Sunday, January 9, 2011

АКАФІСТ НАРАДЖЭНЬНЮ ХРЫСТОВАМУ

Кандак 1
Абраўшы ад усіх радоў найчыстую Анёльскую Дзеву і ад яе нарадзіўшыся ў плоці Хрыстос Бог наш; словы ўдзячнасьці прыносім Табе, слугі Твае, Уладыка. Ты ж, як маючы міласэрнасьць невымоўную, ад усіх бед вызвалі сьпяваючых: Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Ікас 1
Анёлаў шматлікі хор сабраўся ў Бэтлееме, бачыць неспасьціжнае Нараджэньне, і бачыўшы свайго Творцу, у ясьлях ляжачага, зьдзівіліся! І са страхам набожным ахінутыя, Народжанага і Нарадзіўшую ў цудоўнай набожнасьці шануючы, сьпявалі так:
Слава Табе, Сын Боскі, раней стагодзьдзя ад Айца народжаны; слава Табе, зь Айцом і Духам усё стварыўшаму.
Слава Табе, выратаваць гінуўшых прыйшоўшы; слава Табе, нават да выявы слугі сышоўшы.
Слава Табе, Знайшоўшы заблукаўшых; слава Табе, рай, злачынствам зачынены, зноў адчыніўшы.
Слава Табе, род чалавечы невымоўна ўпадабаўшаму; слава Табе, на зямлі батлейку Неба паказаўшы.
Слава Табе, нарадзіўшую Цябе Дзеву, Пасад херувімскі паказаўшаму.
Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Кандак 2
Анёлы бясплотныя, бачачы свайго Ўладара, ад Чыстай Дзевы плоць прыняўшага, жахнуліся! І адзін да аднаго казалі: усяслаўная гэта Таямніца неспасьціжную нам ёсьць. Таму дзівуючыся невымоўнаму гэтаму сыходжаньню, са страхам сьпявалі: Алілуя.
Ікас 2
Усялякае разумнае стварэньне, жахаючыся і дзякуючы, апявае Твайго Нараджэньня, Уладыка, таямніцу! Сілы нябесныя радуючыся сьпяваюць: Слава ў вышынях Богу, і зямля зь людзьмі весяліцца, мы ж няспынна сьпяваем:
Слава Табе, у вышынях услаўленаму Богу; слава Табе, мір на зямлі стварыўшаму.
Слава Табе, нас з Табой прымірыўшаму; слава Табе, на зямлю да нас прыйшоўшаму.
Слава Табе, ад Дзевы невымоўна ўвасобіўшамуся; слава Табе, зорку запаліўшаму.
Слава Табе, мудрацоў на пакланеньне Табе паклікаўшы; слава Табе, дарункі ад іх міласьціва прыняўшы.
Слава Табе, усё стварэньне Табе служыць навучыўшаму; слава Табе, і нас Табе сьпяваць наставіўшага.
Слава Табе, Сябе зь намі зьяднаўшаму; слава Табе, нас Сабой выратаваўшаму.
Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Кандак 3
Моцны ў сіле, Бог сьвету і Айцец шчодрасьці, прыйдзе на зямлю, выратаваць сусьвет гінуўшы. Цяпер у Бэтлееме як немаўля нараджаецца ад Дзевы. Таму Маці і Малітоўнік выратаваньня паказвае ўсім, Ягонае ўвасабленьне праслаўляючым і сьпяваючым: Алілуя.
Ікас 3
Маючы Цябе ўсячыста нарадзіўшую, аб нас няспынна молячую, радасна апяваем Твайго ўвасабленьня, Уладыка, Таямніцу! І, Нараджэньне Твае ад Дзевы Багародзіцы праслаўляючы, сьпяваем:
Слава Табе, Сын Боскі; слава Табе, Сын Дзевы, ад Дзевы неспасьціжным чынам народжаны.
Слава Табе, любові да людзей бездань Сваю на нас паказаўшаму; слава Табе, нас невымоўна палюбіўшаму.
