Sunday, June 3, 2012

АКАФІСТ СЫХОДЖАНЬНЯ СЬВЯТОГА ДУХА НА СЬВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ

Кандак 1
Усяслаўны Паракліце, Уладар нябёсаў і зямлі, Жыватворчы, Выратавальны і Ўсясьвяты Дух, праўдзіва ад Айца зыходзячы і ў Сыне спачываючы, зыходам у вобразе палымяных языкоў Апосталам асьвету прынёсшы, зыдзі і цяпер з вышыні горнае на нас нягодных слуг Тваіх, і нарадзі нас да новага дабрадатнага жыцьця, ды засьпяваем Табе: Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Ікас 1
Анёлаў Творца і Ўладар Сілаў з нябёсаў зышоў і плоць чалавечую, прыроду нашу прыняў, прыйшоў на зямлю, ды выратаваў Крыжам і Ўзьнясеньнем Сваім паўшы ў старажытнасьці род чалавечы, і яшчэ ўзышоў на нябёсы, сеў побач Бога і Айца, ды суўзьнясе і абагавіць сутнасьць нашу, і ды створыць ня зямлі Ўладарства праўды і міру. О Дух Сьвяты, яго ж ніхто няздольны бачыць, апрача тых, хто народжаны з вышыні. Тым жа Духам. Дзеля гэтага Гасподзь наш, да Айца зыходзячы, не пакінуў нас зьнямоглых, але абяцаў слугам славім, прамаўляючы: Я папрашу Айца і іншага Суцяшальніка дасьць вам, ды будзе з вамі на вякі вякоў, Дух Праўды, Яго ж сусьвет ня здольны прыняць, бо ня ведае Яго, бо ад Айца зыходзіць, Той сьведчыць аб Мне. Суцяшальнік, Дух Сьвяты, навучыць вас усяму і ўзгадаеце, як мовіў вам. Гэтаму абяцаньню веруючы, апосталы малілі Табе, Сьвяты Суцяшальнік, ды хутчэй зыходзь, сьпяваючы Табе:
Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, заўсёды ад Айца зыходзячы; прыйдзі, Нябесны Паракліце, заўсёды ў Сыне спачываючы.
Прыйдзі, Падаўца жыцьця, прыхілі нябёсы і зыходзь; прыйдзі, Нябесны Ўладар, дакрануся  гор і задымяцца.
Прыйдзі, Вяселячы Душы, і адукуй нас сьвятлом праўды Тваёй; прыйдзі, крыжападобнае Жыцьцё, і адукуй сусьвет полымем дабрыні Тваёй.
Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.

Кандак 2
Бачыў Гасподзь пасьля Уваскрашэньня Свайго вучняў Сваіх яшчэ па зямному думаючых і зямнога ўладарства чакаючых, зьявіўся, іх дзьвярамі зачыненымі, дыхнуў і падарыў ім Духа Сьвятога дабрыню адукоўваючую думкі іх і рыхтуючую іх да прыняцьця ўсягалоўнай таямніцы Боскай, прамаўляючы: Прыміце Духа Сьвятога, Ім жа адпусьціце грахі, адпусьцяцца ім, і ім жа трымайце, утрымаецца. Таксама, прыняўшы гэтую ўладу духоўную, замацуйцеся духам, сьпяваючы Богу: Алілуя.
Ікас 2
Думку Боскую аб будучым Уладарстве Боскім распавядаючы, Гасподзь наш сабраў вучняў Сваіх усіх разам на гары Эляёнскае, і загадаў ім пасьля Ўзьнясеньня Ягонага на нябёсы з Ерусаліму не сыходзіць, але чакаць абяцанага Айцом, калі апрануцца ў моц вышэйшую, бо неўзабаве мусяць быць ахрэшчаны Духам Сьвятым. І так запавядаў, кажучы ім: сышоўшым Сьвятым Духам вы прымеце моц і будзеце Маімі сьведкамі ў Ерусаліме і ва ўсёй Юдэі і Самарыі і нават да краю зямлі. І казаў так узьнёсься на нябёсы. Вучні ж павярнуліся ў Ерусалім, увайшлі ў пакой і былі яны ўсе разам у маленьні і малітве, і посце з жынкамі Марыяй Маці Ісуса ды братамі Ягонымі, чакаючы сыходу Суцяшальніка і сьпяваючы Яму так:
Прыйдзі, Дух Уладара і Жыватворачы, як Айцец Адвечны і заўсёды Суіснуючы; прыйдзі, Дух Праўдзівы і Ўсядобры, Сынам Суіснуючы і Роўнагодны.
