у суботу на вялікай вячэрняй
Пасьля прадначартальнай псальмы – першая кафізма цалкам. На “госпада клічу:” вершыры на 10: нядзельных Актоіха 3; усходніх 3; з Трыёдзі 4, сьвятому Крыжу:
Тон 5
Зазьзяй, Госпада Крыж, / прамяністымі маланкамі Тваёй дабрыні / сэрцы Цябе шануючых / і з боганатхненнай любоўю абдымаючых, сусьвету жаданы! / Табою зьнікла сьлёзная маркота, / і ад сетак сьмерці мы пазбавіліся, / і перайшлі да няспыннай радасьці. / Пакажы прыгажосьці Тваёй дабрыню, / адплату за устрыманьне падаючы слугам Тваім, / зь вераю молячых аб шчодрым заступніцтве Тваім, / і вялікай міласьці
Радуйся, жываносьбітны Крыж, / Царквы выдатны рай, дрэва нятленьня, / узрасьціўшае нам вечнай славы асалоду; / Табою д'ябальскія полчышчы адганяюцца, / і весяляцца Анёлаў палкі, / і зборы верных сьвяткуюць. / Зброя непераможная, цвярдыня непарушная, / цароў перамога, сьвятароў хвала, — / цяпер падай і нам дасягнуць / Хрыстовай пакуты і уваскрэсеньня.
Радуйся, жываносьбітны Крыж, / знак неадольнай перамогі набожнасьці, / дзьверы рая, верных сьцьвярджэньне, Царквы агароджа, / зьнішчаны і скасаваны праклён, / і зваявана сіла сьмерці, / і мы узьнесеныя ад зямлі да нябёсаў, / зброя непераможная, дэманам зьнішчэньне / слава мучанікаў, / звышгодных праўдзівае упрыгожваньне, / прыстанак выратаваньня, / падаючы сусьвету вялікую міласьць.
Ідзі, першародных двойня, / што адпала ад хору горных Сіл па зайздрасьці чалавеказабойцы, / праз смакаваньне ў старажытнасьці / горкай асалоды ад дрэва. / Вось, сапраўды усясьвятое Дрэва прад намі зьяўляецца! / Да яго зьвяртаючыся, радасна яго абніміце, / і выгукнеце да яго зь вераю: / "Ты наша дапамога, Крыж усясьвяты, / дрэва богадабрашчаснае, насаджэньне нябеснае! / Твайго плоду спазнаўшы, мы неўміручасьці дасягнулі, / атрымаўшы Эдэм ранейшы няўхільна / і вялікую міласьць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон 3: Хрысьце Божа наш, / добраахвотнае укрыжаваньня дзеля агульнага ўваскрашэньне роду чалавечага прыняўшы, / і Крыжам і крывёй, афарбаваўшай пальцы Твае, / як кіем і пурпурам вызваленьне нам па—царску падпісаць / чалавекалюбца пажадаўшы! / Не пагрэбуй намі, бядуючымі і ізноў з Табою падзеленых, / але пашкадуй, Адзіны Шматцярплячы, / у пошасьцях перабываючы Твой народ, / і паўстань, змагайсся зь ваюючымі супраць нас, / як усёмагутны!
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: дагматык чарговага тону.
На ліціі
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон 5: Усё тварэньне, бачачы вісячым на Крыжы голым / Цябе, Творцу і Стваральніка усяго, / зьмянялася ў страху і руйнавалася: / сонца прынізіла сьвятло і зямля хваляваліся, / скалы жа распадаліся і зьзяючая фіранка храма разадралася, / мёртвыя паўставалі зь магілаў / і Анёльскія палкі дзівіліся і усклікалі: / “О цуд! Судзьдзя падвяргаецца суду, / пакутуе добраахвотна / дзеля выратаваньня сусьвету і абнаўленьня!”
Вершыры на вершоўны актоіха
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон 4: Гасподзь, Ты дапамог найпакорнаму Давыду / перамагчы чужынца, / і найвернаму нашаму цару садзейнічай у бітвах, / і зброяй Крыжа ворагаў нашых зрынь; / выяві на нас, Міласэрны, старажытныя міласьці Твае, / і ды спазнаюць праўдзіва, што Ты — Бог, / і мы, на Цябе спадзяваньне маючы, перамагаем, / пры звычайных усячыстай Тваёй Маці хадайніцтвах / аб падарунку нам вялікай міласьці.
Трапар, тон 1
Збаў, Гасподзь, людзей Тваіх / і дабраславі спадчыну Тваю, / перамогі верным над непрыяцелямі падаючы / і Крыжам Тваім захоўваючы Твой народ.
