Sunday, March 13, 2011

БОГАСЛУЖЭНЬНЕ 1 НЯДЗЕЛІ ПОСТУ, ПЕРАМОГІ ПРАВАСЛАЎЯ

У СУБОТУ НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧЭРНЯЙ

Пасьля першапачатковага псальму чытаем першую кафізму цалкам. На “Госпада клічу” вершыры на 10: нядзельных Актоіха 3, усходніх 3; Трыёдзі 4:
Тон 6: Аб Табе, неспасьціжным, / перш ранішняй зоркі безуладна зазьзяўшам / зь нярэчыўнага і бесьцялеснага улоньня Айца, / прарокі, Тваім Духам, Госпад, натхнёныя, / прадказалі, што будзеш Ты Немаўлём, / ад не пазнаўшай шлюбу увасобіўся, / зь людзьмі злучысься, / і што жывуць на зямлі будзеш бачны; / таму удастой, як Міласэрны, асьветы Тваёй, / апяваючых невымоўнае і сьвятое Тваё уваскрэсеньне.
Словам аб Табе абвясьцілі дабраслаўлёныя прарокі, / і справамі Цябе ушанавалі, / бясконцае жыцьцё, як плён сабралі; / бо служэньні тварэньню, Уладар, / замест Цябе, Стваральніка, не адпакутавалі, / ад усяго сьвету яны па-эвангельскі адвярнуліся, / і адпаведныя зрабіліся пакуце Тваёй, аб якой прадказалі; / іх малітвамі удастой нас бязгрэшна прайсьці устрыманьня час, / Адзіны Шматміласьцявы.
Існасьцю Боскай Тваёй неапісальнай, / Ты ў апошнюю гадзіну, Уладар, увасобіўшыся, / пажадаў быць апісальным: / бо цела прыняцьцем / і усё уласьцівасьці яго Ты набыў. / Таму пішучы вобраз з Табою падобны, / як належыць, яго цалуем, / узвышаючыся да Твайго каханьня, / і чэрпаем мілату вылячэньня зь яго, / прытрымліваючыся апостальскім боскім паданьням.
Як каштоўнае упрыгожваньне прыняла Хрыстова Царква, / найясьнейшае аднаўленьне годных і сьвятых абразаў / Выратавальніка Хрыста, і Богамаці, і усіх сьвятых; / дзеля яго яна красуецца і дабрынёю азараецца, / і полчышча ерэтыкоў адпрэчвае, выганяючы яго, / і, радуючыся, славіць чалавекалюбца Бога, / дзеля яе прыняўшага пакуты добраахвотныя.
Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Тон 2: Зазьзяла мілата ісьціны: / праавобразна паказанае ў старажытнасьці падобна цені, / цяпер відавочна завяршылася; / бо вось, Царква увасобленай выявай Хрыстовай, / як найпрыгажэйшым уборам апранаецца, / абліччам скініі сьведчаньня прыпадабняючыся, / і праваслаўную веру выконваючы, / каб і выяву намі Шанаванага мы мелі і не сумняваліся ў тым. / Ды апрануцца ў сорам не веруючыя так: / бо для нас слава - аблічча Увасобіўшагася / пашаны глыбокай добрасумленьня годны, але не богашануемы. / Яго цалуючы, верныя, паклічам: / “Божа, выратуй народ Твой і дабраславі спадчыну Тваю!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічыны: дагматык чарговага тону

