Monday, January 6, 2014

КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ ЯГО СЬВЯТАСЬЦІ БАРТАЛАМЕЯ, АРХІЯПІСКАПА - НОВАГА РЫМУ І СУСЬВЕТНАГА ПАТРЫЯРХА

+ Барталамей
З Божай ласкі архіяпіскап Канстантынопаля-Новага Рыму і Сусьветны Патрыярх
Усёй Поўнасьці царквы:
Мілата, міласэрнасьць, мір ад Хрыста Збавіцеля, народжанага ў Бэтлееме
Умілаваныя браты і сёстры, дзеці ў Госпадзе,
“Бо дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам”
(Ісая 9:5)
Шмат стагодзьдзяў таму Прарок прадбачыў і абвясьціў зь энтузіязмам і радасьцю нараджэньня немаўля Ісуса ад Заўсёды Дзевы Марыі. Натуральна, нават не існавала ў пэрыяд перапісу Аўгуста-кесара, месца для бясьпечнага пражываньня Сьвятой Дзевы, якая несла на руках дзіця ад Сьвятога Духа. Такім чынам, сьвяты Язэп, як яе названы муж і абаронца абавязаны быў весьці яе ў пячору, у пячору з жывёламі, “для таго, каб нарадзіць дзіцяці”.
Неба і зямля атрымалі яе, прапаноўваючы ў падзяку свайму Творцы: “анёлы даравалі гімн, нябёсы - зорку, вешчуны падарункі ; пастухі - цуд, зямля - вяртэп, пустыня пячору; мы, Маці Дзеву. Пастухі былі са статкам, абараняючы яго на працягу усёй ночы, калі анёлы былі сьведкамі Таямніцы ў радасьці сьпявалі гімны Богу”. (Ад вячэрнія Раства)