тон 6
Твор звг. Касьмы Манумскага, Марка, япіскапа Ідруіцкага і манашкі Касіі. Ірмасы сьпяваем двойчы, трапары на 12. У канцы кожнай песьні сьпяваецца ірмас.
Песьня 1
Ірмас: Хваляю марскою / Накрыўшага ў старажытнасьці / прасьледаваўшага ката / пахавалі пад зямлёю / дзеці Ім выратаваных; / але мы, як юныя дзевы, / Госпаду засьпяваем: / бо хвалебна Ён праславіўся.
Гасподзь, Божа мой! / Адыходны сьпеў / і надмагільную песьню апяю Табе, / пахаваньнем Сваім уваходы жыцьця мне адчыніўшаму, / і сьмерцю сьмерць і пекла зваяваўшаму.
У вышыні на пасадзе / і унізе ў труне, / надсьвецкія і падземныя істоты, / сузіраючы Цябе, Выратавальнік мой, / хісталіся пры забойстве Тваім; / бо найвышэй розуму Ты зьявіўся мёртвым, / жыцьця Першакрыніца.
Каб Тваёю славаю / усё напоўніць, / Ты сышоў у найглыбокія месцы зямлі; / бо не схавалася ад Цябе / існасьць мая, тое, што ў Адама, / і, пахаваны, Ты абнаўляеш / мяне, спарахнелага, Чалавекалюбца.
Песьня 3
Ірмас: Цябе, на водах / павесіўшага усю зямлю без апоры, / тварэньне убачыўшы віслым на лобным месцы, / вялікім жахам абхопленае, усклікала: / “Няма сьвятога, акрамя Цябе, Гасподзь!”
Выявы пахаваньня Твайго / Ты паказаў у шматлікіх бачаньнях; / а цяпер таямніцы Свае, Уладар, / Ты богачалавеча выявіў і знаходзячымся ў пекле, усклікаўшым: / “Няма сьвятога, акрамя Цябе, Гасподзь!”
Ты распасьцёр далоні / і злучыў перш падзеленае; / а апрананьням, Выратавальнік, / у палатно і труну / Ты вызваліў і скаваных ланцугамі, усклікаючых: / “Няма сьвятога, акрамя Цябе, Гасподзь!”
У магіле і за пячаткамі / Ты, Няўмяшчальны, быў утрыманы добраахвотна; / і, сапраўды, сілу Сваю / Ты Боскасьць паказаў справамі сьпяваючым: / “Няма сьвятога, акрамя Цябе, Гасподзь, Чалавекалюбца.”
Сядальны, тон 1
Ваяры, якія ахоўвалі магілу Тваю, Выратавальнік, / сталі як мёртвыя ад блісканьня зьявіўшагася Анёла, / абвяшчаючага жанчынам аб уваскрэсеньні. / Цябе мы славім, тленьня зьнішчальніка, / да Цябе прыпадаем, ўваскрэсшаму зь мёртвых, / і адзінаму Богу нашаму.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ваяры, якія ахоўвалі магілу Тваю, Выратавальнік, / сталі як мёртвыя ад блісканьня зьявіўшагася Анёла, / абвяшчаючага жанчынам аб уваскрэсеньні. / Цябе мы славім, тленьня зьнішчальніка, / да Цябе прыпадаем, ўваскрэсшаму зь мёртвых, / і адзінаму Богу нашаму.
Песьня 4
Ірмас: На Крыжы Тваё боскае прымяншэньне прадбачачы, / Авакум у зьдзіўленьні заклікаў: / “Ты спыніў, Добры, магутнасьць уладароў, / прылучаючыся да зьмешчаных у пекле, / як усёмагутны!”
Дзень сёмы Ты сёньня асьвяціў, / які раней дабраславіў спачынкам ад спраў; / бо Ты зьмяняеш усё, Выратавальнік мой, і абнаўляеш, / спачываючы, - і да Сабе прыцягваючы.
Калі Ты сілай вышэйшай атрымаў перамогу, / душа Твая ад цела аддзялілася; / але то і іншае касуе / сувязь сьмерці і пекла / магутнасьцю Тваёй, Слова.
