Кандак 1
Абраным угоднікам Боскім, усім сьвятым, ад стагодзьдзя ва ўсім сьвеце празьзяўшым і на нябёсах вянцы славы прыняўшым, сьпеў пашаны прыносім. Вы ж, як маючыя вялікую адвагу да Госпада, ад усіх бед нас вызваліце, сьпяваючым вам хвалу: Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Ікас 1
Анёльскі сабор, зьменшаны падзеньнем ганарыстых анёлаў, і вамі, усімі сьвятымі, адноўлены ў колькасьці, сьветла сьвяткуе ў дзень памяці вашае і ўвесь сусьвет склікае на вясельля духоўнае. Мы ж, ім пераймаючы, сьпяваем вам радасна:
Радуйцеся сьвятыя, ад стагодзьдзя Богам абраныя і вядомыя да славы нябеснае; радуйцеся, ад усіх народаў, краінаў і часоў да служэньня Госпаду абраныя.
Радуйцеся, абраньне ваша подзьвігамі веры апраўдаўшыя; радуйцеся, прыкладам добрых спраў вашых праўдзівы шлях да неба нам паказаўшыя.
Радуйцеся, раней напісанага закону Божага, па закону сумленьня праўдзіва пражыўшыя; радуйцеся, у цяні закону набожна жыцьцё свае зямное прайшоўшыя.
Радуйцеся, у новай мілаце сьветла дабрадзейнасьцю празьзяўшыя; радуйцеся, у гэтыя апошнія часы Богу дагадзіўшыя і ўзнагароду з першымі атрымаўшыя.
Радуйся, ад зямных скарбут перайшоўшыя да спакою нябеснага; радуйцеся , удастоеныя бачыць невымоўную славу Боскую.
Радуйцеся, з харамі бесьцялесных няспынна славячыя Ўсясьвятую Тройцу; радуйся, няспынна малітвы Ёй прыносячыя за ўсіх шануючых вас.
Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Кандак 2
Бачачы Праваслаўную Царкву Хрыстову, шматлікімі харамі сьвятых, як цудоўнымі кветкамі, упрыгожаную, сьветла шануем іх памяць. Найперш жа – Усячыстую Маці Боскую зь народжаным ад Яе Хрыстом Богам узьвялічваем, песьню праслаўленьня сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 2
Асьвету розуму нашаму ў Госпада выпрасіце, сьвятыя слугі Боскія, ды скінуўшы мітусьню зямную, узьнясемся сэрцам і думкаю ў атрыманую спадчыну вашу – сялібы райскія, што і нам абяцаныя Госпадам, ды засьпяваем вам радасна:
Радуйцеся, старазапаветныя прабацькі і патрыярхі, роданачальнікі па плоці Хрыста Сына Боскага; радуйцеся, бо дабраслаўленьням Божым памножыліся роды вашы, як зоркі нябесныя.
Радуйцеся, сярод змроку старажытнага язычніцтва, праўдзівую вашу веру ў праўдзівага Бога захаваўшыя; радуйцеся, зь надзеяй чакаючыя абяцанага Выратавальніка.
Радуйцеся, бо ад вашага роду зазьзяла сьвечка ўсясьветлая – Багародзіца Марыя; радуйцеся, бо ад Яе нарадзіўся Пераможца сьмерці і пекла.
Радуйцеся, верай у надыходзячага Хрыста, выратаваньне палепшыўшыя; радуйцеся, праз гэта, замест старажытнае клятвы, дабраслаўленьне атрымаўшыя.
Радуйцеся, і ў пекле прыход Хрыста чакаўшыя; радуйцеся, Ім ад пякельных мучэньняў выратаваныя.
Радуйцеся, на нябёсы са славай узьведзеныя; Радуйцеся, з харамі анёльскімі ў вечныя сялібы Айца Нябеснага ўведзеныя.
Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Кандак 3
Сілай Усявышняга асьветленыя, сьвятыя адважна паўсталі супраць пачаткаў і ўлады зла паднябеснага і, перамогшы іх напады, усе добрыя справы свае добра скончылі, засьпяваўшы ўсясільнаму чалавекалюбцы Богу: Алілуя
Ікас 3
Маюць сьвятыя прарокі слаўнае жытло ў сялібах Айца Нябеснага і вечным сьвятлом твару Боскага асьвятляюцца, невымоўную асалоду мілаты маюць са ўсімі сьвятымі, яе ж і мы, на зямлі жывучыя, мець жадаючы, так сьпяваем вам:
Радуйцеся, сьвятыя прарокі, Богам абраныя раней вашага нараджэньня; радуйцеся, верна паслужыўшыя Яму раней Хрыстовага ўвасабленьня.
Радуйцеся, ад нараджэньня мілатой Сьвятога Духа асьвячоныя; радуйцеся, пасланыя Госпадам вучыць заблукаўшых сыноў Ізраіля.
Радуйцеся, прадказаўшыя слаўнае нараджэньне Хрыста ад Дзевы; радуйцеся, зоркі, прадвесьнікі прыходу праўдзівага Сонца.
Радуйцеся, адважныя абвінаваўцы беззаконных цароў Ізраіля; радуйцеся, усялякую нягоднасьць чалавечую мячом слова Боскага зьнішчыўшыя.
Радуйцеся, верныя слугі Госпада, усе Ягоныя жаданьні выконваючыя; радуйцеся, ісьціну бясстрашна прад уладай абвяшчаўшыя.
Радуйцеся, шматлікія скрухі ў сьвеце пацярпеўшыя; радуйцеся, са ўсімі абаранымі сьвяткуючыя на нябёсах у вечнае славе.
Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Кандак 4
Буры жыцьцёвыя перацярпеўшы, усе сьвятыя перайшлі ў нябесны спакой, на месца добрыя і прахалодныя, дзе бруі салодкасьці вечныя, ежа нятленнае славы Боскае, сьпеў і галасы сьвяткуючых. Там яны сьвяткуюць са ўсімі анёльскімі сіламі, сьпяваючы Богу: Алілуя.
Ікас 4
Вока не бачыла і вуха не чула, і сэрца зямнога чалавека не адчувала той радасьці ды салодкасьці, ад якіх вы цяпер асалоду маеце, сьвятыя Апосталы. Праз гэта так сьпяваем вам:
Радуйцеся, сьвятыя Апосталы зь Янам Папярэднікам, першыя сябры Хрыстовы; радуйцеся, пасьля Усясьвятой Дзевы Марыі, стоячыя каля Пасаду Сьвятой Тройцы.
Радуйцеся, абвясьціўшыя сьвету таямніцу нашага выратаваньня; радуйцеся, людзей, у змроку жывучых, сьвятлом веры Хрыстовай асьвяціўшыя.
Радуйцеся, насеньня слова Боскага ў сэрцах чалавечых пасадзіўшыя; радуйцеся, плады працы вашае ў нябесным горадзе пажынаючыя.
Радуйцеся, сьвятыя айцы, на сямі Усяленскіх саборах спавяданьне праваслаўнае веры замацаваўшыя; радуйцеся, суцішаўшыя буру нягоднасьці ерэтыкаў.
Радуйцеся, догматы праваслаўнае веры нам растлумачыўшыя; радуйцеся, бо да сёньня вучэньням вашым Царква Хрыстова ад ерасі і расколаў абаронена.
Радуйцеся, сьвятыя герархі, словам і жыцьцём сьветла празьзяўшыя; радуйцеся, у сьвятле вечным зь вашымі духоўнымі дзяцьмі цяпер жывучыя.
Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Кандак 5
Боскаю Крывёй Тваёй, Выратавальнік, выратаваныя і верна Табе на зямлі паслужыўшыя, усе сьвятыя цяпер на цьвердзі царкоўнае як зоркі сьветлыя зьзяюць і ўсіх нас, па мору запалаў жыцьця зямнога плаваючых, на шлях праўдзівы, да нябеснае айчыны вядучы, скіроўваюць. Праз гэта, з радасьцю ды ўдзячнасьцю, сьпяваем Богу: Алілуя.
