Sunday, March 13, 2011

ПЕРАМОГА ПРАВАСЛАЎЯ

Сьвяткаваньне Перамогі Праваслаўя зьдзяйсьняецца ў першую Нядзелю Вялікага посту. Яно было усталявана ў Грэцыі ў IX ст., у памяць канчатковай перамогі над ворагамі праваслаўя — іканаборцамі. Вучэньне пра шанаваньне ікон, заснаванае на Сьвятым пісаньні і зацьверджанае звычаем першых хрысьціян, да VIII ст.. заставалася недатыкальным. Але ерась іканаборцаў, якая зьявілася ў самой Грэцыі, распаўсюдзілася па шматлікіх краінах. Царква Боская падвяргалася ганеньню, большаму чым ад язычнікаў. Больш 100 гадоў ліліся сьлёзы і нявінная кроў верных праваслаўных, якія змагаліся за права маляваць на абразах Госпада Нашага Ісуса Хрыста, Боскую Маці і сьвятых, а таксама маліцца ім перад абразамі. Гэтых праваслаўных кідалі ў вязьніцы, падвяргалі катаваньню і пакараньням сьмерцю. Годныя абразы і мошчы сьвятых спальваліся.
Пасьля VII Сусьветнага Сабору (787 г.), які замацаваў шанаваньне ікон, наступіла паслабленьне ганеньняў, але толькі ў сярэдзіне IX ст. былі вызвалены зь вязьніц і зьняволеньні іконашанавальнікі і вернутыя на ранейшыя пасады, а іканаборцам прапанавана была ці пакінуць сваю памылку, ці спыніць царкоўнае служэньне. Набожная царыца Фядора абвясьціла: “Хто не ушаноўвае іконы Госпада нашага, Усясьвятой Ягонай Маці і усіх сьвятых, ды будзе пракляты!”
Абраны Патрыярхам Канстантынопальскім Мяфодзій, усталяваў тады ж адмысловую сьвяточную службу. Праваслаўе было урачыста адноўлена на службе ў Сафійскім саборы ў Канстантынопалі ў першую нядзелю Вялікага посту, якое прыйшлося ў 843 г. на 19 лютага. Так зьявілася  сьвята і  адмысловы чын, названы Перамога  Праваслаўя. У XII і XIV ст.ст. гэта служба была значна дапоўнена за кошт уключэньня іншых тэкстаў, якія паказваюць галоўныя догматы хрысьціянства. Гэта служба уяўляе сабою перамогу Царквы над усімі некалі існаваўшымі ерасямі і расколамі. У ім сьцьвярджаецца не толькі праваслаўнае вучэньне пра іконашанаваньне, але і усе догматы і пастановы сямі Сусьветных Сабораў. Дабраслаўляюцца не толькі іконашанавальнікі, але і усе жывучых і адышоўшыя да Госпада ў веры і набожнасьці айцоў. Адмысловае месца ў гэтай службе займае чын адданьне анафэме. Анафэма — абвяшчаецца саборнае не толькі іканаборцам, але усім, хто зьдзейсьніў цяжкія грахі перад Царквой.
У Кіеўскай Царкве, гэта значыцца на тэрыторыі сучаснае Беларусі і Украіны, служба Перамогі Праваслаўя была пераведзена і адпраўлялася ў першую нядзелю Вялікага посту ўжо ад Х Іст.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.