Кандак 1
Абранаму Царом Славы і асьвячонаму крыжовай сьмерцю Выратавальніка сусьвету, дзівосную моц маючаму Дрэву складзем, праваслаўныя, пахвалу і радасна засьпяваем: Радуйся, Годнае Дрэва, бо на ім зьдзейсьнілася таямніца сусьветнага выратаваньня.
Ікас 1
Анёльскія сілы, як Боскія служыцелі, вакол Крыжа Госпада нябачна стаячыя, жахнуліся і зьдзейсьненаю на зямлі сьмерць Ісуса на Нябёсах апявалі. Мы ж, нягодныя, знакам Годнага Крыжа Госпада асьвячаючыся, радасна сьпяваем:
Радуйся, Годнае Дрэва, Крывёй Богачалавека асьвячонае; радуйся, Годнае Дрэва, праслаўленае послухам Хрыстовым.
Радуйся, Годнае Дрэва, вызваліўшае нас ад пекла; радуйся, Годнае Дрэва, зьнішчэньне палкоў нячысьцікаў.
Радуйся, Годнае Дрэва, абвяшчэньне сілы Ісуса; радуйся, Годнае Дрэва, знак перамогі Гасподняй.
Радуйся, Годнае Дрэва, бо на ім зьдзейсьнілася таямніца сусьветнага выратаваньня.
Кандак 2
Бачачы Цябе на Крыжы вісячым, усе Сілы Нябесныя твары зачынялі, праслаўляючы і апяваючы веліч Тваю, Жыцьцядачы Хрыстос. Мы ж, на зямлі жывучыя, са страхам і трапятаньнем, прад сьвятым Тваім Крыжам стоячы, радасна сьпяваем: Алілуя.
Ікас 2
Розум неразумны, ведамі Годнага і Жыватворчага Крыжа Госпада дзівосна адукаваўшы, са страхам і любоўю пакланяемся сьвятому Дрэву і няспынна сьпяваем так:
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, мёртвых ўваскрасаючы; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, выяўляючы праўду.
Радуйся Годны Крыж Хрыстовы, бо на ім Ісус добраахвотна прыняў раскрыжаваньне і цьвікамі быў прыбіты; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, Дрэва ўсямоцнае.
Радуйся, Годнае Дрэва, бо на ім зьдзейсьнілася таямніца сусьветнага выратаваньня.
Канон 3
Сілай Годнага Жыватворнага Крыжа Госпада нячысьцікі перамагаюцца, ачышчаецца бруднае жыцьцё наша. Дзеля гэтага, зь верай робячы знак крыжа і зь набожнасьцю пазіраючы на выяву Пакут Хрыстовых, Богу сьпяваем: Алілуя.
Ікас 3
Маючы заўсёды прад вачамі нашымі Крыж сьвяты, асьвятляючы і асьвячаючы сьвятыя храмы хрысьціянскія, ахоўваючы Сьвятыню Госпада, са сьлязамі ўдзячнасьці сьпяваем так:
Радуйся. Годнае Дрэва, крыніца дабротаў вечных; радуйся Годнае Дрэва, асьвячонае Плоцьцю і Крывёй Сына Боскага.
Радуйся, Годнае Дрэва, Дрэва цудатворнае; радуйся, Годнае Дрэва, Дрэва жыцьця і выратаваньня.
Радуйся, Годнае Дрэва, бо на ім зьдзейсьнілася таямніца сусьветнага выратаваньня.
Кандак 4
Буру злых запалаў загасі, сьвяты і годны Крыж Хрыстовы, бо ты ёсьць меч духоўны, шчыт вернікаў, зброя непераможная і сьцяг перамогі. Праз гэта і мы, нягодныя, у радасьці сьпяваем Богу: Алілуя.
Ікас 4
Чуючы вучэньне Хрыстова, верым ў выратавальную Таямніцу Збаўленьня, пакланяемся Пакутам Хрыстовым, цалуем Крыж усясільны і радасна сьпяваем так:
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, згасіўшы полымя ярасьці; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, уразіўшы богаадступнікаў.
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, перамогшы палкі ворага; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, адсекшы галаву зьмею.
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, перамога веры і надзея хрысьціянская; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, зброя наша непераможная.
Радуйся, Годнае Дрэва, бо на ім зьдзейсьнілася таямніца сусьветнага выратаваньня.
Кандак 5
Боская крыніца аздараўленьня ёсьць нам Крыж цудатворны, бо на ім Хрыстос добраахвотна пацярпеў дзеля нашага выратаваньня і Боскія рукі Свае раскінуў, любоўю Айца ахінуў з Галгофы ўвесь сусьвет. Праз гэта засьпяваем Яму, Богу нашаму, песьню: Алілуя.
