Sunday, April 17, 2011

БОГАСЛУЖЭНЬНЕ 6 НЯДЗЕЛІ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

У СУБОТУ НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧЭРНЯЙ

На “Госпада клічу:” вершыры на 10, тон 6
Звышгоднага Яна Дамаскіна
У гэты дзень дабрыня Сьвятога Духу нас сабрала; / і усе мы, узяўшы Крыж Твой, клічам: / “Дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада! / Слава ў вышынях!” (2)
Андрэя Ерусалімскага: Маючы пасадам неба і падножкай зямлю, / Слова Бога Айца / і Сын Яго, гэтак жа вечны, / Ты ў гэты дзень усьсеў пакорліва / на бязмоўным маладым аслу, у Віфанію прыйшоўшы. / Таму дзеці габрэйскія, / галіны трымаючы ў руках, / усхвалялі Цябе усклікам: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Будучы Цар Ізраіля!” (2)
Андрэя Піра: Станем і мы, увесь новы Ізраіль, / Царква закліканых зь усіх народаў, / заклікаць у гэты дзень разам з прарокам Захарыяй: / “Бязьмерна радуйся, дачка Сіёна; / абвяшчай, дачка Іерусаліма, / бо вось, Цар Твой прыходзіць да Цябе, рахманы і выратоўваючы, / сядзячы на маладым аслу, сыне пад’ярэмнай”. / Сьвяткуй падобна дзецям, трымаючы галіны ў руках, / узнось Яму хвалу: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Будучы Цар Ізраіля!” (2)
Сьвятое уваскрэсеньне Тваё прадказваючы нам, / Ты, Добрага, памерлага сябра Твайго Лазара / узьвёў наказам Сваім, / з труны на чацьверты дзень, нежывога, кепска водарнага. / Таму і на асьляня Ты усьсеў, Выратавальнік, / як на калясьніцы насімы на ім, / вобразна прызначэньне язычнікаў тым прадказваючы. / Таму і хвалу Табе / прыносіць умілаваны Ізраіль / вуснамі грудных немаўлят і дзяцей нязлосных, / якія бачаць Цябе, Хрысьце, уваходным у Сьвяты Град / за шэсьць дзён да Вялікадня. (2)
За шэсьць дзён да Вялікадня / прыйшоў Ісус у Віфанію. / І падышлі да Яго вучні Яго, гаворачы Яму: / “гасподзь, дзе пажадана Табе, / каб мы прыгатавалі Табе спазнаць Пасху?” / Ён жа паслаў іх: / “Пайдзіце ў тую частку горада, якая перад вамі, / і сустрэнеце чалавека, нясучага гарлач зь вадою; / ідзіце за ім і гаспадару хаты скажыце: / “Настаўнік гаворыць: / у цябе Я зьдзейсьню Пасху зь вучнямі Маімі”. (2)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
У гэты дзень дабрыня Сьвятога Духу нас сабрала; / і усе мы, узяўшы Крыж Твой, клічам: / “Дабраслаўлёны Крочачы ў імя Гаспода! / Слава ў вышынях!” (2)
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
У гэты дзень дабрыня Сьвятога Духу нас сабрала; / і усе мы, узяўшы Крыж Твой, клічам: / “Дабраслаўлёны Крочачы ў імя Гаспода! / Слава ў вышынях!” (2)
Уваход. Пракімен суботы з Гадзінаслова “Царуе Гасподзь:”
Чытаньня сьвята:
1. Быцьця чытаньия. Быц 49:1–2, 8–12
2. Прароцтваў Сафона чытаньня. Саф 3:14–19
3. Прароцтваў Захарыі чытаньня. Зах 9:9–15
Вершыры на ліціі, тон 1
Усясьвятой Дух, Апосталаў навучыўшы / гаварыць іншымі незвычайнымі мовамі, / Ён жа ня ведаючым зла дзецям жыдоўскім загадвае заклікаць: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Будучы Цар Ізраіля!”
Сын і Слова Айца, / як і Ён пачатку не маючы і вечны, / на асьляню бязмоўным седзячы, / прыйшоў у гэты дзень у град Ерусалім. / Таго, на Каго Херувімы зь страху пазіраць не могуць, / дзеці усхвалілі зь лісьцем пальмаў і галінамі, / хвалу таямніча апяваючы: / “Слава ў вышынях, слава Сыну Давыдаву), / прыйшоўшаму выратаваць ад памылкі род наш!”
