Saturday, March 12, 2011

ПОСТ – ГЭТА АХВЯРА АСАБІСТАЯ

(Слова да сьвятароў, манахаў і манашак, і ўсім праваслаўным хрысьціянам)

Пост – гэта ахвяра асабістая. Яе кошт – у шчырасьці. Зь малітвай яна ёсьць неймаверна, Ёй чалавек асьвячае жыцьцё
Слава Ісусу Хрысту! На вякі слава!
Усе мы прагнем у жыцьці, ці сьвядома, ці падсьвядома, дабра для сябе, блізкіх, для сьвету. Жадаем, каб сьвет існаваў і каб у сьвеце ўсё было добра. Пры гэтым жадаем, каб і наша месца ў сьвеце было годнае зь усімі зручнасьцямі для жыцьця.
Для гэтага чалавек павінны зразумець, што ён ёсьць асноўнай падставай для гарманічнага сьвету. Чалавек жадае быць забясьпечаным у гэтым пагрозьлівым сьвеце, у якім пануе грэх, зло, гвалт, несправядлівасьць, здрада і ўсё гэта паходзіць ад чалавека. І мы гэта мелі магчымасьць на сябе адчуць і адукавацца.
Гасподзь, стварыўшы чалавека, заклаў у яго сваю падставу жыцьця, каб мы любілі Бога так, як Бог нас палюбіў. Каб мы любілі Боскай любоўю свайго блізкага так, як Бог яго любіць. Але грэх чалавека зрабіў благім яго жыцьцё і цяпер чалавек патрабуе адраджэньня і пакаяньня, выпраўленьне свайго жыцьця і сваіх дзеяў.
Ад старажытнасьці чалавек прыносіў Богу ахвяру ў знак падзякі за жыцьцё і за дарункі ягонага ўзбагачэньня. Але надышоў час, калі чалавеку зрабілася патрэбна прынесьці ахвяру за свае грахі, каб атрымаць прабачэньня ад Бога. Са Старога Запавету мы ведаем, што прыносілі на ахвярнік жывёл, каб іх кроў спальваць у знак прашэньня Бога. Але гэтыя ахвяры былі недастатковымі для Бога і людзей, каб вымаліць міласэрнасьць нашага Творцы.
Цар Давыд маліўся ў пакаяньні: “Ахвяра Богу – дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае … бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца” (Пс. 50). Цар Давыд зразумеў у сваім сэрцы кошт ахвяры да якой яго заклікаў Гасподзь. Паколькі жыцьцём сваім зьдзяйсьняем здраду Боскай волі, то апраўдвацца за грахі трэба коштам уласнага жыцьця.
Але паколькі чалавек быў няздольны рашыцца на такое апраўданьне, паслаў Бог Свайго Сына – Госпада нашага Ісуса Хрыста ў сьвет, Які нарадзіўся чалавекам, жыў зь намі на зямлі і зьдзейсьніў годную ахвяру нашаму Нябеснаму Айцу, каб нас апраўдаць, ачысьціць, асьвяціць і зрабіць нас упадабанымі Богу.
Ісус Хрыстос, Сын Боскі, прыняў на сябе добраахвотныя пакуты і сьмерць праз нашы грахі і маліў Нябеснага Айца за нас заплаціўшы Боскай любоўю. Гэта найбольш дасканалая ахвяра, якая зрабілася ключом, каб нам адчыніць шлях да Бога.
Цяпер заяўляецца наш удзел у гэтай ахвяры Госпада нашага Ісуса Хрыста, вучыўшага нас, каб мы прынесьлі пакаяньне, былі ў пакуце, зьмяняліся ўсім сваім жыцьцём, сваім імкненьнем, сваім трымценьнем, сваімі ахвярамі выяўлялі свае пакаяньне сэрца.
Надыходзіць час посту, вызначаны нашай пакорай прад Богам за нашы грахі. Мы часта насычалі сваю хцівасьць у задавальненьне грэшнасьці нашага цела, а цяпер нашым целем павінны пакутаваць. А пакута будзе нашае ахвярай маленьня. Пакута – гэта стрыманасьць ад ежы, гэта стрыманасьць ад забаў, гэта стрыманасьць ад злых думак, слоў, жаданьняў. Гэта – яднаньне зь малітвай. Пакута – гэта прабачэньне блізкім, гэта наша засяроджанасьць на Боскай любові. Гэта прыводзіць нас да пакоры, да любові Бога і блізкага. Не залічыцца нам пост, калі будзем стрымлівацца ад ежы і разваг, але будзем мець нянавісьць да брата свайго, бо “Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той ілжэ; бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць?” (1 Ян. 4:20) Ёсьць традыцыя: у пост стрымлівацца ад алькаголю, паленьня. Пост – гэта частку сябе пакласьці на ахвяру спаленьня. І гэтая ахвяра, зьяднаная з Боскай любоўю на крыжовым ахвярніку, падасьць нам плады радасьці і блізкасьці з Богам.
Ісус Хрыстос даў нам прыклад Свайго маленьня ў пустэльні, як Ён прад пакутай на крыжы маліўся… Гэта была Ягоная пакора прад Нябесным Айцом. Гэта была Ягоная пакора за нам і дзеля нас, каб мы зразумелі Ягоную любоў да нас і Ягонае прагненьне, каб мы жылі ў любові. Успрымем жа гэты Божы вымер Ягонае любові, якая суправаджаецца ахвярай, цярпеньнем і Ягонай сьмерцю.
Багародзіца ў Боскім задуме выратаваньня прыняла на сябе Боскую волю на зямлі, каб сваім прысьвячэньнем, жаданым Богу, блізкасьцю нам, цярпеньнем у пабачэньні нам, бо мы грахамі сваімі раскрыжавалі яе Сына. Каб нам выявіць кошт нашага жыцьця, кошт Боскай ласкі выратаваньня, Багародзіца, як пакутная Маці, зразумела і ўспрыняла Боскую любоў, а праз яе і нас. Але не будзем благімі і ў далейшым, каб сваімі грахамі працягваць руйнаваць любоў Боскую і Ягонай Усясьвятой Маці. Бо гэта ёсьць наша выратаваньня! Кажа Гасподзь: “Не хачу сьмерці грэшніка, а каб грэшнік адвярнуўся ад шляху свайго і жывы быў” (Ез. 33:11). Таму заклікаю вас, упадабаныя браты і сёстры, да любові Боскай, якую будзем здабываць праз малітву, нашы ахвяры і добрыя справы.
Дабраслаўленьня Госпада на Вас!
Ігумен Діаніс (Васільеў) – УПЦ КП.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.