Ікас 5
Бачылі ўсе народы веліч славы Крыжа Госпада і цудатворную сілу выявы і знака ягонага, паверылі ў Сьвятую Жыватворчую і непадзельную Тройцу і пакланіліся Крыжу годнаму. Праз гэта так сьпяваем радасна:
Радуйся, Годнае Дрэва, сілай сваёй на добрыя справы нас ўздымаючае; радуйся, Годнае Дрэва, сілай сваёй нас ад хвароб збаўляючае.
Радуйся, славай сваёй ўсе варожыя сілы ў уцёкі зьвяртаючае; радуйся, Годнае Дрэва, славай сваёй праваслаўных цароў праслаўляючае.
Радуйся, Годнае Дрэва, веліччу сваёй іх царства ўздымаючае; радуйся Годнае Дрэва, у міры і спакоі праваслаўныя дзяржавы захоўваючае.
Радуйся, Годнае Дрэва, бо на ім зьдзейсьнілася таямніца сусьветнага выратаваньня.
Кандак 6
Прапаведнікам боскім ёсьць Годнае Дрэва, зь якога створаны быў Крыж Хрыстовы, Крыж чатырохканечны. Бо яго зямля дзівосна ўзрасьціла добра і моцна водарным. Зьявіўся крыж пакровам бездапаможным, на імжа Хрыстос добраахвотна ахвяраваў Сябе. І Яму, выратавальніку сусьвету, прыносім сьпеў падзякі: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяў ты, як сонца праўды, Годны Крыж Хрыстовы, у нетрах зямлі захаваны, бяздушным каменьнем, як скарб бясцэнны захаваны, і ў радасьць усяму сусьвету атрыманы, яму ж усе засьпяваем:
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, малітвамі і стараньнем набожнай царыцы Алены знойдзены; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, на вышыню патрыярхам Макарам узьняты для пакланеньня ўсімі народамі.
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, пасарамаціўшы ідалапаклоньнікаў і няверу; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, паклікаўшы зьневажальнікаў да пакаяньня.
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, Дрэва цудатворнае і дзівоснае; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, прылада сусьветнага выратаваньня.
Радуйся, Годнае Дрэва, бо на ім зьдзейсьнілася таямніца сусьветнага выратаваньня.
Кандак 7
Жадаючы выявіць міласэрнасьць Сваю да роду чалавечага, Выратавальнік сусьвету, добраахвотна зьнявагу прымае, асуджаецца на сьмерць ганебную. Да Крыжа працьвічаны і крыжовай сьмерцю сьмерць перамагае. Таму мы няспынна сьпяваем Яму: Алілуя.
Ікас 7
Дзівоснае гледзішча паказана сьвету: Богачалавек раскрыжоўваецца, рукі і нокі працьвічаны, рэбры працятыя, Ягонай пакутай і зьнявагай грахоўныя раны чалавецтва ачышчаюцца, а Крыж Хрыстовы Славы Боскай знакам перамогі над злым зьяўляецца. Праз гэта мы сьпяваем так:
Радуйся, Годнае Дрэва, узор пакоры; радуйся, Годнае Дрэва, хвала апосталаў.
Радуйся, Годнае Дрэва, звышгодных сьцьверджаньне; радуйся, Годнае Дрэва, мучанікаў умацаваньне.
Радуйся, Годнае Дрэва, падзьвіжнікаў натхненьне, радуйся, Годнае Дрэва, пустэльнікаў захаваньне.
Радуйся, Годнае Дрэва, бо на ім зьдзейсьнілася таямніца сусьветнага выратаваньня.
Кандак 8
Цуд дзівосны, бо Крыж ганьбы ператварыўся ў Дрэва Жыцьця і Выратаваньня, бо адукоўвае, асьвячае і ад хвароб душэўных і цялесных збаўляе тых, хто зь верай і любоўю няспынна сьпявае Богу: Алілуя.
Ікас 8
Усё грэшнае жыцьцё наша ачышчаецца цудатворным Крыжам Выратавальніка сусьвету, паслужыўшым прымірэньню Бога са статкам чалавечым, праз гэта мы ўдзячна сьпяваем так:
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, паказваючы нас любоў і вялікае цярпеньне Боскае; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, бо табой адбылося пакліканьне народаў.
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, выяўленьне дабрыні патрабуючым; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, вялікая надзея любячых Госпада.
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, сіла статку хрысьціянскага; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, радасьць верных няспынная.
Радуйся, Годнае Дрэва, бо на ім зьдзейсьнілася таямніца сусьветнага выратаваньня.
Кандак 9
Любая бура жыцьцёвая перамагаецца сілай крыжовай пакуты Хрыстовай, збавіўшай сусьвет ад сьмерці. Таму і мы, праслаўляючы сьвяты знак Годнага Хрыста Госпада, пакорна прыносім Богу сьпеў любові і радасьці: Алілуя.