За шэсьць дзён да Вялікадня / голас Твой, Гасподзь, пачуты быў у глыбінях пекла, / тым самым і узьвёў Ты Лазара, / чатыры дня перабываўшага ў труне. / Дзеці ж жыдоўскія усклікалі: / “Слава! Божа наш, слава Табе!”
Тон 2
Калі уваходзіў Ты, Гасподзь, / у сьвяты горад, седзячы на асьляню, / Ты ахвотна да пакуты крочыў, / у выкананьне Закона і Прарокаў. / Дзеці жа жыдоўскія перамогу уваскрэсеньня прадказваючы, / Цябе сустракалі з галінамі і лісьцем пальмаў і клікалі: / “Дабраслаўлёны Ты, Выратавальнік, памілуй нас!”
Слава Табе, Хрысьце,сядзячаму ў Вышынях на пасадзе, / і цяпер чаканаму зь Сьвятым Тваім Крыжам! / Таму весяліцца дачка Сіёна, / радуюцца плямёны зямныя, / галіны трымаюць дзеці, а вопратка — вучні, / і увесь сусьвет навучыўся заклікаць Табе: / “Дабраслаўлёны Ты, Выратавальнік, памілуй нас!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон 3: За шэсьць дзён да надыходу Вялікадня / прыйшоў Ісус у Віфанію, / каб з труны выклікаць / чатыры дня назад памерлага Лазара / і тым аб уваскрэсеньні прадказаць. / І сустрэлі Яго жонкі, / Марфа і Марыя, сёстры Лазара, заклікаючы да Яго: / “Гасподзь, калі бы Ты быў тут, / не памёр бы брат наш”. / Тады Ён сказаў ім: / “Не ці гаварыў Я вам перш: / Веруючы ў Мяне, калі і памрэ, жывы будзе? / Пакажыце Мне, дзе вы паклалі яго”. / І заклікаў да яго Творца усяго: / “Лазар, выходзь!”
Вершыры на вершоўны, тон 8
Радуйся і весяліся град Сіён, / радуйся і сьвяткуй Царква Боская! / Бо вось, прыйшоў Цар Твой справядлівы, / сядзячы на маладым аслу / і дзецьмі прывітаны сьпеве: / “Слава ў вышынях, дабраслаўлёны Ты, / маючы міласэрнасьць бязьмерную, памілуй нас!”
Верш: Зь вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу.
Пс 8:
Прыйшоў Выратавальнік у гэты дзень у град Ерусалім, / каб выканаць Пісаньне, / і усё узялі ў рукі пальмавыя галіны / і вопратку разаслалі прад Ім, / ведаючы, што Ён — Бог наш, / Якому Херувімы заклікаюць няспынна: / “Слава ў вышынях, дабраслаўлёны Ты, / маючы міласэрнасьць бязьмерную, памілуй нас!”
Верш: Госпадзе Божа наш! якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!
Пс 8:
На Херувімах Насімы / і апяваем Серафімамі, / Ты, Добры, усьсеў на маладым аслу, як Сын Давыдаў, / і дзеці апявалі Цябе, як належыць славіць Бога, / Жыды ж панасілі беззаконна. / Сядзеньне жа на маладым асьле / нястрымнасьці язычнікаў правобраз, / ад няверы да веры пераходзячых. / Слава Табе, Хрысьце, / Адзіны Міласьцівы і Чалавекалюбца!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон  6: У гэты дзень дабрыня Сьвятога Духа нас сабрала; / і усе мы, узяўшы Крыж Твой, клічам: / “Дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада! / Слава ў вышынях!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
У гэты дзень дабрыня Сьвятога Духа нас сабрала; / і усе мы, узяўшы Крыж Твой, клічам: / “Дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада! / Слава ў вышынях!”
Трапар, тон 1
Аб агульным уваскрашэньні / раней Тваёй пакуты сьведчачы, / зь мёртвых узьвёў Ты Лазара, Хрысьце Божа. / Таму і мы, як дзеці, трымаючы знакі перамогі, / Табе — Пераможцу сьмерці клічам: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада!” (2)
Трапар, тон 4
Пахаваныя з Табой у хрышчэньні, Хрысьце Божа наш, / мы несьмяротнага жыцьця удастоіліся уваскрэсеньнем Тваім / і ў песьнях засьпяваем: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада!”

Вербна нядзеля

НА РАНІШНЯЙ

На “Бог Госпад:”

Трапар, тон 1
Аб агульным уваскрашэньні / раней Тваёй пакуты сьведчачы, / зь мёртвых узьвёў Ты Лазара, Хрысьце Божа. / Таму і мы, як дзеці, трымаючы знакі перамогі, / Табе — Пераможцу сьмерці клічам: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада!” (2)
Трапар, тон 4
Пахаваныя з Табой у хрышчэньні, Хрысьце Божа наш, / мы несьмяротнага жыцьця удастоіліся уваскрэсеньнем Тваім / і ў песьнях засьпяваем: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада!”