На ліціі

Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Тон 2: Радуйцеся, прарокі годна шанаваныя, / закон Госпада выдатна усталяваўшыя, / і вераю што зьявіліся / слупамі непрыступнымі і непахіснымі, / бо ў вас мы бачым і пасярэднікаў / Новага Запавету Хрыста. / І, на нябёсы перасяліўшыся, умоліце Яго / сусьвет улагодзіць / і выратаваць душы нашы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны, тон 2: Усю надзею маю / на Цябе ускладаю, Маці Бога, / захавай мяне пад покрывам Тваім.
Вершыры на вершоўны актоіха
Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Тон 2: Ад няверы а да набожнасьці перайшоўшы / і сьвятлом спазнаньня адукаваўшыся, / будзем паводле псальма апладзіраваць, / хвалу падзякі Богу прыносячы, / і на сьценах, і дошках, і сьвятым посудзе напісаным / сьвятым абразамі Хрыста, / і Усячыстай, і усіх сьвятых, з павагай паклонімся, / адпрэчваючы паганую ганебных веру, - / бо гонар, уздымаючы выяве, / як гаворыць сьвяты Васіль, на першаўзор пераходзіць, - / і просячы па хадайніцтвах Усячыстай Тваёй Маці, Хрысьце Божа наш, і усіх сьвятых, / дараваць нам вялікую літасьць.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: О, цуд новы, вышэйшы усіх старажытных цудаў! / Бо хто ведаў маці, якая без мужа нарадзіла, / і ў абдымках насіўшую усё створанае Абдымаючага? / Божая задума - гэтае зачацьце. / Ты жа, Усячыстая, Яго як немаўля рукамі Сваімі трымала, / і матчына адвагу да Яго здабыўшая, / не спыняй маліць аб ушаноўваючых Цябе, / ды зьлітуецца Ён і выратуе душы нашы.

Тропарь нядзельны тона

Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Тон 2: Усячыстаму вобразу Твайму пакланяемся, Добры, / просячы прабачэньні грахоў нашых, Хрысьце Божа. / Бо добраахвотна пажадаў Ты узысьці плоцьцю на Крыж, / каб пазбавіць створаных Табою ад рабства ворага. / Таму мы удзячна заклікаем Табе: / “Радасьцю Ты напоўніў усё, Выратавальнік наш, / прыйшоўшы выратаваць сусьвет!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Усё найвышэй розуму, усе прыслаўныя / Твае, Богародзіца, таямніцы: / чысьцінёй захаваная і дзявоцтва захаваўшая, / Ты зьявілася праўдзівай Маці, што нарадзіла Бога праўдзівага. / Яго молі аб выратаваньні душ нашых.

На Ранішняй

Пасьля шасьці псальмаў “Бог Госпад:” на тон Актоіха і двойчы сьпяваем трапар нядзельнага тону, Слава: Усячыстаму вобразу Твайму: Цяпер: Багародзічны: Усё найвышэй розуму:
Потым звычайныя вершасловы Псалтыры. Сядальны Актоіха. Пасьля Няпарочных трапары: Анёльскі сабор: Іпакоі. Сьцяпяны і пракімен тону. Усё, што дыхае: Эвангельля нядзельнае шараговае. Ўваскрашэньне Хрыста: Псальма 50. Потым
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Пакаяньня браму / адчыні мне, Падавец жыцьця, / бо зь сьвітанку імкнецца дух мый / да храма сьвятога Твайго, / носячы увесь апаганены целавы храм. / Але Ты, як спачувальны, ачысьці яго / міласэрнай Тваёй літасьцю.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: На шляхі выратаваньня / накіруй мяне, Багародзіца / бо ганебнымі грахамі я душу запляміў / і легкадумна растраціў усё жыцьцё мае. / Але Тваімі малітвамі / пазбаў мяне ад усякага бруду.
Таксама, тон 6: Памілуй мяне, Божа, па вялікай міласьці Тваёй / і па мностве шчадротаў Тваіх згладзь беззаконьне маё.
Аб мностве наробленых мною грахоў цяжкіх разважаючы, / я, няшчасны, трапятаю прад страшным днём суду. / Але, спадзеючыся на міласьць міласэрнасьці Тваёй, / як Давыд заклікаю Табе: / “Памілуй мяне, Божа, / па вялікай Тваёй міласьці!”
Канон першы - Нядзельны на 4, другой - Крыжанядзельны на 2 і трэці - Багародзічны на 2, і Трыёдзі на 6: канон спадара Феафана, тон 4, акраверш ягоны: Сёньня пабожнасьці богасьветлая прыйшла зара.

Канон спадара Феафана, тон 4.

