася ўжо Гэтая Юначка, праз Таго, што Нарадзіўся ад Яе ў дзявоцтве, даравала нам вечнасьць, дзеля нас няма аніякай неабходнасьці ў пераемнасьці праз нараджэньне дзяцей. Але дзеля ізраільцян таго часу шматдзетнасьць здавалася вышэйшае дабрадзейнасьцю, а адсутнасьць дзяцей – такім вялікім злом, што і гэтых Праведнікаў, замест таго, каб хваліць за дабрадзейнасьць, зьняславілі за адсутнасьць дзяцей. Такім чынам, гэтыя Праведнікі, былі вельмі засмучаны ў выніку зьнявагі, і ўзгадаўшы Аўраама і Сару, і іншых, што выпрабавалі вялікі смутак на падставе адсутнасьці дзяцей, а затым узгадаўшы лекі, паслужыўшыя вылячэньнем у такім вялікім смутку, і самі вырашылі прыпасьці да Бога зь маленьнем. І, вось, цнатлівы Якім выдаляецца ў пустэльню і тут пасяліўся і жыве ў посьце, уздымаючы да Бога маленьні аб тым. Каб зрабіцца бацькам; і не саслаб ён у малітве і не сышоў адтуль, раней чым не адчуў выкананьне сваёй просьбы. Такая ж цнатлівая Ганна замыкае сябе ў знаходзячыся паблізу вялікі сад і тут з болем у сэрцы кліча да Госпада: “Пачуй мяне, Божа бацькоў маіх, і дабраславі мяне, як Ты дабраславіў улоньне Сары.” – І пачуў Гасподзь і дабраславіў іх і абяцаў выканаць іх просьбу, і Свае абяцаньне Ён цяпер прывёў у выкананьне і дараваў ім Дзіця, самае цудоўнае зь усіх некалі існаваўшых, Саму Маці Творцы ўсіх, абагавіўшую чалавечы род і зрабіўшую зямлю падобнае на нябёсы, і зрабіўшую Сына Боскага Сынам Чалавечым, а людзей – дзяцьмі Боскімі, як без насеньня зачаўшая ў Сябе і як Пладаносная невымоўна нарадзіўшая Таго, Хто зь існуючага стварыў існуючае і прывёў у добрае існаваньне і не дазваляе гэтаму разбурыцца ў нябыт.

5. Але якая падстава была таму, што Яна адбылася ад няплодных галін? – Каб разбурыць смутак і зьнявагу бацькоў, а таксама прадвыявіць павіннае, дзякуючы Ёй, адбыцца разбурэньне смутку і праклёну, напаткаўшых Прабацькаў роду чалавечага. Як жа і прырода дзёрзкасьць мела б зрабіць агульным (і дзеля іншых дзяцей) тое ўлоньне, у якім знаходзілася і зь якога выйшла Адзіная, што мела Сьвятое Сьвятых Сваім домам і Адзіная, што зрабілася сялібай Стварыўшага сутнасьць? Таму што чаму б (у такім выпадку) не зьявілася б да Яе альбо пасьля Яе Дзева і Маці Боская? – Але як раней Яе і пасьля Яе ніхто не жыў у Сьвятая Сьвятых, як падобна гэтаму і ў іншым матчыным улоньні: ні раней, ні пазьней не быў ношаны ва ўлоньні іншы плод. Паколькі ж належала, каб Маці Боская была разам і Дзевай, і разам з роду Давыда і адпавядала часу, вызначаным дзеля нашага выратаваньня, і гэты час набліжаўся і патрэбна было падрыхтаваць Дзеву, а ў той час не было нікога, хто быў бы ў большай дабрадзейнасьці, чым гэтая няплодная пара, ні хто не быў бы больш шляхетны норавам і родам сярод узводзячых свой род да Давыда, то таму гэтыя бязьдзетныя апынуліся боль прыдатныя чым шматдзетныя; як бы належала, каб усядобрае Дзіця было насімае ва ўлоньне ад бацькоў вялікае дабрадзейнасьці, і Заўсёды Дзева адбылася б ад вельмі цнатлівых, і цнатлівасьць, крочачы зь малітвай і подзьвігам, атрымала плён – зрабіцца бацькам Дзявоцтва, і тое Дзявоцтва, Якое нятленнае плоцьцю, нарадзіла Таго, Хто раней ўсялякага стагодзьдзя Боскасьцю нарадзіўся ад дзявоцкага Айца. О, крылы гэтае малітвы! О, дзёрзкасьць, якую яна атрымала прад Богам! О, сэрцы гэтыя, настолькі цнатлівыя, каб нарадзіць такую малітву, якая папярэднічала такому і такое дасягнуўшая!