Па 1 вершаслоўі сядальны, тон 4
Як дзеці з галінамі, чыстымі душамі / разумова Хрыста зь вераю усхвалім, / голасна заклікаючы Уладару: / “Дабраслаўлёны Ты, Выратавальнік, у сусьвет прыйшоўшы, / каб выратаваць Адама ад старажытнага праклёну, / стаўшы новым, духоўным Адамам, / па Сваім дабраваленьні, Чалавекалюбца. / Усё да карыснага уладкаваўшы, / Слова Боскае, слава Табе!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Другі сядальны, тон 4
На чацьвёрты дзень уваскрэсіўшы Лазара з труны, Гасподзь, / Ты усіх навучыў зь лісьцем пальмаў і галінамі заклікаць Табе: / “Дабраслаўлёны Ты, крочачы!”
Па 2 вершаслоўі сядальны, тон 4
Над сябрам Тваім, Хрысьце, / Ты сьлязы праліваеш таямніча, / і узводзіш зь мёртвых Лазара, ляжачага памерлым, / — тым самым спачуваньне Тваё Ты, Чалавекалюбца, паказаў. / Пазнаўшы жа аб прыходзе Тваім, Выратавальнік, / у гэты дзень выйшла мноства дзетак, / трымаючы пальмавыя галіны ў руках, / “Слава!" — Табе заклікаючы, — / “Дабраслаўлёны Ты, дзеля выратаваньня сусьвету прыйшоўшы!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Другі сядальны, тон 1
Хвалу сьвявайце згодна, народы і плямёны, — / бо Цар Анёлаў усьсеў цяпер на асьляня, / і ідзе, жадаючы зваяваць на Крыжы ворагаў, як моцны. / Таму і дзеці з пальмавымі галінамі сьпяваюць песьню: / “Слава Табе, прыйшоўшаму Пераможцу; / слава Табе, Выратавальніку Хрысту; / слава Табе, Дабраслаўлёнаму, Адзінаму Богу нашаму!”
Узвялічваньня
Узьвялічваем Цябе, / Падавец жыцьця Хрысьце: / “Слава ў вышынях!” / і заклікаем Табе: / “Дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада!”

Псальма абраная
Госпадзе Божа наш! якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!.
Пс 8:
Слава Твая па—над нябёсы!
Пс 8:
З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу.
Пс 8:
Дзеля ворагаў Тваіх, каб зьнямовіць мсьціўцу і ворага.
Пс 8:
Ты абурыўся на народы, бязбожнага зьнішчыў.
Пс 9:
Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла.
Пс 117:22
Гэта — ад Госпада, і гэта дзівосна ў нашых вачах.
Пс 117:23
Гасподзь на Сіёне вялікі, і высокі Ён над усімі народамі.
Пс 98:2
Ён там паламаў стрэлы лука.
Пс 75:
Чуе Сіён, і радуецца, і весяляцца дочкі Юдавы.
Пс 96:8а
Каб абвяшчалі на Сіёне імя Гасподняе, і славу Яму — у Ерусаліме.
Пс 101:22
Бо ўратуе Бог Сіён, створыць гарады Юдавыя.
Пс 68:36а
Табе, Божа, належыць хвала на Сіёне, і Табе будзе дадзена абяцаньне ў Ерусаліме.
Пс 64:2
Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе!
Пс 117:26а
Бог — Гасподзь, і апраменіў нас!
Пс 117: 27а
Зьвяжэце шнурамі ахвяру, вядзеце да нарожнікаў ахвярніка!
Пс 117:27б
У дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерусаліме!.
Пс 115:10
Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род.
Пс 145:10
Хвала Яму няхай будзе вечная.
Пс 110:10в
Пасьля паліялея сядальны, тон 8
На пасадзе Херувімскім Сядзячы, / і на асьле Усеўшыся дзеля нас, / і наблізіўшыся да добраахвотнай пакуты, / у гэты дзень чуе дзяцей, сьпяваючых “Слава!”, / натоўпы ўсклікаючыя: “Сын Давыдаў, / пасьпяшайся выратаваць Табою створаных, дабраслаўлёны Ісусе! / Бо Ты дзеля таго прыйшоў, / каб мы спазналі славу Тваю!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
На пасадзе Херувімскім Сядзячы, / і на асьле Усеўшыся дзеля нас, / і наблізіўшыся да добраахвотнай пакуты, / у гэты дзень чуе дзяцей, сьпяваючых “Слава!”, / натоўпы ўсклікаючыя: “Сын Давыдаў, / пасьпяшайся выратаваць Табою створаных, дабраслаўлёны Ісусе! / Бо Ты дзеля таго прыйшоў, / каб мы спазналі славу Тваю!”
