Sunday, March 27, 2011

АКАФІСТ УСЯГОДНАМУ І ЖЫВАТВОРЧАМУ КРЫЖУ ГОСПАДА

Кандак 1
Прыходзь, люд хрысьціянскі, складзем пашану Жыватворчаму Крыжу, на ім Хрыстос, Уладар Славы, рукі раскінуў, узносячы нас да першаснае дабрыні, з якой праз зьмея скінутыя былі. Ты ж, о ўсясьвяты Крыж, як маючы належную табе моц Укрыжаванага Хрыста, выратуй і захавай ад усялякіх бед з пашанай сьпяваючых табе: Радуйся, Жыватворчы Крыж, радасны сымбаль нашага выратаваньня.
Ікас1
Анёлы, як Бога слугі, Крыж абступілі, добраахвотную пакуту Хрыста Жыцядаўца праслаўляючы. Мы ж праз пакуты Твае вечнай сьмерці пазбаўлены, пераймаючы Вышэйшым Сілам, радасна клічам:
Радуйся, Крыж, бо на табе Хрыстос Бог наш, добраахвотна рукі раскінуў, збаўленьня наша праз пакуты творачы; радуйся, бо ўкрыжаваным на табе Хрыстом злачынства Адама і Евы, працягнуўшых рукі да дрэва забароненага, пакутай зьнішчаны.
Радуйся, бо праз ўкрыжаванага на табе, як злачынца, Законатворцы, старажытная клятва, на нас ляжачая, зьнятая; радуйся, бо зьдзейсьнілася на табе невымоўнай таямніцай, род чалавечы ад тленьня сьмяротнага вызваліўся.
Радуйся, бо праз Пацярпеўшага і Памёршага на табе жала сьмерці зламанае; радуйся, праз гэтыя пакуты Бог з чалавекам замірыўся.
Радуйся, Жыватворчы Крыж, усярадасны сымбаль нашага выратаваньня.
Кандак 2
Бачыўшы людзей, у грахах ляжачых, Гасподзь, Ты прыняў цела чалавека, крыж і сьмерць добраахвотна целам перацярпеў за род наш, ды ад сьмерці вечнай пазбавіў вызнаючых Цябе, Сына Боскага і сьпяваючым Табе: Алілуя.
Ікас 2
Розум чалавечы няздатны асягнуць вялікую таямніцу Твайго, Хрыстос, увасабленьня і добраахвотнай за нас сьмерці: як Ты, Бог пакуту крыжовую, як чалавек, пацярпеў і гэтую прыладу сьмерці Тваёй зрабіў крыніцай жыцьця і выратаваньня ўсім праваслаўна ў Цябе веруючым і ўсяхвальна сьпяваючым:
Радуйся, Крыж, на табе адбылася таямніца, ад веку прадвырашаная; радуйся, бо на табе адбылося нашае збаўленьня, шматвобразна ў вобразах і словах выяўленая.
Радуйся, бо памёршы на табе Жыцядаўца, Кроў і ваду падаў, якімі грахі нашы змываюцца; радуйся, бо кроплямі Сьвятой Крыві Ягонай грахоўныя язвы душ нашых вылечваюцца.
Радуйся, Крыж, як дрэва жыватворчае, якое ёсьць пасярод раю Боскага, Хрысьціянамі ўсяжадаемае; радуйся, пладамі несьмяротнасьці разумна нас сілкуючы і надзеяй Жыцьця Вечнага маладушнасьць нашу вылечваючы.
Радуйся, Жыватворчы Крыж, усярадасны сымбаль нашага выратаваньня.
Кандак 3
Крыж Твой, як дрэва нам бачыцца сутнасьцю, але ў Боскую апранута моц, і адчувальна сусьвету выяўляецца, разумна робячы цуд нашага выратаваньня, ўздымаючы сьпяваць Табе: Алілуя.
Ікас 3
Маючы прад вачамі нашымі Крыж Усясьвятой, годна шануем яго праз укрыжаванага на ім Збаўцу Хрыста, і, цалуючы, сьпяваем:
Радуйся, Крыж, усяслаўны послухам і пакутамі Хрыста; радуйся, узьняты ўзьнясеньнем на табе Сына Боскага, Ім жа ўвесь сусьвет ад злачынства Адама вызвалены.
