Friday, March 11, 2011

МАЛЕБНЫ КАНОН ВЕЛІКАМУЧАНІКУ ХВЯДОРУ ЦІРОНУ

твор звышгоднага Яна Дамаскіна
Песьня 1
Ірмас: Па вадзе прайшоўшы, як па сушы, / і эгіпэцкага разбэшчваньня пазьбегшы, / ізраільцянін заклікаў: / “Збавіцелю і Богу нашаму засьпяваем!”
Як Боскага змагара цябе Хведар, ведаючы, / і злучаны вечнаю любоўю да цябе, / я і душу зь целам, / і словы хвалы табе прысьвячаю.
Прадпісвалася указам брыдкім / ахвяру ідалам, а не Жывому Богу прыносіць: / але ты прыведзены быў, пакутнік, / не зь думкай зьдзейсьніць падобнае, / але каб быць Богу прынесеным.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Любоўю Боскаю працьвічаны, / у войску Сына Адзінароднага Бога Усявышняга / ты, Хведар пакутнік, паслужыў / і ў адносінах узнагарод не ашукаўся.
Цяпер і заўсёды і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Палкі Анёлаў і сьмяротных / Цябе, шлюбу не спазнаўшая Маці, усхваляюць няспынна: / бо Ты Стваральніка іх, як Немаўля / у абдымках Сваіх насіла.

Thursday, March 10, 2011

ГІСТОРЫЯ БАПЦ НА ЭМІГРАЦЫІ: КРЫНІЦЫ ДАСЬЛЕДАВАНЬНЯ

Гарбінскі Юры, Варшава
Як ведама, падзеі Другой Сусьветнай вайны й яе вынікі паклалі пачатак чарговай хвалі эміграцыі зь Беларусі, што доўжылася ад 1944 г. да другой паловы 1950—х гг. і мела палітычны характар. Як слушна заўважыў доктар Вітаўт Кіпель, пры выразна акрэсьленай сацыяльнай неаднастайнасьці гэтую хвалю, якую складалі сяляне, інтэлігенцыя, вайскоўцы, характарызавала “моцная беларуская нацыянальная сьвядомасьць, незалежніцкая ідэалёгія й абсалютная бескампраміснасьць да камуністычнае сыстэмы”. Паводле канфэсійнай прыналежнасьці пераважная большасьць эмігрантаў была праваслаўная, адна пятая ад агульнай колькасьці — каталікі, і невялікі адсотак — пратэстанты. Першапачаткова гэтая хваля эміграцыі затрымалася ў Заходняй Нямеччыне, Аўстрыі, Бэльгіі, Ангельшчыне, Францыі. Аднак ужо на пачатку 1950—х гг. большасьць беларусаў—эмігрантаў з гэтых краінаў перабралася за акіян — у ЗША, Канаду, Аўстралію, а таксама ў Аргентыну. Час паказаў, што ў складаных варунках эміграцыйнага жыцьця царква й рэлігія, нягледзячы на закалоты й крызысы, сталіся для многіх важнымі фактарамі захаваньня беларускага традыцыяналізму й нацыянальнай саматоеснасьці. Галоўную ролю пры гэтым адыгралі новазарганізаваныя парафіі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, адноўленай у чэрвені 1948 году ў Канстанцы (Нямеччына), і першыя беларускія прыходы ў грэцкай юрысдыкцыі ў ЗША й Канадзе.