Пекла сустрэўшыся з Табою, Слова, разьлютаваўся, / бачачы сьмяротнага абагаўленьня, / уражаным ранамі і разам - усёмагутным, / але загінула ад страху прад гэтай выявай.
Песьня 5
Ірмас: Богаяўленьня Твайго да нас, Хрысьце, / зь спачуваньня адбыўшаеся, / Ісая убачыўшы сьвятло незгасальнае, / ад ночы не сьпячы усклікаў: / “Уваскрэснуць мёртвыя, / і паўстануць ляжачыя ў магілах, / і усё на зямлі жывучыя усьцешацца!”
Ты абнаўляеш народжаных на зямлі, Стваральнік, / Сам зьявіўшыся створаным з праху, / і палатно і труна паказваюць, Слова, / на зьвязаную з Табою таямніцу; / бо шаноўны сябра рады уяўляе / задум Твайго Айца, / у Табе велічна абнаўляючага мяне.
Сьмерцю Ты зьмяняеш сьмяротнае, / пахаваньнем - тленнае; / бо Ты нязьменным знаходзісься, як належыць Богу, / робячы несьмяротным тое, што прыняў: / бо ні цела Тваё не убачыла тленьні, Уладар, / ні душа Твая ў адзе дзівосным чынам не пакінутая.
Ад Бясшлюбнай нарадзіўшыся і працяты ў рэбры, / праз Яе, Стваральнік мой, / Ты Евы зьдзейсьніў аднаўленьне, / стаўшы новым Адамам, заснуўшы звышнатуральна сном жыватворным, / і жыцьцё абудзіўшы ад сну і тленьня, / як Усёмагутны.
Песьня 6
Ірмас: Быў паланёны, але не утрыманы нетрамі кіта Ёна; / бо носячы выяву Цябе, пацярпелага і пахаваньню адданага, / ён выйшаў зь зьвера, як з палаца, / а да варты труны Твайго заклікаў: / “выконваючыя мітусьлівае і ілжывае, / Самую Міласьць вы пакінулі!”
Ты забіты быў, але не падзяліўся, Слова, / зь целам, да якога прылучыўся; / бо хоць і разбурыўся Твой храм падчас пакуты, / але і тады была адзіная Выява / Боскасьці і цела Твайго, / бо ў абодвух існасьцях Ты знаходзісься, адзін Сын, / Слова Боская, Бог і чалавек.
Сьмяротна дзеля людзей, але не дзеля Бога, / было падзеньне Адама, / бо хоць і пацярпела існасьць цела Твайго, створаная з праху, / але нязьменнай засталася Боскасьць, / а тленнае Ты ў Сабе перамяніў у нятленнае / і паказаў крыніцу нятленнага жыцьця уваскрэсеньнем.
Уладарыць пекла, але не вечна, / над родам чалавечым; / бо Ты, Магутны, пакладзены ў труне, / жыватворчай далоньню скасаваў засаўкі сьмерці / і абвясьціў сядзячым там ад стагодзьдзя праўдзівае збавеньне, / стаўшы, Выратавальнік, першынцам зь мёртвых.
Кандак, тон 2
Бездань Паланіўшы / ляжыць прад намі мёртвым, / і, палатном са рахманаю абвінуты, / у магіле ляжыць як сьмяротны - Несьмяротны. / Жанчыны жа дашлі намашчыць Яго міром, / плачу горка і заклікаючы: / “Гэтая субота - усядабраслаўлёная, / тая, калі Хрыстос заснуў, / каб на трэці дзень уваскрэснуць”.
Ікас: Усё Утрымліваючы на Крыж быў узьнесены, / і рыдае усё тварэньне, / бачачы Яго аголеным, віслым на Дрэве; / сонца схавала промні, і зоркі пазбавіліся сьвятла; / зямля жа ў вялікім страху пахіснулася, / моры пабегла і камяні распаліся, / а шматлікія магілы адкрыліся, / і паўсталі целы сьвятых мужоў. / Пекла унізе якоча, а Жыды задумваюць абгаварыць Хрыстова уваскрэсеньне, / але жанчыны заклікаюць: / “Гэтая субота - усядабраслаўлёная, / тая, калі Хрыстос заснуў, / каб на трэці дзень уваскрэснуць”.