Сьцяпяны, 1—й антыфон 4—га тону.
Пракімен, тон 4
З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу.
Пс 8:
Верш: Госпадзе Божа наш! якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!
Пс 8:
Евангельля: Мц., пач. 83а.
“Уваскрашэньня Хрыстова:” не сьпяваем, а адразу чытаем псальму 50. Потым сьвятар, пакадзіўшы крыжавобразна прапанаваныя пальмавыя, вербавыя альбо іншыя галінкі, прамаўляе малітву іх дабраслаўленьня
Дыякан: Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Сьвятар: Госпадзі Божа наш, сядзячы на Херувімах, узьняўшы моц Тваю і паслаўшы адзінароднага Твайго Сына, Госпада нашага Ісуса Хрыста, ды выратуе Ён сусьвет Крыжам, пахаваньнем і Уваскрэсеньнем Сваім. Яго, прыйшоўшага ў Ерусалім на добраахвотную пакуту, людзі, перабываючыя ў цемры і цені сьмяротнай, сустрэлі, узяўшы знакі перамогі — галіны дрэў і лісьця пальмаў, і уваскрэсеньне тым прадказалі. Сам, Уладар, і нас, у гэты прадсьвяточны дзень пальмавыя і дрэўныя галіны ў перайманьне ім у руках трымаючых і як тыя натоўпы і дзеці воклічы “Слава” Табе прыносячыя, выканай і захавай. Каб нам з гімнамі і песьнямі духоўнымі удастоіцца дасягнуць жыватворчага і трохдзённага Уваскрэсеньня, у Хрысьце Ісусе, Госпаду нашым, зь Якім дабраслаўлёны Ты, зь Усясьвятым, і Добрым, і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Калі вернікі цалуюць Евангельля, сьвятар раздае галінкі.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон 2: У гэты дзень Хрыстос уваходзіць у Град Сьвятой, / седзячы на маладым аслу / і спыняючы лютую неразумнасьць язычнікаў, / спрадвеку бясплодную.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
У гэты дзень Хрыстос уваходзіць у Град Сьвятой, / седзячы на маладым аслу / і спыняючы лютую неразумнасьць язычнікаў, / спрадвеку бясплодную.
Пасьля 50 псальмы вершыра, тон 6
У гэты дзень дабрыня Сьвятога Духу нас сабрала; / і усе мы, узяўшы Крыж Твой, сьпяваем: / “Дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада! / Слава ў вышынях!”
КАНОН
Канон сьв. Космы Маіўмскага, тон 4; ірмасы канона выконваюцца двойчы, трапары ўсе сьпяваем на 12, катавасія: выконваем ірмас.
Песьня 1
Ірмас: Зьявіліся крыніцы бездані / не маючым вільгаці / і адкрылася дно мора усхваляванага, / бо буры яго Ты узмахам забараніў / і выратаваў народ асаблівы, / песьню пераможную сьпяваючы Табе, Гасподзь.
З вуснаў немаўлятаў нязлосных / і грудных дзяцей / хвалебны хор Тваіх служыцеляў Ты сабраў, / каб зьнішчыць саперніка / і пакутай на Крыжы даць адплату / за падзеньне старажытнага Адама, / праз Дрэва жа і уваскрэсіць яго, / песьню пераможную сьпяваючага Табе, Гасподзь.
Царква сьвятых прыносіць / хвалу Табе, Хрысьце, / жывучаму на Сіёне, / Ізраіль жа радуецца аб Табе, сваім Стваральніку, / і горы — выява жорсткіх язычнікаў, — / узрадаваліся прад тварам Тваім, / песьню пераможную сьпяваючы Табе, Гасподзь.
Катавасія: Зьявіліся крыніцы бездані / не маючым вільгаці / і адкрылася дно мора усхваляванага, / бо буры яго Ты узмахам забараніў / і выратаваў народ асаблівы, / песьню пераможную сьпяваючы Табе, Гасподзь.
Песьня 3
Ірмас: Ад скалы, што пацякла па загаду Твайму, / — цьвёрдай, абрывістай, — піл народ Ізраільскі; / але скала гэтае і жыцьцё — Ты, Хрысьце, / на Якім зацьверджаная Царква, сьпяваючая: / “Слава, дабраслаўлёны Ты, Крочачы!”
