Friday, January 14, 2011

ПАСЬЛЯ КАЛЯДАЎ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Уяўленьнем мы уяўляем сябе дзьве тысячы гадоў назад. Якое цудоўнае пачуцьцё павінна напаўняць нас: ужо цэлы тыдзень, што сьвет зрабіўся іншым! Сьвет, які тысячагодзьдзямі быў, як страчаная авечка, зараз зрабіўся, як авечка здабытая, паднятая на плечы Сынам Божым, Які стаў Сынам чалавечым. Непраходная прорва, якую грэх праклаў паміж Богам і чалавекам, зараз хоць бы першапачаткова пераадолена: Бог увайшоў у гісторыю, Сам Бог зрабіўся чалавекам, Бог увасобіўся ў цела, і усё бачнае, тое, што па нашай сьлепаце уяўляецца нам мёртвай, інэртнай матэрыяй, можа пазнаць сябе ў славе ў Ягоным уласным целе. Здарылася нешта небывалае, і сьвет ужо не той, што раней.

СЛОВА НА АБРАЗАНЬНЕ ГОСПАДА

сьвяціцель Зьміцер Растоўскі
Гасподзь наш Ісус Хрыстос, па заканчэньні васьмі дзён ад нараджэньня, зрабіў ласку прыняць абразаньне. Зь аднаго боку Ён прыняў яго для таго, каб выканаць закон: “Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон, альбо прарокаў: не парушыць прыйшоў Я, а зьдзейсьніць” (Мц. 5:17); бо Ён падпарадкоўваўся закону, каб вызваліць ад яго тых, хто знаходзіўся ў рабскім падначаленьні яму, як кажа апостал: “Бог паслаў Сына Свайго (Адзінароднага), Які нарадзіўся ад жанчыны і хадзіў пад законам, каб адкупіць падзаконных, каб нам атрымаць усынаўленьне” (Гал. 4:4 – 5). Зь іншага боку, Ён успрыняў абразаньне для таго, каб паказаць, што Ён прыняў сапраўды цела чалавечае, і каб загарадзіліся ерэтычныя вусны, казаўшыя, што Хрыстос не прыняў на Сябе праўдзівага цела чалавечай, але нарадзіўся толькі прывідна.

Monday, January 10, 2011

СЛОВА КІРАЎНІКА ЎКРАІНСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ, СЬВЯЦЕЙШАГА МІТРАПАЛІТА КІЕЎСКАГА І ЎСЁЙ УКРАІНЫ МЯФОДЗІЯ, У ДЗЕНЬ САБОРУ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
“Птушкі маюць гнёзды, лісы – норы, а Сыну Чалавечаму няма дзе прыхіліць галаву” – у такім становішчы знаходзіцца і наша Царква. Царква ўкраінскага народу, які на Ўкраіне не мае дзе галаву прыхіліць.
Адзін зь архірэяў, у час кіраваньня папярэдняе ўлады скардзіўся, што іх уціскаюць. І тады ўладыка Філарэт маўчаў. Цяпер жа ўладыка Філарэт дзе толькі можа лямантуе, што яго перасьледуюць. Наша ж Царква пры любой уладзе ніколі не мела там на версе, на ўладным Алімпе, тых, хто жадаў бы падзяліць надзеі нашага веруючага народу. Мы заўсёды знаходзімся ў тым становішчы, аб якім гасподзь казаў: “Мяне гналі – і вас будуць гнаць. Але Мяне слухалі – і вас будуць слухаць”.

Sunday, January 9, 2011

АКАФІСТ НАРАДЖЭНЬНЮ ХРЫСТОВАМУ

Кандак 1
Абраўшы ад усіх радоў найчыстую Анёльскую Дзеву і ад яе нарадзіўшыся ў плоці Хрыстос Бог наш; словы ўдзячнасьці прыносім Табе, слугі Твае, Уладыка. Ты ж, як маючы міласэрнасьць невымоўную, ад усіх бед вызвалі сьпяваючых: Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Ікас 1
Анёлаў шматлікі хор сабраўся ў Бэтлееме, бачыць неспасьціжнае Нараджэньне, і бачыўшы свайго Творцу, у ясьлях ляжачага, зьдзівіліся! І са страхам набожным ахінутыя, Народжанага і Нарадзіўшую ў цудоўнай набожнасьці шануючы, сьпявалі так:
Слава Табе, Сын Боскі, раней стагодзьдзя ад Айца народжаны; слава Табе, зь Айцом і Духам усё стварыўшаму.
Слава Табе, выратаваць гінуўшых прыйшоўшы; слава Табе, нават да выявы слугі сышоўшы.
Слава Табе, Знайшоўшы заблукаўшых; слава Табе, рай, злачынствам зачынены, зноў адчыніўшы.
Слава Табе, род чалавечы невымоўна ўпадабаўшаму; слава Табе, на зямлі батлейку Неба паказаўшы.
Слава Табе, нарадзіўшую Цябе Дзеву, Пасад херувімскі паказаўшаму.
Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.