нядзеля крыжапаклонная
на ранішняй
Пасьля шасьціпальмаў “Бог Гасподзь” на тон Актоіха, і двойчы нядзельны трапар.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Трапар Крыжу, тон 1: Збаў, Гасподзь, людзей Тваіх / і дабраславі спадчыну Тваю, / перамогі верным над непрыяцелямі падаючы / і Крыжам Тваім захоўваючы Твой народ.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Гаўрыіл абвясьціў Табе, Дзева: “Радуйся”.
Звычайнае вершаслоўя Псалтыра, сядальны Актоіха.
Пасьля паліялея, калі храм пасьвячаны сьвятому Крыжу:
Сядальны Крыжа, тон 8: У раю перш вораг нас агаліў, / смакаваньнем ад дрэва прыносячы забойства; / але Дрэва Крыжа, адзеньне жыцьця людзям нясучае, / усталявана было на зямлі, / і увесь сусьвет напоўніўся усялякай радасьці. / Бачачы глыбокую пашану Яму, / мы, людзі, зь вераю сутонна Богу засьпяваем: / “Напоўнены храм славы Яго!” (2)
Пасьля “Няпарочных” Трапары: Анёльскі сабор, Іпакоі. Сьцяпены і пракімен тону. “Усё, што дыхае:” Шараговае нядзельнае Эвангельля. Уваскрашэньне Хрыстова: Псальма 50.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Пакаяньня браму / адчыні мне, Падавец жыцьця, / бо зь сьвітанку імкнецца дух мый / да храма сьвятога Твайго, / носячы увесь апаганены целавы храм. / Але Ты, як спачувальны, ачысьці яго / добрай Тваёй літасьцю.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: На шляхі выратаваньня / накіруй мяне, Багародзіца / бо ганебнымі грахамі я душу запляміў / і легкадумна растраціў усё жыцьцё мае. / Але Тваімі малітвамі / пазбаў мяне ад усякага бруду.
Таксама, тон 6: Памілуй мяне, Божа, па вялікай міласьці Тваёй / і па мностве шчодасьці Тваёй згладзь беззаконьне маё.
Аб мностве наробленых мною грахоў цяжкіх разважаючы, / я, няшчасны, трымчу прад страшным днём суду. / Але, спадзяваньне маючы на міласьць дабрыні Тваёй, / як Давыд заклікаю Табе: / “Памілуй мяне, Божа, / па вялікай Тваёй міласьці!”
Канон першы – Нядзельны на 4; Багародзічны на 2; Трыёдзі на 8:
Канон, твор звышгоднага Фёдара Студыта, тон 1
Песьня 1
Ірмас: Уваскрашэньня дзень! / Празьзяем людзі! / Пасха! Пасха Гасподня! / Бо ад сьмерці да жыцьця і зь зямлі да нябёсаў / Хрыстос Бог нас перавёў, / песьню пераможную сьпяваючых.
Урачыстасьці дзень: / уваскрэсеньнем Хрыстовым / сьмерць зь нашых вачэй зьнікла, / зазьзяў жыцьці сьвітанак, / Адам, паўстаўшы, весяліцца радасна; / таму выклікнем, / песьню пераможную сьпяваючы.
Дзень глыбокай пашаны / сьвятому Крыжу, / прыйдзіце да Яго усё: / бо Ён паўстаньня Хрыстова промні, / сьвятлом зьзяючы, уяўляе цяпер; / Яго пацалуем зь душэўнай радасьцю.
Запрамяней, вялікі Госпада Крыж, / выяві мне цяпер выяву / боскай прыгажосьці Тваёй, / а мяне самога — прыхільнікам, / годным усхваляць Цябе! / І вось, я Табе і усклікаю, як адушаўлёнаму, / і абдымаю Цябе.
Ды выгукнуць сутонна / хвалу неба і зямля, / бо ляжыць прад усімі / усядабрашчасны Крыж, / на якім працьвічаны целам / прынесены быў у ахвяру Хрыстос; / будзем цалаваць яго зь душэўнай радасьцю.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траічны: О Тройца адрозьненьнямі! / О Адзінка выявай! / Айцец, Сын і Дух, / роўнае сілаю Адзінства, / радай Сваёй, і воляй, і магутнай уладай / сусьвет Твой захоўвай, мір падаючы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Зносін зь мужам не ведаючы зусім, / Ты, Дзева, без насеньня нараджаеш Немаўля, / бязгрэшна носіш Народжанага, / сусьвету Творцу, Хрыста Бога; / Яго умалі усё улагодзіць.
Катавасія: Боскі Майсей / у старажытнасьці Крыж Твой прадпаказаў, / калі ў Чырвоным моры правёў Ізраіль, / падзяліўшы вільгаць жазлом, / і песьню зыходу сьпяваючы Табе, Хрысьце Божа.