ТРЫЁДЗЬ ПОСНАЯ І ЯЕ АЎТАРЫ Ў ПЭРЫЯД ПЕРШАПАЧАТКОВАГА ЗБОРУ ГІМНАГРАФІЧНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Рыгор Бітбунаў
Гімнаграфія сьвятых Андрэя Крыцкага, Яна Дамаскіна і Косьмы Маіўмскага ў Трыёдзі поснай
Першым па часе з гэтых творцаў сьпеваў зьяўляецца сьвяты Андрэй, спачатку манах ерусалімскага храму сьвятога Уваскрэсеньня, потым дыякан вялікай Канстантынопальскай Царквы і нарэшце япіскап Крыцкі († кал. 720). Адных толькі ягоных канонаў па старажытных ірмалёгіям налічваецца звыш 70. Сярод іх ёсьць каноны на нядзельныя дні, на памяці сьвятых, на сьвята Госпада і Багародзіцы.
Яго творы важныя, першым чынам, таму, што зьяўляюцца зыходнымі, дайшоўшымі да цяперашняга часу тэкстамі такога роду, хоць ён наўрадцы быў першым іх складальнікам. У сучаснай друкаванай Трыёдзі захаваліся наступныя каноны сьвятога Андрэя: у сераду сырнага тыдня – пра пост, Вялікі канон чацьвярга пятага тыдня, канон суботы Лазара, трысьпевы для пяці дзён Пакутнага тыдня. У рукапісных крыніцах знаходзяцца таксама каноны на Вербную нядзелю і чатырохсьпеў Вялікай суботы. Пералічаныя творы складаюць у сьвятога Андрэя толькі палову цыклу ягоных канонаў на рухомыя богаслужбовыя дні: яны працягваюцца канонамі на Вялікдзень, нядзелю Тамаша, міраносіц. На тыя ж дні каноны Яна Дамаскіна і Косьмы Маіўмскага выцясьняюць тэксты сьвятога Андрэя. Так, Студыйскі статут патрыярха Алексія (1025–1043) ужываньне канону апошняга на Вербную нядзелю заве ужо старым звычаем, а яго трысьпевы прадпісвае ужываць толькі да Вялікага чацьвярга. Значна скарочаны і трысьпевы Пакутнага тыдня: зь аднаго толькі трысьпеву пятніцы вылучана каля дзесяці трапароў. Не пазьбег скарачэньняў і Вялікі канон: славянскія крыніцы XII–XIV стагодзьдзяў у ягонай дзевятай песьні прыводзяць тры асаблівых трапара, якіх няма ў грэцкіх арыгіналах.

РАЗЬВІЦЬЦЁ ЎКРАІНСКАГА АЎТАКЕФАЛЬНАГА РУХУ НА ПАЧАТКУ НЯМЕЦКА–САВЕЦКАЙ ВАЙНЫ

Сьмірноў Андрэй

Арганізацыйнае афармленьне ўкраінскага аўтакефальнага руху на пачатку нямецкае акупацыі да сёньня застаецца маладасьледаванай старонкай у гісторыі Ўкраінскага Праваслаўя. Часткова да яе асьвятленьня зьвярталіся В. Баршчэвіч [1], І Ўласоўскі [2], Ю. Валошын [3], а. Т. Мінэнка [8], В. Пашчанка [9], С. Саўчук і Ю. Мулік–Луцык [10], Н. Стакалас [12], аднак гэта праблема яшчэ не была прадметам асобнага дасьледаваньня ўкраінскіх гісторыкаў.
Мэтаю дакладу ёсьць высьвятленьня пачатку канструяваньня Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы (УАПЦ) фармацыі 1942 г. Гэты працэс быў цесна павязаны зь актыўнае дзейнасьцю ўкраінскае інтэлігенцыі, якая адкідала магчымасьць падпарадкаваньня праваслаўных парафій Украіны Маскоўскаму патрыярхату. Адразу пасьля ўсталяваньня нямецкае акупацыйнае ўлады, у шматлікіх мясцовасьцях Украіны пачалі стыхійна вынікам самадзеяльныя грамадзка– царкоўныя арганізацыі, іх найбольш часта называлі парафіяльнымі ініцыятыўнымі групамі альбо царкоўнымі камісіямі. У вялікіх гарадах яны, як правіла, атрымлівалі назву царкоўных рад. У канцы 1941 г. у гарадах Украіны функцыянавала ўжо 8 япархіяльных царкоўных рад. Былыя сьвятары і праваслаўныя інтэлігенты, якія дамінавалі ў іх складзе, дбалі аб памяшканьні для богаслужбы, аб усім неабходным для ўладкаваньня паўнацэннага парафіяльнага жыцьця [12, б. 317].