НЯДЗЕЛЯ ПАСЬЛЯ КАЛЯД

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Усё жыцьцё Хрыста была бітвай са сьмерцю. Ён нарадзіўся несьмяротным у жыцьцё сьмяротнае, у сьвет сьмерці. Ён жыў, узыходзячы паступова да хроснай сьмерці Сваёй. У першыя дні Яго нараджэньня сьмерць падняла свой сьцяг і загубіла немаўлятаў, першых пакутнікаў, устаўшых каля пасаду Гасподняга. І на працягу усёй гісторыі Царквы так і ішло, што сьмерць атачала усякае нараджэньне да вечнага жыцьця. Хрыстос схапіўся са сьмерцю і перамог. Праз Яго увасабленьне неўміручасьць увайшла ў наш створаны сьвет: зямное злучылася зь нябесным, вечнае ужо дзейнічае і сьвяткуе ў часе. Гэта наша зямля, гэты наш бачны сьвет ужо прылучыліся вечнай сваёй славе. Увасабленьнем Хрыста, ператварэньнем Яго цела, ушэсьцем, а таксама і найвялікім дарункам, які Ён нам пакінуў, — таямніцамі Царквы, дзе часавае ахопліваецца вечным, дзе хлеб і віно робіцца Целам і Крывёй Хрыста, дзе ужо зараз мы бачым, выпрабоўваем то, чым стварэньне зробіцца, калі яно адкрыецца ў славе. І вялікая слава адкрыецца тады, таму што зараз вечнасьць прысутнічае схаваным, а тады адкрыецца яна ва усёй сіле і ва усім зьзяньні.

