Saturday, June 2, 2012

СЬВЯТЫ ДАБРАВЕРНЫ КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ПСКОЎСКІ

Памяць 20 траўня / 2 чэрвеня
Сьвяты верны князь Даўмонт  (Дамант) Пскоўскі, князь Нальшынайскі (Нальшанскі), быў родам з Літвы - Беларусі, ён спачатку быў язычнікам. У 1265 году, ратуючыся ад міжусобіц жмудзінскіх князёў, быў змушаны бегчы з Літвы–Жмудзі і з 300 жмудзінскімі сем'ямі прыйшоў у Пскоў, які быў горадам крывічаў. Беларуская пскоўская зямля зрабіліся яго другой радзімай. Тут, па выразе летапісца, “дыхнула на яго мілата Божа”, калі з усёй сваёй сьвітай ён прыняў сьвятое Вадохрышча з імем Цімафей і удастоіўся вялікіх дарункаў ад Бога. Ужо праз год за доблесьць і праўдзіва хрысьціянскія дабрадзейнасьці пскавічы абралі яго сваім князем. На працягу 33 гадоў ён кіраваў горадам і быў адзіным князем за усю гісторыю Пскова, які здолеў так доўга пражыць у сьвеце і згодзе з пскоўскім вечам. Ён быў справядлівы і строга сачыў за правасудзьдзем іншых, шчодра лазаў міласьціну, прымаючы жабракоў і вандроўцаў, поўна глыбокай пашаны паважаў царкоўныя сьвяты, заступаўся храмам і манастырам і сам заснаваў мясьціну ў гонар Каляд Найсьвяцейшай Багародзіцы. Князь Даўмонт быў слаўным абаронцам Заходняй мяжы Беларускае зямлі ды Кіеўскага Праваслаўя.
У 1268 году князь Даўмонт быў адным з герояў гістарычнай бітвы пры Раковоре, дзе крывічы атрымала перамогу над дацкімі і нямецкімі войскамі. Перад кожнай бітвай сьвяты Даўмонт прыходзіў у храм, клаў свой меч да падножжа сьвятога пасаду і прымаў дабраслаўленьне  духоўніка, які падпяразваў яго мячом.
Сьвяты Даўмонт зрабіў пскоўскую крэпасьць непрыступнай. У памяць пра хвалебнага абаронцу горада камэнная абарончая сьцяна, збудаваная сьвятым князем у канцы XIII стагодзьдзі, была названа “сьцяной Даўмонта”, а тэрыторыя, агароджаная сьцяной, дагэтуль завецца “горадам Даўмонта”. У сьвятога абаронцы “Домам Сьвятой Тройцы” быў яшчэ адзін набожны звычай: у падзяку Богу, Імем Якога ён атрымліваў перамогі, не ведаючы параз, верны князь Даўмонт побач з Крамлём узводзіў храмы ў гонар таго сьвятога, у дзень памяці якога атрымліваў перамогу. Ставілі там храмы па адмысловых зароках і іншыя жыхары Пскова. Невялікая тэрыторыя цяперашняга “горада Даўмонта” была цалкам забудаваная храмамі.
Сваю апошнюю перамогу доблесны князь–ваяр атрымаў 5 сакавіка 1299 гады на беразе ракі Вялікай, дзе ён з маленькім войскам разьбіў вялікае нямецкае войска. Лівонскія рыцары нечакана напалі на пасад у Пскова, захапілі прыгарадныя Сьняцногорскі і Мірожскі манастыры і спалілі іх, жорстка расправіўшыся з праваслаўнымі манахамі. Яны забілі заснавальніка Сьняцногорского манастыра вялебнага Іосіфа з 17 манахамі і вялебнага Васіля, ігумена Мірожскага. Сьвяты князь Даўмонт, не чакаючы пакуль зьбярэцца вялікае пскоўскае войска, выйшаў са сваімі ваярамі насустрач ворагу і выгнаў каталікоў - сьвятататнікаў за межы зямлі крывічаў.
Праз некалькі месяцаў сьвяты верны князь Даўмонт–Цімафей сканаў і быў пахаваны ў Траецкім саборы Пскова. Летапіс сьведчыць, што “была тады скруха вялікая ў Пскове мужчынам і жанчынам, і малым дзецям па добрым спадару верным князю Цімафею”. Пскавічы успаміналі, як сьвяты князь клапаціўся пра іх у мірныя дні і асабліва, калі гораду пагражала небясьпека, як вёў іх у бой са словамі: “Добрыя мужы пскавічы! Хто з вас стары, той мне бацька, хто малады, той брат. Пастаім за Сьвятую Тройцу!”
Неўзабаве пасьля скону князя пачалося шанаваньне яго як сьвятога заступніка прад Богам, які малітваю ахоўвае нашу зямлю ад ворагаў і бедзтваў. Не раз і пасьля сьмерці абараняў Пскоў сьвяты князь. Так, у 1480 году, калі больш ста тысяч немцаў абсадзілі горад, ён зьявіўся ў сну аднаму гараджаніну і сказаў: “Вазьміце пакрыў (палатно) з труны маёй, абнясіце яго тры разу вакол горада з крыжамі і не бойцеся”. Пскавічы выканалі яго указаньне, і немцы адступілі ад горада. Пасьля гэтага цудоўнага збавеньня ад ворагаў сьвятому князю была складзена служба. Побач з мошчамі вернага князя ў Траецкім саборы вісеў яго баявы меч, які уручаўся ў храме Сьвятой Сёмухі пскоўскім князям пры узьвядзеньні на пасад.
Мошчы сьвятога дабравернага князя Даўмонта – Цімафея спачываюць у Пскоўскім катэдральным саборы Сьвятой Тройцы
Трапар дабравернага князя Даўмонта, у сьвятым хрышчэньні Цімафея, тон 8
Ты нягоднасьць бацькоў зьненавідзеўшы, / дабрашчасны князь Даўмонт, / і паганства пакінуў, / прыйшоўшы думкаю да Сонца славы – Хрыста,/ асьвяціўся мілатой Сьвятога Хрышчэньня,/ і цяпер у сьвятле Найсьвяцейшай Тройцы знаходзішся, / малі Хрыста Бога захаваць і выратаваць праваслаўных людзей / і горад твой ад нашэсьця бязбожных агарян, / і лацінян, і міжусобнай вайны / і каб выратаваліся душы нашы.

