Кандак 1
Абраны Цар Сіёну Горнага, Пакорны, Выратавальнік і Праведны Збавіцель наш, Цябе, у вышыні на Херувімах сядзячага і апетага Серафімамі, бачым цяпер на жарабца сеўшага і ў Ерусалім да добраахвотнай пакуты ўваходзячага. Праз гэта пакланяемся невымоўнай міласэрнасьці Тваёй, і зь зялёнымі расьлінамі і галінамі замілавана сустракаем Цябе, ды зь дзецьмі жыдоўскімі сьпяваем Табе: Дабраслаўлёны крочачы ў імя Госпада, слава ў вышынях!
Ікас 1
Архангелаў і Анёлаў хары са страхам і трымценьнем глядзелі зь вышыні нябеснай на Твае, Хрыстос Выратавальнік, у Ерусалім на добраахвотную пакуты ўваходжаньне і зь Апосталамі нябачна суправаджалі Цябе, Цара Свайго, і зь дзяцьмі жыдоўскімі “Славу ў вышынях” Табе прыносілі і сьпявалі такую песьню:
Дабраслаўлёны Ты, Гасподзь Бог наш, бо прыйшоў і прынёс вызваленьне людзям Сваім; дабраслаўлёны Ты, Уладыка Хрыстос, бо прыйшоў і дараваў Крыжам выратаваньне дзецям Сваім.
Дабраслаўлёны Ты, крочачы Адама з глыбіні пекла ўзьняць; дабраслаўлёны Ты, прыйшоўшы Еве ад старажытнага смутку вызваленьне дараваць.
Дабраслаўлёны Ты, дабравесьцяшчы мір Ізраілю і выратаваньне народам; дабраслаўлёны Ты, абвяшчаючы Новы Запавет праліцьцём крыві Сваёй
Дабраслаўлёны крочачы ў імя Госпада, слава ў вышынях!
Кандак 2
Бачачы Цябе, Ісус, Марфа і Марыя, зноў ў Віфанію прыйшоўшага на шэсьць дзён раней Пасхі, стварылі Табе вячэру тут, і быў Лазар адзін з прысутных. Марфа са стараньнем служыла Табе. Падаўцу дабротаў усялякіх, а Марыя добрую долю абрала, удзячнасьцю напоўненая за ўваскрашэньне брата свайго, і прынёсшы літру міро вельмі чыстага і каштоўнага, памазала ўсячыстыя ногі Твае і выцерла валасамі сваімі, ад вялікай любові сэрца свайго, сьпяваючы Табе: Алілуя.
Ікас 2
Розумам недалёкім не разумеючы Твайго добраахвотнага на пакуты прыходу, Юда, ужо жадаючы здрадзіць Цябе, засмуціўся, бачачы Марыю міром памазваючую ногі Твае, Гасподзь, і кажа: “Дзеля чаго згуба гэтая адбываецца? Бо магчыма было гэтае міро прадаць за грошы вялікія і жабракам іх раздаць”. Гэтымі ж словамі не аб жабраках клапаціўся, але як благі думаў. Ты ж, Гасподзь, ведаючы, што належыць Табе хутка сьмерць пацярпець, апраўдаў гэтую жанчыну сьвятую, кажучы: “Не асуджайце яе, ды ў дзень пахаваньня Майго выканае гэта”. Праз гэта шануючы Твой добраахвотны на пакуты прыход, сьпяваем Табе так:
Дабраслаўлёны Ты, Гасподзь, Марыяй да вячэры да пахаваны падрыхтаваны; дабраслаўлёны Ты, Ісусе, Юдам ў душы яшчэ ў Віфаніі на сьмерць ужо асуджаны.
Дабраслаўлёны Ты, у Віфанію прыйшоўшы, у дом міру, ды любоў і міром памазаньне ад Марыі прыняўшы; дабраслаўлёны Ты, у Ерусалім крочачы на сьмерць добраахвотна, і зноў любоў ад сьвятых жанчын усяму сусьвету абвясьціўшы.
Дабраслаўлёны Ты, Лазара зь мёртвых уваскрэсіўшы, ды будзе зь сілай прыход Твой; дабраслаўлёны Ты, Сябе Самага зь мёртвых узьняць крочачы, ды будзе ўладным уваходжаньне Твае.
