1. Умілаваныя, у апошняй пропаведзі, наколькі магу судзіць, я належным чынам пераканаў вас удзельнічаць у крыжы Хрыстовым, каб само жыцьцё вернікаў мела ў сабе велікодную таямніцу і услаўлялася норавамі тое, што шануецца на сьвяце. А наколькі гэта карысна, вы выпрабавалі самі і дзякуючы свайму самаахвяраваньню пазналі, якую карысьць дастаўляюць душы і целу працяглыя пасты, частыя малітвы і шчодрыя міласьціны. Сапраўды, няма, мабыць, нікога, хто не атрымаў бы карысьць ад гэтага практыкаваньня і не набыў бы ў глыбіні сваёй душы нешта такое, пра што ён па праве мог бы пацешыцца. Але гэты здабытак варта захоўваць з пільнай строгасьцю, каб з—за паслабленьні нашых прац нянавісьць сатаны не выкрала тое, што даравала Боская мілата, і не прывяла да бязьдзейнасьці.
Wednesday, May 4, 2011
Tuesday, May 3, 2011
“СТАЎРОАНАСТАСІМА” – КРЫЖАЎВАСКРЭСНЫЕ СЛОВЫ. АБ УВАСКРЭСЕНЬНІ
Звышгодны Сімяён Новы Багаслоў
Браты і айцы, прыйшоў Вялікдзень, радасны дзень Уваскрэсеньня Хрыстова, чыньнік усякай радасьці і весялосьці, якія перажываюцца або адзін раз у год, або кожны дзень і увесь час – тымі, хто спасьцігае таямнічы сэнс сьвята. Радасьць і весялосьць прыйшлі і напоўнілі нашы сэрцы, вызваляючы ад прац годнага посту, удасканальваючы і суцяшаючы нашы душы.
Падзякуем жа Госпаду, Які вывеў нас зь мора посту і правёў з радасьцю да прыстані Свайго уваскрэсеньня.
Давайце досьледны, у чым складаецца таямніца уваскрэсеньня Хрыста і Бога нашага, якое зьдзяйсьняецца неспасьціжным чынам з тымі, хто гэтага жадае, як Хрыстос хаваецца ў нас, як у труне, і як злучаецца зь нашымі душамі і уваскрасае, уваскрасаючы і нас.
СЛОВА НА СЬВЯТУЮ І ВЫРАТАВАЛЬНУЮ ПАСХУ
Сьвяціцель Рыгор Ніскі
Праўдзівы супакой суботы, які атрымаў Боскае дабраслаўленьне, якім Гасподзь спачыў ад спраў Сваіх, для выратаваньня сьвету суботніх скасаваньнем дзейнасьці сьмерці, ужо канчаецца, выявіўшы асаблівую мілату і позіркам, і слыху, і сэрцу пасрэдніцтвам усяго таго, што пры зьдзяйсьненьні сьвята мы бачылі і чулі, ад чаго атрымалі сардэчную радасьць. Бо тое, што бачылі мы вачамі, было сьвятло, сьвяціўшы нам у ночы палымяным воблакам ад лямпад; слова, у працяг гэтай ночы апавяшчаючы слых псальмамі, і сьпевамі, і песьнямі духоўнымі і уліваючы ў душу праз слых як бы нейкі струмень радасьці, напаўняла нас добрымі надзеямі; а сэрца, радасна суцяшаючыся тым, што мы чулі і бачылі, захоўвала ў сабе невымоўную асалоду. Бачнае скіроўвала яго да нябачнага, так што дабрадзейства гэтага спачынку, умацоўваючы невымоўную надзею на тое, што прыгатавана нам, служыць выявай тых выгод, якія “ня бачыла таго вока і ня чула вуха, і ня ўзыходзіла тое ў сэрца чалавека” (1 Кар 2:9).
Saturday, April 23, 2011
ВЯЛІКОДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ ПРАДСТАЯЦЕЛЯ УКРАІНСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ
Прысьвятыя уладыкі, годныя айцы, упадабаныя ў Хрысьце браты і сёстры, верныя дзеці Сьвятой Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы,
Хрыстос Уваскрэс!