Песьня 3
Ірмас: Прыйдзіце, будзем піць піцьцё новае, / не з каменьня бясплоднага цудоўна вызваленае, / але неўміручасьці крыніцы, / праліўшыся з труны Хрыстом, / на Якім мы сьцьвярджаемся.
Прыйдзіце, песьню засьпяваем новую, / разбурэньне пекла сьвяткуючы: / бо з труны Хрыстос уваскрэс, / сьмерць перамогшы, / і выратаваў сусьвет.
Прыйдзіце, зачарпнем, верныя, / не з крыніцы, падаючай ваду тленную, / але ад крыніцы асьветы, / пакланяючыся Хрыстову Крыжу, / Якім і хвалімся!
Тое, што ў старажытнасьці правобразна паказаў / Майсей распасьцёртымі рукамі, — / Крыж Твой — цяпер абдымаючы, / нерэчывага Амаліка перамагаем, Уладар Хрысьце, / і ім ратуемся.
Вачамі і вуснамі чыстымі, / выконваючы радасны напеў, / Крыжу Госпада радасна паклонімся, верныя, / з голаснымі сьпевамі.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траічны: Адзінага ў трох Выявах / Бога безпачатковага шаную, / непадзельнага выявай існасьці: / Айца, Сына і Духа Жывога, / у Якіх мы хрысьціліся.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: У кусьце цярновым Майсей / у старажытнасьці вобразна угледзеў / таямніцу Тваю, Чыстая: / бо агонь Боскасьці, як полымя той куст, / Твайго улоньня не падсмаліў.
Катавасія: Зацьвердзі, Уладар Хрысьце, / Крыжам Тваім мяне на камяні веры, / ды не затрымціць розум мой / ад нападаў злога ворага, / бо Ты адзін сьвяты!
Сядальны, тон 6
Крыж Твой, Гасподзь, асьвячоны: / бо ад яго адбываюцца вылячэньні / знаходзячымся ў немачы грахоўнай; / праз яго мы да Цябе прыпадаем, / памілуй нас.
Верш: Праслаўляйце Госпада, Бога нашага, і пакланяйцеся падножжу Ягонаму: сьвятое яно!
Пс 98:5
У гэты дзень выканалася прароцкае слова: / бо вось, мы пакланяемся месцу, / дзе стаялі ногі Твае, Гасподзь; / і ад Дрэва выратаваньня спазнаўшы, / волю ад запалаў грахоўных атрымалі, / па малітвах Багародзіцы, адзіны Чалавекалюбца.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Толькі было узьнята / дрэва Крыжа Твайго, Хрысьце, / — і пахіснуліся падмуркі сьмерці, Гасподзь: / бо Таго, Каго сквапна паглынуў пекла, / яно адпусьціў з трапятаньнем. / Ты паказаў нам выратаваньне Тваё, Сьвяты, / і мы усхваляем Цябе: / “Сын Божы, памілуй нас!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Багародзіца Дзева, молі Сына Твайго / добраахвотна працьвічанага да Крыжа / і уваскрэсшага зь мёртвых, Хрыста Бога нашага, / аб выратаваньні душаў нашых.
Песьня 4
Ірмас: На боскай варце / Багаслоўны Авакум ды стане зь намі / і пакажа сьвятланоснага Анёла, / ясна абвяшчаючага: / “У гэты дзень — выратаваньне сусьвету, / бо уваскрэс Хрыстос, / як усямагутны”.
“Вось, уваскрос Хрыстос”, — / жонкам—міраносіцам Анёл выгукнуў, — / “не рыдайце, ідзіце, / скажыце апосталам: Радуйцеся! / У гэты дзень — выратаваньне сусьвету: / самаўладзьдзе ворага / сьмерцю зьнішчана!”.
Радасьць пакланеньня / Жыватворчаму Крыжу Твайму / у гэты дзень, Хрысьце, сустракаючы, / прадсьвята зьдзяйсьняем усясьвятой пакуты Тваёй, / якую дзеля выратаваньня сусьвету / Ты перанёс, Выратавальнік, / як усямагутны.
У гэты дзень бывае радасьць / на небе і на зямлі, / бо Хрыстоў знак сусьвету зьяўляецца, / Крыж трыдабрашчасны: / бо Ён, ляжачы перад намі, / струменіць шануючым Яго / радасьць невычэрпную.
