мітрапаліт Антоні (Суражскі)
Бывае, што пасьля доўгай, пакутлівай хваробы памірае чалавек; і труна яго стаіць у царкве, і, пазіраючы на яго, мы пранікаемся такім пачуцьцём супакою і радасьці: прайшлі пакутлівыя дні, прайшла пакута, прайшоў перадсьмяротны жах, прайшло паступовае выдаленьне ад блізкіх, калі гадзіну за гадзінай чалавек адчувае, што ён сыходзіць і што застаюцца за ім на зямлі любімыя.
А ў сьмерці Хрыстовай прайшло і яшчэ самае страшнае – тое імгненьне Богапакінутасьці, якое прымусіла Яго ў жаху выклікнуць: Божа Мой, Божа Мой, навошта Ты Мяне пакінуў?..
Бывае, стаім мы ў пасьцелі толькі што памерлага чалавека, і ў пакоі адчуваецца, быццам запанаваў ужо не зямны мір – мір вечны, той мір, пра які Хрыстос сказаў, што Ён пакідае Свой мір, такі мір, якога зямля не дае...
І так мы стаім у труны Госпада. Прайшлі страшныя пакутныя дні і гадзіны; целам, якім пакутаваў Хрыстос, Ён зараз спачыў; душою, зіхатлівай славай Боскасьці, Ён сышоў у пекла і цемру яго расьсеяў, і спыніў тую страшную богапакінуатасьць, якую сьмерць уяўляла сабою да Ягонага сыходжаньня ў яе нетры. Сапраўды, мы знаходзімся ў цішыні усядабраслаўлёнай суботы, калі Гасподзь спачыў ад працы Сваёй.
І увесь Сусьвет у трапятаньні: пекла загінула; мёртвы – ніводны ў труне; адлучанасьць, безнадзейная адлучанасьць ад Бога пераможана тым, што Сам Бог прыйшоў у месца апошняга адлучэньня. Анёлы пакланяюцца Богу, зваяваўшага усё, што зямля стварыла страшнага: грэх, зло, сьмерць, расставаньне з Богам...
І вось мы дрыгатліва будзем чакаць таго імгненьня, калі сёньня уначы і да нас дойдзе гэта пераможная вестка, калі мы пачуем на зямлі тое, што ў апраметнай грукатала, тое, што ў нябёсы пажарам паднялося, пачуем гэта мы і убачым зьзяньне Уваскрэслага Хрыста...
Вось чаму так ціхая літургія гэтай Вялікай Суботы і чаму, яшчэ да таго як мы засьпяваем, у сваю чаргу, “Хрыстос уваскрэс”, мы чытаем Эвангельле аб Уваскрэсеньні Хрыстовым. Ён атрымаў Сваю перамогу, усё зроблена: застаецца толькі нам бачыць цуд і разам зь усім стварэньнем увайсьці ў гэтае сьвята, у гэту радасьць, у гэтае ператварэньне сьвету... Дзякуй богу!
Дзякуй богу за Крыж; дзякуй богу за сьмерць Хрыста, за Богапакінутасьць Ягоную; дзякуй богу за тое, што сьмерць ужо не канец, а толькі сон, усьпеньне... Дзякуй богу за тое, што няма больш перашкод ні паміж людзьмі, ні паміж намі і Богам! Ягонай Крыжам, Ягонай любоўю, Ягонай сьмерцю, сыходжаньнем у пекла і Уваскрэсеньнем і Ушэсьцем, якога мы будзем чакаць з такой надзеяй і радасьцю, і дарам Сьвятога Духу, Які жыве і дыхае ў Царкве, усё зьдзейсьнена – застаецца нам толькі прыняць тое, што дадзена, і жыць тым, што нам ад Бога падаравана! Амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.