Sunday, March 13, 2011

КАЗАНЬНЕ Ў НЯДЗЕЛЮ ПЕРАМОГІ ПРАВАСЛАЎЯ

Аснова Праваслаўя ў аднадумстве; пачатак ягошто заўсёды, усімі і ўсюды было спавяданае; крэпасьць і ўстойлівасьцьу веданьні праўды
сьвяціцель Феафан Затворнік
Цяпер сьвяткуем мы Перамогу Праваслаўя — перамогу праўды над хлусьнёй і памылкай. Як пасьля звычайнай перамогі пераможцы абвяшчаюць пра галоўныя сутычкі зь ворагамі, у якіх узялі над імі верх і усхваляюць наймужных правадыроў сваіх і змагароў у павучаньне наступным родам, так “Сьвятая Царква — слуп і сьцьвярджэньне праўды” (1 Цім.3:15), у розныя часы якая падвяргалася нападам ілжывых мудрацоў, варожых праўдзе, і са славаю перамагаючы іх, усталявала урачыста абвяшчаць цяпер пра свае перамогі, асуджаючы ворагаў праўды, выкрываючы хлусьлівыя іх мудраваньні і ў той жа час абвяшчаючы сьвятую праўду і услаўляючы змагароў яе, каб верныя сыны яе ведалі, чаго жадае яна, і засьцерагалі сябе такім чынам ад тых жа ці падобных памылак. Чуючы гэта, уславім Гасподзь, падараваўшага перамогу праўдзе, каб яна, як сьвятло ў цемры, сьвяціла ў цемры памылак чалавечых і паказвала праўдзівы шлях шукаючых ісьціны шлях.
Гасподзь захоўвае: хто выкрадзе?! Але не забудземся, што Гасподзь захоўвае не адною Сваёю звышнатуральнаю сілаю, а разам так жадаў уладкаваць Сьвятую Царкву, што яна і была, і будзе здольнаю назаўжды захаваць гэту праўду пры Ягоным кіраўніцтве. У гэтым сэнсе наш абавязак у стаўленьні да сьвятой праўды двоіцца: што ад Госпада да захоўваньня яе, то прымаем удзячна і паслухмяна,— што ад Царквы, да таго, як верныя сыны яе, і мы павінны і усьвядоміць свой абавязак, і аказваць пасільнае садзейнічаньне, і гэта усякі — і вялікі, і малы, і пасьвячоны, і неазнаёмлены.
Вось думка, якая не усімі прызнаецца і яшчэ меншым лікам выконваецца. Я жадаю наблізіць да яе ваша перакананьне.
У чым тая сіла да захоўваньня праўды, якую паклаў Гасподзь у самай Царкве Сваёй? У аднадумстве.
Гледзіце, як пайшла праўда хрысьціянская па зямлі. Прыйшоў Гасподзь і навучыў сьвятых Апосталаў; потым Усясьвятога Духа на іх паслаў, Якім умацаваныя і адукаваныя, яны усюды разьнесьлі адзіную Нябесную праўду. Як Адзіны Гасподзь і Адзіны Дух, — то і вучэньне усюды было адзіна. “Адзіны Гасподзь”, — кажа Апостал, — “адзіная вера”. Чаму “Адно цела і адзін Дух, як вы і закліканы да адной надзеі вашага пакліканьня” (Эф.4:5). Так аднадушнасьць, аднаверства, аднадумства зрабілася істотнаю рысаю ў хрысьціянстве, як бы зыходным пачаткам ягонага жыцьця, — краевугольным падмуркам ў ягоным стаяньні. І сьвятыя Апосталы так шмат шанавалі яго, што ў сваіх навучаньнях штохвілінна зьвярталіся да перакананьняў у ім: і няма казаньня, няма пасланьня, дзе б не згадвалася пра тое. То выклікаюць яны быць аднадушнымі і адзінамудрымі (Флп.2:2; 1 Кар.3:8), то пераконваюць “паспрыяць веры, адзін раз перададзенай сьвятым” (Юд.1:3) “імкнучыся захоўваць адзінства Духа ў саюзе міру” (Эф.4:3), то хваляць тых, якія “ў адным духу, змагаючыся аднадушна ... і не баіцеся ні ў чым праціўнікаў” (Плп.1:27—28), то перасьцерагаюць ад лёсу тых, каго“хістаюць і захапляюць усякія вятры навукі” (Эф.4:14), то строга выкрываюць за падзел, і менавіта ў вучэньні (1 Кар.1:10).
