Wednesday, May 4, 2011

СЛОВА I НА ПАСХУ. СЬВЯЦІЦЕЛЬ ЛЕЎ ВЯЛІКІ (V ст.)

1. Умілаваныя, у апошняй пропаведзі, наколькі магу судзіць, я належным чынам пераканаў вас удзельнічаць у крыжы Хрыстовым, каб само жыцьцё вернікаў мела ў сабе велікодную таямніцу і услаўлялася норавамі тое, што шануецца на сьвяце. А наколькі гэта карысна, вы выпрабавалі самі і дзякуючы свайму самаахвяраваньню пазналі, якую карысьць дастаўляюць душы і целу працяглыя пасты, частыя малітвы і шчодрыя міласьціны. Сапраўды, няма, мабыць, нікога, хто не атрымаў бы карысьць ад гэтага практыкаваньня і не набыў бы ў глыбіні сваёй душы нешта такое, пра што ён па праве мог бы пацешыцца. Але гэты здабытак варта захоўваць з пільнай строгасьцю, каб з—за паслабленьні нашых прац нянавісьць сатаны не выкрала тое, што даравала Боская мілата, і не прывяла да бязьдзейнасьці.
Такім чынам, паколькі праз саракадзённае устрыманьне мы пажадалі дасягнуць таго, каб хоць у нейкай меры падчас пакуты Госпада адчуць Ягоны крыж, мы павінны імкнуцца, каб нам апынуцца таксама удзельнікамі і уваскрэсеньня Хрыстовага і, яшчэ знаходзячыся ў гэтым целе, перайсьці ад сьмерці да жыцьця. Бо для кожнага чалавека, які зьмяняецца і робіцца зь аднаго іншым, канец — не быць тым, кім ён быў, і пачатак — быць тым, кім ён не быў. Але важна, для каго чалавек памрэ і для каго будзе жыць, бо ёсьць сьмерць, якая вядзе да жыцьця, і ёсьць жыцьцё, што вядзе да сьмерці. І не дзесьці, а ў гэтым мінаючым стагодзьдзі можна здабыць і тое, і іншае; і ад таго, як мы паступаем у часе, залежыць адрозьненьне вечнай адплаты. Такім чынам, трэба памерці для сатаны, а жыць для Бога; трэба ухіліцца ад несправядлівасьці, каб паўстаць для праўды. Хай упадзе трухлявае, каб зьявілася новае. І паколькі, як кажа Праўда, “Ніхто ня можа служыць двум гаспадарам” (Мц. 6:24), ды будзе не той спадаром, хто падштурхнуў стоячых да падзеньня, але Той, Хто ўзьняў паўшых для славы.
2. І так, Апостал кажа: “Першы чалавек — зь зямлі, і зямны; другі чалавек — Гасподзь — зь неба. Які зь зямлі, такія зямныя; і які нябесны, такія і нябесныя; і як мы насілі вобраз зямнога, так будзем насіць і вобраз нябеснага.” (1 Кар.15:47–49) І мы павінны бязьмежна цешыцца гэтай зьмене: дзякуючы ёй мы пераходзім ад зямной нязнатнасьці да нябеснай добрай якасьці па невымоўнай літасьці Таго, Хто, каб дараваць нам Сваё, сышоў да нашага, успрыняўшы не толькі сутнасьць, але таксама стан зграшыўшай прыроды, калі дапусьціла Боская бязьмежнасьць, каб у яе было прыўнесенае тое, што гаротна выпрабоўвае чалавечая сьмяротнасьць. Па Сваёй літасьці, каб доўгая скруха не разьдзірала разгубленыя душы вучняў, Ён скараціў з гэтак дзіўнай хуткасьцю абвешчаны трохдзённы прамежак, што дзякуючы дадатку да цэлага другога дня апошняй часткі першага і першай часткі трэцяга, Ён і паменшыў тэрмін на некаторы час, і лік дзён не зьменшыўся. Такім чынам, уваскрэсеньне Выратавальніка доўга не затрымала ні душу ў пекле, ні цела ў труне; і ажыўленьне нятленнага цела адбылося гэтак хутка, што там было хутчэй падабенства сну, чым сьмерці, бо Боскасьць, Якая не адступіла ад душы і цела успрынятага Ім чалавека, магутнасьцю злучыла той жа магутнасьцю падзеленае.
3. Для сьцьвярджэньня аўтарытэту веры, якую належала прапаведаваць па усім сусьвеце, рушылі усьлед шматлікія доказы: камень быў адвалены, магіла спусьцела, заслоны адкладзены, і анёлы, абвясьціўшы аб усім адбыўшымся, красамоўна пацьвердзілі праўду уваскрэсеньня Госпада. І Сам Ён зьяўляўся позірку жанчын і неаднаразова адкрываўся вачам апосталаў — не толькі казаў зь імі, але таксама жыў і спажываў ежу, і дазваляў паважна і клапатліва датыкацца да Сябе тым, каго ахапіў сумнеў. Бо для таго Ён уваходзіў да вучняў праз зачыненыя дзьверы і Сваім подыхам пасылаў ім Сьвятога Духа, і, адукаваўшы іх розум, адкрываў для іх таямнічы сэнс Сьвятога Пісаньня, і паказваў яшчэ Сваё прабітае рабро, раны ад цьвікоў, і усе знакі нядаўняй пакуты, каб усё прызналі, што ў Ім асаблівасьці Боскай і чалавечай прыроды застаюцца непадзельнымі, і мы, ведаючы, што Слова не ёсьць тое, што цела, вызнавалі б, што Адзіны Сын Божы ёсьць і Слова, і цела.
