Thursday, June 28, 2012

Сьвяты дабраверны князь Сэрбскі Лазар

Памяць 15/28 чэрвеня
Сьвяты дабраверны князь Сэрбскі Лазар жыў у XIV стагодзьдзі, у той час, калі туркі, заваяваўшы суседнія краіны, рыхтаваліся напасьці на Сэрбію.
Сьвяты Лазар выхоўваўся пры двары сьвятога караля Душана. Ён быў прызначаны кіраўніком адной з сэрбскіх правінцый. У 1371 году сьвяты Лазар быў абвешчаны каралём усёй Сэрбіі і багата папрацаваў для палягчэньня становішча краіны. Ён уціхамірыў суседніх князёў, якія крыўдзілі і рабавалі сэрбскае насельніцтва, клапаціўся аб хрысьціянскае асьвеце народа, будаваў храмы, падтрымліваў манастыры і дабрачынныя установы. У 1380 году сьвяты пабудаваў манастыр Рованіцу. Сьвяты Лазар выпрасіў у Канстантынопальскага Патрыярха згоду на прызнаньня Архіяпіскапа Сэрбскага Патрыярхам. На працягу 10 гадоў яго кіраваньня Сэрбія знаходзілася ў супакоі.
Затым пачалася вайна з туркамі. Падчас Косаўскай бітвы паранены кароль быў узяты ў палон і па наказе султана Баязета 15 чэрвеня 1389 гады усечаны мячом. Цела сьвятога караля Лазара было пахавана ў найбліжэйшае царкве. У 1391 году яго нятленныя мошчы былі перанесены ў Раваніцкі манастыр. Манастыр быў разбураны туркамі ў 1683 году, і мошчы караля Лазара былі перанесены ў манастыр Новая Раваніца на Фружскаей гары.
Трапар дабравернага князя Сэрбскага Лазара, тон 3.
Пажадаўшы прыгажосьць славы Боскае, / у зямным жыцьці Яму дагадзіў / і, атрыманы талант добра выкарыстоўваючы, подзьвіг зьдзейсьніў / у ім жа стаяў да сьмерці. / За мужнасьць і сьмерць слаўную, / як мучанік, узнагароду прыняў ты ад Хрыста Бога. / Яго ж малі, сьвяты Лазар, /каб выратаваліся  апяваючыя цябе.
Кандак дабравернага князя Сэрбскага Лазара, тон 8
Добрага захавальніка набожнасьці / і мучаніка годнага, / шчыра і ўрачыста услаўляе цябе статак твой, Богамудры, / але як маючы адвагу да Хрыста Бога, / цябе славячым пакору выпрасі, ды сьпяваем табе: / Радуйся, Лазар, цябе памятае народ ва ўсе стагодзьдзі.
 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.