6. Але вы, о сьвяты збор, слухачы словаў маіх, мая ў Хрысьці слоўная паства і ніва, прынясіце Боскае Маці дар, належны дню Яе Нараджэньня, а менавіта – зьдзяйсьненьне дабрадзейнасьці і посьпех у ёй: мужчыны і жанчыны, старыя зь юнакамі, багатыя і бедныя, князі і слугі, і наогул – усе людзі і ўсялякі ўзрост, і званьне, і рамёствы, і мастацтва! Няхай ніхто сярод вас не будзе няплодным і не прыносячых пладоў! Ніхто – сухім і няздольным успрыняць духоўнае насеньне, але, наадварот, хай рупліва прыме нябеснае насеньне – выратавальнае слова – і ад сябе ды садзейнічае справай, каб прынесьці нябесны і пажаданы Богу плод! Хай ніхто не дазволіць пачатку дабрадзейнасьці засохнуць! Хай ніхто не выяўляе сваю веру ў Хрыста толькі словамі, таму што “Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!” увойдзе ў Царства Нябеснае,” – але“той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах.” (Мц. 7:21), і “Ніхто, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надзейны для Царства Божага” (Лк. 9:62)

7. Нявінныя і даўшыя абяцаньні манаскага жыцьця, і вы, робячыя дабро саюзу нявінных, узыходзьце, і наогул, усе жаданьнем пакаяньня дасягайце таго, каб жыць зь ім адным жыцьцём. Шукайце ўсяго ў Богу праз Дзеву, што сёньня нарадзілася дзеля нас, у дзявоцтве нарадзіўшую ў часе, у плоці Таго, Хто раней усялякага стагодзьдзя быў народжаны ад нявіннага Айца; дзеля Яе і ад Яе ўвасобіўшагася адзінага Бога жывога, на Адзінага Яго гледзячы, Ім Адзіным атрымліваючы асалоду, радуючыся надзеяй, у смутку паказваючы цярпеньне, ігуменьням паказваючы послух, служачы адна адной, імкнуцца захоўваць узаемны мір, у засяроджанасьці і малітве і скрусе душы, у псальмах і сьпевах духоўны няспынна знаходзячыся, будучы нявіннымі і дзевамі душой і целам, і ва ўсіх пачуцьцях і думках, і заўсёды ва ўсім выяўляючы духоўны і дзявоцкі вобраз думкі і ўзор жыцьця. Таму што такім чынам, як гаворыцца ў псальме, крочачы ўсьлед за Боскай Маці, вы і паблізу Яе будзеце і ўвойдзеце ў няствораны рукамі храм Нябеснага Цара, у шлюбны палац несьмяротнасьці, заўсёды найбольш мірны і вечны