Мёртвага чатырохдзённага Лазара адпусьціла / трапечучае пекла зь мёртвых па Тваім загадзе; / бо уваскрэсеньне і жыцьцё — Ты, Хрысьце, / на Якім зацьверджаная Царква, сьпяваючая: / “Слава, дабраслаўлёны Ты, Крочачы!”
Апявайце, людзі, годна Бога на Сіёне / і ушануйце зарок Хрысту ў Іерусаліме: / Ён ідзе ў славе са уладай, — / Той, на Кім зацьверджаная Царква, сьпяваючая: / “Слава, дабраслаўлёны Ты, Крочачы!”
Іпакой, тон 6
Раней апеўшы Яго з галінамі, / пасьля з каламі захапілі / безразважныя Жыды Хрыста Бога. / Мы жа зь вераю няўхільнаю / заўсёды шануючы Яго, як Дабрадзея, / няспынна заклікаем Яму: / “Дабраслаўлёны Ты, Ідучы заклікаць да Сабе Адама!”
Песьня 4
Ірмас: “Хрыстос, вольна Крочачы Бог наш, / прыйдзе і не запаволіць / ад гары, асянёнай гушчаром, — / Дзевы, нараджаючай не ведаючы мужа”, — / гаворыць старажытны прарок; / таму усе мы будзем усклікаць: / “Слава моцы Тваёй, Гасподзь!”
Ды выдзеляць ялеем бурнае высельля / горы і усе узгоркі, / і дрэвы дубраўныя ды апладзіруюць; / хваліце Хрыста, язычнікі, / і усе людзі ў радасьці засьпявайце Яму: / “Слава моцы Тваёй, Гасподзь!”
Уладарыўшы над стагодзьдзямі Гасподзь / прыйдзе, надзелены моцью; / прыгажосьць прыгажосьці і славы Яго / непараўнальна на Сіёне; / таму усе мы будзем усклікаць: / “Слава сіле Тваёй, Гасподзь!”
Пядзямі памірыўшы неба / і зямлю далоньню, / Гасподзь прыйшоў, бо абраў Ён Сіён, / у якім жыць і ўладарыць пажадаў, / і ўпадабаў народ, зь вераю сьпяваючы: / “Слава моцы Тваёй, Гасподзь!”
Песьня 5
Ірмас: Узыдзі на гару, Сіёну дабравесьціўшы, / і зь сілай голас узвысь, / Ерусаліму абвяшчаючы: / “Хвалебнае сказанае аб табе, горад Божы, — / мір Ізраілю і выратаваньне язычнікам!”
У вышынях сядзячы на Херувімах Бог, / і на даліны гледзячы, / Сам прыходзіць у славе са уладай, / і усё напаўняецца боскай хвалою Яму, / — мір Ізраілю і выратаваньне язычнікам!
Сіён Божы, гара сьвятая, / і Ерусалім, узьвядзі вочы свае вакол / і зірні на сабраўшыхся ў табе дзяцей тваіх: / бо вось, яны дашлі здалёку / пакланіцца Цару твайму, — / мір Ізраілю і выратаваньне язычнікам!
Песьня 6
Ірмас: У радасьці выклікнулі духі справядлівых: / “Цяпер Новы Запавет зь сусьветам складаецца, / і ды абновяцца людзі акрапленьням / Боскаю Крывёй!”
Прымі, Ізраіль, Царства Боскае, / і блукаючы ў цемры ды угледзіць сьвятло вялікае, / і ды абновяцца людзі акрапленьням / Боскаю Крывёй!
Адпусьці сваіх вязьняў вызваленымі, Сіён, / і з бязводнага рова недасьведчанасьці іх узьвядзі, / і ды абновяцца людзі акрапленьням / Боскаю Крывёй!
Кандак, тон 6
На пасадзе седзячы на нябёсах, / ідучы па зямлі на асьле, Хрысьце Божа, / прыняў Ты хвалу ад Анёлаў / і услаўленьне ад дзяцей, усклікаючых Табе: / “Дабраслаўлёны Ты, Ідучы заклікаць да Сабе Адама!”
Ікас: Бо Ты, Несьмяротны, пекла зьвязаў, / і сьмерць забіў, і сусьвет уваскрэсіў, / дзеці з галінамі пальмаў / усхвалялі Цябе, Хрысьце, як пераможца, / заклікаючы ў гэты дзень Табе: “Слава Сыну Давыда! / Бо больш не будуць, гавораць яны, / зьбітыя немаўляты за Немаўля, Сына Марыі, / але за усіх, — дзяцей і старцаў, / Ты Адзін прымаеш расьпяцьце. / Не будзе больш пагражаць нам меч: / бо Твае рэбры праніжа дзіда. / Таму мы, радуючыся, сьпяваем: / Дабраслўлёны Ты, Ідучы заклікаць да Сабе Адама!”.
