Thursday, February 11, 2010

СТАТУТ СЬВЯТОЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ БЕЛАРУСКАЙ АУТАКЕФАЛЬНАЙ ЦАРКВЫ

заўвагі да новага выданьня

прат. Сяргей Горбік

Узьнікненьня і разьвіцьцё ідэі аўтакефаліі (памеснасьці) ня ёсьць нейчым абсалютова но­вым у гісторыі сусьветнага пра­вас­лаўя. Практычна ўсе краіны зь набыцьцём і ўзьмацненьнем улас­най дзяржаўнасьці прыходзілі да агалошаньня аўтакефаліі пра­вас­лаў­най Царквы ў сваёй краіне. Ня была выключэньням і Кі­еў­с­кая Русь, якая неаднойчы спрабавала атрымаць не­за­леж­ную ад Кан­с­тан­ці­но­па­ля праваслаўную Царкву, і Полацкае княс­т­ва, і ВКЛ, і, натуральна, Маскоўскае Вялікае Княства.

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква была аб­веш­ча­на на Усябеларускім Царкоўным Саборы, што праходзіў у Мен­с­ку з 30 жніўня па 2 верасьня 1942 г. Гэта быў цалкам на­ту­ра­ль­ны і заканамерны працэс у спробе беларусізацыі, які са­ма­ах­вяр­на праводзілі сьвядомыя беларусы ў цяжкія часы нямецкае аку­па­цыі.

Менавіта на Усябеларускім Царкоўным Саборы і была ўхва­ле­на першая рэдакцыя Статуту БАПЦ. Ягонае выданьне з роз­ных чыньнікаў не было зьдзейсьнена ў часе ІІ Сусьветнай Вайны і толькі ў 1956 г. І.Касяк зьмясьціў у сваёй кнізе пер­ша­па­чат­ко­вы варыянт Статуту зь невялікімі моўнымі праўкамі.

Разам з тым вядома, што Статут БАПЦ дадаваўся і правіўся не­ка­ль­кі разоў: У траўні 1944 г. і 1947 г. (пасьля высьвячэньня но­ва­га япіскапату БАПЦ). Некаторыя праўкі ўносіліся ў агульны ста­тут пасьля пераезду беларусаў зь лягераў дзеля пе­ра­меш­ча­ных асо­баў у Заходняй зоне акупацыі Гэрманіі ў краіны Во­ль­на­га Сьве­ту і датычыліся прыстасаваньня Статуту пад пат­ра­ба­ва­нь­ня мяс­цо­ва­га заканадаўства (мова пячатак, штампаў, афі­цый­нае да­ку­мэн­та­цыі і богаслужбах на асобных парафіях).

У дадзеным выданьні мы паспрабавалі, на падставе варыянту па­дадзе­ным у кнізе І.Касяка, сабраць усе зьмены і дадаткі і па­даць поўную вэрсію Статуту БАПЦ, які дзейнічаў да 22 сьнежня 1964 г.

Поўны тэкст Статуту БАПЦ тут:

http://www.kamunikat.org/halounaja.html?pubid=13405