Кандак 1
Слаўны Ваявода й Гасподзь зямлі нябёсаў! Пабачыўшы Цябе, несьмяротнага Ўладара, памёршага на крыжы, твар стварэньняў зьмяніўся, нябёсы жахнуліся і падмуркі сусьвету захісталіся. Я ж зь удзячнасьцю пакланяюся Тваёй дзеля мяне пакуты і малюся з разбойнікам: “Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!”
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Ікас1
Памятаючы падзеньня анёлаў, Ты не прыняў анёльскае выявы, а, зьяўляючыся Богам, зрабіўся дзеля мяне чалавекам і гэтак ажывіў памёршага чалавека сваім жыватворчым Целам і сваёй жыватворчай Крывёй. Таму дзякуем Табе за любоў нявымоўную і сьпяваем ў гонар Цябе сутонна:
Ісус Божа, Любоў адвечная, Ты ўсямоцна сусьвет палюбіў; Ісус, Ты пакінуў анёлаў у нябёсах і сышоў да людзей.
Ісус, Ты людзьмі запоўніў месца адышоўшага хору анёльскага; Ісус, Ты роўнымі зрабіў людзей і анёлаў.
Ісус, Ты людзей абагавіў Тваімі боскімі таямніцамі; Ісус, Ты накарміў нас анёльскаю ежаю.
Ісус, Ты – сапраўдная мана; Ісус, Ты – Хлеб, што сышоў зь нябёсаў.
Ісус, Ты – не здраджваючая апора сэрцам нашым; Ісус, Ты – сілкаваньня, што ніколі не канчаецца.
Ісус, Ты – несьмяротнасьць сусьветная; Ісус, Ты – асалода вечная.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Кандак 2
Пабачыўшы Цябе ў перадсьмяротнай барацьбе, калі грахі нашы цяжкім каменем паклаліся на Цябе, анёл прыйшоў і падмацоўваў Цябе. Ты ж мяне ўзяў, загінуўшага, на плечы Твае і прадставіў Айцу, таму я, калені схіляючы, малюся і сьпяваю Табе: Алілуя.
Ікас 2
Не зразумелі падстаў Тваёй добраахвотнай пакуты жыды. І калі ноччу зь ліхтарамі шукалі Цябе, а Ты прамовіў ім: “Гэта Я”, яны адразу жахнуліся, але потым зьвязалі Цябе і павялі. Мы ж прыпадаючы да Цябе зь любоўю і трымценьнем, молімся:
Ісус, Ты – Сонца, што шукаюць зь ліхтарамі; Ісус, Ты – Сьвятло сусьвету, але сьвет, узьненавідзеўшы Цябе, зацяніў Цябе.
Ісус, што ў недасягальным сьвятле перабывае, улада цемры ахінула Цябе; Ісус, несьмяротны Сын Боскі, сыны сьмерці на сьмерць аддалі Цябе.
Ісус, у Якім ня было злога, здраднік зло пацалаваў Цябе; Ісус, Ты бясплатна ўсім раздаваў сябе, а сам быў прададзены за срэбранікі.
Ісус зьвязаны, Ты разрываеш кайданы; Ісус зьвязаны, Твае рукі бязьвінны і чыстае Сэрца Твае.
Ісус зьвязаны, зьвяжы мае злыя запалы; Ісус, Ты – Агнец, якога вядуць на ахвярнік.
Ісус, Ты зрабіўся слугой, таму памілуй мяне, слугу Твайго; Ісус, чалавекам перабываўшы, выратуй мяне, неразумным стварэньням пераймаўшага.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Кандак 3
Праз боскасьць Тваю, прадбачыў трохразовае адмаўленьня аднаго зь вучняў Тваіх. Ён жа, пабачыўшы Цябе, свайго Госпада і Настаўніка, горка заплакаў. Паглядзі на мяне, Гасподзь, і вылечы памёршае сэрца мае, каб сьлязамі сваімі я ад грахоў ачысьціўся, сьпяваючы Табе: Алілуя.
