Sunday, December 19, 2010

КАНОН СЬВЯЦІЦЕЛЮ МІКАЛАЮ ХІІ – ХІІІ ст.ст.

Тон 2
Песьня 1.
Ірмас: У бяздоньні патапіў у старажытнасьці усё усяўзброенае войска фараона, увасобіўшыся Слова хутка грахі прабачае. Усяслаўны Госпад, які праславіўся.
Прысьпеў: Сьвяціцель Мікалай, малі Бога аб нас. (Паклон)
Венцаносец Пасаду Хрыста, прамудры Мікола, стоячы з анёльскімі чынамі, падай нам асьвету, асьвятляючы душаў нашых цемру, бо усяслаўлю ў радасьці тваю усядабрадзейную памяць.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Венцаносец Пасаду Хрыста, прамудры Мікола, стоячы з анёльскімі чынамі, падай нам асьвету, асьвятляючы душаў нашых цемру, бо ўсяслаўлю ў радасьці тваю ўсядабрадзейную памяць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Усяславім усе Госпада, бо Таго праславім, хто цябе прыстанкам верным зрабіў, нападаў і бед пазбаўляючы, прыходзячых пад тваю абарону, Мікалай, і заклікаючых цябе з вераю і любоўю, прыслаўны.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Граху жаданьня ў мяне уклаў зьмей злы, Стваральнік, паланёным мяне зрабіў, Табой жа, Усячыстая, пакліканы быў абагаўленьне прыняць праўдзіва. Бо Ты, Боская Маці, праўдзіва мяне абагаўлёнага нарадзіла.
Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Богу да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малітоўнік да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)
Песьня 3.
Ірмас: Расквітнела праўдзіва зямная пустэльня як сад, Гасподзь, паганскімі няплоднымі цэрквамі пакрытая, прыходам Тваім асьветленая, у праўдзівай веры замацуй сэрца мае.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Сьвяты Мікалай, шчырым і праўдзівым вучням Уладара ты быў, выратоўваеш да цябе заклікаючых ад жахлівых бед і сьмерці горкай.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Сьвяты Мікалай, шчырым і праўдзівым вучням Уладара ты быў, выратоўваеш да цябе заклікаючых ад жахлівых бед і сьмерці горкай.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Ачысьці слуг Тваіх і грахоў прабачэньня падай як Добры, малітвамі праведніка Твайго сьвяціцеля Міколы, Шматміласьцявы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Вызвалі да спакусаў душу маю, Усячыстая, і жыцьцё напоўні радасьцю, Усясьвятая, Бога нарадзіўшыя, у Ім жа замацуй сэрца мае.
Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Богу да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малітоўніка да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)
Сядальны, тон 8: Узьняўшыся на вышыні набожнасьці, боскім зазьзяй адтуль ойча зьзяньнем цудаў, сапраўды усясьветлым зьявіўся сусьвету пастыр, і ў змаганьні з злым ваяр непераможны. Тым жа усяслаўна ворага перамагаў, ілжу адганяў і людзей выратоўваў ад сьмерці ты, сьвяціцель Мікалай. Малі цяпер Хрыста Бога, адпусьціць грахі нашы, шануючых з любоўю сьвятую памяць тваю.
Песьня 4.
Ірмас: Нарадзіўся ад Дзевы, не малітоўнік, не Анёл, але Ты Сам, Госпад, увасобіўся, і выратоўваеш усіх людзей. Таму сьпяваю Табе: Слава моцы Тваёй.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Набліжаўся чысьцінёй зорам духоўным, сьвятланосцам быў ты, усе канцы сусьвету асьвячаючы. Усіх абаронца, і выратавальнік усіх, з вераю да цябе заклікаючых.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Вызваліць юнака ад сьмерці, калісьці прыйшоў Мікалай звышгодны, таксама і цяпер мяне выратуй ад усялякіх спакусаў, і нападаў ворагаў, і бед, усядобры ойча.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Зьзяў набожнасьцю ты праўдзіва, пераймаючы свайму Уладыку. Выратоўваеш тых, хто дабраслаўленьнем і любоўю цябе славіць.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Спадзяваньня на Цябе, Уладарка, усе маем, і выратуй як міласэрная мяне чалавека. Таму ж, верныя, Цябе Багародзіцу славім.
Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Богу да цябе молім, да хуткага душах нашых. (паклон)
Песьня 5.
Ірмас: Асьвятленьня ў цемры ляжачым і выратаваньня безнадзейным, Хрыстос, Збаўца мой, да Цябе малю, Уладар мірны, асьвяці мяне зьзяньнем Тваім, бо апрача Цябе іншага Бога няведаем.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Богапрыемным жыцьцём, трыдобрым, адукаваны, асуджэньням непраўдзівым ад мяча памерці, вызваліў ты заклікаючага да Уладара Хрыста: апрача Цябе іншага Бога не ведаем.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Богапрыемным жыцьцём, трыдобрым, адукаваны, прысудам непраўдзівым ад мяча памерці, вызваліў ты заклікаючага да Уладара Хрыста: апрача Цябе іншага Бога не ведаем.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Цяпер на Нябёсах спрадвечную славу бачыўшы, невымоўных позіркаў Боскіх асалоду прымаючы зьзяньня, абарані мяне малітвамі тваімі, звышгодны праведнік Боскі, усяслаўны сьвяціцель наш Мікалай.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Дзеля уздыму вобраза Твайго, пахаванага запаламі, Збаўца, ад нябёсных сышоў хароў, увасобіўшыся ад Дзевы. Зьявіўся Цябе заклікаючым: апрача Цябе іншага Бога не ведаем.
Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Богу да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малітоўніка да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)
Песьня 6.
Ірмас: У бяздоньні грахоў паланёны, да бязьмежнай Тваёй міласэрнасьці клікаю: ад сьмерці, Божа, мяне збаў.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Праўдзіва перамогі вянец, звышгодны Мікалай, на галаву тваю годна кладзецца, як пераможца слаўны, цябе заклікаючых выратуй.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Праўдзіва перамогі вянец, звышгодны Мікалай, на галаву тваю годна кладзецца, як пераможца слаўны, цябе заклікаючых выратуй.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Забіваюць мяне, сьвяты ойча Мікалай, грахі і запаламі злымі апаноўваюць, малю: зьявіся выратаваць мяне і скіруй да прыстанку волі Боскай.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: На Цябе спадзяваньня маем, Маці і заўсёды Дзева, выратаваньня нашага, і Цябе малітоўніцу нашу, цьвёрдую і непарушную клічам.
Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Богу да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малітоўніка да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Кандак, тон 3: У Мірах Лікійскіх сьвяты Мікалай сьвяціцелям быў, Хрыстова Эвангельля звышгодна выканаў, паклаў душу сваю за людзей сваіх, і выратаваў нявінных ад сьмерці. Праз гэта асьвяціўся і выявіўся годным вялікіх таямніц мілаты Боскай.
Ікас: Апяваем цяпер сьвяціцеля сьпевамі, мір-лікійскіх людзям пастыра і настаўніка, ды малітвамі яго адукуемся. Бо ён зьявіўся чыстым, нятленным духам, Хрысту прыносячы ахвяру годную, чыстую і богапрыемную, як сьвяціцель, ачышчаны душой і целам, і праўдзівы Царквы малітоўнік і абаронца, і вялікая таямніца дабрыні Боскай.
