Sunday, April 10, 2011

ЗВЫШГОДНЫ МУЧАНІК ЯЎСТРАЦІ ПЯЧОРСКІ

Памяць 28 сакавіка
Звышгодны мучанік Яўстрацій Пячорскі нарадзіўся ў XI стагодзьдзі ў Кіеве ў багатай сям'і. Зь узростам ён прыняў манаскі пострыг у Кіева—Пячорскам манастыры, раздаўшы свой маёнтак жабракам. Вялебны Яўстрацій пакорліва праходзіў послух у манастыры, строга выконваючы малітоўнае правіла і праводзіў дні ў посьце і устрыманьні.
Калі ў 1096 годзе на Кіеў напалі полаўцы і разарылі Пячорскі манастыр, вынішчыўшы шматлікіх манахаў, вялебны Яўстрацій быў узяты ў палон і разам з трыццацьцю манастырскімі працаўнікамі і дваццацьцю кіяўлянамі прададзены ў рабства аднаму жыду, які жыў у горадзе Корсуні. Богазмагарны жыд пачаў прымушаць палонных зрачыся ад Хрыста, пагражаючы адмовіўшыхся замарыць голадам у кайданах. Але мужны манах Яўстрацій малітвай умацоўваў і павучаў сваіх братоў—хрысьціян духоўным навучаньнем: “Браты! Хто зь вас хрысьціўся і паверыў у Хрыста, хай той не зьмяняе абяцаньню, дадзенаму пры Хрышчэньні. Хрыстос адрадзіў нас вадою і Духам, вызваліў нас ад клятвы закону Сваёю Крывёй і зрабіў нас спадчыньнікамі Свайго Царства. Калі жывём — будзем жыць для Госпада; калі памром — памром у Госпадзе і часаваю сьмерцю атрымаем вечнае жыцьцё”. Умацаваныя словамі вялебнага, палонныя аддалі перавагу сьмерці ад недахопу часавай ежы і піцьця, але не зрачыся ад Хрыста, Які ёсьць ежа і піцьцё вечнага жыцьця. Зьнясіленыя голадам і смагай, усе пяцьдзесят палонных праз некалькі дзён памерлі. Толькі адзін вялебны Яўстрацій застаўся жывы, таму што зь юных гадоў звык да посту. Стомлены голадам, ён ужо на працягу чатырнаццаці дзён не датыкаўся да ежы і вады. Ганебны жыд, бачачы, што з—за манаха зьніклі ягоныя грошы, заплачаныя за палонных, вырашыў адпомсьціць сьвятому манаху.
Набліжалася Сьветлае Хрыстова Уваскрэсеньне, і жыд—рабаўладальнік падчас сьвята юдэйскай пасхі, сабраўшы сваіх сяброў, раскрыжаваў на крыжы вялебнага Яўстрація. Жорсткія жыдоўскія каты, сабраўшыся вакол раскрыжаванага сьвятога, зьневажалі пакутніка і прапанавалі спазнаць іх пасхі. На гэта звышгодны мучанік адказваў: “Вялікай мілаты удастоіў мяне цяпер Гасподзь. Ён дараваў мне літасьць папакутаваць за Імя Ягонае на крыжы па узору Ягоных пакут...”.
Пачуўшы гэта, угневаны жыд схапіў дзіду і працяў ім працьвічанага да крыжа звышгоднага мучаніка Яўстрація. Сьвятое цела пакутніка, зьнятае з крыжа, было кінутае ў мора. Хысьціяне доўга шукалі сьвятыя мошчы пакутніка, але не змаглі іх знайсьці. Задумам  Божым нетленные мошчы былі здабыты ў пячоры і струменілі мноства цудаў. Пасьля яны былі перанесены ў Блізкія пячоры Кіева—Пячорскага манастыра.
Прадказаньне сьвятога пакутніка Яўстрація пра тое, што кроў яго будзе адпомшчана, выканалася адразу пасьля яго сьмерці. У той жа дзень прыйшоў наказ грэцкага імпэратара выгнаць з Корсуні усіх жыдоў, пазбавіўшы іх маёмасьці, а старэйшын зьбіць за пакуту хрысьціян. Жыд, які крыжаваў зышгоднага мучаніка Яўстрація, быў павешаны на дрэве, атрымаўшы справядлівую адплату за злачынства.
Трапар звышгоднаму мучаніку Яўстрацію Пячорскаму, тон 7
Посьнікам і мучанікам зьявіўся праслаўленьнем, звышгодны Яўстрацій, / бо раней устрыманьнем плоць забіўшы, / пераймаў ты Хрысту, носячы крыж свой. / У далейшым і сам на крыж узьнесены быў / і дзідай рэбры твае працяты былі, / у рукі Боскія душу аддаў ты. / Калясьніцай палымянай узьнесены на Нябёсы, / славай увенчаны ад Хрыста Бога / і Выратавальніка душаў нашых
Кандак звышгоднаму мучаніку Яўстрацію Пячорскаму, тон 8
Як упадабаўшы пакуты Уладыкі / і посьнікаў стараны пераймальнік, / палонных навукі настаўнік, Хрыста прапаведаваў ты, Яўстрацій, / і нас, паланёных запаламі, малітвамі сваімі вызвалі / і добрымі пераймальнікамі твайму годнаму жыцьцю выяві сьпяваючых: / Радуйся, выпіўшы салодкую чару пакут Хрыстовых
 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.