Ад шчырага сэрца вітаю ўсіх Вас зь вялікім і выратавальным сьвятам Хрыстовага Уваскрэсеньня, зрабіўшага крапкай адліку для новага часу ў жыцьці чалавецтва. “Той, хто пазнаў таямніцу Хрысты і магілы, ведае падставу ўсіх рэчаў”, піша звышгодны Максым Спавядальнік. І сапраўды, зразумець хто мы, навошта жывём і куды крочым – магчыма толькі помнячы аб гэтым дзівосным сьведчаньні Боскай любові. Чалавек жыве ў велізарным сьвеце, параўнальна зь якім ён ёсьць пясчынкай. Жыве як сьмяротная істота, жыве ў сьвеце, якой цяжка назваць справядлівым. Аднак, кожны зь нас, хто ведае аб увасабленьні. Сьмерці і Ўваскрашэньні Выратавальніка, не адчувае сябе згубленым альбо ашуканым лёсам. Мы ведаем, што не загублены ў сусьвеце, ведаем, што не зважаючы на несправядлівасьць і сьмерць, якія да сёньня пануюць у гэтым сьвеце – яны пераможаны, а шлях да несьмяротнасьці і паўнаты жыцьця адкрыты. Уваскрэсеньнем зь мёртвых Выратавальніка засьведчана, што кожны зь нас нарадзіўся не для таго, каб мучацца і памерці, а дзеля радасьці ў Госпадзе і вечнага жыцьця.
ВЕЛІКОДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СУСЬВЕТНАГА ПАТРЫЯРХА КАНСТАНТЫНОПАЛЬСКАГА ВАРФАЛАМЕЯ
+ Варфаламей
Боскай ласкай
Архіяпіскап Канстантынопалю – Новага Рыму
і Сусьветны Патрыярх
Усей Царкве Мілата, Мір і Міласьць ад Хрыста Выратавальніка
Уваскрэслага ў Славе
Упадабаныя дзеці ў Госпадзі!
Зноў, у духу радасьці і міру, мы зьвяртаемся да Вас зь сьветлым і поўным надзеі прывітаньнем: Хрыстос Уваскрэс!
Выклікі і падзеі нашага часу могуць выглядаць так, быццам яны не адпавядаюць урачыстасьці нашага прывітаньня. Прыродныя катаклізмы выкліканыя землятрусамі і цунамі, разам зь магчымасьцю атамнай катастрофы і чалавечых ахвяр ад вайсковых канфліктаў і тэрарыстычных актаў, паказваюць наш сьвет поўным пакут і мучэньняў, чыньнікам якіх ёсьць прыродныя і духоўна злыя сілы.
Разам з тым, Уваскрэсеньне Хрыста ёсьць сапраўды праўдзівым і даруе веруючым хрысьціянам упэўненасьць, а для ўсяго чалавецтва магчымасьць – перажыць неспрыяльныя наступствы стыхійнага ліха і сапсаванай духоўнасьці.
КАНОН ВЯЛІКАЙ СУБОТЫ
тон 6
Твор звг. Касьмы Манумскага, Марка, япіскапа Ідруіцкага і манашкі Касіі. Ірмасы сьпяваем двойчы, трапары на 12. У канцы кожнай песьні сьпяваецца ірмас.
Песьня 1
Ірмас: Хваляю марскою / Накрыўшага ў старажытнасьці / прасьледаваўшага ката / пахавалі пад зямлёю / дзеці Ім выратаваных; / але мы, як юныя дзевы, / Госпаду засьпяваем: / бо хвалебна Ён праславіўся.
Гасподзь, Божа мой! / Адыходны сьпеў / і надмагільную песьню апяю Табе, / пахаваньнем Сваім уваходы жыцьця мне адчыніўшаму, / і сьмерцю сьмерць і пекла зваяваўшаму.
У вышыні на пасадзе / і унізе ў труне, / надсьвецкія і падземныя істоты, / сузіраючы Цябе, Выратавальнік мой, / хісталіся пры забойстве Тваім; / бо найвышэй розуму Ты зьявіўся мёртвым, / жыцьця Першакрыніца.
Каб Тваёю славаю / усё напоўніць, / Ты сышоў у найглыбокія месцы зямлі; / бо не схавалася ад Цябе / існасьць мая, тое, што ў Адама, / і, пахаваны, Ты абнаўляеш / мяне, спарахнелага, Чалавекалюбца.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА
мітрапаліт Антоні (Суражскі)
Бывае, што пасьля доўгай, пакутлівай хваробы памірае чалавек; і труна яго стаіць у царкве, і, пазіраючы на яго, мы пранікаемся такім пачуцьцём супакою і радасьці: прайшлі пакутлівыя дні, прайшла пакута, прайшоў перадсьмяротны жах, прайшло паступовае выдаленьне ад блізкіх, калі гадзіну за гадзінай чалавек адчувае, што ён сыходзіць і што застаюцца за ім на зямлі любімыя.
А ў сьмерці Хрыстовай прайшло і яшчэ самае страшнае – тое імгненьне Богапакінутасьці, якое прымусіла Яго ў жаху выклікнуць: Божа Мой, Божа Мой, навошта Ты Мяне пакінуў?..