Слава Табе, заблукаўшую авечку адшукаўшаму; слава Табе, аб адшуканых Табой, разам з Табой Анёлам радавацца загадаўшы.
Слава Табе, на плечы адшуканых узяўшаму; Слава Табе, да Айца нас прывёўшаму.
Слава Табе, людзей зь Анёламі ў адзіны статак зьяднаўшаму; слава Табе, сьвет ад падману пазбавіўшаму.
Слава Табе, вялікую і невымоўную міласьць нам падараваўшаму; слава Табе, больш усяго тварэньня нас палюбіўшаму.
Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Кандак 4
Маючы раней у сябе буру думак сумнеўных, цяпер праведны Іосіф унутры Боскай батлейцы бачыць прыслаўнае: Бо як чалавека бачыць ад Дзевы народжанага, але разумее – Бога бачыць праўдзівага. Таму набожна пакланяецца, радасна сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 4
Чулі пастухі Анёла, абвяшчаючага ім аб нараджэньні Выратавальніка сусьвету ў горадзе Давыда. І хутка прыйшоўшы, бачаць Яго як авечку нявінную, ад улоньня Дзевы народжаную і ў ясьлях ляжачую, і Нарадзіўшую, набожна служачую, і Іосіфа са страхам каля ясьляў стоячага, распавялі аб абвясьціўшым ім, і пакланіўшыся Народжанаму, сьпявалі:
Слава Табе, Ягня Боскае, Выратавальнік сусьвету; слава Табе, Сын Божы, невымоўны цуд нам паказаўшы.
Слава Табе, слухачамі сьпеваў анёльскіх нас зрабіўшы; слава Табе, зь анёламі і нас апяваць Цябе навучыўшы.
Слава Табе, Анёлаў і людзей апяваць Табе наставіўшы; слава Табе, на зямлі і на нябёсах радасьць уладкаваўшы.
Слава Табе, бо аб Табе нябесныя і зямныя радуюцца; слава Табе, бо Табой зямное і нябеснае яднаецца.
Слава Табе, моц сатаны нямоглай паказаўшы; Слава Табе, ад гэтага ката нас пазбавіўшага.
Слава Табе, у Цябе веруючых невымоўная радасьць; слава Табе, любячым Цябе бязьмежная салодкасьць.
Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Кандак 5
Кіруючую зорку, Хрыста Нараджэньне сьцьвярджаючую, пабачылі мудрацы – зорак назіральнікі. І Табой скіраваныя, Неспасьціжнага дасягнуўшы і Нябачнага бачыўшы, узрадаваліся Яму, сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 5
Бачаць цары Пэрсіі на руках Дзевы Цара царуючых, як на пасадзе херувімскім сядзячага, і Уладара гэтага спавядаючы, як выгляд слугі прыняўшага, радуюцца і дарункі Яму прыносяць: золата, як Цару ўсіх; ладан як Богу; сьмірну, як Несьмяротнаму, і пакланяючыся сьпяваюць:
Слава Табе, Сьвятло ўсім зазьзяўшае; слава Табе, нас зоркаю на ўшанаваньне Цябе паклікаўшы.
Слава Табе, злосьць лютага Ірада выкрыўшы; слава Табе, злыя думкі яконыя разумна паказаўшы.
Слава Табе, нас ад падману гэтага збавіўшага; слава Табе, Табе, Сонцу праўды, пакланяцца навучыўшаму.
Слава Табе, увесь сусьвет розумам адукаваўшаму; слава Табе, Нараджэньнем Тваім язычніцтва падман скасаваўшага.
Слава Табе, ворага ўладарства да канца зьнішчыўшага; слава Табе, разам зь Айцом і Духам Табе пакланяцца навучыўшаму.
Слава Табе, спакусіўшага нас зьмея зваяваўшаму; слава Табе, ад вечнай сьмерці на пазбавіўшаму.
Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Кандак 6
Прадказаньні Богам натхненных плі рарокаў аб Табе выконваючы, на зямлі зьявіўся Ты, Выратавальнік, цяпер у беднай пячоры нараджаючыся ад Чыстай Дзевы: багаты дзеля нас жабраком робячыся па ўласнае волі, але людзей абагаціўшы, зь верай Табе сьпяваючых: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяў ад Дзевы і мужа шлюб не пазнаўшай Тваёй Маці, Ісус, як сонца асьвячаючы і адганяючы цемру ілжы. Бо нячысьцікі, Выратавальнік, не вытрымліваючы Тваёй моцы, усе затрымцелі, і пекла, пабачыўшы цуд, спужалася. Мы ж зь удзячнасьцю сьпяваем Табе:
Слава Табе, людзей Выратавальнік; слава Табе, нячысьцікаў Зьнішчальнік.
Слава Табе, ілжы кіраўніка Тваім Нараджэньнем спужаўшаму; слава Табе, ідалаў спакусу зьнішчыўшаму.
Слава Табе, сьвятлом Богапазнаньня ўсіх азарыўшага; слава Табе, цемру няведаньня прагнаўшаму.
Слава Табе, Каменю, ваду выратаваньня ўсім падаўшаму; слава Табе, што спрагу Адама і Давыда задаволіў.
Слава Табе, як Сонцам, Тваім Нараджэньнем ўсім асьвятліўшаму; слава Табе, праменьнем мілаты ў сусьвеце зьзяючы.
Слава Табе, зямлю абетаваную нам паказаўшы; слава Табе, ад радавога праклёну нас Збавіўшаму.
Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Кандак 7
Жадаючы таямніцу, схаваную ад стагодзьдзя, нам паказаць, ад усякага стварэньня служыцеляў таямніцы паказаў Ты, Выратавальнік: ад Анёлаў – Гаўрыіла, ад людзей – Дзеву, ад нябёсаў – зорку, ад зямлі – пячору, у якой нарадзіцца пажадаў. Таму, дзівуючыся Тваёй невымоўнай прамудрасьці, сьпяваем: Алілуя.
Ікас 7
Новае паказаў стварэньне, зьявіўшыся плоцьцю ўсіх Творца, са ўлоньня без насеньня выйшаў, захаваўшы яго нявінным, і Хадайніцу выратаваньня паказаў сьпяваючым:
Слава Табе, Сын Боскі, Цябе нарадзіўшую Маці міласэрнасьці паказаўшы; слава Табе, Яе і пасьля Нараджэньня Дзевай захаваўшы.
Слава Табе, выратаваць Адама прыйшоўшы; слава Табе, сьлёзы Евы выцершы.
Слава Табе, усіх выратаваць прыйшоўшы; слава Табе, Уваскрэсеньня выява зьзяючая.
Слава Табе, сьпісак нашых грахоў разарваўшы; слава Табе, Сабой прыклад пакоры нам паказаўшы.
Слава Табе, дзеля нас жабраком зрабіўшыся; слава Табе, сваім жабрацтвам нас абагаціўшы.
Слава Табе, у рызы выратаваньня нас апрануўшы; слава Табе, Тваёй любоўю нас ахінуўшы.
Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Кандак 8
Дзіўнае і прыслаўнае Нараджэньне Твае бачыўшы ў пячоры зьдзейсьненае, адыдзем розумам ад мітусьні сьвету гэтага, скіруем яго на Боскае, бо на зямлі зьявіўся пакорлівы Чалавек, што на Нябёсы нас ўзьвядзе. Яму сьпяваем: Алілуя.
Ікас 8
Цэласнае жаданьне, уся салодкасьць любячым Цябе, Хрыстос Божа, і Твае Боскае сыходжаньне славячы, бо ад Дзевы Чыстай нарадзіўшыся на зямлі, на Нябёсы прыводзіш нас, так сьпяваючых:
Слава Табе, Сын Божы, на зямлі нарадзіўшыся; слава Табе, ад Дзевы невымоўна ўвасобіўшыся.
