Friday, January 21, 2011

ПРОПАВЕДЗЬ VII НА БОГАЯЎЛЕНЬНЕ

сьвяціцель Леў Вялікі
І. Неабходна справай выявіць тое, што пазнаецца верай. Таямніцы Хрыста сутнасьць і таямніцы, і прыклады.
Памяць аб справах, зьдзейсьненых Выратавальнікам роду чалавечага, вялікую нам, упадабаныя, прыносіць карысьць [пры ўмове], калі мы пачынаем узнаўляць тое, што шануем як прадмет веры. Бо ў домабудаваньні таямніц Хрыста ўтрымліваюцца і сілы мілаты, і падставы заахвочваньня [Col. 0257B] навучаньня [нашага], каб Таго, Якога спавядаем духам веры, мы таксама і прыкладу дзеяў пераймалі. Бо яшчэ самыя пачаткі, якія Сын Божы дзеля Свайго Нараджэньня прыняў праз Маці Дзевы, настаўляюць нас да посьпеху ў набожнасьці. Бо адначасна ў адной і той жа Асобе зьяўляецца простым сэрцам і чалавечае прыніжэньня, і боская веліч. Неба і нябесныя называюць сваім Стваральнікам Таго, дзяцінства Якога сьведчыць калыска. Дзіця са слабым целам зьяўляецца Госпадам і Ўладаром сусьвету, у ва ўлоньні Маці захаваны Той, Хто [Сам] ні ў якія межы няўмяшчальны. Але ва [усім] гэтым – лекаваньне нашых параненьняў і ўзьняцьце ад нашага падзеньня, бо калі б не зьядналіся ў адзінства такая супрацьлегласьць, то няздольная была б чалавечая прырода быць адноўлена Богам.

АКАФIСТ СЬВЯЦIЦЕЛЮ НЯКТАРЫЮ, МIТРАПАЛIТУ ПЕНТАПОЛЬСКАМУ, ЭГIНСКАМУ ЦУДАТВОРЦЫ

(Ад ракавых хвароб)
Сьвяціцель Няктарый Эгiнскі (1846-1920) зрабіўся ў наш няпросты час той Эвангельскай сьвечкай, якую Бог паставіў сьвяціць усяму сусьвету. З дзяцінства выхаваны ў набожнасьці і дабрачыннасьці, ён яшчэ пры сваім жыцьці быў абдараваны ад Бога дарам празорлівасьці і цудатворцы. Гасподзь ўзнагародзіў Свайго слугу высокім санам япіскапа. Але і будучы мітрапалітам Пентапольскім, сьвяціцель Няктарый зьведаў шматлікія і несправядлівыя абвінавачваньні і паклёп, пераносячы ўсё гэта з нязьменнай пакорнасьцю і послухам. Да ракі з ягонымі мошчамі, зьмешчанай на грэцкай выспе Эгіна, сьцякаюцца паломнікі са ўсяго сусьвету. Асабліва вядомы сьвяціцель Няктарый вылечваньнем ад ракавай хваробы, шматлікія сьведчаньні гэтага сабраныя ў кнізе, прысьвечанай сьвятому.
Кандак 1
Абраны Няктарый Пентаполя мітрапаліт і Эгінскі цудатворца, прыносім Табе просьбу аб хварэючых родзічах нашых: вызвалі іх,бо ты ёсьць лекар ракавых язваў і іншых хваробаў, усяму сусьвету дабрыню даруеш, таму адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам сьпеў табе прыносім: радуйся Няктарый, архірэй Боскі.