Friday, March 18, 2011

ХРЫСЬЦІЯНСКАЯ ТЭАНІМІЧНАЯ ЛЕКСЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПРАВАСЛАЎНАГА І КАТАЛІЦКАГА ЎЖЫВАНЬНЯ

Мусорын А.Ю.
Характэрнай рысай рэлігійнай гісторыі беларускага народа ёсьць тое, што беларусы ніколі не былі цалкам праваслаўным народам, як, напрыклад, расейцы, або цалкам каталіцкім, як, напрыклад, палякі.  Беларусь заўсёды была поліканфэсіянальнай краінай, на абшары якой шмат стагодзьдзяў узаемадзейнічалі праваслаўная і каталіцкая культурныя традыцыі, што адлюстравалася, у тым ліку, і ў беларускай тэанімічнай лексыцы, абумовіла яе варыянтнасьць паводле канфэсіянальнай прыналежнасьці. Менавіта гэтыя, канфэсійна маркіраваныя найменьні Бога, і дасьледуюцца ў дадзеным артыкуле.  Беларуская тэанімічная лексыка агульнага для усіх хрысьціянскіх канфэсі ужываньня (Бог, Валадар, Усявышні, Усеспадар, Айцец Нябесны і інш.) застаецца па—за межамі дадзенага дасьледаваньня.