Што Табе прынясем Хрысьце? / Бо Ты сьвятому Крыжу / даў нам пакланіцца, / на якім пралілася / усясьвятая кроў Твая, / да якога і цела Твая / цьвікамі была прыбіта. / Яго цалуючы, цяпер / Цябе дзякуем.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траічны: Адзінай Боскасьці Тры Выявы апяю, / непадзельным абвяшчаючы простую Існасьць: / Айца адвечнага, Сына і Духа Сьвятога супасаднага, / панаваньне адзінае і адно і тое ж Царства, / валадарства вечнае.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Ты адна выявіла зь усіх жанчын / рэч прыцудоўную, справу страшную: / бо Ты, Чыстая, абнавіла існасьць, / нарадзіўшы без насеньня, але засталася ізноў, як раней Дзевай: / бо Нарадзіўшыся ад Цябе — Бог праўдзівы.
Катавасія: На Крыжы Цябе, Моцны, / сьвяціла вялікае угледзеўшы, / трапятаньнем апанаванае, промні свае схавала, / а усё тварэньне апела ў страху Тваю шматцярплячасьць; / і праўдзіва напоўнілася зямля / хвалою Табе.
Песьня 5
Ірмас: Не спаць будзем з раньняй раніцы / і, замест міро, песьню прынясем Уладару, / і Хрыста угледзім — праўды Сонца, / усім жыцьцё выпраменьваючае.
Зазьзяў Ты з труны, вечнае Сьвятло, / сусьвету бліскаючы нятленным, / і адагнаў, Гсподзь, сьмяротны смутак / ад канцоў зямлі, як міласэрны.
Прыступім, вычышчаныя устрыманьнем, / горача цалуя з хвалою Дрэва Усясьвятое, / на Якім укрыжаваны, Хрыстос / выратаваў сусьвет, як міласэрны.
Радуюцца ў вясельлі Анёлаў палкі / у гэты дзень глыбокай пашаны Крыжу Твайму: / бо Ім Ты дэманаў полчышча зьнішчыў / і выратаваў, Хрысьце, чалавецтва.
Раем іншым зьявілася Царква, / як раней маючы Дрэва жываносьбітнае / — Крыж Твой, Госпад; і мы, дакранаючыся яго, / праз яго да неўміручасьці прылучаемся.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траічны: Трох роўна адвечных слаўлю / — Бога адзінага істотай: / Айца, Сына і Духа, / Сьвятло адзіна трызьзяючае, / адзінаўладзьдзя Царства / у ня зьлітнай тоеснасьці.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Зачала Ты па законе існасьці, / але і вышэй гэтага закона: / бо ў Цябе адной / роды былі без насеньня; / страшна і спасьцігнуць розумам і абвясьціць / выяву нараджэньня ад Цябе Хрыста, / Усягодная.
Катавасія: Зь сьвітанку мы апяваем / Цябе, Выратавальнік сусьвету, / мір здабыўшы Крыжам Тваім, / якім абнавіў Ты чалавечы род, / прыводзячы нас да сьвятла незгасальнага.
Песьня 6
Ірмас: Сышоў Ты ў найглыбокія месцы зямлі / і зьнішчыў засаўкі вечныя, / трымаўшыя зьняволеных у ланцугах, Хрысьце, / і на трэці дзень, як з кіта Ёна, / уваскрэс з труны.
Ты уваскрэс, сьмерць зьнішчыўшы, Хрысьце, / як вялікі Цар, / зь вязьніцы пекла заклікаўшы нас / да асалоды Царства Нябеснага, / у зямлю неўміручасьці.
Аплядыруючы песьнямі боскімі, / выклікнем Богу, верныя, / Крыж Госпада цалуючы: / бо падае Ён крыніцу асьвячэньня / усім, жывучым у сусьвеце.
Выконваецца слова зь сьпеву: / бо вось, мы пакланяемся / прачыстых ног Тваіх падножцы, Усямагутны, / — сьвятому Твайму Крыжу, / тройчы жаданаму Дрэву.
Дрэва, укладзенае ў Твой хлеб, / тое, што угледзеў / журботны сьпявак зь ліку прарокаў, / — Крыж Твой цалуючы, Міласэрны, / мы апяём Твае пакуты, і пахаваньне, / і дзіду зь цьвікамі.
На плячах пажадаў Ты, Хрысьце, / Крыж сьвятой несьці, / і на ім быць узьнесеным і раскрыжаваным целам; / абдымаючы яго, мы атрымоўваем сілу / супраць ворагаў нябачных.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траічны:. Адзінку з трыма адрозьненьнямі апяю / і Тройцу, у існасьці адзіным шанаванага, Бога: / Трох разам, Сьвятло трысонечнае, / Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Зь цудаў вялікі цуд / у Табе зьявіўся, бязгрэшная Агніца, / бо узяўшага грэх сусьвету Ягня Ты нарадзіла. / Молі Яго старанна аб апяваючых Цябе.
Катавасія: Выяву боскага Крыжа / Ёна ва улоньні кіта / распасьцёртымі рукамі прадначартаў, / і акрыяў, ад зьвера выратаваны / сілаю Тваёю, Слова.