Слава Табе, Сябе нам паказаўшы; слава Табе, нас, ад Цябе далёка жывучых, паклікаўшага.
Слава Табе, нам невымоўная радасьць; слава Табе, салодкасьць сэрцаў нашых.
Слава Табе, у Нараджэньні Тваім сьвятло выратаваньне запаліўшаму; слава Табе, сьлёзы аб нашым выратаваньні праліўшаму.
Слава Табе, гэтым полымя запалаў нашых згасіўшы; слава Табе, нас ад бруду грахоў абмыўшы.
Слава Табе, злачынства разбурыўшы; слава Табе, ад тленьня нас пазбавіўшы.
Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Кандак 9
Аніякі розум, ні анёльскі, ні чалавечы, не спасьцігне Твайго неспасьціжнага Нараджэньня, Уладар, Таямніцу. Таму, Уладыка Добры, нашу любоў і веру прымі, і выратуй нас, Табе сьпяваючых: Алілуя.
Ікас 9
Бачым разумнікаў шматслоўных як рыбаў бязмоўных, бо неспасьціжнае Твае ўвасабленьне, Уладыка: як Бог дасканалы – чалавекам дасканалым зьявіўся, і ад Дзевы, што шлюбу не ведаўшай нараджаецца. Мы ж, Таямніцы не выпрабоўваючы, у адзінай веры славім, сьпяваючы:
Слава Табе, Іпастась Божай Прамудрасьці; слава Табе, невымоўная ўсім Радасьць.
Слава Табе, хітрамудрых неадукаванымі паказаўшы; слава Табе, Цябе дасьледуючых пасарамаціўшы.
Слава Табе, усе спляценьне мітаў разарваўшы; слава Табе, сьвятло Богаведаў усім запаліўшы.
Слава Табе, мудрасьць у Тваіх справах зьдзейсьніўшы; слава Табе, розум шматлікіх адукаваўшы.
Слава Табе, шлях выратаваньня нам паказаўшаму; слава Табе, бяздонная бездань міласэрнасьці.
Слава Табе, бездань шчодрасьці і да людзей любові; слава Табе, мілату падаючаму ўсім патрабуючым.
Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Кандак 10
Пажадаўшы выратаваць сьвет гнуўшы, як ўсіх упрыгожаньне, ад Дзевы як немаўля нараджаецца і ў ясьлях пялёнкамі павіваецца, вызваляючы зьвязаных паланёных граху. І гэты Сын Боскі, Сынам Дзевы зрабіўся! І ўсё мудра ўладкоўвае ды выратоўвае Яму сьпяваючых: Алілуя.
Ікас 10
Сьцяна і слуп злосьці бязбожнай і род беззаконных праявіўся, жыцьцё ўсім падаючага бязбожнік вырашыў, і нявінныя немаўляты, як калосься сасьпець не пасьпеўшыя, мячом жнуцца. Таму і мы, усю злосьць зь сэрцаў нашых выкараніўшы, прыйшоўшага нас выратаваць праславім сьпяваючы:
Слава Табе, задум Ірада дарэмным паказаўшы; слава Табе, забітых ім немаўлят да анёлаў прылічыўшы.
Слава Табе, злосьці зьнішчальнік; слава Табе, пакоры Настаўнік і сьмяротных Упадабаўшы.
Слава Табе, рог ганарыстасьці зламаўшы; слава Табе, сьвятло праўды ўсім запаліўшы.
Слава Табе, пакорнасьці і сьціпласьці ўсіх Сабой навучыўшы; слава Табе, усіх у Твае пазнаньне прывёўшы.
Слава Табе, Цябе нарадзіўшае ўлоньне, Тваім Нараджэньнем асьвяціўшы; слава Табе, ад пастухоў цуд і ад мудрацоў дары прыняўшы.
Слава Табе, і бязмоўных Табе служыць навучыўшы; слава Табе, усё стварэньне асьвяціўшы.
Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Кандак 11
Сьпеў, годна ўшанаваць Цябе жадаючых, перабольшваецца Тваім дзеля нас увасабленьнем і больш годным ёсьць маўчаньне. Але роўныя лікам жвіру марскому песьні прыносім Табе, Уладару Ўсясьвятому, але найменшае спрабуем зьдзейсьніць годна, таму са страхам сьпяваем: Алілуя.
Ікас 11
Сьвятло Твае вечнае, жывучыя ў цемры і цені сьмяротнай, Выратавальнік наш, пабачыўшы ад Дзевы зазьзяўшы, адукоўваюцца полымем Тваёй Боскасьці. І Цябе, прамудрасьці і сэнсу Падаўца, апяваючы, сьпяваюць так:
Слава Табе, Сын Боскі, Сьвятло невымоўнае; слава Табе, Сонца праўды, Тваім Нараджэньнем усё асьвяціўшае.
Слава Табе, зьзяючым асьветай найсьветлай; слава Табе, паўнаводную рэчку мілаты нам падаўшаму.
Слава Табе, жадаючых вадой выратаваньня багата напаіўшаму; слава Табе, любячым Цябе цяжар добры і ярмо Твае лёгкім паказаўшы.
Слава Табе, ад цяжару грахоўнага нас пазбавіўшага; слава Табе, нас ад працы на ворага вызваліўшага.
Слава Табе, усіх Тваіх зьяўленьнем на зямлі разьвесяліўшы; слава Табе, нас суцешыўшы сваім увасабленьнем.
Слава Табе, Сабой мяжу жаданьняў нашых паказаўшы; слава Табе, нас зь Айцом прымірыўшы.
Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Кандак 12
Мілату ўсім падаць і павіны людзей прабачыць прыйшоўшы, Выратавальнік наш, Тваім Увасабленьнем. Таму і правіны нашы прабач і грахоў сьпіскі разарві, Твае невымоўнае Нараджэньня праслаўляючым і няспынна сьпяваючым: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючы Твае ўвасабленьне, хвалім, праслаўляем і пакланяемся Табе, Выратавальнік наш. І верым, што як Гасподзь і Бог, выратуеш усіх на Цябе надзею маючых і Твае ад Дзевы невымоўнае Нараджэньне праслаўляючых і сьпяваючых так:
Слава Табе, Сын Божы, у вышынях зь Айцом і Духам ушанаваны; слава Табе, усімі радамі і чынамі, зямнымі і нябеснымі, праслаўлены.
Слава Табе, схаваную ад стагодзьдзя таямніцу адкрыўшы; слава Табе, Тваю да нас невымоўную любоў паказаўшы.
Слава Табе, усяго тварэньня Ўпрыгожаньне; слава Табе, нам усяміласьцівы Выратавальнік.
Слава Табе, набожна царуючых на зямлі ўладу сьцьвярджаючы; слава Табе, сьвяціцеляў набожных і сьвятароў прамудрасьцю і прыгажосьцю ўпрыгожыўшы.
Слава Табе, Царквы падмурак і сьцьверджаньне; слава Табе, усім вернікам выратаваньне і ўпрыгожаньне.
Слава Табе, целаў нашых Лекар і Вылячэньне; слава Табе, душаў нашых Упрыгожаньне і Выратаваньне.
Ісус, Сын Боскі, увасобіўшыся дзеля нас, слава Табе.
Кандак 13
О, Усясалодкі і Ўсяшчодры Ісус, Выратавальнік наш, Творца і Ўладыка! Прымі сёньня гэтую малітоўную ўдзячнасьць і праслаўленьне наша, як прыняў ад мудрацоў ушанаваньне і дарункі, і захавай нас, слуг Тваіх, ад усякай бяды. І грахоў прабачэньне падай, і ад вечных пакут збаў верна славячых Твае, ад Чыстае Дзевы, Нараджэньне і сьпяваючых Табе: Алілуя.
(Кандак 13 сьпяваецца тройчы, потым – Ікас 1 кандак 1)

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.