Песьня 7
Ірмас: Выратаваўшы у агні дзяцей Аўраама, Тваіх юнакоў, / і Халдзеяў забіўшы тым, / чым яны несправядліва / улавіць справядлівых спрабавалі, / усяхвальны Гасподзь, Божа бацькоў, / дабраслаўлёны Ты!
Схіляючы калены і зь вучнямі радуючыся, / людзі з галінамі пальмаў заклікалі: / “Слава Сыну Давыда! / Усяхвальны Гасподзь, Божа бацькоў, / дабраслаўлёны Ты!”
Мноства ў зьле недасьведчаных, / яшчэ немаўляты узростам, / Цябе, Цар Ізраіля і Анёлаў, / апела, як належыць славіць Бога: / “Усяхвальны Гасподзь, Божа бацькоў, / дабраслаўлёны Ты!”
Народ зь лісьцем пальмаў / апладзіраваў Табе, Хрысьце, галінамі: / “Дабраслаўлёны прыйшоўшы Цар стагодзьдзяў!" / І усклікалі яны: "Усяхвальный Гасподзь, / Божа бацькоў, дабраслаўлёны Ты!”
Песьня 8
Ірмас: Узрадуйся Іерусалім, / перамажыце любячыя Сіёон! / Бо Гасподзь Сіл прыйшоў, / Уладарыўшы павек; / ды дабрасхіліцца уся зямля прад тварам Яго / і ды заклікае: / “Усё тварэньні, апявайце Госпада!”
На маладога асьляня усьсеўшы, / Хрыстос, Цар твой, Сіён зьявіўся, / бо прыйшоў Ён вынішчыць / вар'яцкую памылку ідаласлужэньня / і прыбыў, каб спыніць / нястрымны націск усіх язычнікаў, / каб яны сьпявалі: / “Усё тварэньні, апявайце Госпада!”
Бязьмерна радуйся, Сіён: / Бог твой, Хрыстос, навекі запанаваў! / Ён, як напісана, рахманы і выратоўваючы, / справядлівы Збавіцель наш, прыйшоў на асьле, / каб вынішчыць конскую дзёрзкасьць ворагаў, / не усклікаючых: / “Усё тварэньні, апявайце Госпада!”
З боскай агароджы выганяецца / беззаконных злачынцаў збор непакорлівых, / таму што Божы палац малітвы / яны зрабілі прытонам разбойнікаў, / адпрэчыўшы сэрцам Збавіцеля, / Якому мы засьпяваем: / “Усё тварэньні, апявайце Госпада!”
Прад 9—й песьняй “Годнасьцю вышэйшую:” не сьпяваем
Песнь 9
Ірмас: Бог — Гасподзь, і Ён зьявіўся нам! / Устройце сьвята / і давайце радуючыся узьвялічым Хрыста, / зь лісьцем пальмаў і галінамі ў песьнях сбпяваючы: / “Дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада, / Выратавальніка нашага!”
Язычнікі, для чаго вы разьлютаваліся? / Кніжнікі і сьвятары, што вы задумалі дарэмнае? / “Хто Гэты”, — гаворачы, — “Каму дзеці / зь лісьцем пальмаў і галінамі ў песьнях засьпяваюцьь: / Дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада, / Выратавальніка нашага?”
Гэты Бог наш, з Кім не зраўняцца нікому, / адшукаўшы усялякі справядлівы шлях, / даў яго умілаванаму Ізраілю, / а пасьля гэтага, зьявіўшыся, меў зносіны зь людзьмі, — / дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада, / Выратавальніка нашага!
Што вы спакусы пры шляху / нам ускладаеце, непакорлівыя? / Ногі вашы хуткія / на праліцьцё крыві Уладара; / але несумнеўна Ён уваскрэсьне / дзеля выратаваньня сьпяваючых: / “Дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада, / Выратавальніка нашага!”
Сьвяцільнага няма, але сьпяваем:Сьвяты Гасподзь Бог наш:” тройчы, на тон 4.