Дабраслаўлёны крочачы ў імя Госпада, слава ў вышынях!
Кандак 3
Маючы ўладу сапраўды Боскую, Уладар Хрыстос, Ты ў рана ранкам выйшаў зь Віфаніі і набліжаючыся да Віфагіі, паслаў двух вучняў Тваіх, кажучы: “Ідзеце ў селішча, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знайдзеце маладога асла прывязанага, на якога ніхто зь людзей ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзеце і калі хто спытаецца ў вас: навошта адвязваеце?, скажэце яму так: ён патрэбен Госпаду”. Вучні, пайшоўшы, прывялі маладога асла і паклалі на яго рызы свае. Ты ж, Сын Боскі, на Херувімах сядзячы, як чалавек на асла маладога дзеля нас сеў, ды як Цар пакорны, у сьвеце зьдзейсьніў уваходжаньне ў горад прабацькі Твайго – Давыда. Праз гэта сустракаем Цябе такімі праслаўляючымі сьпевамі:
Дабраслаўлёны Ты, у Вышыні зь Айцом на Пасадзе сядзячы, на маладога асла сесьці пажадаўшы; дабраслаўлёны Ты, на нябёсах ад вышэйшых сілаў пакланеньне прымаючы і на зямлі ад дзяцей пакланеньне прыняўшы.
Дабраслаўлёны Ты, сілай царуючы адвечна, са славай у Ерусалім крочачы; дабраслаўлёны Ты, на вачах пакорных, з пакорай дасканалай прыйшоўшы.
Дабраслаўлёны Ты, на асьле бязмоўным сядзячы, старажытнае маўчаньне спыніць жадаючы; дабраслаўлёны Ты, дзіўную галечу на зямлі прыняўшы, а на нябёсах Айцу і Духу супасадны.
Дабраслаўлёны крочачы ў імя Госпада, слава ў вышынях!
Кандак 4
Бура неразуменьня бянтэжыць розум мой, як годна апаю вялікай міласэрнасьці Тваёй таямніцу, Госпадзі, як маючы пасад – нябёсы, Ты на маладога асла сеў як чалавек, жадаючы збавіць яго ад старажытнай бязмоўнасьці, ды спраўдзяцца словы прарока Захарыя, што казаў: “Весяліся ад радасьці, дачка Сіёна: радуйся, дачка Ерусаліма: вось, Цар твой ідзе да цябе, праведны і ратавальны, лагодны, седзячы на асьліцы і на маладым асьле, сыне пад'ярэмнай”. Таму праслаўляем зь мірам на асьле ўваход Твой у Ерусалім, з глыбіні душы сьпяваючы Табе: Алілуя.
Ікас 4
Чуў народ шматлікі, прыйшоўшы на сьвята, што крочыць Гасподзь у Ерусалім, і сабраўшыся разам усьцілаў рызамі сваімі шлях Ягоны, іншыя ж зразалі галіны зь дрэваў і таксама на шлях Ягоны клалі, і ўсьлед Табе абвяшчалі гучна: Слава Сыну Давыда! Дабраслаўлёны Крочачы ва імя Госпада! Дабраслаўлёнае будучае Царства ў імя Госпада бацькі нашага Давыда! Слава ў вышынях! Таму і мы ў перадсьвяточны дзень гэты, носячы як сьцяг уваскрэсеньня галіны дрэваў, Табе, як Пераможцу сьмерці, так сьпяваем:
Дабраслаўлёны Ты, Цар Ізраіля, Царства не ад сьвету гэтага атрымаць прыйшоўшы; дабраслаўлёны Ты, Сын Давыда, трасьціны скрышаныя пераламаць не пажадаўшы
Дабраслаўлёны Ты, Пастыр Добры, заблукаўшых авечак адшукаць крочачы; дабраслаўлёны Ты, Агнец Добры, Сябе Самога ў ахвяру прынесьці пажадаўшы.
Дабраслаўлёны Ты, Уладыка тварэньня, тварэньнем Тваім зь любоўю сустракаемы і галінамі ўслаўляемы; Дабраслаўлёны Ты, Цар Славы, са славай царскай вучнямі суправаджаны і дзяцьмі праслаўляемы
Дабраслаўлёны крочачы ў імя Госпада, слава ў вышынях!