Песьня 1

Сьвяткуючы з радасьцю у гэты дзень, / верныя, выгукнем: / “Як цудоўны справы Твае / і вялікая сіла Твая, Хрысьце, / наша аднадумства і згоду устроіўшы!”
Дзень радасны, багамудрыя, / давайце адзначаць: / цяпер нябёсы і зямля весяліцца, / і Анёлаў палкі, і сьмяротных зборы / зь асаблівай урачыстасьцю сьвяткуюць.
Найвялікшае дабрадзейства бачачы, / пачнём апладзіраваць: / падзеленыя Хрыстовы часткі, / сабраныя ў адзінства, / і усхвалім Бога, мір падаўшага.
Дадзены ў гэты дзень Царквы дарункі пераможныя, / Богам накіраваныя указаньнем і парадай / Міхася і Хвядоры, / трымаўшыхся набожнай веры нашых цароў.
Багародзічны: Зьнясілілася відавочна зброя / паганых ерасяў: / бо храм Твой, Усячыстая, Бязгрэшная, / абразамі упрыгожаны, / са усёй глыбокай павагай сузіраючы, / мы цяпер сьвята радуемся.
Катавасія: Мора Чырвонага бездань / не намачыўшы ступняў / перайшоўшы, старажытны Ізраіль, / крыжападобна распасьцёртымі Майся рукамі / Амалікава войска ў пустэльню ва уцёкі павярнуў.

Песьня 3

З гэтага часу броў паганых ерэтыкоў / больш не узносіцца: / бо сіла Боская / умацавала праваслаўе.
Аблокі, па слове вяшчунства, / расу жыватворчую зь нябёсаў / у гэты дзень нам ды крапяць, / дзеля абуджэньня веры.
Мілагучныя таямнічыя трубы / апосталаў Хрыстовых / звышнатуральна ды агалосяць / аб годнашануемых абразаў аднаўленьні.
Апяём Хрыста, паказаўшага нам / царыцу набожную, хрысталюбчую / зь яе богавенчанымі нашчадкамі.
Багародзічны: Скініі Тваёй сьвятой, Усячыстая, дасягнуўшы, / мы, верныя, цяпер молім аб азарэньні нас / сьветабачнаю дабрынёю.
Катавасія: Весяліцца аб Табе Царква Твая, Хрысьце, заклікаючы: / “Ты мая сіла, Гасподзь, / і прыстанак, і сьцьвярджэньне!”

Сядальны, тон 1

Боскае Тваё аблічча, Хрысьце, / на абразе паказваючы, / мы ясна абвяшчаем аб нараджэньні Тваім, / цудах невыказных, добраахвотным расьпяцьці. / Таму нячысьцікі адганяюцца ў страху, / і няправаслаўна думаючыя ў маркоце рыдаюць, / як іх саўдзельнікі.
Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Абразамі прарокаў, апосталаў абліччамі, / пакутнікаў сьвятых і усіх сьвятых абразамі / і малюнкамі сьвята красуецца, / і Жаніха Духоўнага і Нявесты / прыгажосьцю нярэчыўнай упрыгожваецца / Маці наша, вышэйшы Сіён.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Зь любоўю, Чыстая, Твой сьвяты абраз шануючым, / і Боскай Маці праўдзівай аднагалосна Цябе абвяшчаючым, / і зь вераю шануючых Табе / ахоўніцай зьяўляйся / і магутнай заступніцай, / адхіляючы усё цяжкае далёка ад іх, / як Усёмагутная.

Песьня 4

Натхненьнем боскім Суцяшальніка / Твой храм асьвяці / і прышэсьцем Яго / ерэтычная памылкі адгані, / Слова Боскае, Усяміласэрны.
Ад наймоцнага націску зьнявагі пазбавіўшы Твой народ, / пакажы яго запялёным рэўнасьцю набожнасьці / і зь вераю заклікаючым: / “Слава сіле Тваёй, Госпад!”
Выглядам сьвята напісаных абразаў, / абразамі Хрыста і Багародзіцы / зіхатлівыя боскія паселішчы сузіраючы, / мы годна сьвятыні радуемся.
Царыца, вянком упрыгожаная, / пажадаўшы праўдзівага Хрыстова Царства, / напісала вобраз Яго Усячысты / і сьвятых абразы.
Багародзічны: Нарадзіўшы Бога, Слова увасобленае, / Ты уяўляеш, Дабрадатная, / бажаства Яго годную сьвятыню; / таму мы Тваё сьвяцілішча сьвятабачна абнаўляецца.
Катавасія: Узьнесеным убачыўшы на Крыжы, / Цябе, Сонца праўды, / стала Царква на месцы сваім, годна заклікаючы: / “Слава сіле Тваёй, Гасподзь!”

