Tuesday, June 5, 2012

КАНОН ЗВЫШГОДНАЙ ЕФРАСІНЬНЕ ПОЛАЦКАЙ, АСЬВЕТНІЦЫ БЕЛАРУСІ


Песьня 1
Ірмас: Як па сухому прайшоў Ізраіль па бяздоньню, бачачы ганіцеля фараона тонучым, цуд гэты пераможнай песьняй Богу апяваем.
Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як служка Боская стоячы, прападобная  маці нашая Ефрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.
У юнацтве прычасьціўшыся сьвятых запаветаў Госпада і пажадаўшы Яму адзінаму служыць, пагрэбавала ты славай і багацьцям сусьвету гэтага.
Хрыста палюбіўшы, бацькоў і родзічаў тваіх і жаніха зямнога пакінула ты, звышгодная, і манаскае жыцьцё прыняла.
Скрухай напоўніліся сэрцы бацькі і маці тваёй, калі ў анёльскім вобразе пабачылі табе, любімую дачку сваю, ты ж словамі добрымі, адукаваўшага табе Сьвятога Духа, суцешыла іх у дабрыні.
Як у алеі дабрыні сьвятых намошчаная на грамніцы, маці, Жаніха твайго малі, асьвяці вочы сэрца майго, ноччу жыцьцёвай захмараныя, ды годна табе ўслаўлю.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Розум дасканалы ў маладыя гады, маці, здабыўшы, дзёрзкае цела душы скарыла ты, ад юнацтва ўзяўшы Крыж Хрыстовы і дабрадатны цяжар лёгка прыняўшы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Скрухі завіруха ахінае набожную маю душу, і бед воблакі сэрца мае пакрываюць, але Сьвятло нарадзіўшая, боскае і спрадвечнае, зазьзяй мне сьвятлом радасьці.


Песьня 3
Ірмас: Няма сьвятога, апрача Табе, Гасподзь Бог мой, узьняты рог верных Тваіх, Збаўца, і замацуй нас на камяні спавяданьня Твайго.
Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы стоячы, прападобная маці нашая Ефрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.
У працы рук тваіх, звышгодная, паслужыла ты Хрысту Збаўцы нашаму, богадагаджальна ўдасканальваючыся у перапісваньні і перакладаньні кнігаў сьвятых, і коштамі за іх атрыманымі, суцяшала ты ў хрысьці братоў нашых патрабуючых.
У пакоры і послуху, у посьце і малітве, у працы і ўсяночным служэньні, і малітвах каленасьхілёных добра служыла Госпаду твайму, звышгодная.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Сну не дала ты вачам сваім, не ведала драманьня, Еўфрасіньня, пакуль не атрымала ты ў сэрцы тваім месца годнага пасяленьня.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Зьдзівіла праўдзіва цяпер мяне, Уладар, дабрадатная Твая, Богаюначка, і маці Твая, таму слаўлю Табе, і апяваю, і шаную шматлікую Тваю міласэрнасьць да нас.
Кандак, тон 8: Чыстае свае дзявоцтва і чыстая міласэрнасьцю, як сьвяцільнік  ялеем, упрыгожыўшую і зь мудрымі дзевамі ў усясьветлы палац Хрыстовы ўвайшоўшую, Ефрасіньню прападобную праславім і прыпадзем да ўсягодных яе мошчаў, асалоду атрымаем аж яе добрага водару і замілавана засьпяваем ёй: Як маючая адвагу да Хрыста Бога, малі пазбавіцца злых запалаў і выратавацца душам нашым.
Кандак, тон 4: Зьзяўшы ў зямлі Полацкай, айчыну сваю, як Аўраам пераняўшы, Ефрасіньня, зямлю высокую вобразам, горны Сіён, тым жа цела твае душэўнай добраю мужнасьцю, пакутай поснай як ахвяру прыносіла ты міласэрнасьцю сваёй, аддаўшаму Сябе за людзей ахвяру прыемную.
