Friday, January 7, 2011

КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ АРХІЯПІСКАПА АФІНСКАГА І ЎСЁЙ ЭЛАДЫ ЕРАНІМА

Упадабаныя браты,
Упадабаныя дзеці ў Госпадзе
Сёлета здаецца, што на сьвята Каляд валіцца цень смутку, трывогі, скептыцызму і расчараваньні людзей у курсе нашай краіны і усяго сьвету. Старэйшае пакаленьне адчувае трывогу, а малодшае - абуранасьць, адчуваючы, што сёньняшняя нявызначанасьць пагражае іх будучыні. Калі бедната пагаршаецца, сьвятасьць чалавечай асобы губляе каштоўнасьць і успрымаецца як аблічбаваная вытворчая адзінка без павагі да унікальнасьці быцьця і свабоды, падараванай Богам, калі гарадзкія кварталы ператвараюцца ў зьнежывелае гета, якое складаецца з разнастайнага пакутнага народа, тады атмасфэра Каляд атручваецца роспаччу, атачаючай нас.
Аднак, чым болей відавочная цемра, тым больш надзённай робіцца патрэбнасьць зьвярнуць позірк да сьвятла. Надышоў час зноў паставіць Хрыста ў цэнтры нашага жыцьця. Згадаем, што “людзі ідучыя ў цемры, бачылі сьвятло вялікае”. Яны бачылі “Сьвятло ад Сьвятла, Бога Праўдзівага”, бо “наведаўшы нас з вышыні ёсьць Выратавальнік наш…, і жывучыя ў цемры і цені, здабылі праўду”.
Увасабленьне і нараджэньне беднага і невядомага Боганемаўля ў смутныя часы, калі панавалі несправядлівасьць, распуста і хаос, уяўляе нам мэту, дзеля якой быў створаны чалавек. Мэта увасабленьня Бога складаецца ў абагаўленьні чалавека: "Чалавек бывае Бог, да Бога Адама уздыме". Надзея чалавека - у Калядах, Крыжы і Уваскрэсеньні Хрыста, адзінага праўдзівага уладара Сусьвету, Творцы і Выратавальніка усяго стварэньні, а не ў розных імгненных Ірадах, якія прыгнятаюць людзей, каб захаваць сваю сьмяротную уладу.
“Прыйдзіце вернікі, пабачым дзе нарадзіўся Хрыстос”. Давайце усьвядомім, які трагічны сьвет, які пераходны час абраў Бог для свайго увасабленьня і будзем чэрпаць сілы і аптымізм на сёньняшні і заўтрашні дзень.Давайце не будзем забываць, што народжаны ў пячоры і пакладзены ў ясьлях Гасподзь ёсьць Эмануіл, што азначае “з намі Бог”. (Мц. 1:23). Бог з намі, і як Ён не пакідаў нас кожны раз, калі наш род і нацыя перажывалі цяжкасьці і выпрабаваньні, дакладна таксама будзе і цяпер. Наш абавязак - змагацца з амаральнасьцю, супрацьстаяць духу эгаізму і эгацэнтрызму і дазволіць Богу нарадзіцца ў нашых сэрцах і нашых дамах.
Новы год, які наступіць пасьля Каляд, будзе цяжкім. Сьвету, у якім мы жывём, пагражаюць наступствы ненаеднасьці і разбурэньня традыцыйных каштоўнасьцяў. Чалавечае жыцьцё зьвяртаецца ў нішто эксплёатацыяй, гвалтам, беднатой і няшчасьцем, і гэта кошт пагарды любові і справядлівасьці.
Але давайце не дазволім гору і пакуце зьвіць гнёзды ў нашых сэрцах. Хай новы год дасьць нам шанец пераадолець цяжкасьці і выпрабаваньні, і хай ён стане нагодай перагледзець галоўнае і самае істотнае ў нашым жыцьці.
Мае ўпадабаныя браты і дзеці ў Госпадзе!
Хай Калядны сьвет напоўніць нашу істоту, і вусны будуць сьпяваць радасную вестку: “Слава ў вышынях Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля”
Добрага сьвята Каляд, і ды будзе дабраслаўлёны новы год.
З бацькоўскімі малітвамі і любоўю,
Архіяпіскап Афінскі і ўсёй Элады Еранім.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.