Кандак, тон 7
Ужо палымяны меч / не ахоўвае брамы Эдэму, / бо ён цудоўна зьвязаны / дрэвам Крыжа. / Зваяваныя джала сьмерці і перамога пекла, / і Ты, Выратавальнік мой, паўстаў, / заклікаючы ў адзе прабываючым: / “Зноў уваходзіце ў рай!”
Ікас: Тры крыжа узьняў на Галгофе Пілят: / два — разбойнікам, і адзін — жыцьця Падаўцу. / Яго убачыла пекла і зьвярнулася / да паланёных ў апраметнай: / “О слугі мае і ваяры мае! / Хто Ён, убіўшы цьвік у сэрца маё? / Драўлянай дзідай Ён пранізаў мяне раптам, / і хутка буду я забітая! / Унутранасьці мае баляць, улоньне маё пакутуе, / пачуцьці мае дух мой стамляюць, / і прымушаная я вызваліць Адама і тых, хто ад Адама, / з—за дрэва адданых мне. / Бо гэтае Дрэва іх уводзіць зноў у рай!”
Песьня 7
Ірмас: Юнакоў з печы Вызваліўшы, / стаўшы чалавекам, / пакутуе як сьмяротны, / і Сваёй пакутай / апранае сьмяротнае ў прыгажосьць неўміручасьці, / Адзіны дабраслаўлёны / Бог бацькоў і усяслаўны.
Паўстаў Ты ў трэці дзень з труны, / як ад сну, Госпадзі, / брамніку пекла уразіўшы / боскаю сілаю / і узьвёўшы старажытных праайцоў, / Адзіны дабраслаўлёны / Бог бацькоў і усяслаўны.
З лірай песьняй сьвяткуючы, / у гэты дзень усьцешымся, людзі, / дзеля глыбокай пашаны Крыжу, / на ім працьвічанага Хрыста славячы, / Адзінага дабраслаўлёнага / Бога бацькоў і усяслаўнага.
Зрабіўшы прыладу забойства / жыцьці крыніцай, жаданай сусьвету, / Крыж Твой, Усяміласэрны, / Яго шануючых асьвяці, / Адзіны дабраслаўлёны / Божа бацькоў, і усяслаўны.
Адзіны міласьцівы і добры сэрцам, / адукуй, асьвяці, адзіны Ісусе, / шануючых зь вераю / Твайму Крыжу і боскім пакутам, / Адзіны дабраслаўлёны / Божа бацькоў і усяслаўны.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траічны: Як Адзінку ў трох Выявах / я апяю Боскасьць: / бо сьвятло — Айца, сьвятло — Сын, сьвятло — Дух, / Сьвятло, непадзельным знаходзіцца ў адзінстве Існасьці / і трыма праменямі Твараў зьзяючы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Ты — усіх прарокаў пропаведзь вялікая, / бо брамай Боскай, залатой судзінай зь маннай, / зямлёй сьвятою Ты зьявілася, / Дзева, Боская Нявеста, / нарадзіўшая па целе Ісуса Хрыста, / Бога бацькоў, і умяслаўнага.
Катавасія: З полымя юнакоў Вызваліўшы, / цела прыняўшы, прыйшоў на зямлю / і, працьвічаны да Крыжа, / выратаваньне нам падараваў, — / Адзіны дабраслаўлёны Бог бацькоў / і усяслаўны.
Песьня 8
Ірмас: Гэты жаданы і сьвяты дзень, / першы ад суботы, царскі і галоўны, / ёсьць сьвятаў сьвята / і урачыстасьць зь урачыстасьцяў. / У гэты дзень дабраслаўляем Хрыста павек!
“Міро што яшчэ трымаеце ў руках? / І Каго вы шукаеце?” / — цяпер зьявіўшыся ў труне юнак заклікае, — / “Уваскрэс Хрыстос і Бог наш, / узьвёўшы сьмяротных існасьць / з пякельных глыбінь!”
Радуйся, Дрэва трыдабрашчаснае і боскае, / Крыж, сьвятло паланёных у цемры, / чатырохканечны сьвет, / бляскам Тваім прадвяшчаючы / уваскрэсеньня Хрыстова зьзяньне, / удастой усіх верных дасягнуць Вялікадня.
У гэты дзень пахне міро / з боскага свайго ёмішча / — Дрэва, поўнае водару жыватворчага, Крыж Хрыстоў: / адчувальны Яго запах богадухоўны, / пакланяючыся Яму зь вераю павек.
Ідзі, Елісей прарок, скажы вольна, / што гэта за дрэва, якое ў ваду ты уклаў? / Гэта — Крыж Хрыстоў, / якім мы выняты былі з глыбіні тленьня / і пакланяемся Яму зь вераю павек.
