Sunday, November 23, 2014

АРХІПАСТАРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ ВЫСОКАПРААСВЯШЧЭНАГА АНТОНІЯ, МІТАПАЛІТА ХМЯЛЬНІЦКАГА І КАМЯНЕЦ-ПАДОЛЬСКАГА Ў ПЕРШУЮ ГАДАВІНУ РЭВАЛЮЦЫІ ГОДНАСЬЦІ

Дарагія браты і сёстры!
Сёньня для нас асаблівы дзень. У сьвята сабора Архістратыга Міхаіла і ўсіх іншых сілаў нябесных безьцялесных мы адзначаем асаблівы дзень – гадавіну Рэвалюцыі Годнасьці. Яна ўжо стала часьцінкаю гісторыі кожнай нашай сям’і. Яна сталася сымболем подзьвігу, мужнасьці, ахвярнасьці абаронцаў Праўды Хрыстовай. Яна паказала сьвету іх моцную веру, ахвярнасьць, згуртаванасьць, мужнасьць і моц нашага ўкраінскага духу!
Год таму ўкраінскі народ прыйшоў на Майданы, каб абараніць сваё права на вольнае жыцьцё, свой хрысьціянскі цывілізацыйны выбар. Гэтая змаганьне са злом згуртавала ўсе здаровыя сілы Ўкраіны. Студэнты і працоўныя, сяляне і навукоўцы, бізнэсоўцы і дактары – усе слаі нашага народа не пашкадавалі жыцьця, сілаў і здароўя дзеля сьвятой мэты – набліжэньня да “міру і ісьціны” (Ер. 33:6). У гэтым змаганьні праявіліся найлепшыя маральныя якасьці людзей: ахвярнасьць, гераізм, патрыятызм, мужнасьць, але найперш – любоў да бліжняга.

Wednesday, October 8, 2014

СПЫНІЦЬ РАСПАЛЕНЬНЯ ІІІ СУСЬВЕТНАЕ ВАЙНЫ

Зварот Патрыярха Кіеўскага і усёй Русі-Украіны Філярэта
да кіраўнікоў дзяржаў, парлямэнтам і народам Эўропы
Паважаныя дамы і спадары!
Дарагія эўрапейцы!
Ад імя мільёнаў вернікаў Украінскае Праваслаўнае Царквы Кіеўскага Патрыярхату хачу выказаць падзяку за маральную, дыпляматычную, фінансавую і іншую падтрымку, якую Эўрапейскі Саюз і асобныя краіны Эўропы прадастаўляюць Украіне і украінскага народу, які змагаецца за сваю свабоду, незалежнасьць, цэласнасьць дзяржавы і дэмакратычны лад. Падчас цынічнай узброенай агрэсіі, якую пачатку і да гэтага часу працягвае Расія супраць Украіны, эўрапейская падтрымка для украінскага народа зьяўляецца надзвычай важнай.

Friday, September 5, 2014

ЗАЯВА ПАТРЫЯРХА КІЕЎСКАГА І ЎСЁЙ РУСІ-УКРАІНЫ ФІЛЯРЭТА АДНОСНА БРАТАЗАБОЙЧАЙ АГРЭСІІ СУПРАЦЬ УКРАІНЫ

ЗАЯВА ПАТРЫЯРХА КІЕЎСКАГА І УСЁЙ РУСІ-УКРАІНЫ ФІЛЯРЭТА
І сказаў Каін Авелю, брату свайму: хадзем у поле. І калі яны былі ў полі, паўстаў Каін на Авеля, брата свайго, і забіў яго. І сказаў Гасподзь Каіну: дзе Авель, брат твой? Ён сказаў: ня ведаю; хіба я вартаўнік брату майму?
Быц. 4:8-9
Дарагія браты і сёстры, усе людзі добрай волі!
З вялікім шкадаваньнем павінен зараз услых сказаць, што сярод кіраўнікоў гэтага сьвету, якія па факце хрышчэньня ставяцца да Праваслаўнай Царквы, апынуўся сапраўдны новы Каін - ня па імені, але па справах.
Справы гэтыя сьведчаць, што згаданы кіраўнік, як і першы ў гісторыі Братазабойца Каін, трапіў пад дзеяньне сатаны.
Са Сьвятога Пісаньня мы ведаем, што два вялікія грахі, забойства і хлусьня, знаходзяцца ў цесным адзінстве паміж сабой, бо начальнікам і натхняльнікам абодвух ёсьць д'ябал. Таму кожны, хто аддаецца гэтым грахоў, па словах Збавіцеля мае бацькам сваім д'ябла: “Ваш бацька д'ябал, і вы хочаце выконваць прыхамаць бацькі вашага, а ён быў душагуб ад пачатку і ня ўстояў у ісьціне, бо няма ў ім ісьціны; калі кажа ён няпраўду, кажа сваё, бо ён ашуканец і бацька няпраўды” (Эвангельле паводле Яна 8:44).

