У гэтай невялікай кніжачцы даецца вельмі важнае для хрысьціяніна тлумачэньне малітвы Гасподняй — той малітвы, якой Гасподзь наказваў Сваім вучням зьвяртацца да Нябеснага Айца. Не усе вернікі досыць добра разумеюць яе сэнс. Шматлікія сьвятыя айцы тлумачылі гэту галоўную новазапаветную малітву. Тлумачэньне сьвяціцеля Мікалая Сэрбскага — адно зь лепшых і найболей набліжана да сучаснага чытача. Рэкамэндуецца як для тых, хто нядаўна прыйшоў да веры, так і для тых, хто даўно вызнае Праваслаўе.
Ойча наш…
Калі нябёсы грамыхаюць, а акіяны равуць, яны клічуць Цябе: Гасподзь Саваоф наш, Уладыка сілаў нябесных!
Калі падаюць зоркі, і зь зямлі вырываецца полымя, яны кажуць Табе: Творца наш!
Калі вясной кветкі раскрываюць бутоны, а жаваранкі зьбіраюць сухія травінкі, каб пабудаваць гняздо для сваіх птушанят, яны сьпяваюць Табе: Гасподзь наш!
А калі я ўздымаю вочы да пасада Твайго, то шапчу Табе: Ойча наш!
Быў час, доўгі і жахлівы час, калі і людзі называлі Цябе: Гасподзь Саваоф, альбо Творца, альбо Спадар. Да, тады чалавек адчуў, што ён ёсьць толькі тварэньне сярод тварэньняў. Але зараз, дзякуючы Твайму Адзінароднаму і Вялікаму Сыну, мы вывучылі Твае сапраўднае імя. Таму і я, разам зь Ісусам Хрыстом, рашаюся клікаць Цябе: Ойча!
Калі я клічу Цябе: Уладыка, я ў страху падаю ніц прад Табой, як слуга ў натоўпе слуг.
Калі я клічу Цябе: Творца, як аддаляюся ад Цябе, як ноч аддзяляецца ад дня альбо як ліст адрываецца ад дрэва.
Калі я гляну на Цябе і прамоўлю Табе: Спадар, то я – як камень сярод каменьня альбо вярблюд сярод вярблюдаў.
Але калі я адчыню вусны і прашапчу: Ойча, месца страху зойме любоў, зямля быццам зробіцца бліжэй да неба, і я пайду гуляць з Табой, як зь сябрам, па саду гэтага сьвету і разьдзялю славу Тваю, Тваю сілу, Твае пакуты.
Ойча наш! Ты Ойча для нас усіх, і я прынізіў бы і Цябе, і сябе, калі б назваў Цябе: Ойча мой!
Ойча наш! Ты зьдзяйсьняеш клопат не толькі аб мне, адной – адзінай былінцы, але аб усіх і аб усім на сьвеце. Твая мэта ёсьць Твае Царства, а не адзіны чалавек. Гонар і любоў да сябе кліча Цябе: Ойча мой, але любоў абвяшчае: Ойча Наш!
Ва імя ўсіх людзей, братоў маіх, я малюся: Ойча наш!
Ва імя ўсяго тварэньня, якое мяне атачае, зь якім Ты сплёў мае жыцьцё, я малюся Табе: Ойча наш!
Я маю Цябе, Ойча сусьвету, толькі аб адной рэчы: хай хутчэй надыдзе сьвітанак таго дня, калі Цябе ўсе людзі, жывыя і памёршыя, разам зь анёламі і зоркамі, зьвярамі і каменьнем, будуць клікаць Цябе праўдзівым імям: Ойча наш!
Каторы ёсьць у небе…
Мы ўздымаем позірк да неба, усялякі раз, калі клічам да Цябе, і апускаем вочы да зямлі, калі згадваем ад сваіх грахах. Мы заўсёды ўнізе, на самым дне праз нашу слабасьць і нашы грахі. Ты заўсёды ў вышыні, як і належыць Тваёй велічы і Тваёй сьвятасьці.
Ты ёсьць на небе, калі мы нягодныя ўспрыняць Цябе. Але Ты з радасьцю сыходзіш да нас, у нашы зямныя сялібы, калі мы прагна імкнёмся да Цябе і адчыняем Табе дзьверы.