Песьня 5

Надзелі, Гасподзь, Тваю Царкву сілаю / знаходзіцца непахіснай на вякі вякоў / ад замяшаньня ерасяў.
Па усёй зямлі радасьць зазьзяла / звыш дадзенага верным вясельля / і боскай дапамогі.
Адзіная Добрая і крыніца радасьці, / Ты Сам узвысь рог праваслаўных цароў, / выяву Тваю шануючых.
Сьвятло патаемны набожнасьці нам узышоў, / наказам боганатхненным верных цароў / і іх узмахам богамудрым.

Багародзічны: Абнаві нам старажытную прыгажосьць, / Усягодная Боская Маці, / і гэты палац Твой асьвяці / Тваёй дабрынёю.

Катавасія: Ты, Гасподзь мой, сьвятлом у сусьвет прыйшоў, / сьвятлом сьвятым, ад цемры недасьведчанасьці вяртаеш / зь вераю апяваючых Цябе.

Песнь 6

Пішацца і шануецца зь вераю / глыбокай пашаны годны Уладара абраз, / і Царква зноў прымае адвагу, / набожна Выратавальніка услаўляючы.
Здымае зь сябе смутак / і цемру ерасяў Хрыстова Царква, / і носіць вопратку вясельля, / і пакрываецца боскай / і сьвятланоснай дабрынёю.
Славу і ранейшы бляск / атрымаў праваслаўных збор / узмахам Хвядоры царыцы / і яе сына, набожнага / Міхася самаўладца.
Багародзічны: У старажытнасьці загадаўшы быць / скініі сьведчаньні, / як у скініі разумнай у Табе жыве, - / Адзіны услаўлены, / услаўляючы храм Твой, Дзева, цудамі.
Катавасія: “Прынясу Табе ахвяру / са голасам хвалебным, Гасподзь”, / Царква заклікае Табе, / ад д'ябальскай крыві ачысьціўшыся / па літасьці з рэбраў Тваіх / пралітаю крывёю.

Кандак, тон 8

Не выяўна Слова Айца / пры увасабленьні ад Цябе, Багародзіца, намалявалася, / і зьняважаную выяву ў першапачатковым выглядзе узнавіўшы, / з Боскаю прыгажосьцю злучыла. / І мы, спавядаючы наша выратаваньне, / справай і словам яго паказваем.
Ікас: Гэтую таямніцу домабудаваньня / у старажытнасьці прарокі, боганатхнёныя, / дзеля нас, канца стагодзьдзяў дасягнуўшых, прадказалі, / атрымаўшы ад яго і самі азарэньне. / Такім чынам, пазнаньне боскае ад яго прыняўшы, / мы адзінага Госпада Бога ведаем, / у трох Выявах прымаючага глыбокае шанаваньне, / і Яму Аднаму служачы, / адзіную веру і адзінае вадохрышча маем / і ў Хрыста апранутыя. / І вось, спавядаючы наша выратаваньне, / справай і словам яго паказваем.

Песьня 7

Ды радуецца, весяліцца разам зь Царквой, / армія Анёлаў, зь любоўю боскай / багамудра сьпяваючы: / “Дабраслаўлёны Ты ў храме славы Тваёй, Гасподзь!”
Царква першародных і сьвятых пераможных сонм / радуецца, бачачы цяпер божы народ, / аднадумна сьпяваючы: / “Дабраслаўлёны Ты ў храме славы Тваёй, Гасподзь!”
Пазбаўленыя ад ранейшай цемры ерасі / узмахам Хвядоры, найгоднай царыцы, / мы засьпяваем: / “Дабраслаўлёны Ты ў храме славы Тваёй, Гасподзь!”
Багародзічны: Вышэй горных хораў / Ты узьнеслася, Усячыстая, / адна, зрабіўшыся Маці усіх Творцы. / І вось, мы радасна заклікаем: / “Дабраслаўлёная Ты паміж жонкамі, / Усячыстая Уладарка!”
Катавасія: Дзеці Аўраама ў печы Пэрсыдзкай, / каханьнем да набожнасьці больш, чым полымем распальваюцца, усклікалі: / “Дабраславёны Ты ў храме славы Тваёй, Гасподзь!”