Saturday, January 8, 2011

ПАДАНЬНЕ АБ УЦЁКАХ УСЯЧЫСТАЕ ДЗЕВЫ БАГАРОДЗІЦЫ З БОГАНЕМАЎЛЁМ У ЕГІПЕТ

Памяць 26 сьнежня
Пасьля таго, як вешчуны сышлі з Бэтлеему, Анёл Гасподні ў сьне зьявіўся Іосіфу, загадваючы яму, каб ён разам зь нованароджаным немаўлём Ісусам Хрыстом і Матэрыю Яго, Чысьцюткаю Дзеваю Марыяю, бег у Егіпет і заставаўся там датуль, пакуль яму загадана будзе адтуль вярнуцца, бо Ірад жадае шукаць Немаўля, каб загубіць Яго. Іосіф, устаўшы, узяў Немаўля і Маці Ягоную ноччу і пайшоў у Егіпет. Але спачатку, перш уцёкаў сваіх туды, ён выканаў у храме Салямонавым усё, што вызначана было па законе Госпада, бо дні ачышчэньня Усячыстае і Бязгрэшнае Боскае Маці ужо наступілі, і ў тым храме сустрэлі Госпада нашага старац Сімеон і Ганна прарочыца. Потым, выканаўшы ўсё, што вызначана было ў законе, Іосіф пайшоў у Назарэт, у дом свой. Бо так кажа сьвяты Лука: “І калі яны зрабілі ўсё паводле закона Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт” (Лк. 2:39). Адгэтуль відавочна, што яны не адразу накіраваліся з Бэтлеем да Егіпет, але спачатку пайшлі ў храм Гасподні, затым у Назарэт і, нарэшце, у Егіпет. Пра тое сьведчыць і сьвяты Феафілакт у тлумачэньні на Эвангеліста Мацьвея, калі піша так: “Пытаньне: Як гэта кажа Эвангеліст Лука, што Гасподзь адышоў у Назарэт па сканчэньні 40 дзён па нараджэньні Сваім і пасьля грамніц Сваіх старцам Сімяёнам? А тут сьвяты Мацьвей кажа, што ён прыйшоў у Назарэт ужо па вяртаньні зь Егіпет? Адказ: Ведай, што Эвангеліст Лука згадвае пра тое, пра што прамаўчаў Эвангеліст Мацьвей, менавіта — што Гасподзь (кажа Лука) па нараджэньні Сваім пайшоў у Назарэт. А Мацьвей кажа пра тое, што здарылася ужо пасьля таго, менавіта: як наш Гасподзь уцякаў ў Егіпет і як, па вяртаньні адтуль, ізноў пайшоў у Назарэт. Наогул Эвангелісты не супярэчаць адзін аднаму, але толькі Лука кажа пра уход Хрыста з Бэтлеему ў Назарэт, а Мацьвей апавядае пра Ягонае вяртаньне ў Назарэт зь Эгіпту”. Такім чынам, па выхаду з храму Гасподняга, сьвятыя падарожнікі спачатку адправіліся ў Назарэт і неадкладна зрабілі распараджэньне адносна свайго дому, а затым, захапіўшы усё патрэбнае для вандраваньня, пасьпешна, уначы (каб найблізкія суседзі не пазналі гэтага) накіраваліся па дарозе да Егіпет. Пры гэтым яны узялі зь сабою, для слугаваньня, і Якава, старэйшага сына Іосіфа, названаю пасьля братам Гасподнім, што відаць зь царкоўнага сьпеву на 23—це кастрычніка, дзе сьпяваецца так: “брат апынуўся, вучням і сьведкам Боскіх таямніц, уцякаючы зь Ім, і ў Эгіпце быўшы зь Іосіфам”. Адгэтуль відавочна, што і Якаў спадарожнічаў сьвятому сямейству на шляху ў Егіпет, служачы яму падчас вандраваньня. А уцякаў Гасподзь у Егіпет часткова для таго, каб паказаць, што Ён ёсьць праўдзівы чалавек увасоблены, а не дух і прывід (на што паказвае сьвяты Яфрэм, у слове на Перамяненьня, калі кажа: “Калі б Ён не быў плоцьцю, то тады з Кім жа бег Іосіф у Егіпет”); а часткова для таго, каб навучыць нас бегчы ад гневу і лютасьці чалавечай, а не з гонарам пярэчыць ім. Так тлумачыць і Залатавуст: “У сваіх уцёках, — казаў ён, — Гасподзь навучае нас даваць месца лютасьці, г.зн. уцякаць ад чалавечай лютасьці. І калі Усемагутны бяжыць, то мы, ганарлівыя, навучаемся гэтым не падвяргаць сябе небясьпецы”. Мэта уцёкаў Госпада ў Егіпет і тая, каб ачысьціць Егіпет ад ідалаў і, як кажа сьвяты папа Леў, каб не без гэтай краіны, у якой у першы раз праз ахвяраваньня ягня быў паказаны правобраз выратавальнага знаку крыжа і вялікдзень Гасподні, — рыхтавалася таямніца найсьвятой ахвяры. Таксама і каб спраўдзілася наступнае прароцтва Ісаі: “Гасподзь сядзіць на воблаку лёгкім і прыбывае ў Егіпет. І затрымцяць ад аблічча Яго ідалы Егіпецкія, і сэрца Егіпта растане ў ім” (Іс. 19:1). У гэтым месцы пад воблакам сьвяты Амуросій разумее Усячыстую Дзеву, Якая прынесла на руках Сваіх Госпада ў Егіпет, і упалі ідалы эгіпэцкіх богаў. Тое воблака, Усячыстая Дзева, — лёгкае, бо, Яна не абцяжарана ніякім цяжарам якога—небудзь граху ці цялеснай пажадлівасьці і пазнаньня шлюбу.