Ікас 5
Бачылі сьвятыя мучанікі, што ў сьвеце гэтым ўсё мітусьня і тленьне, сьпяшаліся адвечнаму Богу добра дагадзіць і, праз цярпеньня жудаснае пакуты, тленнае жыцьцё на нятленнае зьмянілі, за гэта ж удастоіліся стаяць каля страшнага Пасаду Уладыкі ў славе вечнае, у ёй жывучы не забудзьце і нас, памяць вашу зьдзяйсьняючых, ды сьпяваючых вам так:
Радуйцеся, сьвятыя пакутнікі, сваёй крывёй паказаўшыя праўдзівую веру вашу ў Хрыста; радуйцеся, бо не баяліся забіваючых цела, але няздатных забіць душы вашы.
Радуйцеся, пацярпеўшыя жахлівыя пакуты; радуйцеся, паказаўшыя на сябе выяву мучэньняў Хрыста.
Радуйцеся, над жахлівымі катаваньнямі перамогу атрымаўшыя; радуйцеся, праз полымя і ваду прайшоўшыя і ў спакой вечны ўвайшоўшыя.
Радуйцеся, спавядальнікі і сьвятамучанікі, пацярпеўшыя за набожнасьць і сьвятых ікон шанаваньня; радуйцеся, прападобнамучаніцы ў малітве з Богам размаўляўшыя і перамогу над справай сатаны атрымаўшыя.
Радуйцеся, за славу і годнасьць Уладара Нябеснага мужна ваяваўшыя; радуйцеся, пераможную пашану ад Хрыста на нябёсах прыняўшыя.
Радуйцеся, вялікую мілату ад Госпада атрымаўшыя; радуйцеся, багата розных цудаў у славу Боскую ў паднябесьсі зьдзяйсьніўшыя
Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Кандак 6
Спавядаюць славу вашу, сьвятыя Гасподнія, усе народы хрысьціянскія. Бо вы як рай пасаджаны стаіце пасярод Царквы, прыняўшыя дрэва жыцьця Самога Госпада. Ад яго ж атрымаўшы салодкасьць райскую, усю скарбуту сьвету гэтага перамаглі. І цяпер, у вышыні нябесныя увайшоўшы, няспынна сьпяваеце: Алілуя.
Ікас 6
Праваслаўе і дабрадзейнасьць прападобных айцоў, як сонца ўсяму сьвету зьзяюць і нам змрочны шлях жыцьця гэтага асьвятляюць, каб не заблукалі ў пустэльні граху і згубных ерасяў. Праз гэта хвалебна ім сьпяваем:
Радуйцеся, айцы прападобныя, добраахвотна сьвет і ўсё сьвецкае дзеля любові Боскае пакінуўшыя; радуйцеся, прападобныя маці, у няспынных подзьвігах шлях зямнога жыцьця прайшоўшыя.
Радуйцеся, пустэльнікі, у пячорах і гарах са зьвярамі пражыўшыя; радуйцеся, посьнікі, у стрыманьні й малітве часовае жыцьцё пражыўшыя.
Радуйцеся, слупнякі, мароз і жару дзеля Царства Нябеснага перацярпеўшыя; радуйцеся, у затвор пайшоўшыя і ў сардэчнае цішыні Бога адчуўшыя.
Радуйцеся, дзявоцтва захаваўшыя і непарочнаму Агнцу Хрысту пераймаўшыя; радуйцеся, послух выканаўшыя і Хрыстову пакору атрымаўшыя.
Радуйцеся, супольна з братамі ў любові анёльскае пажыўшыя; радуйцеся, мудрыя і сьціплыя, быўшыя манахаў настаўнікамі.
Радуйцеся, усе працавітыя, дасканаласьць дабрадзейнасьці атрымаўшыя; радуйцеся, у спакой Госпада свайго ўвайшоўшыя.
Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Кандак 7
Жадаў Усядобры Гасподзь паказаць сьвету, што недарэмна працуюць добра яму дагадзіўшыя, але вялікая ўзнагарода падрыхтавана ім у Царстве Нябесным. Дзеля гэтага праславіў хары сьвятых Сваіх, па рознаму на зямлі паслужыўшых. Ды і мы пераймаем іх жыцьця, бо той жа вечнай славы жадаем, сьпяваючы Богу: Алілуя.