Ікас: Прамудрасьць Саламону прымем у Бога, хваліць Бога ў псальмах любячай мужа жанчыны, якая свайму мужу дзьве рызы зрабіла, я ж цяпер у сьпевах слаўлю любячую Бога Ефрасіньню, ноччу і днём уздымаючую прападобныя далоні тавае да Бога, каб ад агню збавіць нязгаснага, зубнога скрогату і ўсіх пакутаў, дзеля нас, веруючых, аддаўшага Сябе ў ахвяру Айцу добрапрыемную.
Сядальны, тон 4: Анёла бачыць зрабілася годная ты, прападобная маці Ефрасіньня, трохразова наведваў цябе анёл, абвяшчаючы табе волю Госпада, ды пойдзеш на месца, што завецца Сяльцо, і пабудуеш там манастыр дзявочы, Богу пажаданы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Адзіная праўдзівая хрысьціян апякунка, усялякага злога нападаў, бед і скрухі пазбаў і малітвамі Тваімі выратуй душы нашы.
Песьня 4
Ірмас: Хрыстос мая моц, Бог і Гасподзь, Усягодная Царква набожна сьпявае заклікаючы, ад сэнсу чыстага, аб Госпадзе сьвяткуючы.
Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы стоячы, прападобная маці нашая Ефрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.
Анёл апавясьціў сьвяціцелю Полацкаму Ільлі табе, звышгодная, даць месца, дзе ты манастыр пабудуеш.
Як ляжыць на галаве царыцы вянец, так спачывае Дух Сьвяты на табе, звышгодная,  так  абвясьціў анёл сьвяціцелю.
І як міро узыходзіць да Бога, так ўзыходзіць малітва прападобнае, і так сонца сядзіць на цьвердзі нябеснай, так празьзяла Ефрасіньні прад анёлам боскім, мовіў анёл пры зьяўленьні сьвяціцелю.
Вопраткай жабракам і багацьцям жабракам, дапамогай патрабуючым была ты і людзям усім маці, злога пазбаўляючая ўсіх да табе заклікаючых, таму твая памяць на вякі вякоў захоўваецца, Ефрасіньня, горада Полацка і ўсёй зямлі Беларускай слава.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Нявеста Хрыстова, маці праўдзівая, ялей добрага водарны зьяднаўшы ў дзявоцтве і вельмі моцна любіўшая Госпада, і цяпер радуешся вечна, у палаць нябесны ўзышоўшая і Бога сьвет прымаючы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Дзе іншую атрымаем абарону, да каго прыбяжым; дзе ж і выратуемся; якую добрую атрымаем памагатую, скрухай жыцьцёвай апантаны і бурамі хістаемы; на Табе адзіную спадзяюся, і маю дзёрзкасьць славіць, і прыбягаю пад пакрыў Твой: выратуй мяне.
Песьня 5
Ірмас: Боскім сьвятлом тваім, сьвяты, ранішнія душы прад Табой стоячыя любоўна асьвяці, малюся табе, Слова Боскае праўдзівага Бога, выведзі мяне зь цемры грахоўнай.
Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы стоячы, прападобная маці нашая Ефрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.
Радасьці і зьдзіўленьня ад бачаньня анёла напоўніўся архірэй адразу і паклікаў цябе, звышгодная, апавясьціць цябе аб дзіўным бачаньні. Волю Госпада твайго старана выканала ты, звышгодная, і прыйшла на месца, указанае табе анёлам, і там асялілася. На адзінага Госпада спадзяваньня цьвёрдае мела, з пакорай галечу ў маёнтку церпячы.
На разумным камяні храм нерухомы стварыла ты, слаўная, і трымценьня запалаў злых пазбегла ты, набожным духам параклітавым узятая ў вышэйшую і нябесную сялібу.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Пагрэбавала бацькоўскай славай і гонарам, але самотнае жыцьцё свае, Еўфрасіньня, палюбіла ты, і Крыж Хрыстовы на плечы ўзяўшы, пакрочыла за Ім, бо клікаў гасподзь табе.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Які падарунак Цябе прынесьці ўдзячна за асалоду Тваіх дарункаў і бязмернае міласэрнасьці; таму слаўлю, апяваю і шаную Тваю невымоўную да мяне міласьць.
Песьня 6
Ірмас: Жыцьцёвае мора ў буры злых запалаў бачачы, да ціхай прыстані Тваёй прыйшоў, малю Табе: вызвалі ад тленьня жыцьцё мае, усяміласьцявы.
Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы стоячы, прападобная маці нашая Ефрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.
Бачыўшы жыцьцё твае, на анёльскае падобнае, шматлікія дзевы пажадалі заручыцца з Хрыстом і ў чыстым дзявоцтве Яму адзінаму служыць.
Сястра твая, княжна Зьвеніслава, пераймаючы табе, пагрэбавала славай і асалодай сусьвету гэтага і да табе прыйшла, цяжар добры Хрыстовы на сябе ўзяць.
Бачыўшы як памнажаюцца сёстры твае духоўныя, Ефрасіньня сьвятая, пажадала ты пабудаваць храм Госпаду Ўсятрымаючаму, годнага і слаўнага Яго Зьмяненьня.
У чашы сваёй віно ўсёй душой чэрпаўшы і слуп добры паставіўшы, пажадала ты: хлеб мой ешце і віно пейце ўсе патрабуючыя.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Малітоўніцай да Бога, галубкай, была ты з пасрэбраным сьвятлом крыламі, слаўная, золатам жа зьзяла паміж родамі набожнымі справамі сваімі.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Суцяшэньня ўсім у жальбе, і хворым вылячэньне Ты, Багародзіца, і ўсядасканалая перамога сьмерці, і невычэрпнай крыніцай жыцьця, і ўсіх молячых да Табе ў бедах добрая і хуткая абарона.
Кандак, тон 8: Абраная Богам ад нараджэньня і пакліканая на служэньня Яму, у чыне анёльскім Госпаду паслужыла слаўна, і прападобная пажыўшы і цяпер зь нябеснымі сіламі Госпада праслаўляеш, аб нас жа, грэшных, прад Госпадам молішся, з радасьцю і любоўю засьпяваем цябе: Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова ўсячыстая.
Ікас: Анёльскае на зямлі жыцьцё пражыла ты, чыстатой і пакорай, послухам і цярпеньнем, міласэрнасьцю і ўстрыманьнем Госпаду дагадзіла ты, і цяпер ў сьвятле сьвятых спачываеш пасьля працы сваёй, ад нас прымі сьпеў гэты: Радуйся, дзева душой і целам; радуйся, настаўніца манашак звышгодная; радуйся, яшчэ на зямлі зарабіўшыся годнай бачыць анёла; радуйся, ад Госпада праз анёла загад прыняўшая манастыр пабудаваць; радуйся, з руплівасьцю волю Ягоную выканаўшая; радуйся, усе асалоды зямныя адкінуўшая дзеля Хрысту служэньня; радуйся, нябесным жаніхам Ісуса сябе абраўшая; радуйся, у чыстаце, пастах і малітвах яму паслужыўшая; радуйся, найвышэйшы скарб — Годны Крыж, зямлі сваёй ў суцяшэньне і зацьвярджэньне пакінуўшая; радуйся, у вечным сьвятле Ўладарства Боскага цяпер знаходзячыся; радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова ўсячыстая.
Песьня 7
Ірмас: Расу даючай палымяную печ зрабіў анёл набожным юнакам, халдзеяў жа апаліў загадам боскім, ката ўгаварыў крычаць: дабраслаўлёны ёсьць Бог айцоў нашых.
Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы стоячы, прападобная маці нашая Ефрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.
Ня толькі аб сваім выратаваньні рупілася ты, прападобная маці, але аб усіх, каго табе Гасподзь даверыў. Іх навучала ты ў законе Госпада выконваць волю Ягоную.
Узорам была ты славеснаму твайму статку, усячыстая Ефрасіньня, справамі добрымі, пакорай уздымалася, і послухам прыцягвала, і цярпеньнем сьцьвярджала, знаходзячыся ў непахіснай любові да Госпада.
Калі адбывалася стварэньня храму Госпада, анёл падтрымлівае будаўніка, кажучы: Яне, крочыць на сяброў дзёрзка падняўшы меч, забараняю табе, як зброяй двухвострай адсякаючай, словам Боскім жахаючы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Здалёк зьбіраючы Боскі скарб, як далёка плаваючы карабель, пальцы летапісца добра пісалі: ты, боганатхнёная, разумных скіроўваеш і падаеш патрабуючым.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Усёй душой, і думкамі, і сэрцам, і вуснамі Табе, Багародзіцу, слаўлю, асалоду маю Тваімі вялікімі падарункамі, і Тваёй міласьцю, і бязьмежнасьцю цудаў Тваіх.