Радуйся, бо ад зьдзейсьненага на табе ўсявялікім цудам зямля жахнулася і затрымцела, як бы жадаючы паглынуць закон пераступіўшых; радуйся, бо праз ахвяру на табе Ягня Гасподняга заслона храму разарвалася і ахвяра старазапаветная згінула.
Радуйся, Крыж, бо раскалоўшамуся пад табой каменю, каменная сэрцам рада жыдоўскай няверы ад Бога адышоўшая, мілаты сьвятарства і царства пазбаўлены; радуйся, як захмарыўшамуся сонцу ў пакуце Хрыстовай ноч шматбоская скончыцца і сьвет веры зазьзяе.
Радуйся, Жыватворчы Крыж, усярадасны сымбаль нашага выратаваньня.
Кандак 4
Бурай злосьці дыхаючыя і зайздрасьцю рухомыя, першасьвятары жыдоўскія схавалі ў зямлю Крыж Твой, Хрыстос Бог, да ня будзе абвінавачаньням вар’яцтва іх; але той, як скарб усякаўштоўны, з глыбіні зямлі зазьзяў, дбаньнем набожнай царыцы Алены здабыты і ў радасьць усяму сусьвету выяўлены, з богапрыгожым сьпевам: Алілуя.
Ікас 4
Бачыўшыя атрыманьня Жыватворчага Крыжу хрысьціяне, усяславілі ўкрыжаванага на ім Хрыста Бога, “Гасподзь, памілуй”, - сьпяваючы. Мы ж сёньня, пераймаючы ім, усяславім Крыж Яго сьвяты усяславай праўдзівай:
Радуйся, Крыж, у зямлі захованы і апаганеную грахамі нашую сутнасьць зямную асьвяціўшы; радуйся, зьяўленьнем сваім з глыбіні зямной няверуючых ва ўвасабленьня і Боскасьць Хрыста пасарамаціўшы.
Радуйся, бо Пацярпеўшы на табе плоцьцю прыняў усю ўладу Нябесную і зямную, ды ўсіх і ўся да Бога Айца прывядзе; радуйся, бо Памёршы на табе як чалавек моцью Боскасьці Сваёй зруйнаваў запоры аду і вывеў адтуль душы праведнікаў.
Радуйся, Крыж, бо разбойнік богаразумны, Хрысту спавядаўся, Яго вызнаўшы, табой, як лесьвіцай, на Нябёсы ўзышоў; радуйся, бо і ўсіх зваяваўшых запалы злыя Хрысту пераймаючых у раскрыжаваньні ўздымаеш ва Ўладарства Нябеснае.
Радуйся, Жыцьцятворчы Крыж, усярадасны сымбаль нашага выратаваньня.
Кандак 5
Гасподзь, пры Майсеі прароцкі дакладны вобраз Крыжа Твайго выявіў перамагаючы ворагаў Тваіх, цяпер жа сам Крыж Твой маючы, дапамогі просім: умацуй Царкву Тваю і дай ёй перамогі над ворагамі, ды зьнікнуць усе ворагі Твае, не сьпяваючыя Табе: Алілуя.
Ікас 5
Жыьцятворчага Крыжы, Хрыстос, дзеі правобраз выявіў у пастэлі Сінайскае: калі працягнуўшы рукі, вобраз крыжа робячы, умацоўваліся людзі; цяпер жа ўсе падзеі спраўдзіліся: сёньня крыж уздымаецца, і дэманы бягуць у жаху, сёньня чалавецтва ад тлення сьмяротнага вызваляецца, якое праз Крыж зазьзяўшы нам дадзена. Гэтым, радуясь, сьпяваем:
Радуйся, Крыж, усямагутная зброя Хрыстова, ад якой дэманы трымцяць; радуйся, бо сілай раскрыжаванага на табе Хрыста нячысьцікаў войска незьлічоная ў нябачную даль выганяецца.
Радуйся, бо сілай Боскай дабрыні ў табе дзеючай, перамогі над ворагамі хрысталюбчым людзям даюцца; радуйся, бо ад цябе, як высакарослага і плоднага дрэва пакуты Хрыстовай, плады жыцьця і збаўленьня дзеля нас узрастаюць.