Хоць Ты і сыходзіш да нас, Ты ўсё ж ёсьць у нябёсах. На нябёсах Ты жывеш, па нябёсам Ты гуляеш, і зь нябёсамі разам сыходзіш у нашы даліны.
Нябёсы далёкія, занадта далёкія ад чалавека, духам і сэрцам адпрэчваючага Цябе, але які сьмяецца, калі згадваюць Твае імя. Аднак нябёсы блізкія, вельмі блізкія да чалавека, адчыніўшага дзьверы сваёй душы і чакаючаму, што прыйдзеш Ты, наш самы жаданы Госьць.
Калі параўнаць з Табой самага праведнага чалавека, то Ты ўзвышаешся над ім, як нябёсы над далінай зямной, як вечнае жыцьцё над царствам сьмерці.
Мы з тленнага, часовага матэрыялу – як жа мы здолелі б стаяць на адной вяршыні з Табой, Несьмяротнае Юнацтва і Сіла!
Ойча наш, Які заўсёды над намі! Схіліся да нас і ўздымі нас да Сябе! Што ёсьць мы, як не народы, створаныя з праху дзеля Тваёй славы! Прах быў бы вечна нямы і не здолеў бы прамовіць імя Твае без нас, Гасподзь. Як Цябе здолеў бы прах пазнаць, як не праз нас? Як бы Ты мог зьдзяйсьняць цуды, як не праз нас?
О, Ойча наш!
Сьвяціцца імя Твае…
Ты не робішся больш сьвятым ад нашага праслаўленьня, аднак, праслаўляючы Цябе, мы робім больш сьвятымі сябе. Імя Твае цудоўнае! Людзі спрачаюцца аб імёнах – чыё імя лепш? Добра, што і Твае імя згадваюць час ад часу ў гэтых спрэчках, бо ў тое імгненьне спрэчка заціхае ў нерашучасьці ад таго, што ўсе вялікія чалавечыя імёны, сплеценыя ў дзівосны вянок, не здольныя зраўняцца з Тваім імем: Сьвяты Божа, Усясьвяты!
Калі людзі жадаюць праславіць імя Твае, яны просяць прыроду дапамагчы ім. Яны бяруць камень і дрэва і будуюць храмы. Людзі ўпрыгожваюць алтары жэмчугам і кветкамі, і запальваюць полымя водарнае, праз расьліны, іх сёстрамі; і бяруць ладан у кедраў, іх братоў; і надаюць сілу сваім галасам звонам званоў; і заклікаюць жывёл праслаўляць імя Твае. Прырода чыстая, як Твае зоркі, і нявінная, як Твае анёлы, Гасподзь! Зьмілуйся над намі дзеля чыстай і нявіннай прыроды, апяваючай разам зь намі сьвятое імя Твае, Сьвяты Божа, Усясьвяты!
Як нам праслаўляць імя Твае?
Можа, нявіннай радасьцю? – Тады памілуй нас дзеля нашых нявінных дзяцей.
Можа, пакутай? – Тады зірні на нашы магілы
Альбо самаахвяраваньнем? – тады згадай пакуты Тваёй Маці, Гасподзь!
Імя Твае больш цьвёрдае чым сталь і ярчэй чым сьвятло. Добра чалавеку, як мае надзею на Цябе і робіцца больш мудрым імям Тваім.
Бяздумныя кажуць: “Мы узброены стальлю, дык хто здолее даць нам адпор?” А ты зьнішчаеш царства мізэрнымі насякомымі!
Страшнае імя Твае, Гасподзь! Яно азарае і спальвае, як вялікае палымянае воблака. Няма на сьвеце нічога сьвятога і жахлівага, што не было бы зьвязана зь імем Тваім. О, Сьвяты Божа, дай мне ў сябры тых, у каго імя Твае ўрэзалася ў сэрца, а ворагамі тых, якія не жадаюць і ведаць аб Табе. Бо такія сябры застануцца мне сябрамі да сьмерці, а такія ворагі падуць прад мной на калені і скарацца, як толькі пераломяцца іх мячы.
Сьвятое і жахлівае імя Твае, Сьвяты Божа! Усясьвяты! Ды будзем памятаваць імя Твае ў кожнае імгненьне жыцьця нашага, і ў хвіліны радасьці, і ў хвіліны слабасьці, і згадаем яго ў наш сьмяротны час, Ойча наш Нябесны, Сьвяты Божа!
Прыйдзе Уладарства Твае…
Прыйдзе Уладарства Твае, о, Вялікі Ўладар!
