Sunday, March 13, 2011

ТАРАС НАВУЧЫЎ НАС НЕ ЗЬНЯВЕРВАЦЦА…

Сьвяцейшы Мяфодзій, мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны, Першагерарх УАПЦ
Ужо сто пяцьдзесят гадоў украінцаў па ўсяму сьвету аб’ядноўвае прароцкае слова вялікага Паэта. Але вельмі часта здараецца так, што калі нават суседнія народы ўспрымаюць усім сэрцам бясспрэчны талент гэтага чалавека, не ўсе ўкраінцы нашага часу разумеюць ягоную геніяльнасьць.
Тыя, хто мае звычку перачытваць “Кабзар” не з прымусу, а са сваёй добрай волі, не можа не заўважаць асаблівую харызму Шаўчэнка, якая ёсьць не толькі ў тым, што ён умеў складаць словы ў вершы. У гэтым не ёсьць вялікая мудрасьць. Сваімі словамі ён умеў запаліць чалавечыя сэрцы, адшукаць нейкія патаемныя струны, і нават праз скруху і галгофы народу падараваць кожнаму зь нас добрую хрысьціянскую надзею на добрую будучыню Украіны і ўкраінцаў. Ён навучаў нас не зьнявервацца. Простыя словы ён адточваў быццам дыямэнты, тым самым не проста ўвекавечыў свае імя ў гісторыі нашага народу. Ён зрабіў нешта, нашмат большае. Ён увекавечыў сам наш шматпакутны народ, сярод іншых раўнапраўных і свабодалюбівых народаў сьвету.

ПРАВАСЛАЎНАЯ КАКАФОНІЯ

Жывіца Туціч
Пасьля беспасьпяховага паседжаньня Міжправаслаўнай падрыхтоўчай камісіі для падрыхтоўкі “Сьвятога і Вялікага Сабору праваслаўнай Царквы” ў шматлікіх праваслаўных цэрквах пераважаюць зьдзіўленьне, расчараваньне і засмучэньне. Паседжаньне прадстаўнікоў усіх 16 праваслаўных памесных цэркваў не змагло дасягнуць аднагалоснасьці ў апошніх дзьвюх тэмах, рашэньне па якіх неабходна для скліканьня Сабору. Гаворка ідзе пра спосаб абвяшчэньня аўтакефаліі і пра пасьлядоўнасьць цэркваў у дыпціхах.
“Камісія змушана была усталяваць, што адносна гэтых пытаньняў не было магчымым дасягнуць аднагалоснага рашэньня”, паведамлялася ў камюніке, падпісаным старшынёй камісіі, мітрапалітам Пэргамскім Янам Зізіўласам (Сусьветны патрыярхат). Адмысловае незадавальненьне пануе ў Цэрквах грэцкай традыцыі.

БОГАСЛУЖЭНЬНЕ 1 НЯДЗЕЛІ ПОСТУ, ПЕРАМОГІ ПРАВАСЛАЎЯ

У СУБОТУ НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧЭРНЯЙ

Пасьля першапачатковага псальму чытаем першую кафізму цалкам. На “Госпада клічу” вершыры на 10: нядзельных Актоіха 3, усходніх 3; Трыёдзі 4:
Тон 6: Аб Табе, неспасьціжным, / перш ранішняй зоркі безуладна зазьзяўшам / зь нярэчыўнага і бесьцялеснага улоньня Айца, / прарокі, Тваім Духам, Госпад, натхнёныя, / прадказалі, што будзеш Ты Немаўлём, / ад не пазнаўшай шлюбу увасобіўся, / зь людзьмі злучысься, / і што жывуць на зямлі будзеш бачны; / таму удастой, як Міласэрны, асьветы Тваёй, / апяваючых невымоўнае і сьвятое Тваё уваскрэсеньне.
Словам аб Табе абвясьцілі дабраслаўлёныя прарокі, / і справамі Цябе ушанавалі, / бясконцае жыцьцё, як плён сабралі; / бо служэньні тварэньню, Уладар, / замест Цябе, Стваральніка, не адпакутавалі, / ад усяго сьвету яны па-эвангельскі адвярнуліся, / і адпаведныя зрабіліся пакуце Тваёй, аб якой прадказалі; / іх малітвамі удастой нас бязгрэшна прайсьці устрыманьня час, / Адзіны Шматміласьцявы.
Існасьцю Боскай Тваёй неапісальнай, / Ты ў апошнюю гадзіну, Уладар, увасобіўшыся, / пажадаў быць апісальным: / бо цела прыняцьцем / і усё уласьцівасьці яго Ты набыў. / Таму пішучы вобраз з Табою падобны, / як належыць, яго цалуем, / узвышаючыся да Твайго каханьня, / і чэрпаем мілату вылячэньня зь яго, / прытрымліваючыся апостальскім боскім паданьням.