Гэты дух аднадумства, укаранёны сьвятымі Апосталамі ў вернікаў, назаўжды быў паміж імі і зрабіўся потым галоўным пачаткам ведаў хрысьціянскіх і выпрабавальным каменем для адрозьненьня праўды ад хлусьні. Хто шукаў праўды, хто бянтэжыўся хлусьнёй, хто патрабаваў сьведчаньня, таму казалі: “Ідзі ў Ерусалім, у Антыёхію, у Александрыю, у Эфэс, у Рым. Там Апосталамі пасеяная праўда,— і як усюды вучаць, так і вер”. Ці — праўда ў тым і тым, бо так усё, усюды вучылі і вучаць. І гэта – “усё, усюды, заўсёды” — зрабіліся тэрмінам, якія характарызуюць праўду хрысьціянскую.
Як верыць і вучыць павінны? Так, як “усё, усюды і заўсёды” верылі і вучылі.
Вось гэтым аднадумствам ад пачатку дагэтуль зьвяралася праўда хрысьціянская і выкрывалася хлусьня; бо яно не ў кнігах толькі малявалася, а было жывое ў розумах і сэрцах і складала сапраўдны усіх настрой. Чаму, як толькі выяўлялася недзе альбо кімсьці разнадумнасьць, яна адразу было заўважана усякім і усякім выкрыта і выстаўляна на сярэдзіну як справа, якая адыходзіць ад агульнага парадку,— беззаконная. Арый пачаў казаць: “Быў час, калі не было Сына”, разумеючы Другую асобу Усясьвятой Тройцы. Гэта адразу прывяло усіх у рух. Адзін, іншы, трэці пыталі: “Як не было? Ці можна, каб не было? Адкуль гэта навіна?” Зь Александрыі рух гэты перайшоў ў іншыя япархіі, там — па усёй Царкве. І усюды хлусьня была выкрыта і зацверджана праўда адзінамудрым усіх спавяданьнем. То ж было і зь Нясторыям. Прапаведнік, прапаведваючы пад яго кіраўніцтвам, ужыў адно слова пра Боскую Маці: “Хрыстародзіца”. Гэта новае слова усіх устрывожыла. “Як, — кажуць, — “Хрыстародзіца”? Яна Бога нам нарадзі ў целы і ёсьць сапраўды Багародзіца, як і Елісавета яшчэ напачатку паспавядала, кажучы: “І адкуль гэта мне, што прыйшла Маці Госпада майго да мяне?” (Лк.1:43). Так загаварыў народ, клір, улады — і да цара. І ерэтыка выкрылі, нягледзячы ні на якія ягоныя хітрасьці.
Відавочна зараз вам, што сіла да захаваньня праўды, якая ляжыць у самай Царкве, — гэта ёсьць жывое аднадумства членаў яе, — то, калі праўда жыве ў розумах і сэрцах усіх і усімі валодае, калі, па Апостале, усё “вам быць у аднадумстве паміж сабою, паводле вучэньня Хрыста Ісуса, усе вы гаварылі адно, і ня было паміж вамі падзелаў, а каб вы спалучаны былі ў адным духу і ў адных помыслах” (Рым.15:5;1 Кар.1:10).
На гэту праўду меў я намер скіраваць думку вашу не затым, каб апраўдваць на падставе яе суд Царквы, які вы пачуеце, — а затым, каб наблізіць да сьвядомасьці вашай ляжачыя на усякім хрысьціяніне абавязкі да захаваньня праўды.