Ікас 3
Маючы ўладу па чыну архірэя Мелхаседэка ад стагодзьдзяў, Ты, Уладыка і Гасподзь усіх, аддаўся на суд няпраўдзівага архірэя. Ты ад слуг Тваіх мучэньня прыняў, а ад мяне прымі гэты сьпеў пашаны:
Ісус усякаштоўны, Ты за кошт быў прададзены; Ісус, усякаштоўнасьць наша, разбойнікі абрабавалі Цябе.
Ісус, жаданьня ўсіх, Пятро адкінуў цябе; Ісус, дасканалы Бог і Чалавек, жыды зьдзекаваліся зь Цябе.
Ісус, мая радасьць, вучні Цябе пакінулі; Ісус, нязлосны Агнец, зьверы зьжэрлі Цябе.
Ісус, Архірэй, Ты сваёй крывёй увайшоў да сьвяцілішча; Ісус, усячысты, ад бруду граху захавай мяне.
Ісус, бязгрэшны, ад грахоў вызвалі мяне; Ісус, маючы ўладу вязаць і разьвязваць, прабач мяне.
Ісус, вышэйшы за нябёсы, ад зямных спраў розум мой узьнясі; Ісус, сядзячы па правую руку Айца, ад твару Твайго не адкінь мяне.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Кандак 4
Жыды, д’ябла, бацькі свайго, дзеці, адчуваючы ў сябе прагу забойства, адкінулі Цябе, праўдзівы Шлях, Праўду і Жыцьцё. Мы ж вызнаем, што Ты – Сіла Боская, у якой захоўваюцца скарбы ўсямудрасьці, таму сьпяваем Табе: Алілуя.
Ікас 4
Хаця Пілят і пачуў Тваю мудрасьць, але асудзіў Цябе на бічаваньня, быццам заслугоўваеш на гэта праз тую адзіную віну, што не адшукаў у Табе ніводнай віны. Хаця ён і памыў рукі свае, але ж ўсяроўна апаганіў сэрца свае. Мы ж, шчыра каючыся ў правінах сваіх, маем сьмялівасьць так прамаўляць да Цябе:
Ісус, Сын Боскі, Сын Дзевы, сыны беззаконьня зло рабілі Табе; Ісус, усябязгрэшны, грэшнікі зьбівалі Цябе, невінаватага.
Ісус, пакінуты без вопраткі, пабіты і скрываўлены, Ты, Сусьветная і Дасканалая Прыгажосьць, падаеш; Ісус, непрыкрытым будучы, Ты пакрываеш водамі вышыні свае.
Ісус, усяпаранены, Ты насыціў пяцьцю хлябамі пяць тысяч людзей; Ісус, Гронка праўдзівая, Ты да слупа быў прывязаны.
Ісус, у слупе хмарным Ты да людзей прамаўляў; Ісус Уладар, замест даніны належнай Ты атрымаў раны цяжкія.
Ісус, Цябе ўвесь дзень праз мяне катавалі, малю Цябе, вылечы раны мае; Ісус, Зямля сьвятая, якую злыя вар’яты аралі, накармі мяне хлебам жыцьцядаўчым.
Ісус, Камень, што быў вар’ятамі зьбіты, крывёй пралітай асьвяці мяне; Ісус, няма болю такога, як боль Твой, пазбаў ад болю мяне.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Кандак 5
Ты, апранаючыся ў сьвятло, быццам ў рызы, апрануўся боскую крывёй Тваёй. Я ведаю добра, чаму маеш чырвоную вопратку. Гэта я, Гасподзь, я ўласнымі грахамі параніў Цябе. Таму Табе, дзеля мяне параненаму, сьпяваю: Алілуя.
Ікас 5
Пабачыўшы Цябе, зьняважанага і параненага, Боганатхненный Ісая быў уражаны і абвяшчаў: “Бачылі мы Яго, ды ня меў Ён а ні выгляду, а ні прыгажосьці”. Мы ж у хваляваньні клічам да Цябе:
Ісус, упадабаны Сын Бога Айца, Ты быў пакараны; Ісус, ня было здаровага месца на Табе ад галавы да ног.