Нам надакучылі ўладары, які толькі ўяўляюць сябе больш вялікімі, чым іншыя людзі, а цяпер ляжачыя ў магілах побач зь жабракамі і рабамі.
Нам надакучылі ўладары, абвяшчаўшыя ўчора аб сваёй уладзе над краінамі і народамі, а сёньня плачуць ад зубной болі!
Яны выклікаюць агіду, як хмары, прыносячыя попел замест дажджу.
“Глядзіце, вось мудры чалавек. Дайце яму карону!” – крычыць натоўп. Кароне абыякава на чыёй яна галаве. Але Ты, Гасподзь, ведаеш кошт мудрасьці мудрых і ўладзе сьмяротных. Патрэбна лі мне паўтараць Табе тое, што Табе вядома? Патрэбна лі мне казаць, што самы мудры сярод нас уладарыў над намі бяздумна?
“Глядзіце, вось мудры чалавек. Дайце яму карону!” – зноў крычыць натоўп; гэта іншы час, іншае пакаленьне. Карона бязмоўна пераходзіць з галавы на галаву, але Ты, Усемагутны, ведаеш кошт духоўнай сілы ўзвышаных і ўлады моцных. Ты ведаеш аб слабасьці моцных і трымаючых уладу.
Мы, нарэшце, зразумелі, пацярпеўшы пакуты, што няма іншага ўладара, апрача Цяюе. Наша душа прагна жадае Твайго Ўладарства і Тваёй улады. Паўсюды вандруючы, няўжо не дастаткова крыўды і параненьняў атрымалі мы, жывыя нашчадкі на магілах малых уладароў і руінах дзяржаў? Цяпер мы молім Цябе аб дапамозе.
Няхай зьявіцца на гарызонце Твае Ўладарства! Твае Ўладарства Мудрасьці, Айчыны і Сілы! Няхай гэта зямля, якая была полем бітвы тысячы гадоў, зробіцца домам, дзе Ты гаспадар, а мы госьці. Прыйдзі, Уладар, чакае Цябе пусты пасад! З Табой прыйдзе гармонія, а з гармоніяй – прыгажосьць. Усе іншыя ўладарства агідны нам, таму і чакаем зараз Цябе, Вялікі Ўладар, Цябе і Твае Ўладарства!
Будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі…
Неба і зямля – гэта Твае нівы, Ойча. На адной ніве Ты сееш зоркі і анёлаў, на іншай – церні і людзей. Зоркі рухаюцца па Тваёй волі. Анёлы гуляюць на зорках, як на арфе, па Тваёй волі. Аднак чалавек сустракае чалавека і пытае: “Што ёсьць воля Боская?”
Дакуль чалавек не жадае ведаць волю Тваю? Дакуль ён будзе прыніжацца прад цернямі пад нагамі сваімі? Ты стварыў чалавека, каб быў ён роўны анёлам і зоркам, але глядзі – яго і церні перабольшвае.
Але бачыш, Ойча, чалавек, калі пажадае, можа славіць імя Твае лепш, чым церні, роўна анёлам і зоркам. О, Ты, Падаўца Духу і Падаўца волі, дай чалавеку Волю Тваю.
Воля Твая мудрая, зразумелая і сьвятая. Твая воля рухае нябёсы, дык часу б той жа волі не рухаць зямлю, якая ў параўнаньні зь нябёсамі падобна каплі прад акіянам?
Твая воля мудрая. Я слухаю галасы мінуўшчыны, гляджу на неба і ведаю, што зоркі рухаюцца, як рухаліся тысячагодзьдземі, заўсёды тым жа шляхам, і прыносяць, калі належыць, лета і зіму.
Ты ніколі не стамляешся, творачы зь мудрасьцю. Ойча наш. Ніякай памылцы няма месца ў Тваім пляне. Ты так жа мудры і добры зараз, як і ў першы дзень тварэньня і заўтра будзеш такім жа, як сёньня.
Твая воля сьвятая, бо мудрая і сьвежая. Сьвятасьць неаддзельная ад Цябе, як ад нас паветра.
Нешта не сьвятое здольнае ўзьняцца да нябёсаў, але нішто не сьвятое ніколі не сыйдзе зь неба, з Твайго пасаду, Ойча.