ВЯЛIКI КАНОН ЗВЫШГОДНАГА АЙЦА НАШАГА АНДРЭЯ КРЫЦКАГА, ЕРУСАЛIМСКАГА (4)

СЛУЖБА Ў ПЕРШЫ ТЫДЗЕНЬ ПОСТУ

У ЧАЦЬВЕР НА ПАВЯЧЭР’І

Робім на кожны трапар тры вялікая паклоны, прамаўляючы: Памілуй мяне, Божа, Памілуй мяне.
Уладару нябесны, Суцяшальнік Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра й Жыцьцядаўца, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце паклонімся й прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
ПСАЛЬМА 69
Пасьпяшайся, Божа, вызваль мяне, пасьпяшайся, Госпадзе, на дапамогу мне. Хай пасаромяцца і хай паганьбаваныя будуць усе, што шукаюць загубы душы маёй! Няхай адхіснуцца і абсьмяяныя будуць тыя, што зычаць мне ліха! Няхай адхіснуцца за паганьбаваньне мяне і тыя, што кажуць мне: “добра! добра!”. Няхай радуюцца і весяляцца Табою ўсе, што Цябе шукаюць, і хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць заўсёды: вялікі Гасподзь! А я гаротны і ўбогі: Божа, пасьпяшайся да мяне! Ты — дапамога мая і Збаўца мой; Госпадзе! не спазьніся.

Wednesday, March 9, 2011

ВЯЛIКI КАНОН ЗВЫШГОДНАГА АЙЦА НАШАГА АНДРЭЯ КРЫЦКАГА, ЕРУСАЛIМСКАГА (3)

СЛУЖБА Ў ПЕРШЫ ТЫДЗЕНЬ ПОСТУ

У СЕРАДУ НА ПАВЯЧЭР’І

Робім на кожны трапар тры вялікая паклоны, прамаўляючы: Памілуй мяне, Божа, Памілуй мяне.
Уладару нябесны, Суцяшальнік Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра й Жыцьцядаўца, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце паклонімся й прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
ПСАЛЬМА 69
Пасьпяшайся, Божа, вызваль мяне, пасьпяшайся, Госпадзе, на дапамогу мне. Хай пасаромяцца і хай паганьбаваныя будуць усе, што шукаюць загубы душы маёй! Няхай адхіснуцца і абсьмяяныя будуць тыя, што зычаць мне ліха! Няхай адхіснуцца за паганьбаваньне мяне і тыя, што кажуць мне: “добра! добра!”. Няхай радуюцца і весяляцца Табою ўсе, што Цябе шукаюць, і хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць заўсёды: вялікі Гасподзь! А я гаротны і ўбогі: Божа, пасьпяшайся да мяне! Ты — дапамога мая і Збаўца мой; Госпадзе! не спазьніся.

