Sunday, June 7, 2009

Сьвяты мучанік Фэрапонт.

СЬВЯТАМУЧАНІК ФЭРАПОНТ, ЯПІСКАП КІПРСКІ.

Сьвятамучанік Фэрапонт, япіскап Кіпрскі, жыў у манастве, пасьля нёс послух у сане япіскапа на высьпе Кіпр. Падчас ганеньня Дзіякліціяна (284 - 305) сьвяціцель Фэрапонт мужна спавядаў Імя Хрыстова і памёр пакутніцкай сьмерцю. Мошчы сьвятамучаніка спачатку знаходзіліся на Кіпры і уславіліся шматлікімі цудамі, а затым, у 806 году, былі перанесеныя ў Канстанцінопаль. Чыньнікам да перанясеньня бала небясьпека нашэсьця сарацынаў. Знамянальна, што па шляху, калі карабель з мошчамі плыў у Канстанцінопаль, ад іх стала струменіцца міро і вандроўцы, якія знаходзіліся на караблі, былі цудоўна выратаваныя падчас буры па малітвах сьвяціцеля Фэрапонта. Па прыбыцьці ў Канстанцінопаль моцы сьвятамучаніка паклалі ў храме, пабудаваным у гонар абраза Маці Божай Элеўсы або Міласьцівай.

У 806 г. сьвятыя мошчы былі перанесеныя ў ізноў пабудаваны храм у гонар сьвятамучаніка Фэрапонта, ад іх працягвала струменіцца міро і зьдзяйсьняліся цуды. Па малітвах сьвяціцеля Фэрапонта вылечваліся найцяжкія хваробы, паміраючыя вярталіся да жыцьця.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.