Песьня 7
Ірмас: Ідалу залатому тры юнака адмовіліся служыць па бязбожнаму загаду. Але ў полымя кінутыя, прахалоду атрымалі сьпяваючы: дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Вострымі спакусамі апанаваны я, і моцна спакушаны, і да брамы пекла набліжаюся, адчаем у палон узяты. Выратуй мяне малітвамі тваімі, звышгодны Мікалай, і уздымі сьпяваць: дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Вострымі спакусамі апанаваны я, і моцна спакушаны, і да брамы пекла набліжаюся, адчаем у палон узяты. Выратуй мяне малітвамі тваімі, звышгодны Мікалай, і уздымі сьпяваць: дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Нязыходзячага сьвятла Нярэчавымі прыманьнем асьветлены, жывучых у цемры смутку і зла вызвалі, і далучы да радасна сьпяваючых: дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Малі Сына Твайго і Госпада, Дзева Чыстая, паланёных жахлівымі грахамі і спакусай зьмяінай, Крывёй Яго Годнай вызваліць сьпяваючых: дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых.
Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Богу да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малітоўніка да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)
Песьня 8.
Ірмас: У печ агністую да дзяцей жыдоўскіх сышоўшага, і полымя на холад ператварыўшага Бога, апявайце усе справы Госпада, і уздымайце Яго ва усе стагодзьдзі.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Як добры і міласэрны, у бяздоньні грахоўных жывучы клічам, вызвалі сьвяты Мікалай, выратаваньня падай малітвамі тваімі да Збаўцы Хрыста, сьвяціцель, сьвятасьці прыклад.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Як добры і міласэрны, у бяздоньні грахоўных жывучы клічам, вызвалі сьвяты Мікалай, выратаваньня падай малітвамі тваімі да Збаўцы Хрыста, сьвяціцель, сьвятасьці прыклад.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Цудатворца сьвяты недасягальны розумам, і слуга Нябесным сілам богамудры, архірэй верны, нашых грахоў прабачэньня малі Збаўцу, сьвятасьці выява.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Пакутуем мы цяпер розумам, у бездані грахоўныя паўшыя, бо рознымі нападамі злога паланёныя. Але Ты, Дзева, вылекуй запалы злыя ў сьвятло нас апранаючы.
Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Богу да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малітоўніка да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)
Песьня 9.
Ірмас: Адвечнага Айца Сын, Бог і Гасподзь, увасобіўшыся ад Дзевы нам зьявіўся, змрочных асьвяціць і сабраць раскіданых, таму Усяхвальную Багародзіцу узносім.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Сьвятлом дабрыні богамудра адукаваны, і сьвяцільнікам набожнасьці праўдзіва быў, у бедах жывучых выратоўваеш, і тых, што ў бяздоньнях грахоўных збаўляеш, і нагадоўваеш патрабуючых, звышгодны.
Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.
Сьвятлом дабрыні богамудра адукаваны, і сьвяцільнікам набожнасьці праўдзіва быў, у бедах жывучых выратоўваеш, і тых, што ў бяздоньнях грахоўных збаўляеш, і нагадоўваеш патрабуючых, звышгодны.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
У раю усяжаданым цяпер перабываеш, невымоўную Славу бачыш праўдзіва, з Нябеснае вышыні на апяваючых цябе глядзіш, ад запалаў злых збаўляючы, боганосец усяслаўны.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Прамудрасьць, і Моц, і Слова супасаднае Айцу, Дзева Чыстая, Яго ж зачала праўдзіва, ад Сваёй Усячыстай крыві, Боская Маці і. Жывы Храм прымаем, і Яго, па сутнасьці сябе зьяднаўшага непадзельна.
Малітва
Усясьвяты Мікалай, праведнік Госпада усяцудоўны, добры наш абаронца і хуткі дапаможнік заўсёды ў смутку, дапамажы мне, грэшнаму і нямогламу, у сёньняшнім жыцьці: малі Госпада Бога, каб падаў мне водпуск усіх грахоў, колькі зграшыў я ад юнацтва майго за усё жыцьцё мае справай, словам, думкай і усімі маімі пачуцьцямі. І пры адыходзе душы маёй дапамажы мне: вымалі ў Госпада Бога, усяго створанага Творцу, каб збавіў мяне ад вечнай пакуты, каб я заўсёды усяславіў Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, і Тваю міласэрную абарону, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Пераклад на сучасную беларускую мову – “Беларуская Аўтакефалія”, 2009 – 2010 г.г.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.