Мы молімся Табе, Сьвяты Ойча наш, зрабі так, каб хутчэй надышоў дзень, калі воля ўсіх людзей будзе мудрая, сьвежая і сьвятая, як Твая воля, і калі ўсе тварэньні на зямлі будуць рухацца ў згодзе зь зоркамі на небе, і калі наша плянэта будзе сьпяваць у хоры са ўсімі Тваімі дзівоснымі зоркамі.
Гасподзь, навучы нас! Божа, вядзі нас! Ойча, выратуй нас!
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня…
Той, Хто дае цела, дае і душу, і Хто дае паветра, Той дае і хлеб. Твае дзеці, міласьцівы Падаўца дароў, чакаюць ад Цябе ўсё патрэбнае.
Хто азарыць іх твары раніцай, калі не Ты Сваім сьвятлом?
Хто будзе дбаць ноччу над іх дыханьнем, калі яны сьпяць, калі не Ты, самы нястомны са ўсіх ахоўнікаў.
Дзе б мы пасеялі свой дзённы хлеб, калі не на Тваёй ніве? Чым бы мы здолелі асьвяжыцца, калі не Тваёй ранішняй расой? Як бы мы жылі без Твайго сьвятла і Твайго паветра? Як бы мы здолелі есьці, калі не вуснамі, якія Ты нам даў?
Як бы мы здолелі радавацца і дзякаваць Табе, што сытыя, калі не духам, які Ты ўдыхнуў ў нежывы прах і стварыў зь яго цуд, Ты, найбольш дзівосны Творца?
Я малю Цябе не аб маім хлебе, але аб нашым хлебе. Што толку, калі б я меў хлеб, а браты мае побач са мной галадалі? Было б лепш і больш справядліва, калі б Ты адняў у мяне горскі хлеб самалюба, бо ўцішаны голад бывае больш салодкім, калі падзяліўся з братам. Не можа быць Твая воля такой, што Табе адзін чалавек дзякуе, а сотні клянуц.
Ойча наш, дай нам наш хлеб, каб мы праслаўлялі Цябе суладным хорам і каб мы радасна згадвалі нашага Нябеснага Айца. Сёньня мы молімся аб сёньняшнім дне.
Гэты дзень вялікі, сёньня нарадзілася шмат новых істот. Тысячы новых тварэньняў, якіх учора яшчэ не было і якіх заўтра ўжо не будзе, нараджаюцца сёньня пад тым жа сонечным сьвятлом, зь намі разам лятаюць на адной з Тваіх зорак і разам зь намі кажуць Табе: наш хлеб.
О, вялікі Спадар! Мы Твае госьці з раніцы і да вечара, мы запрошаны на Тваю трапэзу і чакаем Твайго хлеба. Ніхто, апрача Цябе, не мае права сказаць: мой хлеб. Ён – Твой.
Ніхто, апрача Цябе, не мае права на заўтрашні дзень і на заўтрашні хлеб, толькі выключна Ты і тыя зь сёньняшніх гасьцей, якіх Ты паклічаш.
Калі па Тваёй волі канец сёньняшняга дня будзе падзельнай рысай паміж маім жыцьцём і сьмерцю, як схіляюся прад Тваёй сьвятой Воляй.
Калі будзе на тое Твая воля, я зноў буду заўтра спадарожнікам вялікага сонца і госьцем на Тваёй трапэзе, і я паўтару сваю падзяку Табе, як паўтараю зь дня ў дзень. І я буду схіляцца прад воляй Тваёй зноў і зноў, як робяць анёлы на нябёсах. Падаўца ўсіх дароў, цялесных і духоўных.
І адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым…
Чалавеку лягчэй грашыць і парушаць Твае законы, Ойча, чым разумець іх. Аднак нялёгка Табе прабачаць нам грахі нашы, калі мы не прабачаем тых, якія грашаць супраць нас. Бо Ты заснаваў сьвет на меры і парадку. Як жа ў сьвеце можа быць раўнавага, калі Ты маеш для нас адну меру, а мы для нашых блізкіх – іншую? Альбо калі Ты даеш нам хлеб, а мы даем нашым блізкім камень? Альбо калі Ты нам адпускаеш нашы грахі, а мы караем нашых блізкіх за іх грахі? Як бы тады захавалася мера і парадак у сьвеце, о, Заканадаўца?