Песнь 8

Бацькоўскія законы Цэрквы захоўваючы, / мы пішам і цалуем вуснамі, / і сэрцам, і усёю воляй / абразы Хрыста і Яго сьвятых, заклікаючы: / “Дабраслаўляйце, усё тварэньні Боскія, Госпада!”
Да першаўзору гонар і глыбокая пашана, / аддадзеная абразу, ясна узводзячы, / мы паважаем яе, вучэньням богаведаў прытрымліваючыся, / і Хрысту зь вераю заклікаем: / “Дабраслаўляйце, усё тварэньні Боскія, Госпада!”
Розум асьвяціўшы асьветай Боскага Духу, / шаноўная царыца, маючы Боскай мудрасьці плён, / упадабала прыгажосьць Хрыстовай Царквы і прыгажосьць, / дабраслаўляючы разам зь вернымі Ісуса Богачалавека.
Багародзічны: Праменьнямі сьвятла нярэчыўнага асьвячоны / боскі палац Твой / ахінае цяпер усіх воблакам Духу / і асьвячае верных, аднадушна сьпяваючых: / “Дабраслаўляйце, усё тварэньні Боскія, Госпада!”
Катавасія: Рукі працягнуўшы, Данііл / пашчы львоў у рове заградзіў; / моцнае жа полымя згасілі, / дабрачыннасьцю падперазаўшыся, / набожнасьці змагары - хлопцы, заклікаючы: / “Дабраслаўляйце, усё тварэньні Боскія, Госпада!”

Песьня 9

Сьвята напісанымі абразамі / бачачы ізноў упрыгожанай сьвятую Царкву, / з глыбокай павагай усё прыйдзем і Богу выгукнем: / “Цябе клічам, Трысьвяты!”
Дарунак ганаровы маючы і узнагароду - / Крыж Твой, і годна шанаваныя абразы, / і сьвятых выявы, / Царква зь вясельлям і радасьцю / Цябе, Уладар, славіць.
Асьвяці боскаю Тваёю славаю / цароў нашых, Міласэрны, / і апалячаньнем анёльскімі і усязброяй іх абгарадзі, / народаў дзёрзкасьць пакараючы ім, Уладар.
Багародзічны: Скасавана прамаці Евы асуджэньне, / бо Ты, Багародзіца чыстая, / нарадзіла незвычайна усіх Уладара, / Чыё падабенства на абразах / мы цяпер цалуем.
Катавасія: Камэнь краевугольны / ад несякомай гары - Цябе, Дзева, / адсечаны быў без дапамогі рук, / - Хрыстос, які злучыў падзеленыя існасьці. / Таму мы зь вясельлям Цябе, Багародзіца, славім.

Экзапасталяр нядзельны і потым з Трыёдзі:

Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Узрадуйцеся, апладзіруйце, / зь вясельлям сьпявайце, / заклікаючы: “Як цудоўныя і дзівосныя Твае, Хрысьце, справы!” / І хто зможа вымавіць, Выратавальнік, магутнасьць Тваю, / нас у аднадумстве і згодзе / у адзіную Царкву злучыўшы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Зброя цяпер зьнясілілася / у варожай ерасі, / і памяць аб ёй зьнікла з шумам: / бо бачачы храм, Твой, Усячыстая, ва усёй славе, / упрыгожаны прыгажосьцю годна шанаваных ікон, / мы радасьцю усё напаўняемся.