Радуйся, Жыватворчы Крыж, усярадасны сымбаль нашага выратаваньня.
Кандак 6
Прапаведнікам моцы і Боскасьці Хрыстовай зьяўляецца ад веку жыватворчае дрэва Крыжа, калі дотыкам сваім узьняла памёршага і да жыцьця ўзьняло яго, гэта бачыўшы, шмат хто з жыдоў і язычнікаў вызнаў набожнасьці таямніцу вялікую: як дзеля выратаваньня чалавецтва, Бог у плоці зьявіўся і пакуту крыжовую перацярпеўшы, ды ратуе заклікаючых да Яго: Алілуя.
Ікас 6
Як дрэва райскае ўсявялікае, узьняўся на галгофе Жыцьцятворчы Крыж Хрыстовы, адтуль раскінуў па ўсяму сусьвету таямнічыя галіны мілаты і Ўкрыжаванага на ём: пад яго галінамі атрымліваюць асалоду апякаемыя полымем запалаў і жадаючыя набожнага жыцьця ў Хрысьці Ісусе. Таксама і мы, дабрыні Яго прычасьнікі, радасна сьпяваем:
Радуйся, сьвяты Крыж, дрэва жыцьця, дзеля Адама ў Эдэме пасаджанае, пераўтвораны; радуйся, новым Адамам, рукі на табе раскінуўшым, сусьвету выяўлены.
Радуйся, бо пад добрыя абарончыя галіны твае ўсі праваслаўныя зьбіраюцца; радуйся, бо літасьцю Даўшага нам табе прыносячыя пакаяньне грэшнікі полымя пекла пазбаўляюцца.
Радуйся, Крыж, суцяшэньня наша ў смутках і бедах; радуйся, жыцьцятворчая радасьць і дапамога зьнямоглым у барацьбе з нападамі злога.
Радуйся, Жыватворчы Крыж, усярадасны сымбаль нашага выратаваньня.
Кандак 7
Жадаючы выявіць роду чалавечаму дабрыні й міласэрнасьці Сваёй бязьмежнасьць, Крыж Твой, Госпад, даў нам як зброю непераможную супраць усяго злога. Таму ўсі мы, як праўдзіва ў Цябе веруючыя, усяславім веліч пакут Тваіх, удзячна сьпяваючы Табе: Алілуя.
Ікас 7
Дзівосныя справы паказаў праўдзіва, Гасподзь, Крыжам Тваім Жыцьцятворчым: бо з раскрыжаваньнем Тваім на ім плоцьцю, усе тварэньня зьмяніліся: сонца праменьня свае схавала; падмуркі зямныя затрымцелі, ад зруйнаваўся дзяржавай улады Тваёй і вызваліў зьняволеных, якія ад века ў ім утрымліваліся. Таму і мы творым табе радасных сьпеваў вянок:
Радуйся, Крыж, бо пацярпеўшаму на Табе ўсі тварэньня спачуваюць, як Творцы свайму і Ўладару; радуйся, бо моц Яго і Боскасьць сьведчачы сонца захмарылася і зямля затрымцела.
Радуйся, бо Памёршы на табе не ўтрыманы быў сьмерцю, але, разбурыўшы дзяржаву сьмерці, на трэці дзень уваскрэс; радуйся, бо па Ўваскрашэньню казаньня эвангельская, ад апосталаў пачатая, ва ўсе канцы зямлі разышлася.
Радуйся, Крыж, бо табой куміраслужэньня і шматбоскасьць паганская скончылася; радуйся, бо праз цябе праўдзівая вера ў Адзінага Бога, у Тройцы ўсяслаўнага, на ўсёй зямлі замацуецца.
Радуйся, Жыватворчы Крыж, усярадасны сымбаль нашага выратаваньня.
Кандак 8
Дзівосна Бога які ўвасобіўся ў чалавека і на Крыжы ўкрыжаванага ў думках бачыўшы, ухілімся ад мітусьні сусьвету, розум да Нябёсаў уздымем. Дзеля гэтага Бог на зямлю сышоў і на Крыж узышоў, ды тым жа, як прыступкамі, на Нябёсы ўзьвядзе сьпяваючых Яму: Алілуя.