Прыйдзі, Дух Уладарны, ад складу Айца і ад Боскіх і Адвечных вуснаў Ягоных невымоўна Зыходзячы; прыйдзі, Дух Хрыстовы, Суіснуючае Дыханьня і Прамудрасьці Моц, у Сыне непадзельна існуючы.
Прыйдзі, Неасягны Асьветнік, праўдзівыя таямніцы Ўсясьвятой Тройцы людзям падараваць пажадаўшы.; прыйдзі, Усямудры Ўсянаведавальнік, увесь сусьвет добрымі падарункамі напоўніць пажадаўшы.
Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Кандак 3
Сілай Боскай надзелены Сьвяты Пётр, устаўшы пасярод вучняў, мовіў да іх: Браты, прыкланіце калені, сэрца ж да гары ўзьняўшы, памолімся да Госпада нашага, абяцаўшага Суцяшальніка іншага, ды зробіць чыстымі сэрцы нашы і да аднавіць дух праўдзівы ў целах нашых і ды ўтворыць ў пакоі гэтым Царкву Боскую і хутка пашле нам Духа Ўсядобрага Свайго, Яму ж усе ды засьпяваем адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам: Алілуя.
Ікас 3
Маючы жах вялікі да прапаведніцтва Эвангельля, Апосталы у сарамлівасьці знаходзячыся, ім як зьнямоглым уласьцівай, як ягнятам без Пастыра, праз гэта, па сканчэньні дзён Пяцідзесятніцы, будучы ўсе разам на малітве і ўзносячы шчырае маленьня да Пастыра Свайго, мовілі: Уладар Анёлаў, кіруй усім на зямлі й на моры! Слугі Твае клічуць да Табе: хутчэй пашлі нам Усясьвятога Духа Твайго. Гасподзь іх на нябёсах плоцьцю каля Айца сядзячы, пачуў маленьня гэтае і мовіў: Самаўладны Суцяшальнік, сыдзі, бо жадаюць Цябе вучні Мае, на зборах молячы да Табе і Айца, шчыра клічуць Цябе так:
Прыйдзі, Дух Добры і адукуй нас праўдзіва; прыйдзі, Сьвет Сьвяты, і скіруй ногі нашы на шлях мірны.
Прыйдзі, Уладыка Непасьціжны, праўдзівае спадзяваньня дзеля ўсіх жадаючых выратаваньня; прыйдзі, Дух Уладарны, усім жадаючым праўды добрае напаўненьня.
Прыйдзі, Дух Жывы і Жыватворчы, бо Тваёй дабрадацьцю жывём і рухаемся; прыйдзі, Сьвет Сьвяты і Сьветадатны, бо Тваёй чысьцінёю узвышаемся, адукоўваемся і ахоўваемся.
Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Кандак 4
Бурнае вялікае дыханьня раптам пранеслася, вучням у Сіёне сабраным і ў пакоі ў трэцяй гадзіне молячыхся, і быў шум, як гром з нябёсаў, у цішыні вялікай вакол быўшай, і напоўніўся ўвесь дом, дзе яны перабывалі. І калыхаўся дом як ладзьдзя, і спужаліся апосталы, лічачы, што ад подыху вялікага зруйнуецца пакой, і ўсі ў жаху мовілі: О, Уладар, суцеш трымценьня і пашлі Сьвятога Духа Твайго, Яму ж разам усе засьпяваем: Алілуя.