На “хваліце” вершыры на 6, тон 4, звышгоднага Космы Маіўмскага
Вялікае мноства народа, Гасподзь, / усьцілалі па дарозе вопратку сваю; / а іншыя рэзалі галіны зь дрэў і трымалі іх у руках; / наперадзе жа ідучыя і за Табою ідучыя / усклікалі, гаворачы: / “Слава Сыну Давыда! / Дабраслаўлёны Ты, Прыйшоўшы / і ізноў Крочачы ў імя Госпада!” (2)
Калі мелася Табе увайсьці / у сьвяты горад, Гасподзь, / галіны расьлін трымалі людзі, / апяваючы Цябе, Уладара усяго; / бачачы Цябе сядзячым на маладым аслу, / як Сядзячага на Херувімах сузіралі / і таму заклікалі так: / “Слава ў вышынях! / Дабраслаўлёны Ты, Прыйшоўшы / і ізноў крочачы ў імя Госпада!” (2)
Выходзіце плямёны, выходзіце і народы, / і паглядзіце ў гэты дзень на Цара Нябеснага, / як на пасадзе высокім / на простым асьле ў Ерусалім уваходзячага. / Род Жыдоўскі непакорлівы і блудлівы, / прыйдзі і угледзь Таго, / Каго бачыў Ісая, у целе дзеля нас прыйшоўшага, / як Ён бярэ Сабе ў нявесту / цнатлівы новы Сіён / і адпрэчвае асуджаную сынагогу. / І як пры чыстым і бязгрэшным шлюбе, / зьбегліся з радаснымі ўслаўленьнямі / чыстыя нявінныя дзеці. / Зь імі сьпяваючы, песьню Анёльскую выгукнем: / “Слава ў вышынях / Маючаму вялікую міласьць!”
Андрэя Ерусалімскага
Агульнае уваскрэсеньне / раней добраахвотнай Тваёй пакуты / паказаўшы ў сьведчаньне усім, Хрысьце Божа, / Лазара ў Віфаніі, мёртвага ужо чатыры дня / магутнай сілай Тваёю Ты уваскрэсіў; / а сьляпым Ты зрок падараваў, Выратавальнік, як Падавец сьвятла; / і ў град сьвятой зь вучнямі Тваімі увайшоў, / каб выканаць пропаведзь прарокаў, / седзячы на маладым аслу, як бы на Херувімах насімый; / і дзеці жыдоўскія з галінамі і лісьцем пальмаў / выходзілі Табе насустрач. / Таму і мы, галіны алейныя і лісьця пальмаў трымаючы, / падзячна Табе заклікаем: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Андрэя Піра
Тон 6: За шэсьць дзён да Вяліккдня / прыйшоў Ісус у Віфанію. / І падышлі да Яго вучні Яго, гаворачы Яму: / “Гасподзь, дзе пажадана Табе, / каб мы прыгатавалі Табе спазнаць Пасху?" / Ён жа паслаў іх: / “Пайдзіце ў тую частку горада, якая перад вамі, / і сустрэнеце чалавека, нясучага гарлач зь вадою; / ідзіце за ім і гаспадару хаты скажыце: / “Настаўнік гаворыць: / у цябе Я зьдзейсьню Пасху зь вучнямі Маімі”.
Вялікае Славаслоўя.
Трапар, тон 1
Аб агульным уваскрашэньні / раней Тваёй пакуты сьведчачы, / зь мёртвых узьвёў Ты Лазара, Хрысьце Божа. / Таму і мы, як дзеці, трымаючы знакі перамогі, / Табе — Пераможцу сьмерці клічам: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада!”
Екцяньня
Водпуск
На маладым аслу усьсесьці дабраваліўшы дзеля нашага выратаваньня, Хрыстос, праўдзівы Бог наш, па малітвах усячыстай Сваёй Маці, сьвятых слаўных і усяхвальных Апосталаў і усіх сьвятых, памілуе і выратуе нас, як добры і Чалавекалюбчы.

На ЛІТУРГІІ

Антыфон 1, тон 2
Верш 1: Я радуюся, што Гасподзь пачуў голас мой, малітву маю.
Пс 114:1
Малітвамі Багародзіцы, Выратавальнік, выратуй нас.
Верш 2: Прыхіліў да мяне вуха Сваё; і таму буду клікаць Яго ўсе дні мае.
Пс 114:2
Малітвамі Багародзіцы, Выратавальнік, выратуй нас.
Верш 3: Агарнулі мяне хваробы сьмяротныя, пакуты пякельныя агарнулі мяне.
Пс 114:3а
Малітвамі Багародзіцы, Выратавальнік, выратуй нас.
Верш 4: Сустрэў я ўціскі і смуткі, / тады клікнуў я імя Гасподняе.
Пс 114:3в–4а
Малітвамі Багародзіцы, Выратавальнік, выратуй нас.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Малітвамі Багародзіцы, Выратавальнік, выратуй нас.