Ікас 8
Сёньня Адам з Евай радуюцца, сьвяты бачачы Крыж, якім пераможаны быў вораг, які ў старажытным Раю спакусіў іх зьесьці плод забаронены і сваімі паланёнымі зрабіўшы. Таксама і мы, разам радуючыся з прабацькамі нашымі аб вызваленьні з палону душэўнага, набожна сьпяваем:
Радуйся, Крыж, бо на табе Пастыр добры душу Сваю паклаў за статак Свой і нават у ад сышоў, каб знайсьці і выратаваць згубіўшыхся; радуйся, бо Той не пагрэбаваў справай рук Сваіх, Адамам з Евай, але з іншымі праведнікамі ўзьняў з пеклу, як з пасьці звера моцнага, і ў Раю пасяліў іх.
Радуйся, бо на табе ўкрыжаванаму Хрысту палымяная зброя дадзена і Херувім, Эдэм ахоўваючы, адступіў ад Дрэва Жыцьця; радуйся, бо мы, цяпер хрышчэньнм адроджаныя, у Хрысьці людзі новыя, дазволена прычашчаемся райскае ежы. 
Радуйся, Крыж, жазло моцы Хрыстовай, ад Сіёна дасланы, ім жа мы сілкуемся на палёх эвангельскае навукі; радуйся, бо табой непашкоджаныя захоўваемся ад валкоў душагубчых, што як львы рыкаюць і шукаюць, каго паглынуць.
Радуйся, Жыватворчы Крыж, усярадасны сымбаль нашага выратаваньня.
Кандак 9
Усялякіх бед і нападаў варожых пазбаў нас, Крыж трыдобры, як прыняўшы дабрыню і моц ад укрыжаванага на табе Хрыста, Яму ж як Богу і Збаўцы нашаму ўдзячна і радасна сьпяваем: Алілуя.
Ікас 9
Усялякая благая мудрасьць на зямлі народжаных не зьменшыць усяславу Крыжа Твайго, Госпад, на ім жа выратаваньня наша зьдзейсьніў Ты; тым жа, няздатныя ўсяславіць учынак гэты па годнасьці, у веры сьпевам песьні гэтыя:
Радуйся, Крыж, бо ўзьнесены на табе Збаўца сусьвету шматлікіх людзей у вызнаньне Свае паклікаў і да сёньня заклікае; радуйся, бо зазьзяўшы на табе, як у сьвяцільніку, Сьвет праўдзівы ўсе канцы зямлі сьветам Богаведаньня асьвячае.
Радуйся, бо цяпер Усход і Захад Пацярпеўшага на табе праслаўляюць; радуйся, бо і табе, як падножжа Хрыстовае, усе верныя, узносячы, праслаўляюць.
Радуйся, бо ад цябе, як ад невычарпальнае крыніцы, хрысьціяне даброты вечныя атрымліваюць.
Радуйся, Жыватворчы Крыж, усярадасны сымбаль нашага выратаваньня.
Кандак 10
Нам, выратавацца жадаючым і пад абарону тваю сьпяшаючымся, будзь памагатым, усясьвяты Крыж, абараняючы нас ад усяго злога моцью на табе Ўкрыжаванага Хрыста, Яму ж, як Богу і Збаўцы нашаму, удзячна і праслаўляючы сьпяваем: Алілуя.
Ікас 10
Сьцяной, абараняючай нас ад бед і нападаў ворагаў, ёсьць ты, Крыж Жыватворчы, і зброяй непераможнай прад пасьцю ворага, да табе нябачныя ворагі падыйсьці ня могуць, баючыся глянуць на моц Тваю. Таму з верай абараняемся тваёй сьвятой выявай і весела сьпяваем:
Радуйся, сьвяты Крыж Хрыстовы, ад нападаў злога нас абараняючы; радуйся, ад стрэлаў іх непашкоджанымі нас захоўваючы.
Радуйся, бо ад выявы тваёй, з верай і набожнасьцю зробленай, усе сілы пякельныя, як дым ад ветру, зьнікаюць; радуйся, бо табой уся моц іх, як воск ад полымя, зьнікае растайвае .