Песьня 8
Ірмас: З полымя набожным расу падаў, і набожнага ахвяру вадой папаліў, бо ўсё робіш Хрыстос, толькі калі пажадаеш, Цябе праслаўленьне ўзносім ва ўсе стагодзьдзі.
Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы стоячы, прападобная маці нашая Ефрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.
З верай і непахісным спадзяваньням памалілася ты, звышгодная, да Госпада, і пачуў Гасподзь маленьня вернай слугі Сваёй, і цуд адбыўся стварэньням храму Яго.
Радасьцю і вясельлям напоўнілася ты, прападобная Ефрасіньня, калі адбылося стварэньня храму, у ім жа малілася ты зь сьлязамі ў вачах, каб просьбы нашы да Госпада пачуты былі.
Магутна была прад Госпадам малітва твая, залаты храм, створаны табой, праз шматлікія стагодзьдзя цэлым і непашкоджаным захаваўся.
Збаўленьня атрымаўшы, Гасподзь, горкага асуджэньня, Ты ўкусіў дзеля дрэва разумнага Тваім укрыжаваньнем, Ефрасіньня заўсёды па серадам і пятніцам жорсткі пост трымала, калі цела памірае, а душа ажывае радасьцю, боскай у нярэчывым целе.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Плоднымі вербамі цялеснае дыханьня, як на хвалях рачных, павесіўшы, у буры жыцьцёвай клікала ты: А калі забуду табе, Ерусаліме, не прапанаваўшы ў пачатку радасьці, зачынены будуць вусны мае і язык мой прыліпне да гартані маёй праўдзіва.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Беды, і скрухі, і патрэбы паланілі мяне, запалы злыя і спакусы жыцьцёвыя, але прымі мяне і захавай, Багародзіца Ўсячыстая, сьвятым сваім пакровам.
Песьня 9
Ірмас: Бога чалавеку немагчыма бачыць, на Яго ж ня здольны чыны анёльскія глядзець: Табой жа, Усячыстая, зьявілася чалавекам Слова ўвасобіўшыся, Яго ж найбольш усяго шануючы, зь усімі нябеснымі Табе праславім.
Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы стоячы, прападобная маці нашая Ефрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.
Пажадала ты мець у манастыры сваім абраз Усячыстая Багародзіца, яго ж і атрымала боганатхненна, і радасьцю гэтаю напоўніўшыся, шматлікія ўдзячныя малітвы да Госпада і Ўсячыстае Маці ягонай узьнесла ты.
Пачэсны крыж ты зрабіла высілкамі сваімі, сьвятая маці, і ўклала ў яго частку жыцьцядаўчага дрэва дзеля асьвячэньня і збаўленьня ўсіх, што пакланяюцца яму і зь любоўю і страхам цалуюць яго.
Шмат гадоў у цеснай кельлі пры храме Госпада, у малітвах і каленасхіленьні праводзіла ты, прападобная Еўфрасіньня, як бесьцялесная на зямлі знаходзячыся.
Ты пайшла, не як царыца паўднёвая, але з трымценьнем, каб убачыць царкву, збудаваную людзьмі, і магілу, у якой Творца ўсяго і Боская мудрасьць прабыў тры дні. Там Бог ласкава пажадаў прыняць цябе да Сябе, добрая дзева.
Дабраславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Некалі мудрацы прынесьлі Табе, Творца ўсіх, ладан, сьмірну і золата. Ефрасіньня ж прынесла душу чыстую і цела, і жыцьцё бездакорнае. Яна крыжавала сябе з Табой, каб з Табою ўваскрэснуць і ўладарыць у Тваім валадарстве.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Ты Ўсясьвятая Дзева, прыняла радаснае прывітаньня ад анёла. Таму і мы разам зь усім родам чалавечым па—эвангельскі ўсклікнем: Радуйся, Поўная ласкі, Гасподзь з Табою!

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.