Ісус, паліцай білі па галаве Цябе; Ісус, правіца Твая праславілася магутнасьцю, а таму дадзена паліцу Табе.
Ісус, сьветлыя вочы Твае крывёй былі залітыя; Ісус, твар Твой, падобны на сонца, цяпер апляваны.
Ісус, пацярпеўшы ад пагарды, Ты вянчаеш чалавека славай і годнасьцю; Ісус, на Цябе анёла няздольны глядзець, але па твару б’юць Цябе.
Ісус, б’юць Цябе, хоць творыш Ты волю Айца; Ісус, Творца Нябесны, грэшнікі накінуліся на Цябе.
Ісус, усяпраўдзівая Прыгажосьць, Цябе бязьлітасна катавалі; Ісус, паранены беззаконнымі, вылечы мяне.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Кандак 6
Пілят зьяўляўся абвяшчальнікам Тваёй бязгрэшнасьці, паказаўшы народу, што ў Табе не было нічога, праз што Ты заслугоўваў сьмерці. Ды жыды, пабачыўшы кроў Тваю, заскрыгаталі супраць Цябе зубамі і закрычалі: “Раскрыжуй, раскрыжуй Яго!” Госпадзі, вызвалі нас ад вечнага скрыгатаньня, каб, цалуючы раны Твае, мы сьпявалі заўсёды: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяў Ты, Бог усіх, на ганьбу дзеля анёлаў і людзей, калі Пілят прамовіў: “Вось Чалавек!” Ойча Нябесны, паглядзі на твар свайго Хрыста. Прыйдзіце, паклонімся зьняважанаму дзеля нас Ісусу, сьпяваючы:
Ісус, Зярнятка нябеснае, што ўпала паміж церні; Ісус, вінаграднік Твой увянчаў цернямі Цябе.
Ісус, усіх вопратка, у баграніцу апранулі Цябе; Ісус, Старшыня Царквы, сёньня Ты ёсьць зьняслаўленьнем дзеля людзей.
Ісус, адзінасутны зь Айцом, зьневажалі людзі Цябе; Ісус, Творца, стварэньня катавалі Цябе.
Ісус, Бог і Чалавек, Ты ўмеў цярпець мукі ад ран; Ісус, Лекар уражаных грахамі, падай мне лекі пакаяньня.
Ісус, Гасподзь, Уладар і Бог наш праўдзівы; Ісус, Зьзяньня славы Айца, асьвяці мяне.
Ісус, Пастыр уражаны, зьнішчы нячысьцікаў, што спакушаюць мяне; Ісус, цела Твае было забітае, дзеля любові забівай злыя запалы сэрца майго.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Кандак 7
Ісус, жадаючы вызваліць чалавека зь варожага палону, Ты скарыўся прад ворагамі Тваімі, паўсюды церпячы бязьмерна, каб вылечыць чалавека цалкам, які сьпявае Табе: Алілуя.
Ікас 7
Выявіў Ты годную подзьвігу цярплівасьць, калі ворагі зьдзекаваліся над Табой, уражалі Цябе ранамі балючымі і так катавалі цела Твае, што яно зрабілася чырвоным ад крыві. Вось чаму, уражаныя, сьпяваем Табе:
Ісус усядобры, білі Цябе па твару; Ісус Чалавекалюбца, несправядлівымі да Цябе людзі перабывалі.
Ісус, Божа Ўсямудры, людзі зь Цябе сьмяяліся; Ісус, лагодны і пакорлівы, нагамі тапталі Цябе.
Ісус, спачувай мне зьнямогламу, пакуль не адродзіш ва мне падабенства Цябе; Ісус, безпакутны ў Тваёй боскасьці, Ты праходзіш пакуты, каб ад пакуты мяне вызваліць.
Ісус, Выратавальнік мой, выратуй мяне, якому ўсе мукі належаць; Ісус, Божа мой, міласэрнасьць мая, бязьлітасна ўсе катавалі Цябе.
