Friday, December 24, 2010

ПАСЛАНЬНЕ АРХІЕПІСКАПА КАНСТАНТЫНОПАЛЯ НОВАГА РЫМУ І СУСЬВЕТНАГА ПАТРЫЯРХА ВАРФАЛАМЕЯ НА НАРАДЖЭНЬНЕ ХРЫСТОВА

ЛАСКАЙ БОскай
АРХІЕПІСКАП КАНСТАНТЫНОПАЛЬСКІ ‑  НОВАГА РЫМУ
І сусьветны ПАТРЫЯРХ
УСЁЙ СУПОЛЬНАСьЦІ ЦАРКВЫ
ЛАСКА, МІР І МІЛАСЦЬ АД ЗБАЎЦЫ ХРЫСТА, НАРОДЖАНАГА Ў ВІФЛЕЕМЕ
Любыя браты і дабраслаўлёныя дзеці ў Госпадзе,
Сярод цьмянай атмасфэры панаваньня апошнім часам па усім сьвеце шматстайнага крызысу ‑ эканамічнага, сацыяльнага, маральнага і, у першую чаргу, духоўнага, які спарадзіў у людзях памнажэньне гневу, горычы, разгубленасьці, заклапочанасьці, трывогі, расчараваньня і страху за заўтрашні дзень, салодка гучыць голас Царквы:
“Прыйдзіце, верныя, і духам уздымемся да Боскага, і пабачым Божае сыходжаньне зь нябёс, у Віфлееме нам аб’яўленае...”
Вершыра 6‑й гадзіны на Нараджэньня Хрыстовага).

Thursday, December 23, 2010

ПАДАВАЙЦЕ ПРОСЬБЫ АБ МАЛІТВЕ

Ад 19 сьнежня сьвятары Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы моляцца за ўсіх пацярпеўшых і церпячых пакуту ад бязбожнага дыктатарскага рэжыму. Да гэтай малітвы ўжо далучылася шмат праваслаўных сьвятароў розных юрысдыкцый, манахі манастыроў Сьвятой гары Афон, каталіцкія і ўніяцкія сьвятары.
Паколькі афіцыйна зарэгістраваныя ў Беларусі Царквы маўчаць, а некаторыя сьвятары Маскоўскага Патрыярхату нават адмаўляюцца маліцца за пацярпеўшых і церпячых беларусаў, мы падаем адрас, на які можна дасылаць просьбы аб малітве за сваіх сяброў, родных і проста добрых людзей.

Мы перададзім вашы лісты сьвятарам для малітвы.
Захавай усіх Гасподзь і падай волю, спакой і праўду нашай пакутнай Маці – Сьвятой Беларусі.

Wednesday, December 22, 2010

ЗАЧАЦЬЦЕ СЬВЯТОЙ ГАННЫ, КАЛІ ЗАЧАЛА СЬВЯТУЮ БАГАРОДЗІЦУ

Памяць 9 сьнежня
Гасподзь наш і Бог, жадаючы стварыць для Сябе жывую Царкву і сьвяты Дом для знаходжаньня Свайго, паслаў Анёла Свайго да праведных Якіма і Ганны. Ад іх Ён пажадаў падрыхтаваць Маці Сваю па плоці і абвясьціў аб зачацьці бязьдзетнай і бясплоднай Ганны і аб нараджэньні Дзевы. Так была зачатая Дзева Марыя і народжана, па абяцаньню ад Бога, хоць і праз яднаньне плоці. Бо толькі адзін Гасподзь і Бог Ісус Хрыстос нарадзіўся ад Усясьвятой Дзевы Марыі без мужа і без насеньня, невымоўна і дзівосна, ад Духа Сьвятога, нарадзіўшыя дасканалым Богам і дасканалым Чалавекам. Гасподзь для Свайго ўвасабленьня ў дасканаласьці ўспрыняў усё неабходнае для чалавечай прыроды, падобна таму, як першапачаткова Ён стварыў і ўладкаваў і саму чалавечую прыроду. Казалі ж некаторыя, быццам Усясьвятая Дзева нарадзілася праз 7 месяцаў – і нарадзілася без мужа, але гэта несправядліва. Яна нарадзілася сапраўды праз 9 месяцаў і шляхам чалавечага яднаньня. Зьдзяйсьняецца ж сьвята ў гонар Зачацьця ў сьвятым храме Ўсясьвятой Уладаркі нашай Багародзіцы, які ў Еўораніях, каля сьвятой Вялікай Царквы.
Трапар, тон 4
Сёньня бясплодзьдзя ланцугі спадаюць, бо Якіма і Ганну пачуў Бог, больш надзеі, нарадзіць гэтым абяцае богаюначку, зь яе сам нарадзіцца неапісальны, як чалавек, анёлам загадаўшы Ёй сьпяваць: Радуйся, дабрадатная, Гасподзь з Табой.
Кандак, тон 4
Сьвяткуе сёньня сусьвет Ганны зачацьце, быўшае па абяцаньню Бога, бо яна нарадзіць Тую, якая вышэй словаў – Слова нарадзіўшую.