У старажытнасьці Якаў, / правобразна паказаў Крыж Твой, Хрысьце, Іосіфу, / схіляючыся на верх боскага жазла, / скіпэтар гэты страшны Царства Твайго прадбачыўшы, / якому мы цяпер зь вераю / пакланяемся павек.
Дабраўславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, Госпада.
Траічны: Адзіную Істоту з трыма адрозьненьнямі славячы, / не зьліваю Трох у адзін вобраз, / і не расьсякаю адзінства выяву / Айца і Сына зь Духам: / бо адзін над усімі Бог у Тройцы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Адна сярод маці зьявілася Ты, / Дзева Марыя, Боская Нявеста, / без мужа нарадзіўшая Выратавальніка Хрыста / і чысьціні пячатку захаваўшая; / Цябе мы, верныя, услаўляем павек.
Катавасія: Некалі ў роў са львамі кінуты / і рукі раскінуўшы крыжападобна / вялікі сярод прарокаў Данііл / цэлым ад зьнішчэньня імі захаваўся, / дабраслаўляючы Хрыста Бога павек.
Песьня 9
Ірмас: Сьвяціся, сьвяціся, новы Іерусалім, / бо слава Госпада над табою узышла! / Радуйся цяпер і красуйся, Сіён! / Ты жа радуйся, Чыстая Багародзіца, / аб уваскрашэньні Народжанага Табой.
У магілу Ты сышоў, / Падавец жыцьця і Божа, / і усё: і замкі пекла, і засаўкі зьнішчыў, / і мёртвых узьвёў, сьпяваючых: / “Слава ўваскрашэньню Твайму, / Хрысце, Выратавальнік усямагутны!”
Магіла Твая жыцьцё мне падала, Хрысьце, / бо Ты, Уладар жыцьця, / паўстаўшы, абвясьціў насельнікам магілаў: / “Тыя, хто ў палоне, даецца вам воля, / бо Я, сусьвету збавеньне, прыйшоў!”
З сьпевамі ды узрадуюцца / усе дрэвы дубраў, / суродзіча ім — Дрэва Крыжавое сузіраючы, / якое цалуецца ў сапраўдны дзень: / на ім Хрыстос узьнёс Сваю галаву, / як Давыд боскі прарочыць.
З—за райскага дрэва памерлы, / як дрэва жыцьця я Цябе здабыў, / хрыстаносьбітны мой Крыж, / захавальнік мой нязломны, / супраць дэманаў магутная сіла! / Табе пакланяючыся, я ў гэты дзень заклікаю: / “Асьвяці мяне славаю Тваёй!”
Весяліся, радуйся, Царква Боская, / тройчы хвалебнаму Дрэву / усясьвятого Крыжа Хрыстова пакланяючыся ў гэты дзень, / якому палкі Анёлаў служаць / і са страхам стаяць прад ім.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траічны: Тройца Твараў, Адзінцы існасьцю / пакланяюся я Табе, Боскасьць Сьвятая: / Айцу і Сыну са Сьвятым Духам, / адзінаму Пачатку, адзінаму Царству, / над усімі Уладару.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Гарой вялікай, у Якую усяліўся Хрыстос, / Ты зьявілася, Дзева Усядабрашчасная, / як боскі Давыд заклікае. / Ёю мы узвысіліся да нябёсаў, / атрымаўшы усынаўленьне Духам.
Катавасія: О Маці—Дзева і Багародзіца праўдзівая, / нарадзіўшая без насеньня Хрыста Бога нашага, / на Крыж ўзьняўтага целам! / Цябе усе мы, верныя, разам зь Ім / годна цяпер узьвялічваем.
Экзапасталяр нядзельны і потым Крыжу:
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Крыж Хрыстоў каштоўны / угледзеўшы ў гэты дзень / прад намі ляжачы, паклонімся / і зь вераю узрадуемся, / зь любоўю яго цалуючы, / і на ім добраахвотна укрыжаванага Госпада просячы / удастоіць усіх нас і Крыжу сьвятому пакланіцца, / і Уваскрэсеньня усім дасягнуць не асуджанымі.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Дрэву, на якім прачыстае Свае рукі / за нас распасьцёр працьвічаны на ім / Сын Твой, Усячыстая, / цяпер мы поўныя глыбокай пашанай пакланяемся. / Падай жа нам мір / і удастой дасягнуць выратавальных дзеля сусьвету / дзён усясьвятых пакут Хрыста, / і сьветлай і сусьвету радаснай Гасподняй Пасхе пакланіцца / і сьвятланоснаму дню!
