Sunday, April 17, 2011

УРАЧЫСТЫ ЎВАХОД У ЕРУСАЛІМ

сьвяціцель Мікалай (Сэрбскі)
Адна зь самых цудоўных падрабязнасьцяў жыцьця Выратавальніка была убачана прарокам Захарыяй скрозь цёмную заслону часоў і апісана так: ... Вось, Цар твой ідзе да цябе... лагодны, седзячы на асьліцы і на маладым асьле, сыне пад'ярэмнай (Зах. 9:9). А эвангеліст Лука, відавочнік, так апісвае гэтую падзею: Ён пайшоў далей, узыходзячы ў Ерусалім. І калі наблізіўся да Віфагіі і Віфаніі, да гары, званай Эляёнскай, паслаў двух вучняў Сваіх, сказаўшы: пайдзіце ў процілеглае паселішча; увайшоўшы ў яго, знойдзеце маладога асла прывязанага, на якога ніхто зь людзей ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзіце; і калі хто спытае вас: “навошта адвязваеце?” Скажыце яму так: “ён патрэбен Госпаду”.
Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім. Калі ж яны адвязвалі маладога асла, гаспадары яго сказалі ім: навошта адвязваеце асьляня? Яны адказвалі: ён патрэбен Госпаду. І прывялі яго да Ісуса, і, накінуўшы адзеньні свае на асьляня, пасадзілі на яго Ісуса. І, калі Ён ехаў, слалі адзеньні свае па дарозе. А калі Ён наблізіўся да спуску з гары Эляёнскай, усё мноства вучняў пачалі ў радасьці голасна славіць Бога за усе цуды, якія бачылі яны, кажучы: дабраслаўлёны Цар, крочачы ў імя Госпада! Мір на нябёсах і слава ў вышынях!
І некаторыя фарысэі зь асяродзьдзя народу сказалі Яму: Настаўнік! забарані вучням Тваім. Але Ён сказаў ім у адказ: кажу вам, што калі яны змоўкнуць, то камяні абвесьцяць. І калі наблізіўся да горада, то, гледзячы на яго, заплакаў пра яго і сказаў: о, калі б і ты хоць у гэты твой дзень пазнаў, што служыць да міра твайго! але гэта утоена цяпер ад вачэй тваіх, бо прыйдуць на цябе дні, калі ворагі твае абкладуць цябе акопамі і аточаць цябе, і гоняць цябе адусюль, і разараць цябе, і паб'юць дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе каменьня на каменьні за тое, што ты не пазнаў часу наведваньня твайго.
І, увайшоўшы ў храм, пачаў выганяць гандлюючых і купляючых, кажучы ім, напісана: “дом Мой ёсьць дом малітвы”, а вы зрабілі яго прытонам разбойнікаў. І вучыў кожны дзень у храме. Першасьвятары ж і кніжнікі і старэйшыны народа шукалі загубіць Яго, і не знаходзілі, што б зрабіць зь Ім; таму што увесь народ неадступна слухаў Яго (Лк. 19:28-48).
Гэта апісаньне гістарычнай падзеі, які адбыўся дваццаць стагодзьдзяў таму, як яго прыводзіць відавочнік. Аднак гэта падзея мае, акрамя гістарычнага, яшчэ і духоўны сэнс, а таму і маральнае значэньне для кожнага сучаснага хрысьціяніна. У адпаведнасьці зь духоўным сэнсам, Ерусалім азначае душу чалавечую, а уваход Госпада ў Ерусалім азначае уваходжаньне Бога ў душу.
Мноства народа, у цеснаце і цісканіне радасна чакаўшых і вітаючых Хрыста, сымбалізуе сабой высакародныя пачуцьці і узьнёслыя думкі чалавека, які цешыцца прышэсьцем Бога — свайго Выратавальніка і Збавіцеля. Правадыры натоўпаў народа, якія ненавідзяць Хрыста і імкнуцца забіць Яго, увасабляюць сабой нізінныя жаданьні і прыземленыя думкі, якія бяруць верх над высакароднай прыродай чалавечай і прыгнятаюць яе. Зараз гэта нізінная прырода людзкая паўстае супраць уваходжаньня ў душу Бога, бо цараваньне Бога ў душы абавязкова зьнішчыць яе.
Храм Ерусалімскі сымбалізуе сабой сьвятое сьвятых чалавечай душы, тое патаемнае месца, дзе Дух Сьвяты і ў самага вялікага грэшніка мае маленечкі прытулак. Аднак зямны запал і туды пракраліся, і нізінная прырода людзкая і яго ужыла для сваіх благіх мэт.
Хрыстос вылечвае толькі тых хворых, што прыпадаюць да Яго зь верай, а гэта азначае, што некаторыя парывы душы, хоць і хворай, прагнуць яднаньні з Богам і імкнуцца да Яго — адзінаму ў сьвеце Лекару. Прароцтва Хрыста пра згубу Ерусаліма сымбалізуе згубу усякай душы, якая Бога адпрэчвае, зьневажае і вывяргае зь сябе.
Ніхто на гэтым сьвятле не шчасьлівы акрамя таго, хто шырока адкрыў браму свайго духоўнага Ерусаліму — сваёй душы — і прыняў Бога ў сябе. Бязбожнік пачуваецца да роспачы самотным. Грамадзтва не праганяе ягоную адзіноту, але пагаршае яе. А той, хто зьмясьціў Бога ў душы сваёй, той і ў пустэльні не адчувае адзіноты. Ніхто не памірае вечнай сьмерцю акрамя таго, у кім памёр Бог.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.