Sunday, June 7, 2009

Звышгодны Фёдар Студыт


Па дабрыні Усясьвятога Духа мы спадабніліся сьвяткаваць Сьвятую Пяцідзесятніцу - Спасланьне Сьвятога Духу. Аб Яго Спасланьні Ісус Хрыстос сказаў: “Але Я праўду кажу вам: лепей вам, каб Я пайшоў; бо, калі Я не пайду, Суцешнік ня прыйдзе да вас; а калі пайду, дык пашлю Яго да вас, Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, дык наставіць вас на ўсякую праўду: бо не ад Сябе будзе гаварыць, а будзе гаварыць, што пачуе, і будучыню агалосіць вам”(Ян. 16:7,13). Гэты зарок і дабрадзейства Яго гэтак вялікая, што мы і зразумець Яго не можам: бо Госпад абяцаў паслаць не Анёла, не чалавека, але Самога Супасаднага Духа.

Такім чынам, Адзінародны Сын Божы, выканаўшы справу Айца, узыходзіць на Нябёсы, а Дух Сьвяты сыходзіць: не іншы Бог (ды не будзе!), - але іншы Суцяшальнік, як напісана. О, невымоўнае чалавекалюбства! Сам Бог зрабіўся Суцяшальнікам нашым. Так Ён, сапраўдна, суцяшае абцяжараных няшчасьцямі, засьцерагаючы іх ад зьнямогі духам, як сьведчыць аб гэтым сьвяты Апостал, кажучы: “цела наша ня мела ніякага спакою, а мы былі ўціснутыя адусюль: звонку - напады, усярэдзіне - страхі. Але Бог, суцешнік пакорлівых...” (2 Кар. 7:5-6). Ён суцяшае застрашанае дэманскім жахам сэрца, узводзячы яго праз адважнае спадзяваньне да непераможнай мужнасьці, як сьведчыць сьвяты Давыд: “яка Ты, Госпадзі, помогл мі, і суцешыў мя еси” (Пс. 85:17). Ён суцяшае, натхняючы мяцежны розум, што яму дадзены быў пір з Богам і супакой, як сьведчыць Апостал, кажучы: “…і як бы сам Бог умаўляе праз нас, у імя Хрыстовае просім: замірэцеся з Богам!” (2 Кар. 5:20).

Бачыш нячувалую ласку? Бачыш дарунак непараўнальны? Гара - на Нябёсах, Адзінародны Сын замаўляе аб нас прад Айцом, як напісана: “Ён і праваруч Бога, Ён і заступнік за нас.” (Рым. 8:34). А на зямлі, Дух Сьвятой суцяшае нас шматвобразна.

Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне? (Пс. 115:3) Не то лі, аб чым кажа псальма: “Госпадзе! хто да Цябе падобны? Ты ратуеш слабога ад дужага, беднага і ўбогага ад зьдзірцы ягонага?” (Пс. 34:10) І яшчэ: “Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю.” (Пс. 120:2) “Калі б не Гасподзь быў мне памочнікам, неўзабаве ўсялілася б душа мая ў моўчу.” (Пс. 93:17) “Гасподзь за мяне - не збаюся: што зробіць мне чалавек?” (Пс. 117:6)

Маючы такога Суцяшальніка, Духа Сьвятога, Непераможную Сілу, Вялікага Абаронцы - Бога і Дамаможніка, не спужаемся страху варожага і не запалохаемся варожых сіл, але мужна і цвёрда пасьпяшаемся на подзьвігі, жывя ў іх дні за днямі, не вабячыся спакушэньнем зьмея і не зьнемагаючы пад няспыннымі яго нападамі; грахоўнае пажаданьне - не задавальненьне і радасьць, а небясьпечная і лютая хвароба, - не ласунак, а розуму аняменьне і злое цемры. Ведаюць гэтае скарыўшы апантанасьць цела, абмыўшы брыдоты яго і усім сэрцам прытуліўшыся да Адзінага Бога. Такая выява жыцьця ёсьць найпрыемнай і найшчасьлівай: бо тады чалавек, хоць знаходзіцца ў целе і ў сьвеце, але духам жыве ў нябачным, супакойваючыся духам ад дабрадатнага дыханьня Духу Сьвятога.

Навошта жа мы дапускаем, каб салодкалюбасьць, перамогшы нас, да таго перакручвала і такім зьменам падвяргала нас, што мы, цалкам унурыўшыся да зямлі, да цела і крыві, зусім адчужаемся ад Усядабрадатнага Бога нашага? Зьбяжым, брацьця, ад усякага запалу: зьбяжым ад срэбралюб’я, якое ёсьць корань усяго злу; зьбяжым ад усялякага іншага запалу, якая скарае душу нашу, - гневу, зайздрасьці, нянавісьці, самалюбства, гонару, каб сьмерць не засьпела нас негатовымі і не выдаліла нас ад Бога; адчужэньне жа ад Бога ёсьць адчужэньне і ад Царства Нябеснага. Суд і адплата вечнае таму, хто не створыць заўгодных Богу спраў; такога суду не перанясе ніякае цела, бо і думаць аб гэтым у розуме сваім, перш чым падвергнуцца катаваньню, ёсьць ужо пакута.

Хай ніхто ня зводзіць вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў бунтоўных: (Эф. 5:6) будзем рабіць справы добрыя, “хай радуецца Гасподзь дзеямі Сваім” (Пс. 103, 51).

Пачнём жа неадступна добрадагаджаць Богу, ачысьцім сябе і абновім душы свае. Адважвайцеся: “Блізкі Гасподзь да ўсіх, хто кліча Яго, да ўсіх, хто кліча Яго ў праўдзе.” (Пс. 144:18). Будзем штодня каяцца, і Бог прабачыць нам грахі, суцешыць нас і падаруе нам Жыцьцё Вечнае, якое ды спадобімся атрымаць аб Самім Хрысьце Госпадзе нашым, Яму жа належыць слава і дзяржава з Айцом, і Сьвятым Духам цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.