Sunday, June 7, 2009

Трэцьце здабыцьцё галавы Яна Папярэдніка.


ТРЭЦЯЕ ЗДАБЫЦЬЦЁ ГОДНАЙ ГАЛЯВЫ СЬВЯТОГА ПРАРОКА, ПАПЯРЭДНІКА І ХРЫСЬЦІЦЕЛЯ ГОСПАДА ЯНА

Трэцяе здабыцьцё годнай галявы сьвятога Прарока, Папярэдніка і Хрысьціцеля Госпада Яна было каля 850 гаду. Падчас хваляваньняў у Канстанцінопалі ў сувязі з выгнаньнем сьвяціцеля Яна Залатавуста галява сьвятога Яна Папярэдніка была вынесеная ў горад Эмесу. Адтуль падчас набегаў сарацынаў яна была перанесеная (каля 810 - 820 гг.) у Каманы і тамака, у пэрыяд іконазмагарных ганеньняў, была утоеная ў зямлі. Калі іконашанаваньне было адноўлена, патрыярху Ігнату (847 - 857) падчас начной малітвы было паказана ў бачаньні месца, дзе утоена галява сьвятога Яна Папярэдніка. Першасьвяціцель паведаміў аб гэтым імпэратару, які паслаў пасольства ў Каманы, і тамака галява была ў трэці раз здабытая, у паказаным патрыярхам месцы, каля 850 гаду. Пазьней галява ізноў была перанесеная ў Канстанцінопаль і тут 25 траўня пакладзена ў прыдворнай царкве, частка сьвятой галявы знаходзіцца на Афоне.

Трапар Яну Папярэдніку(3-це здабыцьцё галавы), тон 4:

Як Боскі скарб, схаваны ў зямлі, / Хрыстос паказаў галаву тваю нам, прарок і Папярэднік. / Усе праўдзіва, сабраўшыся на гэтае здабыцьцё, / сьпевамі багаслоўнымі Выратавальніка апяём, / выратоўваючага нас ад тленьня малітвамі тваімі.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.