І ўсё ж Ты нам прабачаеш больш, чым мы здольныя прабачыць сваім братам. Мы апаганьваем зямлю кожны дзень і кожную ноч сваімі злачынствамі, а Ты вітаеш нас кожны ранак ясным вокам Твайго сонца і кожную ноч адсылаеш Свае міласьцівае прабачэньне праз зоркі, якія сьвятымі ахоўнікамі стаяць каля брамы Твайго Ўладарства, Ойча наш!
Ты сароміш нас кожны дзень, Найбольш Міласьцівы, бо, калі мы чакаем пакараньня, Ты пасылаеш нам міласьць. Калі мы чакаем Твайго грому, Ты пасылаеш нам мірны вечар, і калі мы чакаем змрок, Ты нам даеш сонечнае сьвятло.
Ты заўсёды ўзвышаесься над нашымі грахамі і заўсёды вялікі ў Сваім бязмоўным цярпеньні.
Цяжка дурному, які думае, што патурбуе Цябе бяздумнымі прамовамі! Ён як дзіця, якое сярдзіта кідае камень у хвалі, каб адганяць мора ад берага. Але мора толькі зморшчыць паверхню вады і працягвае раздражняць ягоную дурасьць сваёй вялікай сілай.
Глядзі, нашы грахі – гэта грахі агульныя, мы ўсе разам адказваем за грахі ўсіх. Таму няма на зямлі чыстых праведнікаў, бо ўсе праведнікі павінны ўзяць на сябе грахі грэшнікаў. Цяжка быць нявінна праведным чалавекам, бо няма ніводнага праведніка, які не нясе на сваіх плячох цяжар хоць бы аднаго грэшніка. Аднак, Ойча, чым больш праведнік нясе грахоў грэшнікаў, чым ён больш праведны.
Ойча наш Нябесны, Ты, падаючы хлеб з раніцы да вечара Сваім дзецям і прымаеш іх грахі, як плату, аблегчы цяжар праведнікаў і раскідай змрок грэшнікаў!
Зямля поўная грахоў, але поўная і малітваў; яна поўная малітваў праведнікаў і адчаю грэшнікаў. Але ці не ёсьць адчай пачаткам малітвы?
А ў канцы Ты будзеш пераможцам. Твае Ўладарства будзе стаяць на малітвах праведнікаў. Твая воля зробіцца законам для людзей таксама, як воля Твая ёсьць законам для анёлаў.
Інакш навошта б тады Ты, наш Ойча, марудзіў прабачыць грахі сьмяротным, бо тым самым Ты даеш нам прыклад прабачэньня і міласьці?
І ня ўводзь нас у спакусу…
О, як мала патрэбна чалавеку, каб адвярнуцца ад Цябе і павярнуцца да ідалаў!
Ён атачоны спакусамі, як бурамі, і ён нямоглы, як пена на грэбні бурнага горнага патоку.
Калі ён багаты, ён адразу пачынае думаць, што роўны Табе, альбо славіць Цябе пасьля сябе, альбо нават упрыгожвае свой дом Тваімі іконамі, як прадметамі раскошы.
Калі зло пастукае ў ягоныя дзьверы, ён упадзе ў спакусу пагандляваць з Табой альбо цалкам Цябе адкінуць.
Калі Ты паклічаш яго ахвяраваць сабой, ён абурыцца. Калі Ты яго пасылаеш на сьмерць, ён дрыжыць.
Калі Ты прапануеш яму ўсе зямныя задаволеньні, у спакусе ён атручвае і забівае сваю ўласную душу.
Калі Ты раскрываеш ягоным вачам законы Свайго клопату, ён бурчыць: “Сьвет цудоўны сам па сябе, і без Творцы”.
Нас засмучвае Твая сьвятасьць, о, наш Сьвяты Божа. Калі Ты заклікаеш нас да сьвятла, мы, як начныя матылькі, кідаемся ў цемру, але, кідаючыся ў цемру, мы шукаем сьвятло.
Прад намі ляжыць сетка шматлікіх шляхоў, але мы баімся дайсьці да канца хоць нейкага зь іх, бо нас на любым краю чакае і маніць спакуса.
А шлях, што вядзе да Цябе, перагароджаны шматлікімі спакусамі і шматлікімі праваламі. Да таго, як знаходзіць спакуса, нам здаецца, што Ты суправаджаеш нас, як сьветлае воблака. Аднак калі спакуса пачынаецца, Ты зьнікаеш. Мы абгортваемся ў турбоце і моўчкі пытаем сябе: у чым наша памылка, дзе Ты, Ты ёсьць ці Цябе няма?