Ікас 7
“Веруючы ў мяне мае жыцьцё вечнае”, – казаў Гасподзь. Да вас, сьвятыя Гасподні, найлепш адносяцца гэтыя словы. Бо вы, калі і памерлі на зямлі плоцьцю, але душамі ў вышэйшых сялібах вечна жывымі знаходзіцеся, багатыя і невымоўныя зьдзяйсьняючы ў сьвеце цуды, і добрымі вашымі да Бога малітвамі дапамагаеце нам, так вам сьпяваючым:
Радуйцеся, вашым вышэйшым розумам праўдзівага Бога пазнаўшыя; радуйцеся, праваслаўную веру ў Сьвятую Тройцу ў чысьціні захаваўшыя.
Радуйцеся, Хрыста Сына Божага, праўдзівага Бога і дасканалага чалавека, спавядаўшыя; радуйцеся, без сумневаў у Ягоныя выратавальныя пакуты веруючыя.
Радуйцеся, праваслаўем, як зоркі, зьзяючыя; радуйцеся, праведнасьцю, як фінік квітнеючыя.
Радуйцеся, плоцьцю на зямлі, а розумам на нябёсах жыўшыя; радуйцеся, праз часовую сьмерць да вечнага жыцьця перайшоўшыя.
Радуйцеся, цесным Эвангельскім шляхам крочыўшыя; радуйцеся, праз вузкую браму ў Царства Нябеснае ўвайшоўшыя.
Радуйцеся, вечных дабротаў спадкаемцы; радуйцеся, аб выратаваньні нашым да Бога малітоўнікі.
Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Кандак 8
Гэтую краіну вышэйшую, дзе ўсе сьвятыя ад працы зямной спачываюць, розумам зямным уяўляючы, а калі і няздатныя спасьцігнуць будучай там асалоды, мы, зямныя і плоцьцю абагаўлёныя, вераю гэта разумеем і сэрцам прадбачым, сьпяваючы дзівоснаму ў сьвятых Сваіх Богу: Алілуя.
Ікас 8
Стварыўшы мноства зорак і ўсім ім імёны даўшы, Усятрымаючы Гасподзь, Ты адзіны ведаеш імёны ўсіх добра дагадзіўшых Табе. Мы ж, створаныя рукою Тваёй, не можам ведаць на імя ўсіх сьвятых Тваіх, бо як жвіру марскога іх багата. Толькі дадзеным нам Табою імёны слуг Тваіх, добра Табе ад пачатку сьвету дагадзіўшых, ведаем і ім так сьпяваем:
Радуйцеся, Адам і Ева, прабацькі ўсяго роду чалавечага; радуйцеся, Авэль і Сіф, першыя ў сьвеце захавальнікі набожнасьці.
Радуйцеся, Ной, другой роду нашага роданачальнік, і Аўраам, запавет Боскі прыняўшы; радуйцеся Маісей богабачны і Арон, першы сьвятар старазапаветны.
Радуйцеся, Енох і Ільля, плоцьцю сьмерць не бачыўшыя і на неба ўзятыя; радуйцеся, Ісая, Давыд і Данііл, сузіральнікі таямніц Бога Ўсямагутнага.
Радуйцеся, Якім і Ганна. Дзеву Марыю, Маці Хрыста Бога нашага, нарадзіўшыя; радуйцеся, Пятро, Павал, Якаў і Ян, абраныя Апосталы Хрыстовы.
Радуйцеся, Мікалай, Васілі, Рыгор, Ян і Апанас, непахісныя слупы царквы Хрыстовай; радуйцеся, Антоні, Пахом, Яфім, Іларыён і Сава, вялікія настаўнікі манахаў.
Радуйцеся, Рыгор, Зьміцер, Яўстрат і Панцеляймон, вялікія мучанікі Хрыстовы; радуйцеся, Варвара, Ірына, Параскева, Кацярына і ўсе мучаніцы, крывёй сваёй перамогу веры засьведчыўшыя.
Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Кандак 9
Усе сьвятыя Твае, Гасподзь, анёльскаму чыну пераймаючы, няспынна славяць Усясьвятое Імя Твае на нябёсах, “Сьвяты, сьвяты, сьвяты”, – сьпяваючы. Зь імі і мы, грэшныя, на зямлі сваімі вуснамі сьпяваем: Алілуя.
