Прысьвятыя уладыкі, годныя айцы, упадабаныя ў Хрысьце браты і сёстры, верныя дзеці Сьвятой Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы,
Хрыстос Уваскрэс!
Ад шчырага сэрца вітаю ўсіх Вас зь вялікім і выратавальным сьвятам Хрыстовага Уваскрэсеньня, зрабіўшага крапкай адліку для новага часу ў жыцьці чалавецтва. “Той, хто пазнаў таямніцу Хрысты і магілы, ведае падставу ўсіх рэчаў”, піша звышгодны Максым Спавядальнік. І сапраўды, зразумець хто мы, навошта жывём і куды крочым – магчыма толькі помнячы аб гэтым дзівосным сьведчаньні Боскай любові. Чалавек жыве ў велізарным сьвеце, параўнальна зь якім ён ёсьць пясчынкай. Жыве як сьмяротная істота, жыве ў сьвеце, якой цяжка назваць справядлівым. Аднак, кожны зь нас, хто ведае аб увасабленьні. Сьмерці і Ўваскрашэньні Выратавальніка, не адчувае сябе згубленым альбо ашуканым лёсам. Мы ведаем, што не загублены ў сусьвеце, ведаем, што не зважаючы на несправядлівасьць і сьмерць, якія да сёньня пануюць у гэтым сьвеце – яны пераможаны, а шлях да несьмяротнасьці і паўнаты жыцьця адкрыты. Уваскрэсеньнем зь мёртвых Выратавальніка засьведчана, што кожны зь нас нарадзіўся не для таго, каб мучацца і памерці, а дзеля радасьці ў Госпадзе і вечнага жыцьця.
Гасподзь дабраславіў нам жыць у складаны гістарычны час. Сьветам пашыраецца крызыс і нестабільнасьць. Неспакой, рэвалюцыі, грамадзянскія войны, прыродныя катаклізмы, якія пагражаюць чалавецтву тэхнагеннымі катастрофамі. Складаецца ўражаньне, быццам сучаснаму сьвету пагражае новая глябальная хваля войнаў, гвалту і смутку. Разам з тым, доля сьвету сёньня, як і тысячагодзьдзі таму, залежыць не столькі ад прыродных і гістарычных падстаў, колькі ад дыялёгу чалавека і Бога, што зьяўляецца сутнасьцю гісторыі чалавецтва і адбываецца ва ўлоньні Сьвятой Хрыстовай Царквы.
Міласьцю Боскай, Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква сёньня вольная ў уладкаваньні свайго жыцьця і без перашкоды зьдзяйсьняе свае служэньне ва ўкраінскім грамадзтве. Мы ніколі не прагнулі здабыць статус дзяржаўнай альбо прывілеяванай Царквы, але ніколі не адмаўляліся ад супрацоўніцтва зь дзяржавай і грамадзтвам. Наша мэта – эвангелізацыя ўкраінскага народу, залучэньне яго да выратавальнага сьвятла Ўваскрэсеньня, разбудаваньне царкоўнага жыцьця і аб’яднаньне праваслаўных хрысьціян ва Ўкраіне на падмурку поўнай кананічнае незалежнасьці і адпаведна да традыцыі нашай Памеснай Царквы.
Наша Царква – неад’ёмная частка сусьветнага Праваслаўя і мы робім усё магчымае для таго, каб ва Ўкраіне найхутчэй адбылося аб’яднаньне праваслаўных хрысьціян у адзіную Праваслаўную Царкву. Аднак, нам не абыякава якой будзе гэтая Царква і якой кананічны статус яна будзе мець. Праваслаўную Украіну не аб’яднае неаімпэрская ідэалёгія альбо іншыя сьвецкія каштоўнасьці. Праваслаўную Ўкраіну аб’яднае Уваскрэслы Хрыстос, яе аб’яднаюць эвангельскія каштоўнасьці і памесная традыцыя Ўкраінскае Царквы. Менавіта таму, мы яшчэ раз заклікаем вас, годныя айцы і вернікі нашае Царквы, узносіць свае малітвы за сьцьверджаньне нашае Царквы ў сям’і сусьветнага Праваслаўя, як Царквы роўнай і кананічна незалежнай.
Цуд Уваскрэсеньня, які калісьці адбыўся ў гісторыя – працягваецца як у жыцьці асобнага чалавека, так і ў жыцьці цэлых народаў. Таму нас не мусіць засмучаць сучасны стан сьвету альбо нашай краіны. Мы павінны заўсёды памятаць, што для веруючага чалавека крызыс – гэта шлях не да сьмерці, а шлях да Бога, шлях аздараўленьня і цэласнасьці. Гасподзь выпрабоўвае нашы намеры і жаданьні. Але Ён ніколі не дапускае нам спакушэньня, якое б перабольшвала нашы сілы і заўсёды знаходзіцца зь намі, калі мы пакутуем.
Узносячы ў гэтую зьзяючую ноч малітвы за Ўкраіну і яе набожны народ, малітоўна жадаем ім, упадабаныя браты і сёстры. Паўнаты радасьці ў Уваскрэслым Госпадзе, сьцьверджаньня веры і напаўненьня мілатой. Няхай цуд Уваскрэсеньня адбудзецца ў душы кожнага з нас і ў Богам захаванай Украіне нашай.
Мілата Уваскрэслага Выратавальніка хай будзе зь усімі вамі.
Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды Ўваскрэс!
+ Мяфодзій,
Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіне.
Прадстаяцель Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.