Калі частка захоўваньня праўды даручана самай Царквы, гэта значыць усім членам яе,— сіла ж да такога захаваньня утоена ў аднадумстве, і аднадумстве жывым; то відавочна, што усялякі, па меры спосабаў і сіл, павінен увайсьці ў гэта аднадумства і потым трымаць сябе ў ім,— пазнаць гэтыя “усюды, усімі і заўсёды” зьмест праўды і захоўваць яго.
Каб захоўваць праўду, трэба яе атрымаць,— каб мець, трэба яе пазнаць. Такім чынам усякі, ведаючы хрысьціянскую праўду, робіцца захавальнікам, ахоўнікам і абаронцам яе. Чым больш ведаючых праўду, тым мацней абарона яе, тым бясьпечней сама яна,— не сама ў сабе, а ў асяродзьдзі людзей. Насупраць, чым меней ведаючых праўду, тым меней супраціў супраць хлусьні, — тым небясьпечней становішча праўды сярод нас. Бо ў гэтым выпадку, зьявіся якое лжывае вучэньне, невідучы праўды прапусьціць яго, таму што няма чым яму распазнаць і выкрыць яго. Ад яго яно пяройдзе да іншага неадукаванага, ад іншага да трэцяга — і гэтак далей. Хлусьня увойдзе і выцесьніць праўду. Ці праў той, хто прапусьціў яе?! Ніяк. Гэта будзе тое ж, як калі б ваяр, па нядбайнасьці не ведаючы пароля, прапусьціў ворага ў лягер. У гэтым стаўленьні, такім чынам, усякі невідучы праўды ёсьць ужо здраднік яе і здраднік супольнасьці вернікаў, ці Сьвятой Царквы. Строга? Але так ёсьць.
Сам сабой зразумела, што гэта віна валіцца усім цяжарам на тых, якія маюць сілы і спосабы пазнаць праўду і не пазнаюць, гэта значыць пераважна на кляс адукаваны. У якой меры вінаватыя ў гэтым адукаваныя людзі нашай айчыны, самі ведаеце. Самі ведаеце, які пачатак праходзіць усюды ў нас разнадумнасьць з хрысьціянскім вучэньнем. А ён пераходзіць праз іх,— хоць не ёсьць іх вынаходзтва. Бяруць у іншых і перадаюць. Пачалі б яны браць чужую хлусьню і перадаваць сваім, калі 6 ведалі сваю праўду? І ад іх пераймаюць яе зноў не дасьведчаныя праўды хрысьціянскай, і таму, што не ведаюць яе. Дзіўная ходзіць у нас забабоннасьць, што як толькі сьвецкі, то яму няма патрэбы турбаваць сябе поўнымі ведамі хрысьціянскай праўды, — сарамацяцца узяцца за гэту працу, — сарамацяцца заявіць гэтыя веды, калі маюць іх, — і тым больш заступіцца за іх. І пашыраецца ў нас такім чынам вобласьць хлусьні і царства бацькі яе.
Іншы скажа: “Я сам дайшоў да высноў, непадобных з хрысьціянствам”. Сумнеўным ёсьць гэта. Дакладней тое, што трапілася чужая, адваротная хрысьціянству кніжка,— прачытаў і зьбіўся з толку; зьбіўся ж з толку таму, што недасьведчанаму ў справе і зманлівыя верагоднасьці здаюцца справай, — а праверыць ілжывае сьведчаньне і выслухаць процілеглую яму праўду няма жаданьня па абыякавасьці: схапілі здань і, думаючы, што валодаюць праўдаю, задаволены.