Кандак 5
Прыгажосьцю Боскай сьветласьці і сілай надзелены адвечна, Гасподзь, крочыш са славай у Сіён, узыходжаньне на гару Эляёнскую зьдзяйсьняючы, ды спраўдзіцца прарока Навума прадказаньне: “Вось, на горах - ступакі дабравесьніка, які абвяшчае мір: сьвяткуй, Юдэя, сьвяты твае, выконвай твае абяцаньні”. І зноў спраўдзілася Давіда прабацька Твайго другое прадказаньне: “Бачылі шэсьце Тваё, Божа, шэсьце Бога майго, Цара майго ў сьвятыні”. Калі ж наблізіліся ўжо да сыходжаньня з гары Элянскай, усё мноства вучняў пачало хваліць Бога голасам гучным, добра праслаўляючы Цябе, аб усіх цудах Тваіх, якія бачылі, распавядалі, кажучы: Дабраслаўлёны ідучы Цар ва імя Госпада! Мір на зямлі і слава ў вышынях! Праз гэта і мы, цяпер Новы Ізраіль, як і народаў Царква, радуючыся сьпяваем Табе зь імі: Алілуя.
Ікас 5
Бачылі фарысэі юдэйскія, як радасьць народу моцна памнажаецца, зьвернутая да Цябе, Гасподзь, з гары сыходзячаму, і як галасы вучняў Тваіх моцна гучныя, загневаліся і казалі Табе: Настаўнік, забарані вучням Тваім. Ты ж, Гасподзь, адказваў ім: “кажу вам, што калі яны замоўкнуць, дык камяні загалосяць”, як прадрок прарок Авакум, кажучы: “Камяні з муроў залямантуюць і драўляныя кроквы будуць адказваць ім”. Праз гэта і мы, нават калі душы і сэрцы ахаладзелі, як каменьне, праўдзіва па слову Твайму, не будзем маўчаць і хвалу Табе ўзьнясём так:
Дабраслаўлёны Ты, Гасподзь Бог наш, бо прыйшоў у Ерусалім грэшнікаў выратаваць; дабраслаўлёны Ты, Хрыстос Выратавальнік наш, бо абвясьціў вернікам Тваім, як блізка да нас ёсьць.
Дабраслаўлёны Ты, Сын Айца, бо крочыш Крывёй Крыжа Твайго нябеснае і зямное прымірыць; дабраслаўлёны ёсьць, Сын Чалавечы, бо крочыш вялікую любоў Айца Нябеснага ўсяму сусьвету абвясьціць.
Дабраслаўлёны Ты, Цар царуючых, бо Царства Твае – Царства ўсіх стагодзьдзяў; дабраслаўлёны Ты, Уладыка ўладароў, бо Уладарства Твае – ва ўсялякім народзе і родзе.
Дабраслаўлёны крочачы ў імя Госпада, слава ў вышынях!
Кандак 6
Прапаведніцы Боскай сілы Тваёй, Гасподзь, былі прысутны з Табой ў Віфаніі юдэйскай, заўсёды сьведчачы ў Ерусаліме, як Лазара зь магілы ўваскрэсіў Ты. Праз гэта і вітаў Цябе народ, бо чуў аб Табе як паказаўшым знакі прарокаў. І казалі адзін аднаму: Чаго чакаем і не выходзім на сустрэчу Сыну Давыда зь веткамі ад пальмаў, ды спраўдзіцца Пісаньне: “Узыду на пальму, утрымаю галіны ягоныя”, значыцца Ён ёсьць фінік праўды, аб Ім да кажа Давыд: “Праведнік цьвіце, як пальма”. Праз гэта з галінамі зялёнымі апяваюць Цябе народы няспынным сьпевам: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяў ва ўсёй славе і прыгажосьці сваёй Сьвятой горад Боскі Сіён, “горад Вялікага Цара”, калі наблізіўся да яго Гасподзь, і пабачыў ён з вышыні гары Эляёнскай ўсе храмы царкоўныя і іншыя будынкі вельмі прыгожыя. Тады, бачачы сьвятой горад, Гасподзь, заплакаў Ты аб ім, як айцец чалавекалюбца, і са сьлязамі казаў: “о, калі б і ты хоць бы ў гэты твой дзень уведаў, што служыць міру твайму! але гэта схавана сёньня ад вачэй тваіх”. І як бы прадрок, што “прыйдуць на цябе дні, калі ворагі твае абложаць цябе акопамі, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль і зруйнуюць цябе, і заб'юць дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе каменя на камені, за тое, што ты не даведаўся часу адведзінаў тваіх”. Мы ж, ведаючы Цябе, як Пастыра Добрага, смуткуючага аб заблукаўшых авечках Сваіх, сьпяваем Табе:
Дабраслаўлёны Ты, Вялікі Пастыр авечак, авечак гінуўшых выратаваць прыйшоўшы; дабраслаўлёны Ты, Архірэй будучых дабротаў, нямогласьці нашай су-спачуваць пажадаўшы.