Ва усіх нашых спакусах мы пытаем сябе: “Ці напраўду Ты наш Айцец?” Усе нашы спакусы закідваюць у наш розум тыя ж пытаньні, якія увесь атачаючы нас сьвет задае нам зь дня ў дзень і зь ночы ў ноч:
“Што ты думаеш аб Госпадзе?”
“Дзе Ён і хто Ён?”
“Ты зь Ім альбо без Яго?”
Дай мне сілы, Айцец і Творца мой, каб я мог у любую хвіліну свайго жыцьця правільна адказаць на усякую магчымую спакусу.
Гасподзь ёсьць Гасподзь. Ён там, дзе я ёсьць і дзе мяне няма.
Я аддаю Яму сваё гарачае сэрца і працягваю да Яго сьвятых рызаў рукі, я цягнуся да Яго, як дзіця да любімага Айца.
Як я магу жыць без Яго? Гэта значыцца, што я сам без сябе здолеў бы пражыць.
Як я магу быць супраць Яго? Гэта значыць, што я сам буду супраць сябе самога.
Праведны сын крочыць за сваім бацькам з пашанай, мірам і радасьцю.
Удыхні Свой подых ў душы нашы, Ойча наш, каб мы зрабіліся Тваімі праведнымі сынамі.
Але збаў нас ад злога…
Хто вызваліць нас ад злога. Калі не Ты, наш Айцец?
Хто працягне рукі да тонучых дзяцей, калі не іх бацька?
Хто больш клапаціцца аб чысьціні і прыгажосьці дома, калі не ягоны гаспадар?
Ты нас стварыў зь нічога і зрабіў зь нас нешта, але мы цягнемся да зла і зноў ператвараемся ў нішто.
Мы саграваем у свайго сэрца зьмяю, якую баімся больш усяго на сьвеце.
Усімі сваімі сіламі мы паўстаём супраць цемры, але усё ж цямрэча жыве ў нашых душах, сеючы мікробы сьмерці.
Мы усё аднагалосна супраць зла, але зло паволі прабіраецца ў наш дом і, пакуль мы крычым і пратэстуем супраць зла, займае адну пазыцыю за іншай, усё бліжэй падбіраючыся да нашага сэрца.
О, Усявышні Ойча, устань паміж намі і злом, і мы узвысім свае сэрцы, а зло высахне, як лужына на дарозе пад гарачым сонцам.
Ты высока над намі і не ведаеш, як расьце зло, але мы затыхаемся пад ім. Зірні, зло расьце ў нас зь дня ў дзень, паўсюды распасьціраючы свае багатыя плады.
Сонца вітае нас кожны дзень “Добрай раніцай!” і пытае, што мы можам паказаць нашаму вялікаму Уладару? А мы дэманструем толькі старыя пераламаныя плады зла. О, Божа, сапраўды прах, нерухомы і неадушаўлёны, чысьцей чалавека, які на службе ў зла!
Зірні, мы выбудавалі сваё жыльлё ў далінах і схаваліся ў пячорах. Табе зусім няцяжка загадаць Сваім рэкам затапіць усе нашы даліны і пячоры і са сьвету сьцерці чалавецтва, адмыўшы яго ад нашых брудных спраў.
Але Ты вышэй нашага гневу і нашых рад. Калі б Ты слухаў рады чалавечыя, Ты б ужо разбурыў сьвет дашчэнту і Сам загінуў бы пад развалінамі.
О, Прамудры сярод айцоў! Ты вечна усьміхаесься ў Сваёй боскай красе і неўміручасьці. Глядзі, ад Тваёй усьмешкі растуць зоркі! Зь усьмешкай Ты ператвараеш наша зло ў дабро, і прышчапляеш Дрэва дабра на дрэве зла, і з бясконцым цярпеньнем акультурваеш наш няўроблены Райскі сад. Ты цярпліва лечыш і цярпліва ствараеш. Ты цярпліва ствараеш Сваё Уладарства дабра, Уладар наш і Ойча наш. Мы молім Цябе: вызвалі нас ад зла і напоўні нас дабром, бо Ты касуеш зло і папаўняеш дабро.
Бо Твае валадарства…
Зоркі і сонца – грамадзяне Твайго Валадарства, Ойча наш. Запішы і нас у Свае зьзяючае войска.
