Wednesday, April 14, 2010

РАДАЎНІЦА – МАЛІТВА ЗА АДДАЎШЫХ ЖЫЦЬЦЁ ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ

У аўторак, 13 красавіка, вернікі беларускай праваслаўнай грамады сьв.Кірылы Тураўскага г. Львова маліліся за душы ўсіх тых праваслаўных беларусаў, хто паклаў сваё жыцьцё за Вольную і Незалежную Беларусь.

Памінальную паніхіду каля магілаў беларусаў – балахоўцаў, памёршых у другой палове 20-х гадоў ХХ ст. у Львове і пахаваных на Лычакіўскіх могілках (тамака пахаваны і беларусы, што змагаліся з бальшавікамі ў лавах польскага войска), адправіў прат.Сяргей Горбік.