СЛОВА Ў НЯДЗЕЛЮ ПЕРАМОГІ ПРАВАСЛАЎЯ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Мы сьвяткуем сёньня дзень Перамогі Праваслаўя; але мы павінны памятаць, што мы сьвяткуем Боскую перамогу, перамогу праўды, перамогу Хрыстову над усімі слабасьцямі чалавечага уразуменьня. Гэта не перамога нас, праваслаўных, над іншымі веравызнаньнямі і іншымі людзьмі; гэта перамога Боская над намі і, праз нас, колькі ні ёсьць у нас сьвятла, над іншымі. Хто зь нас можа асьмеліцца сказаць, што ён верыць так, як апісана гэта ў Сьвятым Пісаньні? У канцы Эвангельля ад Марка нам гаворыцца пра тое, што верніку усе цуды будуць адкрыты, мовы новымі загаворыць, хвароба скончыцца, мёртвых уваскрэсіць, калі нейкую атруту вып'е, не шкодзіць яму: хто зь нас можа пра сябе сказаць, што ў яго такая ці падобная вера?

КАЗАНЬНЕ Ў НЯДЗЕЛЮ ПЕРАМОГІ ПРАВАСЛАЎЯ

Аснова Праваслаўя ў аднадумстве; пачатак ягошто заўсёды, усімі і ўсюды было спавяданае; крэпасьць і ўстойлівасьцьу веданьні праўды
сьвяціцель Феафан Затворнік
Цяпер сьвяткуем мы Перамогу Праваслаўя — перамогу праўды над хлусьнёй і памылкай. Як пасьля звычайнай перамогі пераможцы абвяшчаюць пра галоўныя сутычкі зь ворагамі, у якіх узялі над імі верх і усхваляюць наймужных правадыроў сваіх і змагароў у павучаньне наступным родам, так “Сьвятая Царква — слуп і сьцьвярджэньне праўды” (1 Цім.3:15), у розныя часы якая падвяргалася нападам ілжывых мудрацоў, варожых праўдзе, і са славаю перамагаючы іх, усталявала урачыста абвяшчаць цяпер пра свае перамогі, асуджаючы ворагаў праўды, выкрываючы хлусьлівыя іх мудраваньні і ў той жа час абвяшчаючы сьвятую праўду і услаўляючы змагароў яе, каб верныя сыны яе ведалі, чаго жадае яна, і засьцерагалі сябе такім чынам ад тых жа ці падобных памылак. Чуючы гэта, уславім Гасподзь, падараваўшага перамогу праўдзе, каб яна, як сьвятло ў цемры, сьвяціла ў цемры памылак чалавечых і паказвала праўдзівы шлях шукаючых ісьціны шлях.

СЛОВА АБ СЬВЯТЫХ ІКОНАХ СЬВЯТОГА АЙЦА НАШАГА МЯФОДЗІЯ, АРХІЯПІСКАПА КАНСТАНТЫНОПАЛЬСКАГА, СПАВЯДАЛЬНІКА

Верую ў адзінага Бога Айца, Усеўладарнага, Тварцу неба і зямлі, усяго бачнага й нябачнага. I ў адзінага Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божага, аднароднага, ад Айца народжанага перад усімі вякамі. І ў Духа Сьвятога, Госпада жыцьцятворчага, Які ад Айца зыходзіць, Каму нароўні зь Айцом і Сынам пакланеньне й слаўленьне належаць, Якім усё асьвячаецца. У Сьвятую Тройцу непадзельную, невыказную і неапісальную. У Сьвятую Тройцу усяўладную і усядзеючую, раўнабоскую і роўнамагутную, роўную па волі і роўную па розуме, роўную па сутнасьці і адзінасутную, сувечную і субеспачатковую. І ў адзінаначальле трыіпастаснае ў Сыне Богу, народжаным, у Духу Богу, утрымліваючым і жыватворчым усё. Бо Дух заўсёды ёсьць зь Айцом і Сынам, і ніколі не падзяляліся адзін ад аднаго. І Айцец заўсёды быў і існаваў зь Сынам. І Сын існаваў зь абодвума — Айцом і Духам. Так пакланяюся і слаўлю непадзельную Сьвятую Тройцу, адзінае Бажаство ў трох тварах.

ПЕРАМОГА ПРАВАСЛАЎЯ

Сьвяткаваньне Перамогі Праваслаўя зьдзяйсьняецца ў першую Нядзелю Вялікага посту. Яно было усталявана ў Грэцыі ў IX ст., у памяць канчатковай перамогі над ворагамі праваслаўя — іканаборцамі. Вучэньне пра шанаваньне ікон, заснаванае на Сьвятым пісаньні і зацьверджанае звычаем першых хрысьціян, да VIII ст.. заставалася недатыкальным. Але ерась іканаборцаў, якая зьявілася ў самой Грэцыі, распаўсюдзілася па шматлікіх краінах. Царква Боская падвяргалася ганеньню, большаму чым ад язычнікаў. Больш 100 гадоў ліліся сьлёзы і нявінная кроў верных праваслаўных, якія змагаліся за права маляваць на абразах Госпада Нашага Ісуса Хрыста, Боскую Маці і сьвятых, а таксама маліцца ім перад абразамі. Гэтых праваслаўных кідалі ў вязьніцы, падвяргалі катаваньню і пакараньням сьмерцю. Годныя абразы і мошчы сьвятых спальваліся.