Tuesday, March 8, 2011

НА МАЎЧАНЬНЕ Ў ЧАС ПОСТУ

сьвяціцель Рыгор Багаслоў
Змоўкні, ласкавая язык; і ты, пяро маё, пішы словы маўчаньня, распавядай вачам вяшчаньня сэрца!
Калі, прыносячы таямнічую ахвяру чалавечым пакутам Бога, каб і самаму мне памерці для жыцьця, зьвязаў я цела на сорак дзён, па законах Хрыста–Уладара, бо вылячэньне даецца целам вычышчаным, тады, па-першае, прывёў у непахіснасьць розум, жывячы адзін удалечыні ад усіх, абклаўшыся воблакам жальбы, сабраўшыся увесь у сябе і не цешачыся думкамі, і потым, трымаючыся правіл сьвятых мужоў, прыклаў дзьверы да вуснаў. Падстава гэтаму тая, каб, устрымліваючыся ад усякага слова, навучыцца выконваць меру ў словах.
Хто супраць шматлікіх уздыме уражаючую дзіду, той зручна уціхамірвае нешматлікіх. Хто здалёк кідае дакладна ў цэль крылатыя стрэлы, у таго на блізкай адлегласьці ніколі не праляціць страла міма цэлі. І карабель марскі пераплываючы шырокія моры, адважна можна пасылаць у плаваньне, не далёкае ад прыстані. Хто атрымае верх у малым, пры тым яшчэ сумнеўна, ці атрымае посьпех і ў вялікім, хоць і моцна жадае. Але хто вырабляе вялікае, пра тое няма сумневу, што, калі захоча, лёгка перасягне іншых і ў малым. Таму вось і я зусім зьвязаў у сябе сілу слова, бо спадзяваўся, што пасьля зь вуснаў маіх ужо не выльецца лішняга слова.

ВЯЛIКI КАНОН ЗВЫШГОДНАГА АЙЦА НАШАГА АНДРЭЯ КРЫЦКАГА, ЕРУСАЛIМСКАГА

СЛУЖБА Ў ПЕРШЫ ТЫДЗЕНЬ ПОСТУ

У АЎТОРАК НА ПАВЯЧЭР’І

Робім на кожны трапар тры вялікая паклоны, прамаўляючы: Памілуй мяне, Божа, Памілуй мяне.
Уладару нябесны, Суцяшальнік Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра й Жыцьцядаўца, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце паклонімся й прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
ПСАЛЬМА 69
Пасьпяшайся, Божа, вызваль мяне, пасьпяшайся, Госпадзе, на дапамогу мне. Хай пасаромяцца і хай паганьбаваныя будуць усе, што шукаюць загубы душы маёй! Няхай адхіснуцца і абсьмяяныя будуць тыя, што зычаць мне ліха! Няхай адхіснуцца за паганьбаваньне мяне і тыя, што кажуць мне: “добра! добра!”. Няхай радуюцца і весяляцца Табою ўсе, што Цябе шукаюць, і хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць заўсёды: вялікі Гасподзь! А я гаротны і ўбогі: Божа, пасьпяшайся да мяне! Ты — дапамога мая і Збаўца мой; Госпадзе! не спазьніся.

Monday, March 7, 2011

ДУХОЎНЫЯ РАЗМОВЫ. РАЗМОВА 4

звышгодны Макар Эгіпэцкі
Хрысьціяне, каб удастоіцца ім нябесных пахвал ад Бога і ад анёлаў, павінны ўважна і дасканала зьдзяйсьняць жыцьцё свае ў сьвеце гэтым
1. Хто жадае хрысьціянскае жыцьцё зь вялікай дакладнасьцю весьці ў дасканаласьці, той абавязаны усімі сіламі паклапаціцца першым чынам пра сэнс і пра розум душы, каб, — набыўшы здольнасьць у дакладнасьці адрозьніваць добрае і худое, і ва усякім разе распазнаючы, што ў чыстую прыроду прыйшло неўласьцівага ёй, — жыць нам правільна і чыста, і каб, карыстаючыся розумам як вокам, быць нам у стане — не сьсябравацца і не уваходзіць у згоду з ўнушэньнем заганы, а праз гэта, удастоіўшыся Боскага дарунка, зрабіцца годнымі Госпада. Возьмем жа прыклад з бачнага; таму што ёсьць падабенства паміж целам і душой, паміж целавым і душэўным, бачным і патаемным.

ВЯЛIКI КАНОН ЗВЫШГОДНАГА АЙЦА НАШАГА АНДРЭЯ КРЫЦКАГА, ЕРУСАЛIМСКАГА

СЛУЖБА Ў ПЕРШЫ ТЫДЗЕНЬ ПОСТУ

У ПАНЯДЗЕЛАК НА ПАВЯЧЭР’І