Дабраслаўлёны Ты, Новага Запавету Падаўца, пажадаўшы паўшых людзей ад вечнай сьмерці выратаваць; дабраслаўлёны Ты, Судзьдзя Праўдзівы, бо праўдзівым ёсьць і праўдзівы суд аб горадзе Тваім.
Дабраслаўлёны Ты, Выратавальнік Усяміласэрны, бо міласьцівы ёсьць і міласьцю Тваёй напоўнена ўся зямля; дабраслаўлёны Ты, з гары Эляёнскай на горад гледзячы і долю ягоную прадказваючы.
Дабраслаўлёны крочачы ў імя Госпада, слава ў вышынях!
Кандак 7
Жадаючы вызваліць род чалавечы з палону варожага, Ісусе, прыйшоў Ты ў Ерусалім, каб спраўдзілася пісаньне: “Зьявіцца Бог багоў у Сіёне”. Таму Тваім прыходам быў уражаны ўвесь горад, бо выйшаў на сустрэчу Табе, сьпяваючы голасна: “Слава Сыну Давыда!” Іншыя ж, са зьдзіўленьнем пыталі: “Хто ёсьць Ён?” О, бяздумныя старыцы, непраўдзівыя настаўнікі! Увесь горад распавядае аб цудах Тваіх. Уся Юдэя напоўнена дабрадзейнасьцю Тваёй, гэтыя ж пытаюць: Хто ёсьць Ён? Лазар вось толькі ўваскрэс і не бачаць, хто вызваліў яго ад сьмерці? Ад дому Іяіравага толькі адышоў, і не бачаць, хто ажывіў дачку ягоную? Бачаць, але не хочуць засьпяваць Табе, як Богу: Алілуя!
Ікас 7
Дзіўнае паказаў Ты відовішча, Ісусе, калі са славай увайшоў Ты ў Ерусалім і адразу, як Архірэй, наведаў Ты сьвяты храм і аглядаў яго. У дом Айца Твайго прыйшоў Ты ўладна, і спраўдзілася сьвятога Авакума прароцтва: “Гасподзь у Сьвятым храме Сваім: ды маўчыць уся зямля прад тварам Ягоным”. І адразу выгнаў Ты адтуль ўсіх там гандлюючых і купляючых, гаворачы: “Дом Мой ёсьць дом малітвы: а вы зрабілі зь яго логва разбойнікаў”. І так спраўдзілася другое Пісаньне: “Гора таму, хто прагне няправедных набыткаў дому свайму”. Мы ж, спужаўшыся такога праўдзівага гневу Твайго, Гасподзь, адзінае просім у Цябе, каб жыць у доме Тваім ва ўсе дні жыцьця нашага, сузіраць прыгажосьць Тваю і наведваць храм Твой сьвятой, ды сьпевам так Цябе праслаўляць:
Дабраслаўлёны Ты, у нерукатворных храмах жывучы на нябёсах, у храм зямны са славай увайшоўшы; дабраслаўлёны Ты, сялібу славы Сваёй на зямлі ўпадабаўшы, дом малітвы ад жыцьцёвай мітусьні агарадзіўшы.