Ікас 4
Чуўшы шум з нябёсаў і калыханьня паветранае бачыўшы, богалюбівыя Апосталы і ўсе прысутныя разам з імі напоўніліся пашаны жахлівай, бо ў дыханьні бурным зыход Суцяшальніка зразумелі і ў шуме нябесным голас Госпада адчулі, зразумелі: гэта голас Госпада гучны ў моцы. Гэта голас Госпада, што выпраменьваў полымя, як Давыд прадракаў. Гэта бура ад Госпада, якую Ерамія абвясьціў. У гэты час Гасподзь наш пажадаў паслаць Суцяшальніка іншага і падараваць Закон новы, як старажытны на Сінае. Там ад голасу Ягонага трымцела гара, тут ад подыху Суцяшальніка калыхаецца пакой, там былі гром і маланкі, тут жа пранёсься шум з нябёсаў. Таму прыступаем не да гары адчувальнай і вагнём дыхаючай, але да Сіёнскай гары, да Ерусаліму Нябеснага, да Падаўца Запавету Новага, ды прымем Уладарства Вечнае, і ды ўспрымем дабрыню Духа, ёй жа паслужым богалюбна, сьпяваючы Яму:
Прыйдзі, Дух Боскі, не ў агні і буры, але ў голасе добрым і праўдзівым, нас ад духа страху рабскага вызваліўшы; прыйдзі, Дух Сына, апосталаў у адзінае статак зьяднаўшы, ды і нас дзяцьмі Божымі зрабіўшы
Прыйдзі, Дух Прамудрасьці і Адкрыцьця, ды згадаюцца нам усе словы Хрыстовы ў пазнаньні Ягоным; прыйдзі, Дух ведаў і набожнасьці, ды асьвяці вочы сэрца сьветам запаветаў Ягоных.
Прыйдзі, Дух Боскі Сьвяты, ды апрані нас у моц вышэйшую ад вышыні Сваёй нябеснае; прыйдзі, Дух дабротаў усялякіх, ды акрапіўшы нас расой дабрыні з шматлікасьці шчодрасьці Сваёй.
Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Кандак 5
Боганосныя Апосталы яшчэ больш напоўніліся жахам, калі пасьля голасу шумнага, выявілася ім бачаньня новае, уражаючае боль першага, і зьявіліся языкі полымя падзяляліся, і зыходзілі на кожнага з іх над галовамі іхнімі, ды спраўдзілася Давыда прабацька прароцтва: Бог яўна прыйдзе і не змаўчыць, полымя загарыцца прад Ім і навокал Яго бура моцная. Гэтым духаносьбітным полымем Суцяшальніка адукаваныя, апосталы з жахам і з радасьцю засьпявалі, бачыўшы прыход Ягоны: Алілуя.
Ікас 5
Бачыўшыя зыход Суцяшальніка ў выглядзе палымяных языкоў, Апосталы зьдзівіліся, як дыханьня вялікае з полымем зьядналася, і як з вышыні бачныя сьвяцільнікі, з расой зьядналіся іскры. Таму напоўніла іх пашана жах Боскі, калі вогненыя языкі, над галовамі іх сеўшыя, не папалілі валасоў іхніх, але адукавалі розум іхні, і так полымем дыханьня Сьвятога Духу адукаваныя, зразумелі прароцтва Давыдава: Вагонб ад Твару Ягонага запаліцца: вугаль запаліцца ад яго. І схіліцца нябёсы і зыдзе. І ўсяславіўшы Бога, як прыйдзе абяцаны Суцяшальнік, ды палымяны хрост прыняўшы ад Яго, удзячна засьпяваюць Яму так:
Прыйдзі, Палымяны Дух, ды хрышчэньнем полымя увесь сусьвет адукуй; прыйдзі, полымя падай, Божа, ды гальлё грахоў нашых папаліўшы.
Прыйдзі, полымя Боскі на зямлю дасылаючы, Гасподзь, ды згаслыя сьвяцільнікі душ нашых зноў запалі; прыйдзі, палымяныя рэкі апосталаў арашаючы, Уладыка, ды ўвесь сусьвет у цемры сядзячы полымям дабрыні Тваёй асьвяці.
Прыйдзі, у палымяных языках усяму сусьвету на малітве прамаўляючы Дух, дыханьнем невымоўным адукуй нас годна маліцца Нябеснаму Айцу; прыйдзі, у полымі і буры Боскасьць Усясьвятой Тройцы даводзячы, Уладар, палымяным подыхам запальваючы полымя Боскай любові ў нашых сэрцах халодных.
Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Кандак 6
Прапаведнік дзівосны, боскі Пятро, бачыўшы, як пры палымяным гледзішчы напоўніліся жаху вучні, вымавіў: ня бойцеся, полымя гэта не апальвае, як у старажытнасьці няапалімая купіна, альбо як полымя пячы Бабілёнскае, таксама не апаліла трох юнакоў. Таму хай кожны з нас ды адкіне жах з душы, і не спужаецца не апальнага полымя, бо полымя гэта разумеем, як ружы, як кветкі на галовах нашых, ім жа венчаных, упрыгожыў і асьвяціў нас Усясьвяты Дух. Яму ж усе з радасьцю ды засьпяваем: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяла вялікая асьвета дабрыні ўсей Боскай Царкве Хрыстовай у гэты вялікі дзень Пяцідзесятніцы, калі ў вогненых языках Ты Сам праўдзіва зышоў на апосталаў і на ўсіх веруючых, Сьвяты Жыватворчы і Ўсямоцны Дух, Адзіны Ты ў Сьвятой Тройцы, і шчодра падаў не асобныя Айца падарункі, як раней адбывалася, але ад усёй паўнаты Боскай падаў ад Духа Сьвятога на ўсялякую плоць, бо не вымярае Бог падарунак Духа, і пацякла рэка вады жывой дабрыні Тваёй з Ерусаліму ва ўвесь сусьвет, і так скончыліся цялесныя справы Хрыста і распачаліся справы Твае, Дух, ды прыйдзе Ўладарства Твае да людзей, ды пераўтворыцца Табой сьмяротнае жыцьцё плоці нашае на жывое і духоўнае. Праз гэта ўсе кіруемыя Табой, ды засьпяваюць Табе так:
Прыйдзі, Суцяшальны Дух, з нябеснае вышыні зышоўшы, ды непісьменных  вучняў Хрыстовых адукаванымі зрабіўшы; прыйдзі, Нябесны Ўладар, паўсюды перабывай і ўсё выконвай, ды зрабі ў Хрыста веруючых духоўнага жыцьця супрычаснікамі.
Прыйдзі, усяпоўны Скарб дабрыні, пры прычасьці нас падарункаў Тваіх і хутка радасьцю ўсе напоўнімся; прыйдзі, Неўвядальная Кветка чысьціні, ды акрапі нас ісопам Тваім і зробімся бялей за сьнег.
Прыйдзі, Жыцьцядаўца ўсіх, ды ўладар над усімі сіламі душы маёй; прыйдзі, Уладар Нябёсаў і Зямлі, ды ўладар над усімі рухамі сэрца майго.
Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Кандак 7
Жадаючы выратаваньня несьці ўсяму сусьвету Ты, Гасподзь, падараваў вучням Тваім у палымяных языках Духа Твайго, ды па абяцаньню Твайму: прамаўляць пачнуць іншымі мовамі, і ўсе напоўніліся Духа Сьвятога і пачалі прамаўляць усімі мовамі, як Дух іх адукоўваў, ды ўсе народы з усяго сусьвету на сьвята прыйшоўшы, пачуюць іх казаньня сваімі роднымі мовамі. У Бабілёне калісьці зьмяшаліся мовы праз дзёрзкасьць граху чалавечага, цяпер жа праз дабраславеньня незьядноўваючыся зьядналіся мовы, бо паклікаў іх Бог, ды разам усяславяць Усясьвятога Духа, сьпяваючы Яму адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам: Алілуя.
Ікас 7
Новы цуд Твой, Суцяшальнік, быў выяўлены ўсім, і напоўніліся набожнае пашаны на сьвята прыйшоўшыя, бо бачылі вучняў Збаўцы палымянымі мовамі прамаўляючых і кожны з народаў уласную мову чуў. І дзіваваліся ўсе, адзін аднаму кажучы: ці ня ўсе гэтыя прамаўляючыя галелеяне? І як мы чуем кожны мову народу ўласнага, у якім нарадзіліся? Як твораць казаньня аднолькавыя ўсімі мовамі? Ці бачыў калісьці Пётр Егіпет? Ці жыў калісьці Андрэй у Месапатаміі? Ці бачылі калісьці Памфілію сыны Завеадавы? Чаму гавораць на мовах усіх як на сваёй роднай? Дабрыню Бога адчуўшы, усяславілі Яго, сьпяваючы Суцяшальніку так:
Прыйдзі, у прароцтвах прамаўляючы Боскі Дух, прамову мірную і добрую пасялі ў сэрцах нашых; прыйдзі, праз Апосталаў кажучы ўсімі мовамі Бесьсьмяротны Ўладар, зазьзяй маленьнем Боскім ў душах нашых.