Антифон 2
Верш 1: вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны.
Пс 115:1
Выратуй нас, Сын Боскі, / усеўшыся на асла, / сьпяваючых Табе: Алілуя.
Верш 2: Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?
Пс 115:3
Выратуй нас, Сын Боскі, / усеўшыся на асла, / сьпяваючых Табе: Алілуя.
Верш 3: Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну.
Пс 115:4
Выратуй нас, Сын Боски, / усеўшыся на аслёнка, / сьпяваючых Табе: Алілуя.
Верш 4: Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным.
Пс 115:5
Выратуй нас, Сын Боскі, / усеўшыся на асла, / сьпяваючых Табе: Алілуя.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
“Адзінародны Сын:”
Антыфон 3, тон 1
Верш 1: Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная!
Пс 117:1
Трапар, тон 1: Аб агульным уваскрашэньні / раней Тваёй пакуты сьведчачы, / зь мёртвых узьвёў Ты Лазара, Хрысьце Божа. / Таму і мы, як дзеці, трымаючы знакі перамогі, / Табе — Пераможцу сьмерці клічам: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада!”
Верш 2: Хай скажа сёньня дом Ізраілеў: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
Пс 117:2
Трапар: Аб агульным уваскрашэньні / раней Тваёй пакуты сьведчачы, / зь мёртвых узьвёў Ты Лазара, Хрысьце Божа. / Таму і мы, як дзеці, трымаючы знакі перамогі, / Табе — Пераможцу сьмерці клічам: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада!”
Верш 3: Хай скажа сёньня дом Ааронаў: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
Пс 117:3
Трапар: Аб агульным уваскрашэньні / раней Тваёй пакуты сьведчачы, / зь мёртвых узьвёў Ты Лазара, Хрысьце Божа. / Таму і мы, як дзеці, трымаючы знакі перамогі, / Табе — Пераможцу сьмерці клічам: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада!”
Верш 4: Хай скажуць сёньня, хто баіцца Госпада: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
Пс 117:4
Трапар: Аб агульным уваскрашэньні / раней Тваёй пакуты сьведчачы, / зь мёртвых узьвёў Ты Лазара, Хрысьце Божа. / Таму і мы, як дзеці, трымаючы знакі перамогі, / Табе — Пераможцу сьмерці клічам: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада!”
Уваход зь Эвангельлям
Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе! Дабраслаўляем вас зь дома Гасподняга; / Бог — Гасподзь, і апраменіў нас!
Пс 117:26–27а
Трапар: Аб агульным уваскрашэньні / раней Тваёй пакуты сьведчачы, / зь мёртвых узьвёў Ты Лазара, Хрысьце Божа. / Таму і мы, як дзеці, трымаючы знакі перамогі, / Табе — Пераможцу сьмерці клічам: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада!”
Трапар, тон 4
Слава Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Пахаваныя з Табой у хрышчэньні, Хрысьце Божа наш, / мы несьмяротнага жыцьця удастоіліся уваскрэсеньнем Тваім / і ў песьнях засьпяваем: / “Слава ў вышынях, / дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Кандак, тон 6
На пасадзе седзячы на нябёсах, / ідучы па зямлі на асьле, Хрысьце Божа, / прыняў Ты хвалу ад Анёлаў / і услаўленьне ад дзяцей, сьпяваючых Табе: / “Дабраслаўлёны Ты, Ідучы заклікаць да Сабе Адама!”
Трысьвяцьця
Пракімен, тон 4
Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе!, / Бог — Гасподзь, і апраменіў нас.
Пс 117:26а, 27а, 1
Верш: Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
Пс 117:1
Апостал: Плп., пач. 247.
Алілуя, тон 1
Верш: Засьпявайце Госпаду новую песьню; бо Ён дзівосы стварыў.
Пс 97:
Верш: Усе канцы зямлі ўбачылі ратунак Бога нашага..
Пс 97:
Эвангельля: Ян., пач. 41а.
Задастойнік
Узьвялічвай, душа мая, Госпада, / сеўшага на асьляня.
Замест “Годна”
Ірмас, тон 4: Бог — Гасподзь, і Ён зьявіўся нам! / Устройце сьвята / і давайце радуючыся узьвялічым Хрыста, / зь лісьцем пальмаў і галінамі ў песьнях сьпяваючы: / “Дабраслаўлёны Крочачы ў імя Госпада, / Выратавальніка нашага!”
Прычасьнік
Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе! / Бог — Гасподзь, і апраменіў нас!
Пс 117:26а–27а
Алілуя. (3)

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.