Ісус, цалкам скрываўлены, Ты – маё сьвятло, таму асьвяці мяне; Ісус, безабаронны, Ты – прыстанак мой, прымі мяне.
Ісус скарбутны, Ты – радасьць мая, разьвесяліі мяне; Ісус зьняважаны, Ты – гонар мой, уздымі мяне.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Кандак 8
Дзівосна зьявіліся Табе Маісей і Ільля, гаворачы аб сьмерці Тваёй на гары Тавор. І цяпер, калі Ты паміраеш у Ерусаліме, яны, пабачыўшы там Твае ўслаўленьня і нашае цяпер выратаваньня, сьпяваюць: Алілуя.
Ікас 8
Церпячы паўсюды ад жыдоў зьнявагу, Ты пазнаў муку за незьлічоныя грахі мае. Хто ж здольны апавядаць аб той зьнявагі, што Ты спазнаеш ад народу жыдоўскага? Адны зь іх гавораць: “Вазьмі, вазьмі Яго!” Іншыя асуджаюць Цябе, быццам злачынца, а яшчэ ілжыва вінавацяць як ворага кесара. Мы ж да Цябе, Бога, якога ўсі абвінавачваюць і вядуць на сьмерць, сьпяваем:
Ісус, Ты стаяў прад судом, але будзеш судзіць усіх; Ісус, Ты не адпавядаеш на словы, зьяўляючыся Словам Боскім.
Ісус, Цябе паставілі ніжэй Варавы; Ісус, Цябе прылічылі да беззаконных.
Ісус, Цябе з горада на сьмерць выгналі, як злачынца, што разбэшчвае людзей; Ісус, Ты сееш кроў, каб нарадзіць мучанікаў.
Ісус, Ты нясеш крыж, хоць Ты ўсё падтрымліваеш словам Тваёй магутнасьці; Ісус асуджаны, Судзьдзя мой, не асуджай мяне на цемру вечную.
Ісус, зьнямоглы, Ты – моц мая, не пакідай мяне ў сьмерці маёй; Ісус, упаўшы на шляху, Ты моцны ў барацьбе, таму падтрымай мяне па зьнямогласьці маёй.
Ісус, прыняўшы зьнявагі, Слава мая, ад славы Тваёй не адкідай мяне; Ісус, Вобраз сутнасьці Айца, зьмяні жыцьцё маё.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Кандак 9
Усі стварэньня зьбянтэжыліся, калі пабачылі Цябе працьвічанага да крыжа: на нябёсах сонца схавала праменьня свае, зямля захісталася, фіранка храму разьдзерлася, скалы рассыпаліся, і ад вызваліў памёршых. Мы ж схіляемся на месцы, дзе стаялі ногі Твае, сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 9
Хай кажуць шмат нам прамоўцы шматмоўныя, яны ня годныя зьдзейсьніць годнай падзякі Пакутам Тваім. А душа мая, сэрца і ўся існасьць мая, з пакорай прыхіліўшыся да Цябе сьпяваюць:
Ісус, працьвічаны да крыжа, прыбей да яго сьпіс грахоў маіх; Ісус, цьвікамі прыбіты, прыбей страхам Тваім плоць маю.
Ісус, Ты раскінуў рукі Твае, каб усіх сабраць каля Цябе; Ісус, Ты раскінуў рукі Твае, каб пацалаваць мяне.
Ісус, Брама дзеля авечак, Твой бок працяты быў; Ісус, Жаніх, Ты ўвайшоў да Твайго шлюбнага палаца.
Ісус, Твае рукі і ногі былі цвякамі працяты, каб адчыніць нам скарбніцу; Ісус, Ты ўсю дабрыню Тваю мне падаў.
Ісус раскрыжаваны, Ты, быццам руно, неба ўкрываеш; Ісус укрыжаваны, раскрыжуй плоць маю зь запаламі яе.