Наша плянэт малая і змрочная, але гэта Твая справа, Тваё тварэньне і Тваё натхненьне. Што іншае можа выйсьці з Тваіх рук, як не вялікае? Але усё ж мы сваёй нікчэмнасьцю і цемрай робім месца свайго пасяленьня малым і змрочным. Так, зямля малая і змрочная кожны раз, як мы завём яе сваім валадарствам і калі мы ў бяздумнасьці гаворым, што мы яе уладары.
Глядзі, як шмат сярод нас такіх, якія былі уладарамі на зямлі, і якія цяпер, стоячы на развалінах сваіх пасадаў, дзівяцца і пытаюць: “Дзе усе нашы дзяржавы?” Маецца мноства дзяржаў, якія не ведаюць, што здарылася зь іх царамі. Добры і шчасьлівы той чалавек, які глядзіць у завоблачныя высі і шэпча словы, якія чую: Тваё валадарства!
Тое, што мы завём нашым зямным валадарствам, поўнае чарвякоў і мімалётна, як бурбалкі на глыбокай вадзе, як хмары пылу на крылах буры! Толькі Ты маеш праўдзівае Валадарства, і толькі Тваё Валадарства мае Уладара. Зьнімі нас з крылаў буры і вазьмі да Сябе, міласьцівы Уладар! Выратуй нас ад буры! І зрабі нас грамадзянамі Твайго вечнага Валадарства зблізку Тваіх зорак і сонца, сярод Тваіх анёлаў і архангелаў, дазволь быць побач з Табой, Ойча наш!
І сіла…
Твая ёсьць сіла, бо Тваё ёсьць Валадарства. Ілжывыя уладары нямоглыя. Іх уладарная сіла крыецца толькі ў іх уладарных тытулах, якія сапраўды Твае тытулы. Яны – блукаючы прах, а прах ляціць туды, куды нясе яго вецер. Мы толькі вандроўцы, цяні і лятаючы прах. Але нават калі мы блукаем і бадзяемся, мы рухаемся Тваёй сілай. Тваёй сілай мы створаны і Тваёй сілай будзем жыць. Калі чалавек робіць дабро, ён робіць яго Тваёй сілай праз Цябе, аднак калі чалавек зьдзяйсьняе зло, ён робіць гэта Тваёй сілай, але праз сябе. Усё, што робіцца, робіцца Тваёй сілай, ужытай для дабра ці зла. Калі чалавек, Ойча, ужывае Тваю сілу па Тваёй волі, тады Твая сіла будзе Тваёй, але калі чалавек ужывае Тваю сілу па сваёй волі, тады Твая сіла завецца ягонай сілай і будзе злом.
Я думаю, Гасподзь, што калі Ты сам кіруеш Сваёй сілай, тады яна добрая, але калі жабракі, што пазычылі сілу ў Цябе, ганарліва распараджаюцца ёю, як сваёй, яна робіцца злом. Таму існуе адзін Уладар, але ёсьць шмат злых распарадчыкаў і карыстальнікаў Тваёй сілы, якую Ты міласьціва раздаеш на Сваёй багатай трапэзе гэтым няшчасным сьмяротным на зямлі.
Зірні на нас, Усемагутны Ойча, зірні на нас і не сьпяшайся дараваць Сваю сілу зямному праху, пакуль там не гатовыя палацы для яе: добрая воля і пакора. Добрая воля – каб спажыць на добрыя справы атрыманы боскі дарунак, і пакора – каб вечна памятаць, што уся сіла ў сусьвеце прыналежыць Табе, вялікі Падаўца сілы.
Твая сіла сьвятая і мудрая. Але ў нашых руках Твая сіла ў небясьпецы апаганеньня і можа стаць грахоўнай і вар'яцкай.
Ойча наш, Які на нябёсах, дапамажы нам ведаць і выконваць толькі адно: ведаць, што уся сіла – Твая, і ужываць Тваю сілу па Тваёй волі. Глядзі, мы няшчасныя, бо падзялілі тое, што ў Цябе непадзельна. Мы адлучылі сілу ад сьвятасьці, і адлучылі сілу ад любові, і адлучылі сілу ад веры, і нарэшце (а гэта першы чыньнік нашага падзеньня) адлучылі сілу ад пакоры. Ойча, молімся Табе, злучы усё тое, што твае дзеці падзялілі па бяздумнасьці.