На “Хваліце” вершыры нядзельныя  Актоіха 4, усходнія 1 і Трыёдзі 1:

Тон 4: У Табе цяпер красуецца Царква, Чалавекалюбца, / Жаніху і Стваральніку сваім, / воляю боскаю ад спакушэньня ідаламі яе пазбавіўшым, / і Сабе заручыўшым каштоўнай крывёй, / весела вітаючы сьвятое аднаўленьне абразаў, / і, радуючыся, Цябе сьпявае і славіць зь вераю.
Верш: Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, / абвяшчаць пра ўсе цуды Твае.
Пс 9:2
Малюнак Тваё ў целе аднаўляючы, Гасподзь, / мы, як належыць, яго цалуем, / тлумачачы вялікую таямніцу домабудаваньня Твайго; / бо не зданьню, як гавораць багаборцы сыны Манэса, / Ты зьявіўся нам, Чалавекалюбца, / але праўдзіва і ў натуральным целе, / і тым узводзіш нас да каханьня Тваего і да Цябе імкненьню.
Верш: Я буду радавацца, весяліцца, імя Тваё апяваць, Усявышні!
Пс 9:3
Дзень радасны і вясельлям напоўнены сёньня паказаны: / бо сьветласьць догматаў дасканала праўдзіва бліскае, / і зьзяе Царква Хрыстова, упрыгожаная / цяпер адноўленымі сьвятымі абразамі, / і малюнкамі, і бляскам іх прыгажосьці, / і зьдзяйсьняецца аднадумства верных богадагоднае.
Верш: Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, / не забудзь прыгнечаных!
Пс 9:33
Тон 6: Майсей падчас устрыманьня / атрымаў Закон і прыцягнуў да Бога народ; / Ільля, посьціўшы, нябёсы склаў; / тры жа хлопца, дзіцяці Аўраамавыя, / тырана беззаконнага перамаглі пастом. / Зь яго дапамогай, Выратавальнік, удастой дасягнуць уваскрэсеньня / і нас заклікаючых так: / “Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас!”
Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Паўторваем тое ж самае.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон 2: Усядабраслаўлёна Ты, Багародзіца Дзева:
Вялікае славаслоўя і водпуск.

ЛІТУРГІЯ СЬВЯЦІЦЕЛЯ Васіля ВЯЛІКАГА

Трапар нядзельны тону.
Трапар сьвята, тон 2: Усячыстаму вобразу Твайму пакланяемся, добры, / просячы прабачыць грахі нашы, Хрысьце Божа, / бо добраахвотна пажадаў Ты плоцьцю ўзысьці на крыж, / каб збавіць тых, каго стварыў, ад палону варожага. / Таму ўдзячна сьпяваем Табе: / “Ты радасьцю напоўніў усё, Выратавальнік наш, прыйшоўшы выратаваць сусьвет.”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Кандак, тон 8: Неапісанае Слова Айца / зь цябе, Багародзіца, увасабленьнем апісалася / і забруднены ў старажытнасьці вобраз, / з боскаю дабрынёй аб’яднала, / спавядаючы выратаваньня, справай і словам мы гэта выяўляем.
Пракімен, песьня Айцоў, тон 4: Дабраслаўлёны Ты, Гасподзь Бог бацькоў нашых, хвальна і усяслаўна імя Твае ва усе стагодзьдзя.
Дан. 3:26
Верш: Бо справядлівы Ты ва ўсім, што зрабіў зь намі
Дан. 3:27а
Апостал: Жыд., пач. 329
Алілуя, тон 4: Майсей і Аарон паміж сьвятарамі, і Самуіл паміж тымі, хто кліча імя Ягонае
Пс. 98:6а
Верш: Клікаў да Госпада, і Ён слухаў іх
Пс. 98:6
Евангельля: Ян., пач. 5
Замет “Годна”: Табой радуецца, Дабрадатная, усялякае стварэньня, анёльскі сабор і чалавечы род, асьвячэньня храма і рай славесны, дзявоцтва хвала, бо зь яе Бог увасобіўся і немаўлём зрабіўся – раней стагодзьдзяў існаваўшы Бог наш. Бо ўлоньня Твае, пасадам зрабіў і нетры Твае прасторней нябёсаў выявіў. Табой радуецца, Дабрадатная, усялякае стварэньне, слава Табе.
Прысасьнік: Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.
Пс. 148:1
Другі: Радуйцеся, праведнікі, у Госпадзе: шчырым прыстоіць хваліць!
Пс. 32:1
Алілуя. (3)

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.