Saturday, April 23, 2011

ВЕЛІКОДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СУСЬВЕТНАГА ПАТРЫЯРХА КАНСТАНТЫНОПАЛЬСКАГА ВАРФАЛАМЕЯ

+ Варфаламей
Боскай ласкай
Архіяпіскап Канстантынопалю – Новага Рыму
і Сусьветны Патрыярх
Усей Царкве Мілата, Мір і Міласьць ад Хрыста Выратавальніка
Уваскрэслага ў Славе
Упадабаныя дзеці ў Госпадзі!
Зноў, у духу радасьці і міру, мы зьвяртаемся да Вас зь сьветлым і поўным надзеі прывітаньнем: Хрыстос Уваскрэс!
Выклікі і падзеі нашага часу могуць выглядаць так, быццам яны не адпавядаюць урачыстасьці нашага прывітаньня. Прыродныя катаклізмы выкліканыя землятрусамі і цунамі, разам зь магчымасьцю атамнай катастрофы і чалавечых ахвяр ад вайсковых канфліктаў і тэрарыстычных актаў, паказваюць наш сьвет поўным пакут і мучэньняў, чыньнікам якіх ёсьць прыродныя і духоўна злыя сілы.
Разам з тым, Уваскрэсеньне Хрыста ёсьць сапраўды праўдзівым і даруе веруючым хрысьціянам упэўненасьць, а для ўсяго чалавецтва магчымасьць – перажыць неспрыяльныя наступствы стыхійнага ліха і сапсаванай духоўнасьці.
Прырода бунтуе, калі зразумелы чалавечы розум спрабуе прыручыць яе бязьмежная сілы нададзеныя Творцам, быццам, няўважлівымі і не актыўнымі элямэнтамі.
Назіраючы за жахлівымі прыроднымі зьявамі, якія зьяўляюцца апошнім часам на нашае плянэце часта і пасьпяхова, мы ўдзячны і верым, што гэтыя зьявы ёсьць не разьдзельнымі зь духоўнымі і маральнымі адхіленьнямі чалавецтва. Наступствы гэтага адхіленьня – такія як благая прагнасьць, сквапнасьць, ды ненасытнае жаданьне матэрыяльнага багацьця, разам зь абыякавасьцю да бядоты, якую церпяць шмат людзей праз незбалянсаванае багацьце некалькіх людзей – магчыма зусім не адносяцца да стыхійных зьяў у вачах навукоўцаў. Але для таго, хто глядзіць на гэта зь духоўнае кропкі зору, грэх разбурае гармонію, як духоўных, так і прыродных адносін. Бо існуе таемнае злучэньне паміж маральным і прыродным злом; калі мы жадаем быць вызваленымі ад прыроднага зла, то мусім адкінуць зло маральнае.
Наш Уваскрэсшы Гасподзь Ісус Хрыстос, новы Адам і Бог, зьяўляецца ўзорам для добрага ўплыву сьвятога адносна прыроднага сьвету. Бо Хрыстос вылечваў фізычныя і духоўныя хваробы, дараваў суцяшэньне і вылячэньне ўсім людзям, а адначасна прыносіў супакой і мір бурным марам, памножыў пяць хлябоў, каб нагадаваць пяць тысяч чалавек, значыцца спалучаючы прымірэньне духоўнай і прыроднай гармоніі. Калі мы імкнёмся мець станоўчы ўплыў на сучасныя нэгатыўныя прыродныя і палітычныя ўмовы нашага сьвету, тады мы не маем іншага выбару, апрача веры ва Ўваскрэслага Хрыста і зьдзяйсьненьня Яго выратавальных запаветаў.
Хрыстос Уваскрэс і даў новае жыцьцё дасканаламу ідалу чалавецтва, якое мела зацямнёны ідэал. Хрыстос зрабіўся першанароджаным і першым у новым адноўленым сьвеце і ўсяго адноўленага тварэньня. Вестка Ўваскрэсеньня не ёсьць без значэньня для якасьці чалавечага жыцьця і збалянсаваньня функцый прыроды. Перажываючы Ўваскрэсеньне Хрыстова ў глыбіні нашага сэрца, наша быцьцё будзе станоўча ўплываць на ўсё чалавецтва і сьвет прыроды. Прыродныя навукі, магчыма, яшчэ не адшукалі зьвязку паміж аднаўленьнем чалавецтва і аднаўленьнем тварэньня, але досьвед сьвятых – які павінны быць мэтай нашага ўласнага досьвелу – пацьвярджае той факт, што сапраўды, чалавек народжаны ў Хрысьце аднаўляецца гармоніяй прыроднага сьвету, якая разбурана грахом. У Хрысьце, сьвяты можа перасоўваць горы на карысьць сьвету, а грэшны чалавек, якая супрацьстаіць Боскаму шляху, можа трасьці зямлю і ўздымаць разбуральныя хвалі.
Такім чынам, прыступім да сьвятасьці Уваскрэслага Хрыста годна, праз Ягоную мілату, утаймоўваючы прыродныя і маральныя хвалі, якія непакояць сёньня наш сьвет.
Мае ўпадабаныя дзеці ў Госпадзе, няхай мілата нашага Уваскрэслага Госпада Ісуса Хрыста будзе са ўсімі вамі. Амін.
Сьвяты Вялікдзень лета Боскага 2011
+ Вафаламей Канстантынопальскі
Шчыры малітоўнік за ўсіх прад Уваскрэслым Хрыстом

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.