На “хваліце:” вершыры нядзельныя Актоіха 4 і Трыёдзі 4:
Тон 4: Гучна выклікнем, / у песьнях узьвялічым / Крыж каштоўны, яго цалуючы, / і да яго выгукнем: / “Крыж усясьвяты, / асьвяці нашы душы і целы сілаю тваёю, / і ад усякай шкоды сапернікаў непашкоджанымі захавай / поўных глыбокай пашаны табе схіленых!”
Прыступіўшы, вазьміце / зь струменяў невычарпальных, / дабрынёй Крыжа пададзеных: / вось, мы бачым ляжачае прад намі / сьвятое Дрэва, здольнасьцяў крыніца, / арашонае крывёй і вадою з рабра Уладара усіх, / добраахвотна узьнесенага на ім / і сьмяротных ўзьняўшага.
Верш: Праслаўляйце Госпада, Бога нашага, і пакланяйцеся падножжу Ягонаму: сьвятое яно!
Пс 98:5
Царквы сьцьвярджэньне, цароў магутнасьць, / манахаў хвала і выратаваньне / ты, Крыж усясьвятой; / таму, пакланяючыся табе, / мы і сэрцам і душою адукоўваемся ў гэты дзень / боскаю дабрынёй на табе Прыцвячанага, / і сілу падступнага ворага зваяваўшага, / і праклён разбурыўшага.
Верш: Божа, Цару мой адвеку, / Ты чыніш ратаваньне пасярод зямлі!
Пс 73:12
Гучна выклікнем, / у песьнях узьвялічым / Крыж каштоўны, яго цалуючы, / і да яго выгукнем: / “Крыж усясьвяты, / асьвяці нашы душы і целы сілаю тваёю, / і ад усякай шкоды сапернікаў непашкоджанымі захавай / поўных глыбокай пашаны табе шануючых!”
Верш: Паўстань, Госпад Божа, падай руку Тваю, / не забудзь прыгнечаных.
Пс 9:33
Тон 8: Благога розуму нягодных фарысэяў / Гасподзь усіх прыпавесьцю пазьбягаць навучыў / і не высокамудрыць больш, чым належыць мудрагеліць, усіх наставіў, / Сам стаўшы прыкладам таго і узорам, / да расьпяцьця і сьмерці Сам Сябе унізіўшы. / Таму удзячна зь мытарам выгукнем: / “Пацярпеўшы за нас і беззаганным перабываўшы Божа, / ад запалу нас пазбаў, / і выратуй душы нашы!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Благога розуму нягодных фарысэяў / Гасподзь усіх прыпавесьцю пазьбягаць навучыў / і не высокамудрыць больш, чым належыць мудрагеліць, усіх наставіў, / Сам стаўшы прыкладам таго і узорам, / да расьпяцьця і сьмерці Сам Сябе унізіўшы. / Таму удзячна зь мытарам выгукнем: / “Пацярпеўшы за нас і беззаганным перабываўшы Божа, / ад запалу нас пазбаў, / і выратуй душы нашы!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны, тон 2: Усядабраслаўлёна Ты, Багародзіца Дзева:
Калі пачынаюць сьпяваць вялікае усхваленьне, тады сьвятар апранаецца ва усю сьвятарскую вопратку. І, узяўшы кадзіла, зьдзяйсьняе каджэньне св. Пасаду, на якім ускладзены сьв. Крыж. У канцы ўсхваленьня сьвятар, зрабіўшы перад пасадам тры зямных паклоны, зьдзяйсьняе вынас св. Крыжа паўночнай брамай. Дайшоўшы жа да Царскай брамы, па сканчэньню ўсхваленьня прамаўляе.
Сьвятар: мудрасьць! Станем набожна!
І ідзе да цэнтра храма да прыгатаванага стала, на які ўскладаецца талерка са сьв. Крыжам, пасьля чаго зьдзяйсьняецца яго трохразовае каджэньне. Хор у гэты час сьпявае
Трапар: Выратуй, Гасподзь, людзей Тваіх: (3)
Сьпяваем ніжэй пададзены трапар з трамя зямнымі паклонамі.
Трапар, тон 6: Крыжу Твайму пакланяемся, Уладыка, / і сьвятое ўваскрошаньня Тваё славім.
Звычайна трапар сьпяваюць напераменку тройчы сьвятар з клірыкамі і тройчы народ.