Молім Цябе, узвысь і абарані гонар Сваёй сілы, які быў адкінуты намі і аганьбаваны. Прабач нас, бо хоць мы такія, але мы дзеці Твае.
І слава на вякі вякоў…
Твая слава вечная, як Ты, наш Уладар, наш Айцец. Яна існуе ў Табе і не залежыць ад нас. Гэта слава не ад слоў, як слава сьмяротных, але ад праўдзівай нязьменнай сутнасьці, такой, як Ты. Так, яна неаддзельная ад Цябе, як сьвятло неаддзельнае ад гарачага сонца. Хто бачыў цэнтар і арэол Тваёй славы? Хто зрабіўся праслаўленым, не дакрануўшыся да Тваёй славы?
Твая бліскучая слава атачае нас зь усіх бакоў і глядзіць на нас бязмоўна, зьлёгку усьміхаючыся і ледзь дзівячыся нашым чалавечым клопатам і бурчаньню. Калі мы змаўкаем, хтосьці нам таемна шэпча: вы дзеці хвалебнага Айца.
О, які салодкі гэты таямнічы шэпат!
Чаго ж нам жадаць больш, чым быць дзецьмі Тваёй славы? Хіба гэтага не досыць? Без сумневу, гэтага досыць для праведнага жыцьця. Аднак людзі жадаюць быць бацькамі славы. А гэты пачатак і апагей іх няшчасьцяў. Яны незадаволены, што будуць дзецьмі і удзельнікамі Тваёй славы, але жадаюць быць бацькамі і носьбітамі Тваёй славы. І усё ж толькі Ты – адзіны носьбіт Сваёй славы. Ёсьць шмат такіх, што марнатравяць Тваёй славай, шмат і тых, што запалі ў самападман. Няма нічога больш небясьпечнага ў руках сьмяротных, чым слава.
Ты выяўляеш Сваю славу, а людзі спрачаюцца аб сваёй. Твая слава ёсьць факт, а чалавечая слава толькі слова.
Твая слава вечна радуе і суцяшае, а чалавечая слава, аддзеленая ад Цябе, жахае і забівае.
Твая слава сілкуе няшчасных і вядзе пакорных, а чалавечая слава аддзелена ад Цябе. Яна жахлівая зброя сатаны.
Якія сьмешныя людзі, якалі спрабуюць стварыць сваю славу, па–за Табой і аддзелена ад Цябе. Яны падобныя да нейкага бяздумнага, якія не мог цярпець сонца і спрабаваў адшукаць месца, дзе няма сонечнага сьвятла. Ён пабудаваў сабе халупу без вокнаў і, увайшоўшы ў яе, стаяў у цемры і цешыўся, што выратаваўся ад крыніцы сьвятла. Такі дурань і такі насельнік цемры, той, хто імкнецца стварыць сваю славу па–за Табой і асобна ад Цябе, Несьмяротная Крыніца Славы!
Не існуе чалавечай славы, як не існуе чалавечай сілы. Твае ёсьць і сіла, і слава, Ойча наш. Калі мы не атрымаем іх ад Цябе, у нас іх не будзе, і мы зьвянем і панясёмся па волі ветру, як сухое лісьце, якое зваліліся зь дрэва.
Мы шчасьлівыя, што завёмся Тваімі дзецьмі. Няма большага гонару на зямлі і на небе, чым гэты гонар.
Вазьмі ад нас нашы дзяржавы, нашу сілу і нашу славу. Усё, што мы калісьці звалі сваім, ляжыць у развалінах. Вазьмі ў нас тое, што зь самага пачатку прыналежала Табе. Уся гісторыя наша была дурной спробай стварыць наша валадарства, нашу сілу і нашу славу. Хутчэй завяршы нашу старую гісторыю, дзе мы змагаліся, каб зрабіцца гаспадарамі ў Тваім доме, і пачні новую гісторыю, дзе мы будзем імкнуцца зрабіцца слугамі ў доме, які прыналежыць Табе. Сапраўды лепш і больш слаўна быць слугой Твайго Валадарства, чым самым галоўным уладаром у нашым валадарстве.
Таму зрабі нас, Ойча, слугамі Твайго Валадарства, Тваёй сілы і Тваёй славы ва ўсіх пакаленьнях і на вякі вякоў. Амін!
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.