Ікас 9
Нават мова адукаваных няздольная годна праславіць Дрэва Годнае, зь якога створаны быў цудатворны Крыж Хрыстовы, водарам любові Пакутніка Ісуса Хрыста працяты, таму і мы, няздольныя годна яго праславіць, са сьлязамі сьпяваем так:
Радуйся, Годнае Дрэва, перамога Царквы Хрыстовай; радуйся, Годнае Дрэва, асьвячэньне ўсіх шляхоў жыцьця нашага.
Радуйся, Годнае Дрэва, усім хрысьціянам дапамога; радуйся, Годнае Дрэва, усіх нямоглых сіла і ўмацаваньне.
Радуйся, Годнае Дрэва, бо на ім зьдзейсьнілася таямніца сусьветнага выратаваньня.
Кандак 10
Жадаючы сьвет выратаваць, цела Свае сьвятое на дрэва ўзьняў Хрыстос, і дрэва спакусы і беззаконьня замянілася Дрэвам послуху Сына Богу Айцу. Падстава выгнаньня Адама, рукамі Хрыста, на Крыжы раскінутымі, Айцец наш Нябесны злучае любоўю ўсяго сусьвету канцы. Таму і мы ўрачыста ўздымаем пераможны сьпеў: Алілуя.
Ікас 10
Крыж Годны – нам сьцяна абарончая ад усіх бед і нападаў, крыніца аздараўленьня ўсім народам, знак выратавальны для веруючых у Тройцу Сьвятую. Таму з радасьцю сьпяваем так:
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, Крывёй Богачалавека арашоны; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, водар кветак райскіх падаючы.
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, праменьнем веры нас асьвятляючы; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, праменьнем надзеі ўсіх узмацняючы.
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, праменьнем любові нас саграваючы; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, праменьнем сваім збавеньне сьведчачы.
Радуйся, Годнае Дрэва, бо на ім зьдзейсьнілася таямніца сусьветнага выратаваньня.
Кандак 11
Сьпеў праслаўленьня прыносім табе, Боскае Жыватворчае Дрэва Крыжа Госпада, верных ахінаючае і ўсіх нас абараняючы ад усіх ворагаў і злога. Праз гэта сьпяваем песьню Богу: Алілуя.
Ікас 11
Апяваючы твае цуды, цудатворны Крыж Хрыстовы, зь верай і набожнасьцю схіляем калені свае і сэрцы нашы, са сьлязамі цалуючы сьвятыя ногі Выратавальніка, пакланяемся Пакутам Хрыстовым і сьпяваем так:
Радуйся, Годнае Дрэва, скіпэтар цароў праваслаўных; радуйся. Годнае Дрэва, дзяржава ўсяго сусьвету.
Радуйся, Годнае Дрэва, падмурак набожнасьці; радуйся, Годнае Дрэва, водам асьвячэньне.
Радуйся, Годнае Дрэва, палёў і садоў пладаноснасьць; радуйся, Годнае Дрэва, гарадоў і вёсак ахова.
Радуйся, Годнае Дрэва, бо на ім зьдзейсьнілася таямніца сусьветнага выратаваньня.
Кандак 12
Мілату Тваю невымоўную, Гасподзь, выяўляе нам Дрэва Траістае, бо асьвятляе розум наш, адукоўвае і навучае няспынна сьпяваць Богу пераможную песьню: Алілуя.
Ікас 12
На гары Галгофе быў усталяваны Крыж Годны, і Ты, Стваральнік сусьвету, быў раскрыжаваны на ім, як злачынца. Мы ж, верныя, цалуем сьвятыя раны Твае, пакланяемся Годнаму Крыжу Твайму, так сьпяваючы:
Радуся, Годны Крыж Хрыстовы, вызначаны Богам для Таямніцы збаўленьня; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, бо ты ёсьць радасны знак нашага выратаваньня.
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, знак нашага вызваленьня; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, злых запалаў нашых зьнішчэньне.
Радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, душы нашай ачышчэньне; радуйся, Годны Крыж Хрыстовы, сымбаль статку хрысьціянскага.
Радуйся, Годнае Дрэва, бо на ім зьдзейсьнілася таямніца сусьветнага выратаваньня.
Кандак 13
О, Дрэва Крыжа Госпада, Боскае і Жыватворчае, цудатворнай сілай сваёй абарані мяне, грэшнага, знак крыжа робячага ў імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, у славу Сьвятой Тройцы ў Адзінстве праслаўленай, удзячна сьпяваю табе сьпеў пераможны: Алілуя, Алілуя, Алілуя.
Апошні кандак сьпяваецца тройчы, потым ікас і кандак 1
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.