Пераклад “Беларускай Аўтакефаліі” паводле “Жыцьця сьвятых” сьвяціцеля Зьміцера Растоўскага.

ЯК ДАЛЕЙ ЖЫЦЬ?

Георгій Дзьмітрук
Сёньня гэта пытаньне задаюць сабе 50 000 герояў, якія не пабаяліся выйсьці на плошчу 19 сьнежня 2010. Гэта пытаньне задаюць сабе сотні тысяч тых, якія правялі гэту ноч у экранаў кампутараў і тэлевізараў, па макулінках вышукваючы праўду зь інфармацыйнай масы хлусьні і паклёпу. Гэта пытаньне задае сабе кожны беларус, якому не абыякавая лёс уласнай краіны.
Сёньня мы пайменна ведаем імёны нашых нацыянальных лідэраў. Гэта – Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч і Андрэй Саньнікаў. Але разам з гэтым, нарэшце, зрабіліся відавочнымі імёны здраднікаў беларускага народа. Не жадаю зваць іх імёны. Вы іх ведаеце. Спарынг–партнэры рэжыму і іншыя палітычныя “швондзеры” былі усюды дзе заўгодна: на цёплых канапах, у крэслах–пампавалках, нават “забягалі на гадзінку” – толькі не побач зь нашымі Героямі.
Якія вынікі 19 га сьнежня 2010 году? Іх пяць.

Tuesday, December 21, 2010

СЛОВА НА МАЛЕБНЕ ЗА ПАЦЯРПЕЎШЫХ І ЦЕРПЯЧЫХ ЗА ПРАЎДУ Ў БЕЛАРУСІ

прат. Сяргей Горбік
Мучанікі Госпада! / Дабрашчасная зямля, арашоная крывёй вашай, / і сьвятыя манастыры, прыняўшыя целы вашы: / бо вы падчас подзьвігу перамаглі ворагаў / і аб Хрысьце зь адвагай абвясьцілі.
З Трапара мучанікам, тон 2.
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сёньня мы зьядналіся ў малітве смуткуючы і радуючыся адначасна. Смуткуючы, бо шмат сумленных, годных, сьмелых беларусаў пацярпелі ад гвалту бязбожнае і багаборчае  улады: паранены, бязьвінна асуджаны, кінуты ў вязьніцы, церпяць зьдзек і пакуты. За ніх мы ўздымае свае малітвы. Радасны, бо Гасподзь паказаў у тых беларускіх героях, якія выйшлі на вуліцы Менска саму чыстую душу беларускага народу, ягоную нязломную волю змаганьня за Хрыстову Праўду.
Менавіта таму, я невыпадкова пачаў сёньняшняе слова цытатай зь трапара мучанікам Хрыстовым. І тут няма памылкі альбо нейкага непаразуменьня, як быццам здаецца некаторым зь вас.

Monday, December 20, 2010

БАПЦ МОЛІЦЦА ЗА БЕЛАРУСКІХ ЗМАГАРОЎ

Указ № 78 ад 20 сьнежня 2010 г.
Аб малітоўна–пастырскае падтрымцы змагароў за волю Беларусі
Учора, 19 сьнежня 2010 г., бязбожны дыктатарскі рэжым зьдзейсьніў чарговае крывавае злачынства. Была жорстка разагнана мірная маніфэстацыя беларускага народу, які вымагаў праўдзівых і дэмакратычных выбараў. Сотні людзей арыштаваны, паранены, зьніклі. Улады, фальсыфікуючыя выбары і ўздымаючыя меч супраць свайго народу выступаюць супраць Праўды Хрыстовай, супраць Ягонай Царквы. Таму ўсе, хто выйшаў абараняць Свабоду і Волю Беларусі – выйшлі абараняць Праўду Хрыстову.
Рашэньнем Сьвятога Сыноду Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ўсталёўваецца малітоўная падтрымка ўсіх пацярпеўшых за Праўду Хрыстову і Волю Беларусі ў выніку падзей 19 сьнежня 2010 г.
У выкананьне гэтага ўказа:
1. Усім пастырам Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на праскамідыі успамінаць за здароўя “Усіх змагароў беларускіх, ад бязбожнай ўлады пацярпеўшых у Менску і іншых месцах Беларусі”.
2. У якасьці дадатковага прашэньня на екценьні: “За беларускіх змагароў у Мінску і іншых месцах Беларусі ад бязбожнай і нялюдскай улады пацярпеўшых. Каб Гасподзь падаў ім здароўе, сілы, вытрываласьць; няправедным судом асуджаных вызваліў, хворых вылечыў, сем’і і родных іх падтрымаў, Госпаду памолімся”.
3. Вернікам на штодзённым малітоўным правіле абавязкова дадаваць маленьне за ўсіх пацярпеўшых і церпячых нашых братах і сёстрах у Беларусі ў адвольнай форме.
Старшыня Сьвятога Сыноду БАПЦ
+ архіяпіскап Ёван (Пурыц).