Прыйдзі, Жыцьцё Адвечнае, падзеленых мовамі да яднаньня паклікаўшы, і дух варожасьці ў нас суцэльна зваюй; прыйдзі, Любоў Бясконцая, Апосталаў на вячэры саюзам любові зьяднаўшы, і ў нас дух братэрскай любові на вякі вякоў замацуй.
Прыйдзі, з нябёсаў зышоўшы Суцяшальнік наш, на шлях нябесны скіраваўшы нас, Табе сьпяваючым; прыйдзі, ад зямное прыроды бруднае уздымай нас, Бог наш, ды ад спакусаў злых пазбаў нас, Табе сьпяваючых
Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Кандак 8
Дзіўнымі словамі размаўляючыя, агалошвалі сьвятыя Апосталы дзіўную навуку і дзівосныя загады Сьвятой Тройцы, ад Духа Сьвятога адукацыю прымаючы. Высокімі словамі прамаўляючы казаньня рознымі мовамі, што найперш не чалавеку належаць, але Богу, таямніцы вяшчаючы духам, як жа боскі Павал мовіць, бо перабывалі ў радасьці духоўнай, невымоўным подыхам Сьвятога Духа адукаваныя. Няверуючым жа ад мовы гэтай Духу радасьці не было дадзена. Але шматлікія набожныя ўзрадаваліся, і не разумеючы адзін аднаго пыталі: і што так мусіць быць? І з верай усяславячы Бога, сьпявалі Яму: Алілуя.
Ікас 8
Цалкам напоўнены быў палымянае дабрыні Духа Боскага, сьвяты Пётр, устаў з абранымі, узьняў голас свой і пачаў прапаведаваць сабраным веліч Боскую і таямнічае Твае, Сьвяты Суцяшальнік, у палымяных языках зыход, які прарок Ёіль у старажытнасьць прадказаў, кажучы аб гэтым вялікім і адукоўваючым дне Госпада: “Падам ад Духа Майго ўсім людзям, слугам Маім і служніцам Маім, і прамовяць сыны вашы і дачкі вашы, і юнакі вашы дзівосы пабачаць”. Гэтым Сьвятым Духам напоўненыя, Апосталы не віном напіўшыся, але радасьцю Духа, новага вінаграду нараджэньня Боскага весела супрычасьціліся і сьпявалі так:
Прыйдзі, Боскі Суцяшальнік, у Ярдане на Збаўцу нашага ў выглядзі голуба зышоўшы, падай нам крыла галубінай пакоры і чысьціні, ды ўзьляцім і засьпяваем; прыйдзі, Усясалодкі Дух, у Сыёне да апосталаў у палымяных языках прыйшоўшы, арасі нас полымем мылаты Тваёй, ды верай і любоўю запалімся.
Прыйдзі, Сьвяты Жыцьцяпачатковы Дух, у старажытнасьці ў плоці чалавечай грахоўнай перабываць не пажадаўшы, вызвалі нас законам духа ад закону плоці, ды яшчэ жыві ў нас; прыйдзі, Вялікі Няасяжны Бог, у час дзён гэтых ад Духа Твайго на ўсялякую плоць зышоўшы, зрабі нас годнымі не па плоці жыць, але па духу, ды заўсёды перабываць у нас будзеш.
Прыйдзі, Душа усясьвятая, дапамажы нам перамагчы духам плоць нашу, і ды кіруемыя Табой будзем; прыйдзі, Жыцьцё нашае, дапамажы нам, ды ня зыдзем у плоць і тленьня, але ў дух, ды ад Духа Твайго жыцьцё вечнае атрымаем.
Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Кандак 9
Усе людзі вяселяцца сьвяткуюць сёньня зыход Твой, Суцяшальнік Добры, што адбыўся ў старажытную Пяцідзесятніцу ў Сінае быўшую, калі ўсе людзі здалёк стаялі ў жаху і бачылі як, на гары дымнае і ў полымі стоячую, як было калісьці, калі Майсей ўзышоў на вяршыню ў цемру, бачачы Бога. Цяпер жа, усе чуўшыя Пятра ўзрадаваліся сэрцам, паверыўшы і хрост прымаючы, і далучылася ў той дзень душ больш за тры тысячы, так і ў гэты вялікі дзень Пяцідзесятніцы паклаўся пачатак Царквы Хрыстовай на зямлі. І ўсе напоўніліся Духам Сьвятым і духам узышоўшы на гару Госпада дабрыні Боскай, усе вачамі веры Госпада пабачыўшы і з радасьцю засьпяваем яму: Алілуя.
Ікас 9
Дабравесьнікі Боскія сьвятыя Апосталы, раней рыбалкі непысьменныя, цяпер жа мудрыя багасловы, раней рамантаваўшыя невады свае, цяпер жа абдараваныя сілай вышэйшае ад Духа Сьвятога, пачалі прапаведаваць Слова Боскае, раней рыбу лавіўшыя, цяпер жа зрабіліся лаўцамі душаў чалавечых і людзей шматлікіх з глыбіні цемры пачалі ўздымаць. Раней баяліся, цяпер жа сьмеласьць набожную маючы і радасьцю напоўненыя ад Цябе, Сьвяты Суцяшальнік, яны зразумелі, што маюць сутнасьць новую і які вялікі падарунак атрымалі як Гасподзь абяцаў, праз гэта адкінуты быў ад іх жах і дух зьнямогласьці, і адчулі якую маюць моц па загаду Госпада ісьці нават да канца зямлі, навучаючы ўсе народы і хрост зьдзяйсьняючы ва імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. Праз гэта ў радасьці засьпявалі так:
Прыйдзі, Сьвятло Жыцьця, ды ўсе народы сьвятлом багаслоўя адукуй; прыйдзі, Жыцьцё Адвечнае, ды ўсіх людзей да новага жыцьця ў Хрысьце далучы.
Прыйдзі, Цяпло Жыцьцядаўчае, ды духам любові Тваёй халодныя сэрцы няверных народаў верай запалі; прыйдзі, Асалода Незьлічоная, ды дабрынёю Тваёй усіх пакаштаваўшых яе больш чым мёдам саладзіўшы.
Прыйдзі, Радасьць наша бясконцая, ды нас скарбутных і бядуючых ачышчэньнем сумленьня радасьцю напоўні; прыйдзі, Скарб наш невымоўны, ды нас, жабракоў духоўных, шматлікімі дарункамі духоўнымі абагаці.
Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Кандак 10
Выратаваньня дзень - гэтае вялікае сьвята Пяцідзесятніцы, у яго, Суцяшальнік Добры, Царкву Хрыстову да скону вякоў дабрынёй напоўніў і ўсіх людзей Тваім Жыцьцядаўчым подыхам абнавіў. Паўсюды прысутны і ўсё напаўняючы, Ты дзе жадаеш дыхаеш, усё жывячы і паўсюды у сусьвеце разьліваеш сваю жыцьцятворчую моц: Табе сьпявае сонца, Цябе славіць месяц. Табе служыць сьвятло, Табе працуюць крыніцы, Табой адзіным дождж напаўняе зямлю і бывае белы ў сьнезе, і чырвоны ў ружах, баграніц ў фіяльках, так шматвобразна дабрыня Твая: адзінаму так падаеш слова мудрасьці, іншаму - дар прароцтва; а камусьці - боганатхненьня Боскага Пісаньня; аднаго умацоўваеш у цноце, іншага вучыш посту і послуху, кагосьці рыхтуеш дзеля подзьвігу мучаніка. Усё гэта дзееш Ты, адзіны Дух, падзяляючы ўсім па патрабаваньням, ды ўсе сьпяваюць Табе: Алілуя.
