Friday, December 24, 2010

ПАСЛАНЬНЕ АРХІЕПІСКАПА КАНСТАНТЫНОПАЛЯ НОВАГА РЫМУ І СУСЬВЕТНАГА ПАТРЫЯРХА ВАРФАЛАМЕЯ НА НАРАДЖЭНЬНЕ ХРЫСТОВА

ЛАСКАЙ БОскай
АРХІЕПІСКАП КАНСТАНТЫНОПАЛЬСКІ ‑  НОВАГА РЫМУ
І сусьветны ПАТРЫЯРХ
УСЁЙ СУПОЛЬНАСьЦІ ЦАРКВЫ
ЛАСКА, МІР І МІЛАСЦЬ АД ЗБАЎЦЫ ХРЫСТА, НАРОДЖАНАГА Ў ВІФЛЕЕМЕ
Любыя браты і дабраслаўлёныя дзеці ў Госпадзе,
Сярод цьмянай атмасфэры панаваньня апошнім часам па усім сьвеце шматстайнага крызысу ‑ эканамічнага, сацыяльнага, маральнага і, у першую чаргу, духоўнага, які спарадзіў у людзях памнажэньне гневу, горычы, разгубленасьці, заклапочанасьці, трывогі, расчараваньня і страху за заўтрашні дзень, салодка гучыць голас Царквы:
“Прыйдзіце, верныя, і духам уздымемся да Боскага, і пабачым Божае сыходжаньне зь нябёс, у Віфлееме нам аб’яўленае...”
Вершыра 6‑й гадзіны на Нараджэньня Хрыстовага).
Хрысьціяне маюць непахісную веру ў тое, што Бог не проста абыякава глядзіць зь вышыні на шлях чалавека, якога Ён Сам стварыў на Свой вобраз і падабенства. Так, учалавечаньне Яго Адзінароднага Сына і Слова было ад пачатку Яго “добрай воляй”, Яго адвечным жаданьнем, Яго “спрадвечнай задумай” ‑ успрыняць на сябе зь надзвычайнай любові створаную Ім чалавечую прыроду, каб учыніць яе “супольнікамі Божае Прыроды” (2 Пятра 1:4). Сапраўды, Бог пажадаў гэта яшчэ да падзеньня Першаствораных, і нават да самога іх стварэньня! Пасьля падзеньня Першаствораных “спрадвечная задума” аб Увасабленьні прыняла Крыж, Бязьвінныя Пакуты, Жыцьцядайную Сьмерць, Сашэсьце ў пекла, і трохдзённае Уваскрэсеньне, каб раз і назаўжды быў пакладзены канец граху, які беззаконна ўварваўся ў стварэньне і атруціў усё, а таксама сьмерці, якая спотайку пранікла ў жыцьцё, і чалавек мог напоўніцу скарыстацца адвечнай спадчынай Айца.
Аднак Боская дабрыня Нараджэньня Хрыстовага не абмяжоўваецца выключна адвечным. Яна таксама тычыцца і таго, што мае дачыненьне да нашага зямнога падарожжа. Хрыстос прыйшоў у сьвет, каб абвесьціць Царства Нябеснае і каб нас увесьці ў Яго, аднак, Ён прыйшоў таксама, каб дапамагчы і вылечыць чалавечую слабасьць. Цудатворным чынам і шматразова ён наталяў натоўпы тых, хто слухаў Ягоныя словы, ачышчаў язвы, уздымаў спаралізаваных, даваў зрок сьляпым, слых ‑ глухім, голас ‑ нямым, вызваляў апанаваных ад нячыстых духаў, уваскрашаў памерлых, абараняў правы тых, хто цярпеў уціск, і тых, хто быў адрынуты; Ён асуджаў няправеднае багацьце, жорсткасьць да бедных, ілжывасьць і пыху ў чалавечых стасунках, і Ён аддаў Самога Сябе як прыклад добраахвотнай самаахвяры дзеля ўсіх іншых! Пэўна, гэтае вымярэньне весткі Божага ўвасабленьня варта асабліва падкрэсьліць у сёлетняе Нараджэньне. Многія іншыя людзі і іншыя хрысьціяне перажываюць жахлівыя спакусы ў бурлівым крызысе. Зьявілася незьлічоная колькасьць беспрацоўных, новых беднякоў, бяздомных, моладзі з “разбуранымі марамі”. Аднак Бэтлеем перакладаецца як “Дом Хлеба”! Таму мы, веруючыя хрысьціяне, мусім дзяліцца зь нашымі братамі ў турботах не толькі “хлебам штодзёным”, гэта значыць Хрыстом, які ляжыць спавіты ў простых ясьлях у Бэтлеем, але і надзённым ядомым хлебам, патрэбным для выжываньня, і усім “патрэбнага целу” (Як. 2: 16). Цяпер час практычнага увасабленьня Эвангельля з годным пачуцьцём адказнасьці! Час дакладнага ажыцьцяўленьня словаў апостала: “Пакажы мне веру тваю бязь дзеяў тваіх” (Як. 2: 18)! Час і магчымасьць, каб узьняць розум да Боскіх рэчаў, на вышыню высакароднай цноты Любові, якая набліжае нас да Бога.
Гэта мы дабравесьцім усім дзецям Сусьветнага Патрыярхату са сьвятой і пакутніцкай катэдры, Царквы бедных дзеля Хрыста, заклікаем на усіх Божую міласьць і бязьмежную міласэрнасьць, мір і ласку Увасобленага ад Духа Сьвятога і Марыі Дзевы Адзінароднага Сына і Слова Божага, Якому належыць слава, улада, гонар і пакланеньне, зь Айцом і Духам на вякі вечныя. Амін.
Фанар, Нараджэньне Хрыстова 2010
+Варфаламей Канстантынопальскі
Ваш палымяны малітоўнік перад Богам

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.