Sunday, December 19, 2010

ЗВАРОТ ПАДПОЛЬНЫХ ГРАМД БЕЛАРУСКАЙ АЎТАКЕФАЛЬНАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ Ў БЕЛАРУСІ

Сёньня наш народ адстойвае права на вольны выбар. Права маліцца на роднай мове і жыць у вольнай краіне! Малітоўна падтрымайце нас, бо выходзім на плошчу, як на ахвярнік Хрыстовы
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква заўсёды была са сваім народам, таму мы, сьвятары і вернікі, сёньня выходзім на вуліцы беларускіх гарадоў і мястэчак, каб быць са сваім народам у час пакуты і ахвярнасьці!
Кожная ваша малітва за нас – гэта слуп непераможнае веры Хрыстовай і калі праўда зь намі – хто супраць нас!

АБ ПАКЛІКАНЬНІ ХРЫСЬЦІЯНІНА

 (удзень памяці сьвяціцеля мікалая)
мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Віншую вас са сьвятам!
Калі мы сьвяткуем дзень такога сьвятога, як Мікалай Цудатворац, якога не толькі наша сэрца, але сусьветнае Праваслаўе успрыняло як адзін зь самых дасканалых прыкладаў сьвятарства, робіцца асабліва дрыгатліва і служыць Боскую літургію і прысутнічаць на ёй; таму што перш чым ён стаў спадарожнікам апосталаў у таямніцы, сьвяціцель Мікалай быў сапраўдным, праўдзівым парафіянінам. Сам Гасподзь адкрыў, што менавіта яго трэба было паставіць сьвятаром — за чысьціню ягонага жыцьця, за подзьвіг ягонай любові, за ягоную любоў да набажэнства і храму, за чысьціню ягонай веры, за ягоную пакорнасьць і сьціпласьць.

КАНОН СЬВЯЦІЦЕЛЮ МІКАЛАЮ ХІІ – ХІІІ ст.ст.

Тон 2
Песьня 1.
Ірмас: У бяздоньні патапіў у старажытнасьці усё усяўзброенае войска фараона, увасобіўшыся Слова хутка грахі прабачае. Усяслаўны Госпад, які праславіўся.
Прысьпеў: Сьвяціцель Мікалай, малі Бога аб нас. (Паклон)
Венцаносец Пасаду Хрыста, прамудры Мікола, стоячы з анёльскімі чынамі, падай нам асьвету, асьвятляючы душаў нашых цемру, бо усяслаўлю ў радасьці тваю усядабрадзейную памяць.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Венцаносец Пасаду Хрыста, прамудры Мікола, стоячы з анёльскімі чынамі, падай нам асьвету, асьвятляючы душаў нашых цемру, бо ўсяслаўлю ў радасьці тваю ўсядабрадзейную памяць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Усяславім усе Госпада, бо Таго праславім, хто цябе прыстанкам верным зрабіў, нападаў і бед пазбаўляючы, прыходзячых пад тваю абарону, Мікалай, і заклікаючых цябе з вераю і любоўю, прыслаўны.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Граху жаданьня ў мяне уклаў зьмей злы, Стваральнік, паланёным мяне зрабіў, Табой жа, Усячыстая, пакліканы быў абагаўленьне прыняць праўдзіва. Бо Ты, Боская Маці, праўдзіва мяне абагаўлёнага нарадзіла.
Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Богу да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малітоўнік да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СЬВЯЦІЦЕЛЯ МІКАЛАЯ МІРЛІКІЙСКАГА

архіяпіскап Лука (Война-Ясянецкі)
Пачуйце словы, якімі пачынаецца сьвятая Біблія: “На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданьню, і Дух Божы лунаў над вадою. І сказаў Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло.  І ўбачыў Бог сьвятло, што яно добра, і аддзяліў Бог сьвятло ад цемры. І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу.”
Людзі, якія уяўляюць сябе адукаванымі, зьдзекуюцца над біблейскай гісторыяй тварэньня сьвету і асабліва зьдзекуюцца над тым, што сьвятло было створаны ў першы дзень, а сонца, месяц і зоркі толькі ў пяты дзень. Яны зьдзекуюцца над верай нашай у тое, што сьвятло магло існаваць тады, калі не было сьвяцілаў нябесных.
Ну што ж, такім зьдзекаваньнем яны выяўляюць толькі сваё навуковае невуцтва: яны не ведаюць таго, што сусьвет поўны матэрыі, якая сьвеціцца. Драбнюткія часьціцы матэрыі валодаюць здольнасьцю сьвяціцца, ім уласьцівае сьвятло.