ВЯЛІКАЯ СУБОТА ПАКУТНАГА ТЫДНЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ
У Вялікую суботу Праваслаўная Царква згадвае пахаваньне целам Ісуса Хрыста і сыходжаньне Ягонае ў пекла.
Зьняўшы з крыжа і абвіўшы тканінамі з пахамі, па звычаі юдэяў, Іосіф і Нікадзім паклалі усячыстае Цела Госпада у новай каменнай магіле ў садзе Іосіфа, які знаходзіўся недалёка ад Галгофы. Да дзьвярэй магілы прывалілі вялікі камень. Пры пахаваньні Ісуса Хрыста “была ж там Марыя Магдаліна і другая Марыя, якія сядзелі насупраць магілы” (Ян. 67:21).
Першасьвятары і фарысэі ведалі, што Ісус Хрыстос прадракаў пра Сваё уваскрэсеньне, але не верачы гэтаму прадказаньню і асьцерагаючыся, каб Апосталы не выкралі Целы Ісуса Хрыста і не сказалі народу: уваскрэс зь мёртвых, – у суботу выпыталі ў Пілят ваенную варту, прыставілі да труны і самую труну запячаталі (Мц. 27:57-66; Ян. 19:39-42) і тым даставілі праўдзе новае пацьверджаньне.
Friday, April 22, 2011
АКАФІСТ ПАКУТАМ ХРЫСТОВЫМ
Кандак 1
Слаўны Ваявода й Гасподзь зямлі нябёсаў! Пабачыўшы Цябе, несьмяротнага Ўладара, памёршага на крыжы, твар стварэньняў зьмяніўся, нябёсы жахнуліся і падмуркі сусьвету захісталіся. Я ж зь удзячнасьцю пакланяюся Тваёй дзеля мяне пакуты і малюся з разбойнікам: “Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!”
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Ікас1
Памятаючы падзеньня анёлаў, Ты не прыняў анёльскае выявы, а, зьяўляючыся Богам, зрабіўся дзеля мяне чалавекам і гэтак ажывіў памёршага чалавека сваім жыватворчым Целам і сваёй жыватворчай Крывёй. Таму дзякуем Табе за любоў нявымоўную і сьпяваем ў гонар Цябе сутонна:
Ісус Божа, Любоў адвечная, Ты ўсямоцна сусьвет палюбіў; Ісус, Ты пакінуў анёлаў у нябёсах і сышоў да людзей.
Ісус, Ты людзьмі запоўніў месца адышоўшага хору анёльскага; Ісус, Ты роўнымі зрабіў людзей і анёлаў.
Ісус, Ты людзей абагавіў Тваімі боскімі таямніцамі; Ісус, Ты накарміў нас анёльскаю ежаю.
Ісус, Ты – сапраўдная мана; Ісус, Ты – Хлеб, што сышоў зь нябёсаў.
Ісус, Ты – не здраджваючая апора сэрцам нашым; Ісус, Ты – сілкаваньня, што ніколі не канчаецца.
Ісус, Ты – несьмяротнасьць сусьветная; Ісус, Ты – асалода вечная.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
ПАКУТНАЯ ПЯТНІЦА
мітрапаліт Антоні (Суражскі)
Мы, людзі, усю нашу надзею пасьля Бога усклалі на абарону Багародзіцы. Мы гэтыя словы паўтараем часта, яны нам сталі звыклыя. А разам з гэтым, перад тварам таго, што зьдзяйсьнялася учора і сёньня, гэтыя словы неспасьціжна страшныя. Яны павінны уяўляць ці дзіўную веру ў Багародзіцу, ці уяўляюць насамрэч, што мы не глыбока перажылі на працягу свайго жыцьця гэты заклік да дапамогі Боскай Маці.
Перад намі труна Госпада. У гэтай труне чалавечым целам бачны нам шматпакутны, скатаваны, змучаны Сын Дзевы. Ён памёр; памёр не толькі таму, што калісьці нейкія людзі, напоўніліся злосьцю, Яго загубілі. Ён памёр з-за кожнага зь нас, дзеля кожнага зь нас. Кожны зь нас нясе на сабе дзель адказнасьці за тое, што здарылася, за тое, што Бог, не церпячы адпадзеньня, сіроцтва, пакуты чалавека, зрабіўся таксама Чалавекам, увайшоў у вобласьць сьмерці і пакуты, за тое, што Ён не знайшоў той любові, той веры, таго водгуку, які выратаваў бы сьвет і зрабіў немагчымай і непатрэбнай тую трагедыю, якую мы завём Пакутнымі днямі, і сьмерць Хрыстову на Галгофе.
Subscribe to:
Posts (Atom)