Дабраслаўлёны Ты, Гасподзь сілаў, бо ўпадабаны намі сялібы Твае, больш сялібаў грэшных; дабраслаўлёны Ты, Цар славы, бо лепш адзін дзень правесьці ў сялібах Тваіх, чым тысячы ў градах грэшных.
Дабраслаўлёны Ты, вялікі ў Сіёне, бо страшнае і сьвятое імя Твае; дабраслаўлёны Ты, жыўшы ў Ерусаліме, бо сьвяты храм Твой і дзівосны ў праўдзе Тваёй.
Дабраслаўлёны крочачы ў імя Госпада, слава ў вышынях!
Кандак 8
Дзіўны і прыслаўны цуд зьдзейсьніў Ты, Хрыстос, калі “раптоўна прыйшоў Ты ў Царкву Сваю і там прыступіўшых да Цябе кульгавых і сьляпых вылечыў”, як Падаўца Сьвятла, і Урач Міласьцівы, бо “праўда прад Табой крочыць”, як казаў Давыд, і так устм падаў Ты ў вялікі перадсьвяточны дзень гэты радасьць, праўду, сьвятло і жыцьцё, як прадракаў прарок Сафоній, кажучы: “Радуйся, дачка Сіёна! Весяліся і радуйся ад усяго сэрца, дачка Ерусаліма! Адмяніў Гасподзь прысуд над табою, прагнаў ворага твайго! Гасподзь, цар Ізраілеў, пасярод цябе: ужо болей ня ўбачыш ліха. Гасподзь Бог твой сярод цябе: Ён мае сілу ўратаваць цябе; узьвяселіцца за цябе радасьцю, будзе літасьцівы паводле любові Сваёй, будзе радавацца за цябе зь весялосьцю”. Праз гэта і мы, радуючыся ў дзень сьвята наведваньня Твайго, сьпяваем Табе: Алілуя.
Ікас 8
Увесь быў Ты любоў, Салодкі Ісусе, праз гэта хвалу Табе прыносіць упадабаны Ізраіль вуснамі праўдзівых і добрых дзяцей, у час калі старцы і настаўнікі іх богазьневажальныя пытаюць: хто ёсьць Гэты? Дзеці багасловяць, сьпяваючы Табе: “Слава Сыну Давыда!” і зеленьню і галінамі сустракаюць у храме прыход Твой, прадабвяшчаючы хуткае Твае зь мёртвых уваскрэсеньне. Удастой і нас, паланёных ганарыстасьцю, зьвярнуцца да Цябе, як добрыя дзеці, бо іх ёсьць Царства Нябеснае, ды ад чыстага сэрца разам зь імі такі сьпеў праслаўленьня прынясём Табе:
Дабраслаўлёны Ты, у вышынях апеты Серафімамі, ад добрых дзяцей апяваньне прыняўшы; дабраслаўлёны Ты, у вышынях насімы на Херувімах, чыстымі сэрцам Баганосна ў сэрцы насімы.
Дабраслаўлёны Ты, разбураную скінію Давыда аднавіць прыйшоўшы, ды нашу ўнутраную скінію добра зноў асьвяціўшы; дабраслаўлёны Ты, храм Твой – дом малітвы створаны, да таго быўшы прытонам разбойнікаў, зноў чыстым домам Духа сьвятога стварыўшы.
Дабраслаўлёны Ты, Табе тысячы тысяч служаць на нябёсах і незьлічоныя сілы стаяць прад Табой; дабраслаўлёны Ты, Табе хары дзяцей апяваюць на зямлі і незьлічоная колькасьць народу сустракае Цябе.
Дабраслаўлёны крочачы ў імя Госпада, слава ў вышынях!
Кандак 9
Увесь збор юдэйскі’ архірэяў і кніжнікаў, бачыўшы цуды, якія зьдзейсьніў Ты ў храме, Ісусе, і дзяцей сьпяваючых: “Слава Сыну Давыда!” абурыліся і казалі Табе: “Чуеш лі, што гэтыя кажуць? – Ты ж адказваў ім: “Няўжо не чулі ніколі, як зь вуснаў немаўлят і прысутных зьдзяйсьняецца праўдзівая хвала?” Мы ж, дзівуючыся акамянеласьці і жорсткасьцю сэрцаў іх, злосьцю апантаных цяпер, як дзеці ў прастаце сардэчнай сьпяваем Анёльскую песьню: Алілуя.