Іншы трапар дабравернага князя Даўмонта, у сьвятым хрышчэньні Цімафея, тон 4
Духам Боскім адукаваны, / адкінуў ты бацькоўскае паганства, / сьвяты дабраверны князь Цімафей, / удастоіўся ты прыйсьці ў Богам выратаваны горад Пскоў, / у ім жа душу сваю мілатою сьвятога Хросту асьвяціўшы, / верай ды любоўю сялібу Усясьвятой Тройцы ў сябе збудаваў, / Ёй жа няспынна маліся, / каб даравала душам нашым / мір і вялікую міласьць.

Кандак дабравернага князя Даўмонта, у сьвятым хрышчэньні Цімафея, тон 8
Любоўю Хрыстовай запаліўшыся, дабраверны князь Даўмонт, / розум адукаваў сьвятлом Духа, / паганства бацькоўскае зьненавідзеў, / праз сьвятую купель Цімафеем быў названы, / сьлязамі і міласэрнасьцю да Хрыста прыйшоў, / і жыцьцё зямное добра скончыў, / веру праўдзівую захаваўшы, / і цяпер молімся табе: / маліся да Усясьвятое Тройцы і Усячыстае Багародзіцы / за горад Пскоў і за ўсіх, прыпадаючых да ракі зь мошчамі тваімі, / каб вызваліцца нам ад усялякага зла, / да цябе заўсёды, як да вернага абаронцу нашага, няспынна шануем.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.