Ікас 9
Мудрацы язычніцкія зь недаўменьнем гавораць: як вы, усе сьвятыя, падобна нам будучы людзьмі, былі непераможны запаламі, мужнасьцю вашае бесьцялесных ворагаў перамаглі? Мы ж, праслаўляючы ўмацаваўшага вас Госпада, хвалім адвагу вашу і праслаўляючы сьпяваем так:
Радуйцеся, сьвятыя, усёй душой Госпада палюбіўшыя; радуйцеся, дзеля любові Ягонае жыцьцё свае не шкадаваўшыя.
Радуйцеся, пераможцы сьвету і князя сьвету гэтага; радуйцеся, усе сеткі старажытнага цмока, як павуціну разарваўшыя.
Радуйцеся, пакорныя моцнае руце добрага задуму Божага; радуйцеся, скарыўшыя волю сваю волі Айца Нябеснага.
Радуйцеся, праславіўшыя Госпада ў душах і целах вашых; радуйцеся, узьвялічыўшыя Яго ва ўсіх справах вашых.
Радуйцеся, узьняўшыя рукі вашы для тварэньня спраў добрых; радуйцеся, скіраваўшыя стопы вашы на шлях праўдзівы.
Радуйцеся, не прымацаваўшыя сэры вашы да зямнога багацьця і асалоды; радуйцеся, заўсёды думаючыя аб мілаце нябеснае і вечнае радасьці.
Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Кандак 10
Усе сьвятыя, шляхам выратаваньня крочачы і аб лёсе праўды Боскае навучаючы, ёсьць, быццам дрэвы добрыя пры надыходзе вады, прыносячымі Богу плод дабрадзейнасьці вашае ў час свой. Цяпер жа ў горным Эдэме невымоўнае асалоды жывучыя, памяніце і нас, дзяцей вашых, бацькоўскія малітвы вашы аб нашым выратаваньні прыносячы, а Богу сьпяваючыя: Алілуя.
Ікас 10
Вы, усе сьвятыя Госпада, ёсьць для нас сьцяна непарушная ад ворага і добрыя малітоўнікі да Хрыста за ўвесь род хрысьціянскі. Таму, ад стрэлаў нябачнага ворага вамі абароненыя, радасна сьпяваем вам:
Радуйцеся, вялікае ўпрыгожаньне роду чалавечага; радуйцеся, заўсёды наша радасьць і суцяшэньня ў зямным вандраваньні.
Радуйцеся, моцныя памагатыя нашы ў бітве зь ворагамі выратаваньня; радуйцеся, малітоўная абарона наша ад мяча гневу Божага.
Радуйцеся, пераможцы спакусы і нам у памагатыя барацьбе са спакусамі; радуйцеся, нашаму пакаяньню ў грахах моцна радзеючыя.
Радуйцеся, у розных кутках зямлі і ў розныя часы праведна жыўшыя; радуйцеся, бо калі і зграшылі, то праўдзівым пакаяньнем і сьлязамі бруд грахоў дасканала змыўшыя.
Радуйцеся, усе ад Адама і на сёньняшняга дня жыцьцё ў надзеі на жыцьцё вечнае скончыўшыя; радуйцеся, ад Усходу і Захаду прыйшоўшыя і на лоні Аўраама спачыўшыя.
Радуйцеся, бо хор ваш новапрыбыўшымі зь зямлі няспынна памнажаецца; радуйцеся, бо вамі месца ўпаўшых духаў у саборы анёльскім папаўняецца.
Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Кандак 11
Усе сьвятыя Госпада, песьні нашы хвалебныя, нават калі і шматлікімі будуць, не дапоўняць нічога да праслаўленьня дабрадзейнасьці вашае. І нам больш лічыць любіць маўчаньне, але не будзем лянотнымі і няўдзячнымі за атрыманьня праз вас міласьці і дабрадзейнасьці Боская, засьпяваем праславіўшаму вас Уладару: Алілуя.