8. І вы, жывучыя ў шлюбе, не аддавайце сябе цалкам гэтаму сьвету; таму што і дзеля вас Гэты новаствораны і сапраўды найбольш мірны Сьвет, я маю на ўвазе – Боскую Маці, Плод шлюбу, адчыніўся сёньня. Жывучыя ў старасьці, выявіце адпавядаючы старасьці ўзор думкі, і не будзьце (нясьпелымі) юнакамі ў вашых думках і словах, і справах, па думкам плоці і згодна плоці жывучы. Юнакі, пераймайце мудрым і духоўным старцам, такіх шануйце і такім скарайцеся, і не будзьце ў няведаньні адносна таго, якая старасьць – “годная” і такім чынам “маладосьць не бывае пазбаўлена годнасьці годнае старасьці”. Калі ж вы знаходзіцеся ў няведаньні, запытайце Прамудрага Саламона, і вы пачуеце: “Мудрасьць ёсьць сівізна для людзей, і беззаганнае жыцьцё – узрост старасьці” (Прым. 4:9). Тыя, якія набылі нейкую лішку ў гэтых зямных і мімалётных, і нясталых, і лёгка пераходзячых ад адных да іншых дабротах, праз паданьне міласьціны паклапаціцеся атрымаць сябе вечнае жыцьцё; “бо жыцьцё чалавека не залежыць ад лішку ў яго маёмасьці.” (Лк. 12:15) Тыя, хто адчуў нястачу і ў самых неабходных рэчах, багацейце цярпеньнем і ўдзячнасьцю да Бога, каб быць далучаным Ім да дабрашчасных жабракоў, і вы атрымаеце ў спадчыну Царства Нябеснае (Мц. 5:3). Князі, “чынеце суд справядлівы” (Зах. 7:9) і не карыстайцеся сілай супраць вашых падуладных; пакажыце да іх не столькі нават справядлівае, колькі бацькоўскія адносіны, памятайце, што вы зь імі аднаго роду і абодва слугі. І не крочце супраць падпарадкаваньня Царквы і яе вучэньня: таму што яны зьяўляюцца сьцьверджаньнем людзей добрых намераў. Падуладныя, лічыце сваім абавязкам ў адносінах уладаў выконваць толькі тое, што не ёсьць перашкодай абяцанае надзеі на Нябеснае Царства.

9. Наогул усе, як раз зараз прынясіце сьвяткуючай цяпер Дзеве найбольш прыгожы і найбольш адпавядаючы Ёй падарунак: – ваша асьвячэньне і цнатлівасьць цела, набытыя ўстрыманьнем і малітвай. Паглядзіце ўсе, як цнатлівасьць і пост, і малітва ў скрусе, сыходзячыся разам, зрабілі Якіма і Ганну бацькамі Сасуда Боскага, Сасуду настолькі абранага, каб (здолець) пранесьці не толькі Боскае імя, – як гэта пазьней датычылася Паўла (Дзеі 9:15) – але і Яго Самога, Якога і “імя – цуд” (Пс. 8:1). І калі мы будзем моцна трымацца такой самай і іншае дабрадзейнасьці і малітваў, старана і стала знаходзячыся ў храме Божым, то і мы атрымаем дадзеную нам у скарб чысьціню сэрца, умяшчаючую і паказваючую нам Бога (Мц. 5:8). Так і Ісам называючы яе (чысьціню сэрца) і, бываючае дзякуючы ёй, скіраванасьць ад душы да Бога, “прыемным ва ўлоньні духам выратаваньня”, зьвяртаючыся да Бога (з наступнымі словамі): “Былі цяжарныя, пакутавалі, – і нараджалі як бы вецер; шчасьця зямлі ня ўчынілі, і астатнія жыхары сусьвету не загінулі.” (Іс. 26:18) Бачыце, як няплодныя і не нараджаўшыя душы робяцца добрымі ў плоднасьці?

10. Но да прамоўленых слоў Прарок дадае, кажучы: “Не паддамся, але загінуць усе жывучыя на зямлі”, гэта значыцца – жывучыя ў мітусьні зямных думак і запалаў. Такім чынам, калі мы пажадаем, браты, зрабіць нашым домам не зямлю – а неба, і не падаць на зямлю і ў поўзаючы па зямлі грэх, але пажадаем няспынна імкнуцца да боскай вышыні, – то спужаемся Бога, адпрэчым зло, праз добрыя справы зьвернемся да Яго, памкнёмся шляхам устрыманьня і малітвы закрэсьліць у сябе дурныя звычкі і думкі зьмяніць на лепшае (больш годнае), і дух свайго выратаваньня, па словах Прарока, перахварэць і нарадзіць, маючы пакліканай Дапамогай Тую, Якая дзеле малітвы і набожнага ладу жыцьця Яе бацькоў, была даравана ім сёньня; Якая і смутак бацькоў зьмяніла (на радасьць) і зьняла прабацькаўскі праклён і спыніла хваробу Прамаці, без болі ў дзявоцтве нарадзіўшы Хрыста. Якому належыць ўся слава, гонар і пакланеньне зь Адвечным Айцом і Ўсясьвятым Добрым і Жыватворчым Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.