Калі жа цалуем св. Крыж сьпяваем:
Вершыры на пакланеньня сьв. Крыжу,
Тон 2: Прыйдзіце, верныя, / жыватворчаму Дрэву паклонімся, / на якім Хрыстос, Цар славы, / добраахвотна рукі распасьцёр / і узвысіў да ранейшай асалоды / нас, якіх вораг, спакусай абрабаваўшы, / зрабіў выгнанымі ад Бога. / Прыйдзіце, верныя, паклонімся Дрэву, / дзякуючы якому мы удастоіліся / руйнаваць галовы нябачных ворагаў. / Прыйдзіце, усе плямёны народаў, / Крыж Госпада сьпевамі ушануем. / Радуйся Крыж, распуснага Адама дасканалае збаўленьне! / Табою праваслаўныя цары нашы хваляцца, / бо яны тваёю сілаю народ ізмаільцян магутна пакараюць. / Цяпер цябе са страхам цалуючы, / мы, хрысьціяне, славім / працьвічанага на табе Бога, сьпяваючы: / “Укрыжаваны на ім, Гасподзь, памілуй нас, / як добры і Чалавекалюбца!”
Тон 8: У гэты дзень Уладар тварэньня і Гасподзь славы / да Крыжа працьвічаны / і ў рэбры пранізваецца; / жоўці і воцату смакуе Асалода Царквы; / вянок зь церану ускладаецца / на Пакрываючага неба аблокамі; / у вопратку пасьмешышча апранаюць / і б'юць па твары створанай зь зямлі рукой / Стварыўшага Сваёй рукой чалавека; / па сьпіне бічуюць / Апранаючага нябёсы аблокамі; / прымае зьнявагу і раны, / абразы і удары / і усё прымае дзеля мяне, асуджанага, / Збавіцель мой і Бог, / ды выратуе сусьвет ад памылкі, як Міласэрны.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
У гэты дзень Непрыступны па істоце / даступным мне становіцца / і церпіць пакуты / Вызваляючы мяне ад запалу; / падаючы сьвятло сьляпым / аплёўваецца беззаконнымі вуснамі / і за палонных падстаўляе сьпіну ранам. / Яго бачачы на Крыжы, / чыстая Дзева і Маці пакутліва вяшчала: / “На жаль Мне, Дзіцё Маё, што Ты гэта зрабіў? / Квітнеючы прыгажосьцю больш усіх людзей, / нежывым, несамавітым зьяўляесься, / не маючым ні выгляду, ні прыгажосьці. / На жаль Мне, Сьвятло Мае, / не магу сьпячым бачыць Цябе, / разрываюся унутрана і страшны меч скрозь сэрца Маё праходзіць. / Апяю пакуты Твае, / пакланяюся міласэрнасьці Тваёй; / шматцярплячы Гасподзь, слава Табе!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
У гэты дзень спраўдзіліся прароцкае слова: / бо вось, мы пакланяемся месцу, / дзе стаялі ногі Твае, Гасподзь; / і ад Дрэва выратаваньня спазнаўшы, / волю ад запалу грахоўных атрымалі / па малітвах Багародзіцы, адзіны Чалавекалюбца.
на літургіі сьвц. васіля вялікага
Трапар нядзельны тону.
Трапар, тон 1: Збаў, Гасподзь, людзей Тваіх / і дабраславі спадчыну Тваю, / перамогі верным над непрыяцелямі падаючы / і Крыжам Тваім захоўваючы Твой народ.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Кандак, тон 7: Ужо палымяны меч / не ахоўвае брамы Эдэму, / бо ён цудоўна зьвязаны / дрэвам Крыжа. / Зваяваныя джала сьмерці і перамога пекла, / і Ты, Выратавальнік мой, паўстаў, / заклікаючы ў адзе прабываючым: / “Зноў уваходзіце ў рай!”
Замест Трысьвяцьця:
Крыжу Твайму пакланяемся, Уладыка, і сьвятое ўваскрашэньне Твае ўслаўляем.
Пракімен, тон 6: Ратуй Твой народ, і дабраславі Тваю спадчыну.
Пс. 27:9а
Верш: Цябе, Госпадзе, заклікаю: цьвярдыня мая! ня будзь бязмоўны са мною.
Пс. 27:1а
Апостал: Жыд., пач. 311.
Алілуя, тон 1: Успомні пра збор Твой, які Ты прыдбаў здавён
Пс. 73:2а
Верш: Божа, Цару мой адвеку, Ты чыніш ратаваньне пасярод зямлі!
Пс. 73:12
Эвангельля: Мк., пач. 37.
Замест “Годна”:
Табой радуецца, Дабрадатная, усялякае тварэньня, анёльскі сабор і чалавечы род, асьвячэньня храм і рай славесны, дзявоцтва хвала, бо зь яе Бог увасобіўся і немаўлём зрабіўся – прад стагодзьдзем існуючы Бог наш. Бо ўлоньня Твае пасадам зрабіў і нетры Твае прасторней за нябёсы. Табой радуецца, Дабрадатная, усялякае тварэньня, слава Табе.
Прычасьнік: Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!
Пс. 4:7б
Алілуя. (3)
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.