Ісус, Табе пералічылі косткі, але Ты рахуеш зоркі ў нябёсах; Ісус, зрабі так, каб сэрца мае нея жадала нічога бачыць, толькі Цябе ўкрыжаванага.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Кандак 10
Жадаючы выратаваць сусьвет, Ты вылечваеш сьляпых, кульгавых, слабых, зьнямоглых, бедных, бязмоўных, не чуючых, хворых і выганяў злых духаў. І за гэта працьвічылі Цябе да крыжа, бо ня ўмелі сьпяваць: Алілуя.
Ікас 10
Ісус, адвечны Ўладар, усё адчынена вачам Тваім. Жыды зьдзерлі вопратку зь Цябе, але цемра апранула Цябе. Цалкам пакуты прымеш за нястрыманасьць маю, Ты ва ўсім падаў нам узор, як належыць крочыць за Табой, сьпяваючы:
Ісус, Ты лечыш усіх, але няма лекаў дзеля цела Твайго; Ісус, Міро сапраўднае, няма міро дзеля костак Тваіх.
Ісус, Любоў розумам неасяжная, Ты не абвінавачваеш ворагаў Тваіх; Ісус, Напой дзеля спраглых, жовцю напаілі Цябе.
Ісус, Ты маліўся, шчыра заклікаючы, навучы маліцца мяне; Ісус, Ты выканаў усе прароцтва, выканай таксама і просьбы мае.
Ісус, Ты аддаў дух Твой у рукі Айца, прымі ў гадзіну сьмерці дух мой; Ісус, да Цябе, пацярпеўшага зьнявагу, узносім сэрцы свае.
Ісус, прыняўшы сьмерць, падай несьмяротнасьць нам; Ісус, пакланіўшыся Айцу Твайму, прымі мяне, пакланяючагасяТабе.
Ісус, ваяры падзялілі паміж сабой вопратку Тваю, лагодна душу маю ад цела адзьдзялі; Ісус, Ты, зрабіўшы нямоглымі ворагаў, вызвалі мяне ад сетак ворага.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Кандак 11
Твая ўсячыстая Маці засьпявала Табе гэтую кранальную песьню: “Я ведала, што Ты ад Айца нарадзіўся, яшчэ да таго як паўстала зорка. Я бачу, усе стварэньня су—пакутваюць з Табой.” Ты, аддаючы дух Твой Айцу, прымі і мой дух і не пакідай мяне, сьпяваючага: Алілуя.
Ікас 11
Сьвечка, прыняўшая сьвятло з гары, — Маці Твая гарэла пад крыжам любоўю да Цябе. Усячыстая Дзева цярпела боль сэрца за Цябе, калі Ты, праўдзівае Сонца, сыходзіў. Мы су—пакутваем зь Ёй, прымі як сыходжаньня сэрца нашага маленьня гэтыя:
Ісус, Ты, узышоўшы на вышыні, падай нам, каб мы аб рэчах нябесных думалі; Ісус, Ты, дабраваліўшы ўзьняцца на крыж, узьнясі нас да Айца Твайго.
Ісус, Ты аддаў Дзеву, Маці Тваю, вучню, што зьяўляўся цнатлівым; Ісус, Ты даручыў Яна Багаслова Той, што нарадзіла Цябе, Слова Боскае, і мяне даручы Яе мацярынскае абароне.
Ісус, забяры, быццам ў палон, душы нашы; Ісус, Ты сэрцы чалавечыя да любові Тваёй прыцягнуў, прыцягні і мяне да Цябе.
Ісус, Ты сьмерць зваяваў, вызвалі мяне ад сьмерці вечнай; Ісус, Ты разбурыў ад, ад аду вызвалі мяне.
Ісус, Ты перамог сьвет, перамажы запалы ва мне знаходзячыся; Ісус, Ты быў асуджаны быццам злачынец, выратоўвай мяне ад усіх злачынных нападаў ворага.