Ікас 11
Усе сьвятыя, вы ёсьць сьвяцільнікамі сьвятла вечнага, у Пасаду Сьвятое Тройцы, разам зь анёльскімі чынамі, у няспыннае малітве аб нас стоячыя, і на сьветлы шлях выратаваньня скіроўваючыя нас. За гэта вам так сьпяваем:
Радуйцеся, сьвяцільнікі полымя нястворанага; радуйцеся, насельнікі сялібы Айца Нябеснага.
Радуйцеся, гронкі вінаграду Хрыстовага; радуйцеся, водар кветак райскіх.
Радуйцеся, жыватворчыя рэкі, ад спрагу духоўную задавальняючыя; радуйцеся, воблакі дождж нясучыя, у жару спакусы нас ахалоджваючыя.
Радуйцеся, вецер духоўны, зіму смутку ад сэрцаў нашых адганяючыя; радуйцеся, салодкія песьні славы, вясну асалоды вечнае нам прадвяшчаючыя.
Радуйцеся, разумовыя горы, да нябёсаў нас ўзводзячыя; радуйцеся, разумнага Сонца праменьні, Ягоную міласьць нам падаючыя.
Радуйцеся, добрыя стырнавыя, нашы выратавальнікі ад патапленьня грахоўнага; радуйцеся, праваднікі верныя, да нябеснае айчыны нас скіроўваючыя.
Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Кандак 12
О сьвятыя! Мілату ад Бога дадзеную вам ва ўзнагароду за шматлікія дабрадзейнасьці вашы, хто ад зямных людзей зразумець здолее? Бо нават калі, быццам кроплі марскія, іх па адзінае пералічыць, усіх цудаў вашых і дабротаў, вамі нам дадзеных, немагчыма пералічыць. Праз гэта радасна зьдзяйсьняем слаўнае ваша сьвяткаваньне, сьпяваючы дзеючаму ў вас Госпаду: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючы Цябе, Уладыка Ўсётрымаючы, усе ўсхваляем Усясьвятое Імя Твае, якое ад пачатку сьвету ў розныя часы выявіў сьвятым Тваім, Табе адзінаму ў Тройцы слаўнаму Богу добра дагадзіўшым, іх малітвамі ад усяго злога вызваляеш сьпяваючым ім так:
Радуйцеся, сьвятыя, Богу дагадзіўшыя, разам зь Усясьвятой Дзеваю Марыяй; радуйцеся, і вы, бесьцялесныя анёлы, захавальнікі роду чалавечага.
Радуйцеся, сьвятыя цары і князі, на зямлі набожна цараваўшыя і Нябеснае Царства ў спадчыну атрымаўшыя; радуйцеся, добрыя гаспадары, узнагароджаныя жыцьцём у нябесным горадзе.
Радуйцеся, зямным судом непраўдзіва засуджаныя і ў нябеснага Судзьдзі апраўданьня і міласьць атрымаўшыя; радуйцеся, славесных авечак пастыры, ад Кіраўніка пастыраў – Хрыста ўсхваленыя і праслаўленыя.
Радуйцеся, праведныя працаўнікі, у прастаце сэрца і дабрыні Богу паслужыўшыя; радуйцеся, цярплівыя вандроўнікі, нябеснае айчыны дасягнуўшыя.
Радуйцеся, пакорныя, зьнявагу і перасьлед дзеля Хрыста пацярпеўшыя; радуйцеся, бяссрэбранікі, усім хварэючы выздараўленьня падаўшыя і на нябёсах узнагароду прыняўшыя.
Радуйцеся, мужчыны і жанчыны, ва ўсялякім узросьце і ўсялякім чыне Богу дагадзіўшыя, бо душы вашы ў руце Божае; радуйцеся, бо ў будучым стагодзьдзі целы вашы, разам зь душамі, будуць прычасьнікамі вечнае славы.
Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Кандак 13
Усе сьвятыя, дакладна і добра дагадзіўшыя Богу ды прыняўшыя спадчыну мілаты вечнае! Гэты наш хвалебны сьпеў прыміце і прыемнымі вашымі да Бога малітвамі выпрасіце для нас грахоў прабачэньня ды ад вечнае пакуты вызваленьне. Каб разам зь вамі засьпявалі ў нябеснае Айчыне нашае Богу: Алілуя.
Гэты кандак сьпяваецца тройчы, потым ікас 1 і кандак 1
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.