Іншых захапляе запал да самастойных поглядаў, а гэту самастойнасьць мераюць яны незалежнасьцю ад хрысьціянскага вучэньня, адчужэньнем ад яго, супрацівам яму. І гэта зноў ад няведаньня хрысьціянства, якое адно дае апору самастойнасьці. Самастойнасьць — добрая справа. Але трэба знайсьці дакладную кропку для стаяньня. Хрысьціянства заснавана на праўдзе Боскай. Дзе знайсьці лепшую падставу? Бог вучыць разумныя стварэньні. Абавязак разумных стварэньняў — услухвацца у гэта вучэньне, і усякі, хто услухоўваецца, несумнеўна будзе ведаць праўду, бо Бог ёсьць Сам Праўда. “Бог … гаварыў зьвеку да бацькоў нашых праз прарокаў... гаварыў нам праз Сына” (Жыд.1:1—2), Сын Божы і Гасподзь перадала праўду сьвятым Апосталам, Апосталы — Царкве. У Царквы ж што прызнаецца праўдзівым несумнеўна? Тое, што "усімі, усюды і заўсёды" было спавяданае.
Стань на гэту кропку сам — і будзеш самастойны самастойнасьцю самаю дакладнаю і праўдзівай, хоць яна будзе адмаўленьнем самастойнасьці, як яе звычайна разумеюць. Звычайная самастойнасьць ёсьць асаблівасьць ведаў, а хрысьціянская — ёсьць агульнасьць вераваньня. Хрысьціянін чужы таго жаданьня, каб усё па—свойму разумець, а шукае аднаго — як “усё, заўсёды” разумелі рэчы і судзілі пра іх. Па яго перакананьні адасобіцца — значыць адпасьці ад праўды і, такім чынам, не да дасканаласьці крочыць, а ў пагібель. Але, падпарадкоўваючыся агульнаму вераваньню, ён не думае, што губляе самастойнасьць. У гэтым агульным ён засвойвае сабе толькі пачаткі, — пачаткі дакладныя, бо яны ад Бога зыходзяць,— і, на іх бузуючыся, судзіць потым аб усім і усё вырашае,— і вырашае праўдзіва, — бо зыходзіць ад праўдзівых пастаноў, захаваных Боскім аўтарытэтам.
Усе ерасі і усё хлусьні адбыліся ад парушэньня гэтага асноўнага правіла праўды. Ерась ёсьць меркаваньне пра нешта па—свойму, не рахуючыся з тым, як судзіць пра тое запавядаў Царкве Гасподзь. Арый пачаў судзіць пра Госпада па—свойму і запаў у ерась, не прызнаючы Адзінасутнасьці Яго Богу Айцу і Духу Сьвятому. Лютар пачаў па—свойму складаць сыстэм хрысьціянскага вучэньня — і колькі ілжы вынайшаў? То ж і папа, тое ж і усё новыя памылкі. Калі нараджаецца пытаньне, хрысьціянін шукае вырашэньня яго не ў сабе, не ў сваім зразуменьні, а ў агульным усіх спавяданьні. Не то каб ён сам не разважаў і не рабіў ніякіх меркаваньняў; яны ў яго раіцца могуць хутчэй, чым у нейкага. Але справа ў тым, што ён цаны ім не дасьць ніякай датуль, пакуль не праверыць агульным вучэньнем. Згодны яны з гэтым вучэньнем, ён пакідае іх за сабою, — не згодны, адпрэчвае. І ў гэтым супакой ягоны. Ён стаіць на гэтым агульным, як на цьвёрдым камяні. Бо па ім узыходзіць ён да Бога, як Крыніцы.
Сказанага досыць, думаю, у падахвочваньне да поўнага пазнаньня хрысьціянскай праўды і да абраньня дакладнага да таго шляху. Прымусім, браты, сябе пазнаць яе і, пазнаўшы, зрабіцца абаронцамі яе, вучачыся гэтаму ў Царквы і тых змагароў, якіх яна услаўляе. Колькі працы было ў Царквы ў барацьбе за праўду?! Колькі дзеяў па апецы яе у Госпада?! І усё гэта быццам дарма! Будзем маліцца, ды будзе пераможнаю заўсёды адзіная праўда, прапануючы і сябе ў дакладныя прылады захоўваньня і абароны яе. Амін.
8 сакавіка 1864 г.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.