Monday, September 1, 2014

ЛІСТ ПАТРЫЯРХА КІЕЎСКАГА ФІЛЯРЭТА ДА УСЯЛЕНСКАГА ПАТРЫЯРХА БАРТАЛАМЕЯ

Яго Сьвятасьці Барталамею,
Архіепіскапу Канстантынопаля - Новага Рыма,
Усяленскаму Патрыярху
Ваша Усясьвятасьць!
Зьвярнуцца з гэтым лістом падахвочвае як агульнае становішча ва Украіне, так і адкрытая хлусьня, якую Расейскі патрыярх Кірыл распаўсюджвае пра яе, у тым ліку і ў лісьце да Вас, які быў апублікаваны ў сетцы на афіцыйнай старонцы Маскоўскай патрыярхіі.

Thursday, August 28, 2014

СЬВЯТАРЫ, ЯКІЯ ДАПАМАГАЮЦЬ ТЭРАРЫСТАМ, НЕ ВЕДАЮЦЬ ПРАВАСЛАЎЕ - МІТРАПАЛІТ ДЗЬМІТРЫ (РЮДЮК)

У час цяжкіх для Украіны выпрабаваньняў, непрыхаванай расійскай агрэсіі і вайны на Данбасе Гал-інфо пагутарыць з Мітрапалітам Львоўскім і Сакальскім УПЦ КП Дзьмітрыем. Уладыка Дзьмітрый выказаў свае думкі з нагоды агрэсіі усходняга суседа і пагрозы «рускага міру».

- Ва Украіне вайна. Праваслаўная краіна ваюе супраць праваслаўнай краіны. Наколькі гэта нармальна?
Зло ёсьць онталягічным, таму што гэта вынік бездухоўнасьці. Так муціруе грэх. Спачатку ён зараджаецца ў душы, потым ён муціруе на сям'ю, потым на усё грамадзтва і ў выніку на дзяржаву.

Sunday, August 24, 2014

ВІТАНЬНЯ СЬВЯЦЕЙШАГА ПАТРЫЯРХА ФІЛЯРЭТА ЗЬ ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ УКРАІНЫ


Дарагія браты і сёстры!
Паважаныя суайчыньнікі!

Сардэчна віншую усіх з Днём Незалежнасьці!
У гэтым годзе наша сьвята азмрочаны расійскай акупацыяй Крыма і агрэсіяй на Данбасе, гібельлю воінаў і мірнага насельніцтва ад рук агрэсара. За 23 гадоў з часу аднаўленьня украінскай дзяржаўнасьці нам яшчэ ніколі не даводзілася сутыкаліся з падобнымі выклікамі.
Аднак ёсьць падстава ганарыцца тым, што мы, як адзіны народ, з Божай дапамогай годна пераадольваем гэтыя выпрабаваньні. Дзякуючы надзвычайнай узаемнай дапамозе і падтрымцы, мужнасьці і ахвярнасьці украінскі народ перамог у Рэвалюцыі Годнасьці. Зараз пераможныя украінскія воіны гоняць агрэсараў і іх наймітаў з роднай зямлі, вызваляючы гарады і вёскі Данбаса.