Ікас 9
Мудрацы Боскія, хоць і шмат кажуць, але не ў стане ўзьнесьці годна ўдзячнасьць невымоўнай ласцы Тваёй, Хрыстос, як сёньня добраахвотна прыйшоў Ты ў Ерусалім крыж прыняць, дзеля гэтага прыхаваў ад прамудрых і разумных Сваю Боскасьць і адкрыў гэта дзецям, якія чыстым сэрцам больш бацькоў сваіх адчулі, што Ты ёсьць сапраўды Хрыстос. Удастой і нам душамі чыстымі і годнымі вуснамі спавядаць Боскую Славу Тваю, сьпяваючы Табе так:
Дабраслаўлёны Ты, зьяўленьнем словаў Тваіх адукоўваючы і навучаючы дзяцей, адукуй і навучы нашы думкі і сэрцы; дабраслаўлёны Ты, зьдзяйсьненьнем цудаў Тваіх сьведчачы Боскасьць Сваю, адчыні вочы мае, каб зразумеў закону Твайго цуд.
Дабраслаўлёны Ты, пасучы Ізраіль, пасі мяне ў пакоры духа на месцы добрым; дабраслаўлёны Ты, ахоўваючы Якава, пасялі мяне ў чысьціні сэрца на водах спакою.
Дабраслаўлёны Ты, Цар сусьвету, ды зазьзяе ў днях Тваіх праўда, дакуль існуе месяц; дабраслаўлёны Ты, Сонца Праўды, ды асьвятліць сьвятло Твае ўвесь сусьвет, дакуль зьзяе сонца
Дабраслаўлёны крочачы ў імя Госпада, слава ў вышынях!
Кандак 10
Выратаваць жадаючы народы, Хрысце Божа, Ты ўзьняў на вандроўку элінаў, прыйшоўшы пакланіцца ў сьвята, каб бачыць Цябе. Дзеля гэтага прыйшлі да Піліпа, кажучы: “Спадару! нам хочацца бачыць Ісуса”. Той жа разам зь Андрэем казалі Табе. Ты ж адказваў ім: “Прыйшоў час праславіцца Сыну Чалавечаму”. Бо да сваіх прыйшоў і свае не прынялі Цябе і на сьмерць асудзілі. Дзеля гэтага як зярнятка, якое “упаўшы ў зямлю, не памрэ, дык застанецца адно; а калі памрэ, дык уродзіць багата плоду”. Таксама і Ты сьмерцю Сваёй шмат плоду прынёс у народах, ды спраўдзіцца прарока Ісаі прароцтва, бо зьявіўся не шукаючым Цябе, і атрыманы быў не пытаючым Цябе. Дзеля гэтага “прыходзьце народы і сузірайце Цара Нябеснага, бо, як на пасадзе ў вышынях, на асьле бедным у Ерусалім уваходзіць”, ды ўсе адзінымі вуснамі і сэрцамі засьпяваем Яму: Алілуя.
Ікас 10
Цар Адвечны, рахманы, праведны і выратоўваючы Суцяшальнік наш! Ты рахмана прыйшоў у гэты дзень у Ерусалім на маладым асьле сядзячы, ды лютасьць каня вызваліўшы на зямлі. Праз гэта рахманасьць Твая разумная ды будзе ўсім людзям, і ды ведаюць ўсе, што Ты глядзіш толькі на рахманага, маўклівага, трымцячага ад слоў Тваіх. Дзеля гэтага “ды перакуюць мячы свае на арала і дзіды на сярпы, і ды не спыняць гэтаму радавацца”. Мы ж “рахманыя душой і пакорлівыя норавам, дабрынёй прымем рахманага Ўладара ўсіх, ідучага ганарыстасьць злога зваяваць”, ды ў рахманасьці духа засьпяваем Яму так:
Дабраслаўлёны Ты, на гару Сіён узышоўшы, ды мір для Ізраіля дабравесьціўшы; дабраслаўлёны Ты, Ерусаліму прапаведуючы, ды выратаваньне народаў абвясьціўшы.