Радуйся, бо сьвятыя мучанікі, вобразам тваім аграждаліся і імя Хрыстова клікалі, усялякае мучэньня з мужнасьцю пераносілі; радуйся, бо звышгодныя айцы дапамогай моцы Боскай, выяве тваёй уласьцівай, бесаў і запалаў паўстаньня перамагалі.
Радуйся, Жыватворчы Крыж, усярадасны сымбаль нашага выратаваньня.
Кандак 11
Сьпеў ўсярадасны прыносім Табе, ўсягодны Крыж, і пакорліва молімся ўкрыжаванаму на табе Хрысту Богу нашаму, бо падараваны ты нам у радасьць і суцяшэньня ў скрухах, ды пакутай Сваёй вызваліць нас ад запалаў душэўных і навучыць набожна сьпяваць Яму: Алілуя.
Ікас 11
Сьвятлом дабрыні Боскай, таямніча табе ўласьцівай, асьвяці нашы душэўныя пачуцьця, Крыж усясьвяты, ды табой асьвячоныя і адукаваныя, не спатыкнёмся аб камень спакусаў, але пройдзем усё жыцьцё наша па шляху Запаветаў Госпада, сьпяваючы табе:
Радуйся, вечны весьнік цудаў Хрыстовых і міласэрнасьці Яго да роду чалавечага прапаведнік; радуйся, Крыж, роду чалавечага абнаўленьня і Новага Запавету Хрыста пячатка і сьцьвярджэньня.
Радуйся, урачыстасьць веры хрысьціянкай і добранадзейны якар спадзяваньняў нашых; радуйся, сьвятых цэркваў Боскіх упрыгожаньня і дамоў набожных абаронца.
Радуйся, палёў і неба дабраслаўленьне; радуйся, усіх стыхіяў асьвячэньня.
Радуйся, Жыватворчы Крыж, усярадасны сымбаль нашага выратаваньня.
Кандак 12
Дабрыню Тваю ўсямагутную падай нам, Госпад, ды пераймём Цябе, Уладару нашаму, узяўшы крыж наш, не цьвікамі крыжуюць на ім, але працай, устрыманасьцю і пакорай, ды так будзем прычасьнікамі пакутаў Тваіх, ад іх жа падаюцца воды Жыцьця Вечнага, спрагу верных задавальняючыя, набожна сьпяваючых Табе: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючыя веліч тваю, усясьвяты Крыж, узьвялічваем цябе ўсе, як пераможны скіпэтар Уладара Нябеснага, нашага ж выратаваньня ўсярадасны знак, таму і сьпяваем:
Радуйся, Крыж, праваслаўных хрысьціян дзяржава і непераможная іх абарона; радуйся, сьвяціцеляў упрыгожаньня і ўсіх набожных моц і дапамога.
Радуйся, Крыж, ад калыскі да труны на ўсіх шляхах нас баронячы і пасьля сьмерці ад духаў злых, што паветраныя пакуты нясуць, нас вызваляй; радуйся, бо пад выявай тваёй спачуваючых, памёршыя ў веры і набожнасьці, у апошні дзень ўваскрэснуць дзеля Жыцьця Вечнага.  
Радуйся, Крыж, зьяўленьнем сваім на Нябёсах абвесьціш слаўны Другі прыход Хрыстовы; радуйся, бо раскрыжаваўшыя Хрыста і ўсе няверныя пабачаць цябе тады і горка зарыдаюць, а любячыя ж Госпада, пабачыўшы табе, моцна ўзрадуюцца.
Радуйся, Жыватворчы Крыж, усярадасны сымбаль нашага выратаваньня.
Кандак 13
О Ўсягодны і Жыцьцядаўчы Крыж Госпада, усіх хрысьціян суцяшэньня! Цябе цяпер бачыўшы, павяртаемся ў думках да ўкрыжаванага на табе Хрысту, Яму ж і молімся ў пакоры, хай дзеля табе памілуе нас, грэшных, і зробіць годнымі ў сялібах райскіх сьпяваць Яму: Алілуя. (тройчы)
Апошні кандак сьпяваецца тройчы, потым ікас 1 і кандак 1

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.