Friday, January 7, 2011

НАРАДЖЭНЬНЕ ХРЫСТОВА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
У такую ноч, як гэта, у марозную, зорную ноч нарадзіўся на зямлі Гасподзь і Бог наш Ісус Хрыстос. Бог зрабіўся чалавекам; Сваёй Боскай істотай Ён злучыўся зь усёй шматплястовай істотай чалавека, працяў істотай Сваёй чалавечую душу, напоўніў Боскасьцю Сваёй, нібы полымем, і цела чалавечае, якое Ён успрыняў ад Дзевы Багародзіцы, аддаўшы Сябе такім чынам зь усім, што было створана дзяржаўным Ягоным Боскім словам. У такую ноч мы сузіраем духам гэтую падзею: гэта падзея гістарычная, сапраўды адбыўшаяся, якая зьмяніла усе узаемаадносіны Бога і стварэньня. Не толькі зь намі Бог, але Ён — адзін зь нас. Ён паказаў нам Сваім увасабленьнем веліч чалавека, здольнага быць не толькі носьбітам духу, але і Боганосьцам, здольнага злучыцца зь усёй таямніцай Боскасьці і, як кажа Ірыней Ліёнскі, у дасканаласьці сваёй быць Ягонай славай.

КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯЦЕЙШАГА ФЕАДОРА ІІ, ПАПЫ І ПАТРЫЯРХА АЛЕКСАНДРЫЙСКАГА І ЎСЁЙ АФРЫКІ

Мае ўпадабаныя і дабраслаўлёныя браты!
Унікальная і непаўторная падзея Нараджэньня Богачалавека цалкам перавярнула гісторыю чалавецтва. Бо ў сьвет, дзе панавала права наймоцнага прыйшоў Сын Божы, каб паставіць пад сумнеў існы парадак рэчаў і атоесьніць сябе са слабымі і прыгнечанымі.
Ён наўмысна і сьвядома зьвярнуўся да тых, хто быў адпрэчаны і ізаляваны не толькі ад грамадзтва, але часам і ад уласных сем'яў.Ён казаў зь імі, датыкаўся да іх, еў зь імі, ён зрабіў іх прычасьнікамі боскай мілаты і прабачэньня. Ён сапраўды выявіў да іх любоў і божае прызнаньне!

КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ АРХІЯПІСКАПА АФІНСКАГА І ЎСЁЙ ЭЛАДЫ ЕРАНІМА

Упадабаныя браты,
Упадабаныя дзеці ў Госпадзе
Сёлета здаецца, што на сьвята Каляд валіцца цень смутку, трывогі, скептыцызму і расчараваньні людзей у курсе нашай краіны і усяго сьвету. Старэйшае пакаленьне адчувае трывогу, а малодшае - абуранасьць, адчуваючы, што сёньняшняя нявызначанасьць пагражае іх будучыні. Калі бедната пагаршаецца, сьвятасьць чалавечай асобы губляе каштоўнасьць і успрымаецца як аблічбаваная вытворчая адзінка без павагі да унікальнасьці быцьця і свабоды, падараванай Богам, калі гарадзкія кварталы ператвараюцца ў зьнежывелае гета, якое складаецца з разнастайнага пакутнага народа, тады атмасфэра Каляд атручваецца роспаччу, атачаючай нас.

Thursday, January 6, 2011

КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СТАРШЫНІ СЬВЯТОГА СЫНОДУ БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ

Прыйдзіце, усьцешымся аб Госпаду, / тлумачачы цяперашняе Таямніцу: / падзяляўшая нас з Богам сьцяна разбураная, / палымяны меч павяртаецца назад / і Херувімы адыходзяць ад дрэва жыцьця / і я прылучаюся да дабрыні раю, / зь якога быў выгнаны за непаслушэнства. / Бо нязьменная Выява Айца / і Напісаньне вечнасьці Ягонай / аблічча слугі прымае, / ад не ведаючай  шлюбу Маці нараджаючыся / не пацярпеўшы пры гэтым зьмены. / Бо Ён застаўся, чым быў — Богам праўдзівым, / і прыняў на Сябе тое, чым не быў, / чалавекам зрабіўшыся як чалавекалюбца./ Засьпяваем Яму: / “Божа, народжаны ад Дзевы, памілуй нас!”
Вершыра на “Госпада клічу”, тон 2
Упадабаныя архіпастыры, пастыры і вернікі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, дзеці зямлі Беларускай!
Сёньня зазьзяла Калядная Зорка над нашай Сьвятой Беларусьсю, над усім сусьветам зазьзяла, і мы, як старажытныя мудрацы, крочым да ясьляў Нованароджанага Хрыста. Што прынясем мы ў дарунак Яму ў гэты сьвяты дзень? “Золата, ладан і сьмірну” (Мц. 2:11) – прынесьлі яму мудрацы. У чым жа ёсьць “золата, ладан і сьмірна” нашага дарунка?