Ісус, Айцец паслаў Цябе ў вінаграднік, — работнікі павялі Цябе на сьмерць; Ісус, Уладар стагодзьдзяў, Ты быў бязьвінна забіты.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Кандак 12
Ісус, Бог мой, падай мне дабрыню Тваю, прымі мяне так, як прыняў Іосіфа зь Нікадзімам, каб я, нябыта плашчаніцу чыстую, прынёс Табе душу сваю, водарам годнасьці пакрыўшы ўсячыстае цела Твае і, маючы Цябе ў сэрцы сваім, быццам у труне, сьпяваў: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючы Твае добраахвотнае укрыжаваньня, мы ўсе пакланяемся Тваім Пакутам, Хрысьце, і верым разам зь сотнікам, што Ты сапраўды Сын Боскі, што прыйдзе зноў на хмарах зь вялікай сілай і славай. Таму не пасарамаць мяне, выратаванага крывёй Тваёй, каб я заўсёды дзякаваў Табе:
Ісус, працьвічаны да крыжа, Ты быццам галінка, якую калыша ветрык, замацуй мяне ў любові Тваёй; Ісус, Ты праліў за мяне апошняю кроплю Тваёй крыві.
Ісус, вандроўнік, нямеючы дзе прыхіліць галаву, прыхілі мяне да Цябе; Ісус закатаваны, дзеля плачу Дзевы, маці Тваёй, ад вечнага плачу пазбаў мяне.
Ісус, Дрэва Жыцьця, што было працьвічанае да дрэва крыжовага, прыцягні мяне да Цябе; Ісус, пакінуты ўсімі, не пакідай мяне.
Ісус зьняты з крыжа, Тваім крыжам абарані мяне; Ісус, прамовіўшы: Я адчуваю спрагу!, напаі мяне ад шчодрасьці Тваёй.
Ісус, разам зь Магдалінай, датыкнуўшыся да ног Тваіх, прымі мяне; Ісус, увядзі мяне ў рай разам з разбойнікам.
Ісус, не асудзі мяне з раскрыжаваўшымі цябе; Ісус, Настаўнік жыцьця, падай мне жыцьцё вечнае.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Кандак 13
О Ісус Хрыстос, Бог мой, усяцярплячы і ўсяміласэрны, прымі і гэтую маленькую падзяку, што ад усёй душы прыношу Табе, і вылечы мяне Тваімі выратавальнымі пакутамі ад усялякага душэўнага і цялеснага болю, абарані ад усіх бачных і нябачных ворагаў, ад бязьлітасных нячысьцікаў, ад запалаў і юрлівасьці.
У канцы ж жыцьця майго перабывай каля мяне і падай мне вечнае ўладарства, каб я здолеў заўсёды сьпяваць Табе: Алілуя.
Гэты кандак сьпяваем тройчы. Потым ікас 1 і кандак 1
Малітва
Уладыка, Хрысьце Божа, пакутамі Тваімі вылекаўшы запалы мае і ранамі Тваімі вылечыўшы раны мае, падай мне, шмат награшыўшаму прад Табой, сьлёзы пакаяньня. Расчыні ў целе маім водар Твайго жыцьцядаўчага Цела і зрабі салодкай душу маю годнаю Крывёй Тваёй ад гаркаты варожай. Уздымі да Цябе розум мой, упаўшы ў грахоўную бездань, і вызвалі ад сьмерці, бо не маю каяньня, не мею моцы, немаю сьлёз пакаяньня, што ўзносяць людзей да іх спадчыны. Апантаны жыцьцёвымі запаламі розум мой, ня здольны ўзьняць да Цябе вочы ў хваробе сваёй, ня магу сагрэцца сьлязамі, што выяўляюць любоў да Цябе. Але, Уладыка, Гасподзь Ісус Хрыстос, скарб дабрыні, падай мне шчырае пакаяньня і вылячэньня сэрца, каб адшукаць Цябе. Падай мне дабрыню Тваю і аднаві ва мне вобраз Твой. Я пакінуў Цябе – не пакідай Ты мяне. Выйдзі, каб адшукаць мяне, павярні мяне па палеткі Твае і далучы да абранага авечак абранага статку Твайго. Напоўні мяне боскімі Таямніцамі Тваімі, малітвамі ўсячыстай Тваёй Маці і ўсіх сьвятых Тваіх. Амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.