Ікас 10
Уладар Нябесны і жыцьця Падаўца! Уладарства Твае - Уладарства ўсіх вякоў і Ўладар Ты ва ўсіх радах. Зышоўшы на Апосталаў, Ты выявіў праз іх Уладарства не ад сусьвету гэтага - Царкву Хрыстову, якую напоўніў незьлічонымі падарункамі дабрыні Тваёй, імі ж, як фінік прарасьце і як кедр, як у Ліване памножыцца. І таксама Тваёй дабрынёй напоўненая, Царква заквітнее шматлікімі хорам цнатлівых, настаўнікаў, мучанікаў, спавядальнікаў, звышгодных, пустэльнікаў, ды спраўдзіцца прарока Асіі прароцтва: заквітнее, як кветка і прарастуць карэньні, як дубрава, і як аліва плодная будзе. Бачыўшы так гэтыя хары духаносьбітных айцоў, Табой, Сьвяты Дух, выпеставаных, засьпяваем Табе так:
Прыйдзі, Крыніца Боскіх скарбаў, удыхні нам сьвітанкавыя Твае падарункі; прыйдзі, Падаўца і Зьдзяйсьняльнік нашага асьвячэньня, асьвяці розум, сэрца і ўсе нашы думкі.
Прыйдзі, дабрыні й міласэрнасьці Вечны Захавальнік, захавай у нас жыцьцё духоўнае пад пакровам дабрыні Тваёй; прыйдзі, сучасных і будучых дабротаў Невычэрпны Скарб, захавай нас у чысьціні сумленьня дзеля пачатку вечнай радасьці.
Прыйдзі, упаўшых Усянадзейнае Ўздыманьня, бо Табой падаюцца мілаты бруі, што ўсіх жыцьцём напаўняюць; прыйдзі, памёршых духам і целам Добрае Ўваскрашэньня, бо Табой падаецца ўся моц да жыцьця і набожнасьці, уздымаючыя ўсялякага чалавека да Ўваскрашэньня.
Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Кандак 11
Сьпевам духоўным апяваем Цябе, Сьвяты Суцяшальнік, Твае ў палымяных языках на Апосталаў Сыходжаньня сьвяткуючы і гэтымі Паўла словам пераймаючы: “памалюся духам, памалюся і розумам, засьпяваю духам, засьпяваю і розумам”. І так духам на малітве і ў служэньні палаючы, ды не згасім дагаджаньнем плоці Духа Твайго, у сьвятым хрышчэньні прынятага, але заўсёды паглядзім на паверыўшых у дзень Зыходу Твайго, бо слухаючыся словаў Пятра: “выратуйцеся ад сьвету гэтага разбэшчанага”, заўсёды яны былі ў вучэньні апосталаў, у зносінах і пераламленьні Хлеба Жыцьця і ў малітвах, і быў ва ўсялякай душы страх Боскі, і яны былі ўсе разам, маючы ўсё агульнае, і з радасьцю ад сэрца сьпявалі Богу: Алілуя.
Ікас 11
Сьвятла сонечнага сьвятлейшая зьявілася дабрыня Твая, Сьветаносьбітны Дух, бо ўсё асьвятляеш, ачышчаеш і асьвячаеш Тваім палымяным зьзяньнем. Бо Ты зышоў на Усясьвятую Дзеву Марыю, зрабіў гэтым Яе Прысьветлым хорамам дзявоцтва і Усячыстым домам Боскасьці Сыну Боскаму. У зьяўленьні Тваім на Ярдане пры Хрышчэньні Госпада ў выглядзе голубу, Ты адчыніў нябёсы, што грахом Адама зачынены былі і абагавіў Усячыстую плоць Хрыста. Зыходам Тваім на Апосталаў напоўніў Боскай прысутнасьцю Сваю Царкву, Нявесту Хрыста, ды будзе чыстая і сьвятая Яна. Праз гэта праўдзівыя ў Ёй прароцтва, і сьвятароў зьдзяйсьняеш, зьбіраеш увесь сабор царкоўны, і зыходзіш, як полымя зь нябёсаў, у час Боскай Літургіі і ва ўсіх таямніцах, і як у рызы ўся Царква апранаецца ў сьвятло дабрыні Тваёй, так у Сьвятле Тваім пабачым Сьвет, і засьпяваем Табе так:
Прыйдзі, чысьцінёю Зьзяючы Дух, Сьвятую Дзеву Чыстай пры нараджэньні захаваўшы; прыйдзі, нябёсы адчыніўшы Нябесны Ўладар, на Збаўцу Хрыста пры Хрышчэньні зышоўшы, ды і ўсім веруючым у Яго шлях на нябёсы паказаўшы.