Песьня 7
Ірмас: Невымоўны цуд! / Вызваліўшы набожных юнакоў у печы ад полымя / у труне мёртвым, нежывым хаваецца, / да выратаваньня нас, сьпяваючых: / “Божа, Збавіцель, дабраслаўлёны Ты!”
Уражана ў сэрца пекла, / прыняўшае Працятага дзідай у рэбры, / і якоча агнём боскім паглынаемае, / да выратаваньня нас, сьпяваючых: / “Божа, Збавіцель, дабраслаўлёны Ты!”
Багата труна! / Бо прыняўшы ў сябе / як бы заснуўшага Стваральніка, / яна паказаны боскай скарбніцай жыцьця, / да выратаваньня нас, сьпяваючых: / “Божа, Збавіцель, дабраслаўлёны Ты!”
Па закону сьмяротных / пакладаньню ў труну / падвяргаецца Жыцьцё усіх / і крыніцай уваскрэсеньня яе выяўляе, / да выратаваньня нас, сьпяваючых: / “Божа, Збавіцель, дабраслаўлёны Ты!”
Адзінай была ў пеклі, / і ў труне, і ў Эдэме / Боскасьць Хрыста, непадзельная зь Айцом і Духам, / да выратаваньня нас сьпяваючых: / “Божа, Збавіцель, дабраслаўлёны Ты!”
Песьня 8
Ірмас: Ашаламіся ў трапятаньні неба, / і ды патрасуцца падмуркі зямлі; / бо вось, да мёртвых прылічаецца / на вышынях Жывучы / і ў цеснай труне зьмяшчаецца; / Яго юнакі дабраслаўляйце, / сьвятары апявайце, / людзі узьнімаеце ва усе стагодзьдзя.
Разбураны прачысты храм, / але зь Сабою Ён аднаўляе распусную скінію, / бо да першага Адам другой, / на вышынях Жывучы, / сыйшоў нават да унутраных сховішчаў пекла: / Яго юнакі дабраслаўляйце, / сьвятары апявайце, / людзі узьнімаеце ва усе стагодзьдзя.
Не хапіла адвагі ў вучняў, / але адрозьніваецца Арымафеянін Іосіф, / бо мёртвым і аголеным Усявышняга Бога бачачы, / ён просіць Яго і хавае, апяваючы: / “Яго юнакі дабраслаўляйце, / сьвятары апявайце, / людзі узьнімаеце ва усе стагодзьдзя.”
О незвычайныя дзівосы! О дабрыня! / О невымоўнае цярпеньне! / пад зямлёю добраахвотна запячатваецца / на вышынях Жывучы, / і Бог як ашуканец ілжыва вінаваціцца: / Яго юнакі дабраслаўляйце, / сьвятары апявайце, / людзі узьнімаеце ва усе стагодзьдзя.
Песьня 9
Ірмас: Не рыдай над Мною, Маці, / бачачы ў труне Сына, / Якога без насеньня зачала Ты ва улоньні, / бо Я уваскрэсну і буду услаўлены, / і узьнясу ў славе, як Бог, / няспынна зь вераю і любоўю / Цябе узьвялічваючых.
Пры дзівосным Тваім нараджэньні / звышнатуральна пазьбегнуўшы пакут, / Я была праслаўлена, Сын адвечны; / цяпер жа бачачы Цябе, Божа Мой, нежывым, мёртвым, / Я мячом скрухі разьдзіраюся страшна; / але уваскрэсьні, каб Мне узьвялічыцца.
Зямля пакрывае Мяне па Маёй волі, / але трымцяць брамнікі пекла, / бачачы Мяне, Маці, / апранутага ў скрываўленую вопратку помсты, / бо ўразіўшы ворагаў на Крыжы, як Бог, / Я зноў уваскрэсну і узьвялічу Цябе.
Ды радуецца тварэньне, / ды вяселяцца усё на зямлі народжаныя, / бо ў ненавіснага пекла аднятая здабыча; / хай жанчыны зь водарамі Мяне сустракаюць; / Я пазбаўляю Адама і Еву са усім іх родам, / і ў трэці дзень уваскрэсну.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.