Дабраслаўлёны Ты, прыйшоўшы дабравесьціць жабракам прыемнае лета Госпада, ды ўсіх смуткуючых сэрцам вылічыўшы; дабраслаўлёны Ты, пажадаўшы абвясьціць паланёным вызваленьне, ды і ўсіх прыніжаных ў радасьці вызваліўшы.
Дабраслаўлёны Ты, як квактуха птушанят пад свае крыла зьбіраючы, ды ўсіх абцяжараных грахамі збавіўшы Крыжам; дабраслаўлёны Ты, як зярнятка пшанічнае ў зямлю ўпаўшае, да пахаваньне крочачы, ды для ўсіх, да глыбіні пекла ўпаўшых, Уваскрэсеньнем абнавіўшы.
Дабраслаўлёны крочачы ў імя Госпада, слава ў вышынях!
Кандак 11
Сьпеў замілаваны прынясём Табе, Хрыстос, разам зь добрымі дзяцьмі, “Слава” Табе засьпяваўшымі, зь імі ж і мы Табе засьпяваем: Бог Гасподзь, і зьявіўся нам, ды зь зялёнымі галінамі ўладкуем Табе сьвята, чыстае і духоўнае, і зноў зьдзейсьніўшы ўваход ва ўнутраныя храмы душаў нашых, таксама абяцаў Ты: “Не пакіну вас сіротамі; прыйду да вас, а хто любіць Мяне, той палюбіцца Айцу Майму, і Я палюблю яго і зьяўлюся яму Сам. І Айцец Мой палюбіць яго, і Мы прыйдзем да яго і прыстанішча ў ім створым”. Ды будзе дабраслаўлёны ўваход Твой! Прыйдзі і сядай на пасадзе розуму нашага, як раней на маладога асла, і зацаруй у сэрцах нашых і збаў аб бязмоўя запалаў нашых, ды зь вечна квітнеючымі галінамі чысьціні, зноў, як у старажытнасьці дзеці, засьпяваем Табе: Алілуя.
Ікас 11
Сьвятлом нябесным асьвяціўся тады сьвяты храм, калі наведаў яго Ты, Ісус, і ачысьціў яго Ты ад бруду зямнога, разам зь ім асьвятліўся і ўвесь сьвяты горад, як прадказаў Ісая: “Бо ад Сіёна выйшаў закон і слава Госпада зь Ерусаліма”, як на пакуту прыйшоў Ты, і сьвятло, і радасьць, і любоў прынёс Ты крыжам Тваім. Праз гэта казаў Ты вучням Сваім раней Крыжа: яшчэ на кароткі час сьвятло будзе з вамі; хадзеце, пакуль ёсьць сьвятло, каб не абняла вас цемра. Пакуль сьвятло з вамі, верце ў сьвятло, і будзьце сынамі сьвятла”. Гэта казаў Ты, Гасподзь, ды і ва ўсіх пакутах Тваіх сьвятло веры не згасьне ў вучнях Тваіх, і ды не пойдуць у цемры няверы, не ведаючы, куды крочаць, ды і ўсе праўдзіва ў Цябе веруючыя, зь верай сьпяваюць Табе:
Дабраслаўлёны Ты, Хрыстос, Сьвятло сьвету, сьветам злым ненавідзім; дабраслаўлёны Ты, Ісус, Сонца Праўды, ад статку Твайго заўсёды праўдзіва добры і праслаўлены.
Дабраслаўлёны Ты, Нястворанае і Ціхае Сьвятло, на ўваходжаньне Свае ва Ерусалім прыйшоўшы; дабраслаўлёны Ты, жывучы ў Сьвятле недасягальным, сьвітанкам Уваскрэсеньня ўвесь сьвет асьвятліць крочачы.
Дабраслаўлёны Ты, салодкі і вечна жывое Сьвятло, у Сіёне зьявіўшыся, ды асьвяціўшы душэўную цемру маю; дабраслаўлёны Ты, Сьвяцільнік сьветлы і горны, у Ерусаліме запалены, ды зноў запаліўшы загасшы сьвяцільнік мой.
Дабраслаўлёны крочачы ў імя Госпада, слава ў вышынях!