Saturday, August 16, 2014

СЬВЕТЛАСЬЦЬ…. ЗАМЕСТ ЭПІТАФІІ ЮРКУ СТАНКЕВІЧУ

Гасподзь прызывае лепшых, вось і няма больш з намі Юркі Станкевіча… Дзеда - так трошкі фамільярна (значыць, па-сямейнаму, па-блізкаму, з павагай і сэнтымэнтам як да роднага) звалі спадара Юрку ў вузкім коле. А успамінаў - на кнігу, і ў вачах саланее як пачынаю думаць і перабіраць, пра што ж важней сказаць, каб каротка (задоўгае не чытаюць, а хачу, каб прачыталі).
Быў такі момант, як Дзедавы рэгулярныя (без аглядкі ні на што) тэлефанаваньні. Па суботах у праскай “Клюбоўні” ладзіцца школка для малых беларусаў (Юрка Станкевіч яе колькі год таму задумаў і зарганізаваў). Дык вось, шторазу, напярэдадні заняткаў, ён абзвоньваў бацькоў і настаўнікаў (настаўнічала і я), ветліва нагадваў. Камусьці лянотна ехаць у выходны ў цэнтар з прыгараду, хтосьці хоча сплянаваць іншыя справы, у кагосьці дзьве працы (эмігрантам выжыць ня проста), але пасьля такіх простых душэўных запрашэньняў сумленьне не дазваляла адмовіць. Уласна Дзеда можна назваць нашым (чэскіх беларусаў) нацыянальным сумленьнем.

Tuesday, August 12, 2014

ДЭПУТАЦКІ ЗВАРОТ АНДРЭЯ МІШЧАНКА ДА ГЕНПРАКУРОРА ВІТАЛЯ ЯРЭМЫ ПА ПАДТРЫМЦЫ МАСКОЎСКАЙ ЦАРКВОЙ ТЭРАРЫСТЫЧНЫХ РУХАЎ ВА УКРАІНЕ

Паважаны Віталь Рыгоравіч!
Сродкі масавай інфармацыі паведамляюць вялікая колькасьць матэрыялаў, якія сьведчаць аб падтрымцы часткай духавенства Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага Патрыярхату) сэпаратысцкіх тэрарыстычных арганізацый “Данецкая народная рэспубліка” і “Луганская народная рэспубліка”.
Так, згодна з паведамленьнях СМІ, асобныя клірыкі УПЦ МП удзельнічаюць у ваенных дзеяньнях на баку сэпаратыстаў і актыўна спрыяюць іх дзейнасьці: захоўваюць зброю ў храмах УПЦ МП на Донетчыне, распаўсюджваюць ідэалёгію “рускага сьвету”, маральна і псыхалягічна падтрымліваюць тэрарыстаў з так званых ДНР і ЛНР.

Friday, July 4, 2014

КРЫХУ АБ ІЗВОДАХ ЦАРКОЎНАСЛАВЯНСКАЙ МОВЫ. ДА ПЫТАНЬНЯ ІДЭНТЫФІКАЦЫІ БЕЛАРУСКІХ ПЕРАКЛАДАЎ БІБЛІІ І БОГАСЛУЖБОВЫХ ТЭКСТАЎ

Праблема гісторыі перакладу Бібліі на беларускую мову даўно зрабілася актуальнай. На сёньня нават прайшло некалькі канфэрэнцый і круглых сталоў па дадзенаму пытаньню, дзе былі выказаны розныя меркаваньні аб гэтае праблеме.
Разам з тым, на сёньня адзінае навуковай крыніцай аб колькасьці і кароткай гісторыі беларускіх перакладаў ёсьць табліца, якую некалькі гадоў таму склаў сп. Аляксандр Аўдзяюк [1]. Мы не будзем аналізаваць усю табліцу, але зьвернемся да пэўнай праблемы, якая крыецца ў гісторыі перакладаў XIVXVII ст.ст.
Як бачым, колькасьць прыведзеных рукапісаў і друкаваных выданьняў тут вельмі сьціплая і ніякім чынам не параўнальна з колькасьцю рукапісаў і выданьняў беларускага паходжаньня, апісаньня якіх месьціцца ў розных навуковых выданьнях другой паловы ХІХ – ХХ ст. Узьнікае натуральнае пытаньня: Чаму мы тут бачым такое адрозьненьня ў колькасьці тэкстаў?

Tuesday, June 3, 2014

Што ёсьць вайна? Адчуваньня сьвятара

Што ёсьць вайна і сьвятар на ёй? Гэта калі на богаслужбе ўсе стаяць са зброяй, а на сповядзі або прычасьці даюць яе патрымаць сябру... Гэта калі служба ў намёце, але адчуваньня як ў велічным саборы і прысутнасьць Госпада напаўняе ўсіх.... Гэта калі ты спавядаеш і пычашчаеш у акопах, на пастах.... і тут ты не толькі сьвятар, але і жаўнер, бо ў машыне займаеш месца іншага і ў выпадку чаго мусіш яго замяніць.... Але галоўнае і самае страшнае - гэта калі вяртаешся да дому і бачыш, што твая жонка проста зрабілася сівай... І гэта ўсё вайна, проста вайна... вайна Праўды Хрыстовай з сіламі злога. Тут, зараз і сёньня!