Прыйдзі, Сонца Вечнае і ніколі не заходзячае, ды сьвятло зазьзяе праведным і праваслаўных сэрцы ўзрадуюцца; прыйдзі, Зьзяньня Праўдзіва зьзяючае, ды ўнутры нас зазьзяе Царква Боскага Духа ў Тваім Боскім наведваньні.
Прыйдзі, Сьвет Сьвяты і Жыцятворчы, асьвяці сусьвет Тваім Боскім зьзяньнем; прыйдзі, полымя ад полымя Сыходзячы і Богатворчы, асьвяці нас Тваім палымяным подыхам.
Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Кандак 12
Дабрыню духоўную падараваў ты, Суцяшальнік Сьвяты, усёй Царкве Хрыстовай у вялікі дзень Сьвятой Пяцідзесятніцы, які і раней сузнаходзіўся з Уладаром Хрыстом у часе Ягонага жыцьця зямнога, як і вялікі багаслоў Рыгор прамаўляе: “Нараджаецца Хрыстос і Дух прадвяшчае. Хрост Хрыстос прымае і Дух сьведчыць. Спакушаецца Хрыстос і дух узводзіць у пустэльню. Робіцца моц Хрыстова і Дух суправаджае. Узносіцца Хрыстос і Дух пераймае. Праз гэта і пачаткі Боскасьці падаеш цяпер, Дух Сьвяты, існасьці чалавечай, да яшчэ ўзводзіш яе да першай райскай дабрыні і абагаўляеш яе ў вобраз Узьнесенае на нябёсы сутнасьці Хрыстовай. Мы ж пералічыць ня ў стане шматлікія больш жвіру марскога дабрыню падарункаў Тваіх, сьпяваем Табе Алілуя.
Ікас 12
Сьпяваючыя, Боскі Дух, Тваю Жыцьцяпачатковую дабрыню, аднаўляючы твар зямлі подыхам Тваім, пакланяемся Твайму сыходжаньню ў выглядзе палымяных языкоў на Апосталаў сыходжаньня, і верым, як па абяцаньню Хрыста праўдзіва Твая дабрыня ў Сьвятой Царкве перабываць будзе, пакуль зноў не прыйдзеш у апошні дзень у агульнае Ўваскрашэньня, каб падняць ўсіх ад стагодзьдзя памёршых, як сьвяты Езэркіль праракаваў: “ад чатырох вятроў прыйдзе, Дух, у ўдыхне ў мёртвыя косьці гэтыя і ажывуць. І ўвойдзе ў іх Дух Жыцьця і ажыўшы, і стане на ногі свае сабор шматлікі іх”. Тады не пасароміш нас, сьпяваючых Табе так:
Прыйдзі, Суцяшальнік і Радасьць мая, пачуй мяне ў дзень скрухі маёй; прыйдзі, Подых і Жыцьцё мае, будзь мне адзіным духам з мною да самай сьмерці маёй.
Прыйдзі, Зьзяючая вопратка душы маёй, пакрой унутраную галату і нягоднасьць грэхападзеньня майго; прыйдзі, Усяцёплае ачышчэньня сумленьня майго, памый бруд душы і цела майго сьлязамі чыстымі.
Прыйдзі, Ежа Невымоўная і Нятленная, нагадуй патрабуючы дух мой бесьсьмяротнымі пладамі жыцьця вечнага; прыйдзі, Піцьцё Боскае і ўсяжадаемае, напаі патрабуючую душу маю водамі набожнасьці.
Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Кандак 13
О, Нябесны Паракліт і Дух Сьвяты, ад Айца Сыходзячы і з Сынам Прыйшоўшы! Прымі гэтае малое, але ад душы прынесеную ўдзячнасьць. Прыйдзі да нас і перабывай заўсёды ў Царкве, ды ня згасьне ў нас Боскае полымя Табой запалены. І зрабі нас годнымі духам палаць і дагаджаньня плоці рабіць у жаданьні, ды ніколі не згасьне дух наш і заўсёды славіць Цябе будзем у душах і целах нашых, і так адрадзіўшыся Табой, чыстым сэрцам і чыстымі вуснамі засьпяваем Адзінаму Богу ў Сьвятой Тройцы: Алілуя. (тройчы)
Потым сьпяваем ікас 1 і кандак 1
 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.