Дарагія браты і сёстры!
Паважаныя суайчыньнікі!
Сардэчна віншую усіх з Днём Незалежнасьці!
У гэтым годзе наша сьвята азмрочаны расійскай акупацыяй
Крыма і агрэсіяй на Данбасе, гібельлю воінаў і мірнага насельніцтва ад рук агрэсара.
За 23 гадоў з часу аднаўленьня украінскай дзяржаўнасьці нам яшчэ ніколі не даводзілася
сутыкаліся з падобнымі выклікамі.
Аднак ёсьць падстава ганарыцца тым, што мы, як адзіны
народ, з Божай дапамогай годна пераадольваем гэтыя выпрабаваньні. Дзякуючы надзвычайнай
узаемнай дапамозе і падтрымцы, мужнасьці і ахвярнасьці украінскі народ перамог у
Рэвалюцыі Годнасьці. Зараз пераможныя украінскія воіны гоняць агрэсараў і іх
наймітаў з роднай зямлі, вызваляючы гарады і вёскі Данбаса.
Перакананы, што Украіна пераможа ў цяперашняй барацьбе
за сваю дзяржаўнасьць, сувэрэнітэт, незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць.
Таму што на нашым баку праўда і дапамога Божая, а да дзеяньня нас падахвочвае ахвярная
любоў да роднага краю і роднага народа.
У дзень сьвята мы удзячна успамінаем у малітве усіх
герояў, хто ад даўняга часу і да гэтага часу змагаўся і змагаецца за нашу свабоду
і незалежнасьць - ад пераможных казакоў да герояў Нябеснай Сотні і мужных воінаў,
якія цяпер вызваляюць ад захопніка зямлю Данбаса. Вечная памяць і Валадарства нябеснае
загінуўшым! Вылячэньне і моцнага здароўя - параненым, Божай абароны і мужнасьці -
тым, хто зараз ідзе ў бой.
Мы молімся Богу за перамогу і справядлівы мір для
Украіны і заклікаем да такой малітве усіх вернікаў.
Яшчэ раз віншую са сьвятам Незалежнасьці усіх сыноў
і дачок Украіны, якія жывуць на Радзіме і ў дыяспары, і заклікаю на украінскі народ
Божае благаславеньне!
Філярэт,
Патрыярх Кіеўскі і усёй Русі-Украіны
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.