Saturday, March 12, 2011

ПОСТ – ГЭТА АХВЯРА АСАБІСТАЯ

(Слова да сьвятароў, манахаў і манашак, і ўсім праваслаўным хрысьціянам)

Пост – гэта ахвяра асабістая. Яе кошт – у шчырасьці. Зь малітвай яна ёсьць неймаверна, Ёй чалавек асьвячае жыцьцё
Слава Ісусу Хрысту! На вякі слава!
Усе мы прагнем у жыцьці, ці сьвядома, ці падсьвядома, дабра для сябе, блізкіх, для сьвету. Жадаем, каб сьвет існаваў і каб у сьвеце ўсё было добра. Пры гэтым жадаем, каб і наша месца ў сьвеце было годнае зь усімі зручнасьцямі для жыцьця.
Для гэтага чалавек павінны зразумець, што ён ёсьць асноўнай падставай для гарманічнага сьвету. Чалавек жадае быць забясьпечаным у гэтым пагрозьлівым сьвеце, у якім пануе грэх, зло, гвалт, несправядлівасьць, здрада і ўсё гэта паходзіць ад чалавека. І мы гэта мелі магчымасьць на сябе адчуць і адукавацца.

Friday, March 11, 2011

МАЛЕБНЫ КАНОН ВЕЛІКАМУЧАНІКУ ХВЯДОРУ ЦІРОНУ

твор звышгоднага Яна Дамаскіна
Песьня 1
Ірмас: Па вадзе прайшоўшы, як па сушы, / і эгіпэцкага разбэшчваньня пазьбегшы, / ізраільцянін заклікаў: / “Збавіцелю і Богу нашаму засьпяваем!”
Як Боскага змагара цябе Хведар, ведаючы, / і злучаны вечнаю любоўю да цябе, / я і душу зь целам, / і словы хвалы табе прысьвячаю.
Прадпісвалася указам брыдкім / ахвяру ідалам, а не Жывому Богу прыносіць: / але ты прыведзены быў, пакутнік, / не зь думкай зьдзейсьніць падобнае, / але каб быць Богу прынесеным.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Любоўю Боскаю працьвічаны, / у войску Сына Адзінароднага Бога Усявышняга / ты, Хведар пакутнік, паслужыў / і ў адносінах узнагарод не ашукаўся.
Цяпер і заўсёды і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Палкі Анёлаў і сьмяротных / Цябе, шлюбу не спазнаўшая Маці, усхваляюць няспынна: / бо Ты Стваральніка іх, як Немаўля / у абдымках Сваіх насіла.

Thursday, March 10, 2011

ГІСТОРЫЯ БАПЦ НА ЭМІГРАЦЫІ: КРЫНІЦЫ ДАСЬЛЕДАВАНЬНЯ

Гарбінскі Юры, Варшава
Як ведама, падзеі Другой Сусьветнай вайны й яе вынікі паклалі пачатак чарговай хвалі эміграцыі зь Беларусі, што доўжылася ад 1944 г. да другой паловы 1950—х гг. і мела палітычны характар. Як слушна заўважыў доктар Вітаўт Кіпель, пры выразна акрэсьленай сацыяльнай неаднастайнасьці гэтую хвалю, якую складалі сяляне, інтэлігенцыя, вайскоўцы, характарызавала “моцная беларуская нацыянальная сьвядомасьць, незалежніцкая ідэалёгія й абсалютная бескампраміснасьць да камуністычнае сыстэмы”. Паводле канфэсійнай прыналежнасьці пераважная большасьць эмігрантаў была праваслаўная, адна пятая ад агульнай колькасьці — каталікі, і невялікі адсотак — пратэстанты. Першапачаткова гэтая хваля эміграцыі затрымалася ў Заходняй Нямеччыне, Аўстрыі, Бэльгіі, Ангельшчыне, Францыі. Аднак ужо на пачатку 1950—х гг. большасьць беларусаў—эмігрантаў з гэтых краінаў перабралася за акіян — у ЗША, Канаду, Аўстралію, а таксама ў Аргентыну. Час паказаў, што ў складаных варунках эміграцыйнага жыцьця царква й рэлігія, нягледзячы на закалоты й крызысы, сталіся для многіх важнымі фактарамі захаваньня беларускага традыцыяналізму й нацыянальнай саматоеснасьці. Галоўную ролю пры гэтым адыгралі новазарганізаваныя парафіі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, адноўленай у чэрвені 1948 году ў Канстанцы (Нямеччына), і першыя беларускія прыходы ў грэцкай юрысдыкцыі ў ЗША й Канадзе.