4. Не адыходзіць, упадабаныя, ад гэтай веры настаўнік народаў апостал Павел, калі кажа: “Калі ж і ведалі Хрыста па плоці, дык сёньня ўжо ня ведаем” (2 Кар.5:16). Справа ў тым, што уваскрэсеньне Госпада не скасавала цела, але зьмяніла, і чалавечая сутнасьць не была зьнішчана павелічэньнем сілы. Уласьцівасьць перайшла, прырода не прынізілася: цела, якое зьведала расьпяцьце, зрабілася беззапальным; што зьведала сьмерць стала несьмяротным; якое зьведала раненьня стала нятленным. І таму справядліва Апостал кажа, што ён не разумее цела Хрыста ў тым стане, у якім яна была раней вядомая, таму што ў ёй не засталося нічога запальнага, нічога слабага, так што гэта па сутнасьці тая ж самая прырода, але не тая ж самая па славе. Што ж дзіўнага, калі гэта выказвае пра цела Хрыста размаўляючы пра усіх духоўных хрысьціян: “Таму ад сёньня мы нікога ня ведаем па плоці”(2 Кар.5:16). З гэтага часу, кажа, для нас пакладзена пачатак уваскрэсеньня ў Хрысьце, калі выява усяго нашага спадзяваньня указаная ў Тым, Хто памёр за усіх. Мы не вагаемся ад сумневу, і не застаёмся ў нерашучасьці з—за ненадзейнасьці чаканьня, але, атрымаўшы пачатак зароку, ужо адрозьніваем вачамі веры тое, што датычыцца будучыні; і, цешачыся узвышэньню прыроды, ужо валодаем тым, у што верым.
5. Таму хай не займае нас прывіднасьць часавага, і зямное хай не адцягвае да сябе наш зрок ад нябеснага. Хай прымаецца за пайшоўшае тое, чаго па большай частцы ужо няма; і розум, уважлівы да таго, што застанецца, хай накіроўвае сваё імкненьне туды, дзе бачнае ім зьяўляецца вечным. Бо хоць мы выратуемся надзеяй і носячы яшчэ тленнае і сьмяротнае цела, аднак правільна сказана пра нас, што мы не знаходзімся ў целе, калі ў нас не пануе цялесны запал; і заслужана мы перастаём называцца целам, калі ягоным пажаданьням мы не сьледуем. Такім чынам, хоць Апостал кажа: “Клопат пра цела не ператварайце ў пахаценьні” (Рым. 13:14), мы разумеем, што нам не забаронена тое, што неабходна для нашага здароўя і чаго патрабуе чалавечая слабасьць. Але, бо не усім пажаданьням павінна служыць і не усе хаценьні цела трэба выконваць, нам варта зразумець, што Ён заклікаў нас засвоіць неабходную меру устрыманьня, каб целу, зьмешчаным пад уладай душы, мы і не саступалі ў празьмерным, і не адмаўлялі ў неабходным. Таму той жа Апостал у іншым месцы сказаў: “Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да сваёй плоці, а корміць і грэе яе” (Эф. 5:29). Без усякіх сумневаў, не для заган і раскошы, а для належнага служэньня трэба яе карміць і грэць: каб абноўленая прырода захоўвала свой чын, і найнізкае благое і ганебнае не панавала над вышэйшым, і вышэйшае не падпарадкоўвалася б найнізкаму; і праз заганы, якія перамагаюць душу, не усталявалася б рабства там, дзе павінна быць панаваньне.
6. Такім чынам, народ Божы павінен усьвядоміць, што ён зьяўляецца новым стварэньнем у Хрысьце, і не сьпячы зразумець, Кім новае стварэньне успрынятае і Каго яно успрыме. Абнавіўшыся ды не вяртаецца да хісткай старасьці; ды не пакідае сваёй справы узяўшыся рукою за плуг, але ды распасьціраецца да сеецца і не пазірае на пакінутае. Ніхто ды не упадае зноў у тое, адкуль паўстаў, але хоць бы з—за цялеснай слабасьці дагэтуль ляжаў у некаторых хваробах, хай выявіць цьвёрдую рашучасьць вылечыцца і падняцца. Бо такі шлях выратаваньня, і такое перайманьне уваскрэсеньню, зьдзейсьнёнаму Хрыстом, каб, бо на сьлізкім шляху гэтага жыцьця розныя памылкі і падзеньні не спыняюцца, сьляды ідучых перанесьліся ад зыбкай глебы на цьвёрдую, бо ў Пісаньні сказана: “Ад Госпада крокі чалавека пабожнага ставяцца моцна, і Ён дабраволіць дарозе ягонай. калі ён будзе падаць, не ўпадзе, бо Гасподзь падтрымлівае яго за руку” (Пс. 36:23–24).
Гэта разважаньне, умілаваныя, трэба мець на увазе не толькі дзеля велікоднага сьвята, але дзеля асьвячэньня усяго жыцьця, і гэтае казаньне павінна падахвочваць да таго, каб тое, што нацешыла душу вернікаў досьведам кароткага устрыманьня, ператварылася ў звычай, і захавалася бездакорным, а калі украдзецца што грахоўнае, то хай будзе зьнішчана хуткім пакаяньнем. І паколькі вылячэньне старых хвароб цяжка і павольна, трэба зьвяртацца да лекаў неадкладна пасьля атрыманьня раны: каб, заўсёды паўстаючы цела ад усіх грахоў, мы удастоіліся прыйсьці да хуткага недаступнага тленьню хвалебнаму уваскрэсеньню цела ў Хрысьце Ісусе Госпадзе нашым, Які жыве і ўладарыць зь Айцом і Сьвятым Духам ва ўсе стагодзьдзі. Амін.
Пераклад на беларускую мову “Беларуская Аўтакефалія” паводле: Leon le Grand. Sermons. T. 3. Paris, 1961. PP. 123–128 (Sources Chrétiennes 74)
 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.