СЛОВА НА НАРАДЖЭНЬНЕ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ


архіяпіскап Лука (Война–Ясянецкі)

Нараджэньне Тваё, Багародзіца Дзева, радасьць абвясьціла ўсяму сусьвету

Ці не здаецца некаторым зь вас перабольшаньнем гэтыя пачатковыя словы трапара цяперашняга вялікага сьвята? Ці не скажаце вы, што не толькі юдаісты, мусульмане і будысты, але нават якія адышоўшыя ад Адзінай, Сьвятой, Саборнай і Апостальскай Царквы лютэране, пратэстанты, і усе сэктанты не адчуваюць ніякай радасьці ў дзень нараджэньня Усясьвяцейшай Багародзіцы, Якую яны лічаць толькі простай набожнай жанчынай, якіх вельмі шмат?

Калі так падумаеце, то я ніяк не пагаджуся зь вамі, бо ў трапары сьвята сказана менавіта пра радасьць усяго сусьвету, а не адной толькі нашай малой зямлі. А сусьвет неабсяжна вялікі, і на начным небе мы бачым незьлічонае мноства зорных сьветаў.

Немагчыма, вядома, думаць, каб усе гэтыя зорныя сьветы былі толькі велізарнымі масамі сьветлае матэрыі, каб усё жыцьцё гэтых незьлічоных бліскучых сьветаў абмяжоўвалася тым, што вядома аб іх нам на зямлі.

Немагчыма думаць, каб толькі адна наша малая зямля была населеная духоўна разумнымі істотамі, а увесь іншы сусьвет не быў заселены нікім. Не сумняваемся ў тым, што усе гэтыя незьлічоныя сьветы, што увесь сусьвет населены невымерна вышэй нас стаячымі бесьцялеснымі сіламі анёльскімі.

І вось для вось гэтых бесьцялесных сіл Нараджэньне Усясьвяцейшай Дзевы Марыі было вялікай, сусьветнае радасьцю.

Нам, жыхарам зямлі, зь нашым вельмі абмежаваным розумам, уласьціва жыць толькі тым, што бачым і чуем на зямлі, і рэдка, рэдка выходзім мы за межы гэтых зямных інтарэсаў.

А бесьцялесным сілам нябесным, Архангелам і Анёлам, даступныя веды і разуменьне значна большыя, чым нам, насельнікам зямлі.

У незьлічоных сьветах уселенай, створанай і кіраванай Богам, адбываюцца вялікія падзеі, не вядомыя нам, але вядомыя бесьцялесным сілам нябесным, падзеі павольна і паступова пазнавальныя імі па меры таго, як яны зьдзяйсьняюцца і разьвіваюцца.

Такой падзеяй была дзеля іх і Нараджэньне Усясьвяцейшай Багародзіцы, якое яны успрынялі як нейкі толькі што разгараючыся сьвітанак нейкай найвялікай Божай справы. А цалкам зразумелі толькі тады, калі зьдзейсьнілася выратаваньне роду чалавечага Крыжам Хрыстовым і Уваскрэсеньнем.

Скончыўшы гэтае тлумачэньне, зьвернемся зноў да тапара вялікага сьвята нашага: “…бо зь Цябе зазьзяла Сонца праўды Хрыстос Бог наш і, разбурыўшы клятву, дае дабраслаўленьне, і зьнішчыўшы сьмерць, дараваў нам жыцьцё вечнае”.

І убачылі жыхары неба толькі што заняўшыся сьвітанак таго вялікага дня, калі зь улоньня Усясьвяцейшай Дзевы зазьзяла Сонца праўды Хрыстос Бог наш, і сумленным Крыжам Ягоным было зьнятч з роду чалавечага праклён Божы за першародны грэх Адама і Евы, калі праслаўленым Уваскрэсеньнем Хрыстовым род чалавечы атрымаў новае дабраслаўленьне, калі Крыж Хрыстоў скасаваў ляжачы на нас цяжар сьмерці, і адкрыўся для нас уваход у Царства Нябеснае, царства вечнай праўды і Боскае славы.

Узьнясём жа усімі сіламі сэрцаў нашых хвалу, і гонар, і бязьмерную падзяка Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, Сьвятой Тройцы, паклаўшае Нараджэньнем Усясьвяцейшай Багародзіцы пачатак выратаваньня нашага Сынам Божым.

Амін.