Кандак 12
Мілату Тваю падай нам, Ісусе, як раней дзецям жыдоўскім, славу Табе засьпяваўшым і пазнаўшым Боскасьць Тваю. І цяпер ў годныя дні гэтыя, Гасподзь, зноў да нас набліжаным будзь, найбольш заклікаючых імя Твае ў духу рахманасьці і міру, пакоры і любові, удастой жа і нам адчуць дабрыню прыходу Твайго, ды і сьвет Боскі перабольшваючы ўсялякі розум, ды напоўніць сэрцы нашы і ўвесь розум наш Табой, і так адукаваўшы душы нашы, у замілаваньні засьпяваем Табе, Новы Запавет нам падаўшаму праліцьцём крыві Сваёй: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючы Твой на добраахвотную пакуту ў Ерусалім прыход і невымоўную літасьць Тваю, Хрысьце, пакланяемся прадбачаньню Крыжа Твайго і зь дзяцьмі жыдоўскімі радуючыся, зь зялёнымі галінамі сустракаем Цябе, і зьдзяйсьняем сьвята, праслаўляем Цябе, бо Ты ёсьць сапраўды Мэсія Хрыстос прыйшоўшы і зноў маючы прыйсьці са славай судзіць жывых і мёртвых, не на маладым асьле сядзячы, але як Цар царуючы і Гасподзь уладарных. Яму ж імя – “Слова Боскае”, маючы не юнакоў Табе “слава” сьпяваючых, але ўсё войска нябеснае сьпяваючае голасам моцнага грому: Алілуя, выратаваньне, гонар і слава, і сіла Госпаду нашаму, бо царуе Гасподзь Усяўладарыўшы. Гэты вялікі прыход Твой у Сіён Горны сыходзячым зь нябёсаў, ад Бога зь вераю жадаючы, праслаўляем у зямны Сіён на сусьветнае ахвяраваньне ўваходжаньне, сьпяваючы Табе так:
Дабраслаўлёны Ты, Сын Айца, славай вянчаўшы чалавека, церням вянчацца ідучы, ды цярновую нашу сутнасьць плоднай стварыўшы; дабраслаўлёны Ты, Агнец Боскі, узяўшы грахі сусьвету, ды крывёй Сваёй нас, упаўшых, больш сьнегу абяліўшы.
Дабраслаўлёны Ты, Жаніх душаў і сэрцаў нашых, ад Палацу Твайго крочачы, ды ніхто не схаваецца ад цеплыні Твай; дабраслаўлёны Ты, Пастыр Добры, уваходзячы сёньня ў Тваю аўчарню, ды ніхто не скрадзе нас ад рук Тваіх.
Дабраслаўлёны Ты, Настаўнік наш, дзеля Сіёну не маўчаўшы да крыжовай Пасхі Тваёй, ды сяброў сваіх да канца словам і любоўю на Вячэры суцяшаўшы; дабраслаўлёны Ты, Выратавальнік наш, у чырвоныя рызы ў канцы апрануцца пажадаўшы, ды і нас, як нявесту, рызамі выратаваньня і вопраткай вясельля ўпрыгожыўшы.
Дабраслаўлёны крочачы ў імя Госпада, слава ў вышынях!
Кандак 13
О, Ісус Хрыстос, Агнец Боскі, раней стагодзьдзя на ахвяраваньне падрыхтаваны, цяпер жа ў Ерусалім на вольную пакуты ідучы! Прымі гэта малое зь зялёнымі галінамі прынесенае маленьне наша, ды ў годныя дні гэтыя пакрочым сьлядамі Тваімі ў цішыні і рахманасьці духу, і ў замілаваньні і чысьціні сэрца. І так ды будзем з Табой і ва ўвесь час зямной вандроўкі нашай. І ўдастой нас не асуджанымі прычасьціцца Боскай радасьці Сьвятой Пасхі Тваёй тут на зямлі, ды і пасьля адыходу ў Нябесны Ерусалім на заўсёды зьяднаемся з Табой, са ўсімі сьвятым сьпяваючы Анёльскі сьпеў: Алілуя.
Апошні кандак сьпяваецца тройчы, потым ікас 1 і кандак 1
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.