Sunday, April 10, 2011

БОГАСЛУЖЭНЬНЕ Ў ПЯТУЮ НЯДЗЕЛЮ ПОСТУ

У суботу на вялікай вячэрняй

Пасьля першапачатковага псальму чытаем першую кафізму цалкам. На “Госпада клічу” вершыры на 10: нядзельных Актоіха 3, усходніх 3; Трыёдзі 4 з пасьлядоўнасьці звыг. Марыі Егіпецкай:
Табе перашкаджала на сьвятыні пазіраць / ад ранейшых брыдот ідучае апаганеньне; / але тваё пачуцьцё і тваё, богамудрая, асэнсаваньня зробленага / зварот да лепшага ў табе вырабілі. / Бо, паглядзеўшы на абраз дабраслаўлёнай Богаюначкі / і усьвядоміўшы усе свае ранейшыя грахі, усяхвальная, / ты зь адвагай сьвятому Дрэву пакланілася.
Сьвятым месцам пакланіўшыся радасна, / дабрачыннасьці пажаданьне выратавальнае ты адтуль прыняла, / і весела пасьпяшалася выдатным шляхам, / і брую пярашоўшы Ярданскую, / у манастыр Папярэднікі зь стараннасьцю усялілася, / і годнасьцю жыцьця свайго утаймавала неўтаймаванасьць запалу, / робячы зь адвагай, вечна памятная маці, / цела празьмернасьць .
У пустэльню усяліўшыся, / ты запалаў тваіх выяву зь душы згладзіла, / богабачны малюнак у душы напісаўшы / усялякім выглядам дабрачыннасьці, / і настолькі празьзяла, / што і па водах пераходзіла лёгка, дабрашчасная, / і ад зямлі паднімалася пры тваіх да Бога маленьнях; / і цяпер зь адвагай, усяслаўная Марыя, прад Хрыстом стоячы, / маліся аб душах нашых.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон 4
Стварыла цуд, Хрысьце, Крыжа Твайго моц, / так што і перш быўшая блудніцай, / подзьвігам аскезы вызначылася; / таму і немач адрынуўшы, / яна доблесна супрацьстаяла д'яблу. / Таму і узнагароду за перамогу атрымаўшы, / моліць аб душах нашых.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічыны: дагматык чарговага тону
Вершыры на вершоўны Актоіха
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Звышгоднай, тон 2: Душэўныя пасткі і запал цела / мячом устрыманьня ты пасекла, / думкі злачынныя, у маўчаньні практыкуючыся, падушыла / і бруямі сьлёз тваіх усю пустэльню абрасіла, / і узрасьціла нам пакаяньня плод. / Таму мы тваю памяць, звышгодная, сьвяткуем.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: О, цуд новы, вышэйшы усіх старажытных цудаў! / Бо хто ведаў маці, без мужа нарадзіўшую, / і ў абдымках насіўшую усё тварэньне Абдымаючага? / Божая задума — гэтае зачацьце. / Ты жа, Усячыстая, Яго як немаўля рукамі Сваімі трымаўшая, / і матчыну адвагу да Яго здабыўшая, / не перапыняй маліцца аб шануючых Цябе, / каб Ён міласэрнасьць выявіў і выратаваў душы нашы.
Трапар, тон 8
У табе, маці, сапраўды захавалася / тое, што ў нас па Боскай выяве: / бо узяўшы свой крыж ты рушыла усьлед за Хрыстом, / і справай вучыла грэбаваць целам, як мінаючым, / клапаціцца жа аб душы, тварэньні несьмяротным. / Таму і радуецца зь Анёламі, звышгодная Марыя, дух твой.
Багародзічны: Дзеля нас народжаны ад Дзевы / і расьпяцьце перацярпеўшы, / зваяваўшы сьмерцю сьмерць / і выявіўшы уваскрэсеньне як Бог, / не пагрэбуй, Добры, створанымі рукой Тваёю; / выяві чалавекалюбства Тваё, Міласьцівы, / прымі нарадзіўшую Цябе Багародзіцу, молячую за нас, / і выратуй, Выратавальнік наш, людзей у адчаі знаходзячыхся.

нядзеля

на ранішняй

Пасьля шасьціпсальмаў “Бог Госпад:” на тон Актоіха і сьпяваем трапар нядзельны, “Слава”, звг. Марыі Егіпецкай “У табе, маці, сапраўды захавалася:”. “Цяпер:”, Богародзічны “Дзеля нас народжаны ад Дзевы”. Потым – звычайнае вершаслоўя Псалтыры. Сядальны Актоіха. Пасьля “Няпарочных” Трапары: Анёльскі сабор, Іпакоі. Сьцяпены і пракімен тону. “Усё, што дыхае:” Шэраговае нядзельнае Евангельля. Уваскрошаньня Хрыстова: Псальма 50.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Пакаяньня браму / адчыні мне, Падавец жыцьця, / бо зь сьвітанку імкнецца дух мый / да храма сьвятога Твайго, / носячы увесь апаганены цела храм. / Але Ты, як спачувальны, ачысьці яго / літасьцю добрага сэрца Твайго.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: На шляхі выратаваньня / накіруй мяне, Багародзіца / бо ганебнымі грахамі я душу запляміў / і легкадумна растраціў усё жыцьцё мае. / Але Тваімі малітвамі / пазбаў мяне ад усякага бруду.
Таксама, тон 6: Памілуй мяне, Божа, па вялікай міласьці Тваёй / і па мностве шчодрасьці Тваіх згладзь беззаконьне маё.
Аб мностве наробленых мною грахоў цяжкіх разважаючы, / я, няшчасны, трымчу прад страшным днём суду. / Але, спадзяваньне маючы на міласьць добрага сэрца Твайго, / як Давыд заклікаю Табе: / “Памілуй мяне, Божа, / па вялікай Тваёй міласьці!”
Канон першы – нядзельны на 4, другі – Богародзічны на 2, Трыёдзі на 4 і звышгоднай на 4:
Канон на багатага і на Лазара, тон 8
Песьня 1
Ірмас: Па вадзе прайшоўшы, як па сушы:
Падаў Ты мне / аддацца багацьцю асалоды, / падобна весяліўшамуся ва усялякі дзень у раскошы багатаму. / Таму малю Цябе, Выратавальнік, / ад полым мяне як Лазара пазбаў.
Апрануты я, Выратавальнік, асалодамі / як апранаючыся ў шоўк, і золата, / і залататканую вопратку; / але не пайшлі мяне ў полымя, як яго.
Весяліўся багацьцем і раскошай багаты / некалі ў жыцьці тленным, / таму і быў на пакуты асуджаны, / жабрака жа Лазара раса асьвяжала.
Багародзічны: Палкі Анёлаў і сьмяротных / Цябе, Маці, шлюбу не спазнаўшая, усхваляюць няспынна, / бо Ты іх Творцу як немаўля / у абдымках Тваіх насіла.
Іншы Канон звышгоднай, тон 6
Песьня 1
Ірмас: Хваляй марской:
З любоўю сьвятланосную і боскую тваю памяць сьвяткуючаму, / сьвятло пашлі мне, звышгодная, / стоячаму прад Сьвятлом непрыступным — Хрыстом, / ад усялякіх спакус жыцьцёвых мяне пазбаўляючы.
З эгіпцянамі па целе пасяліўшыся Гасподзь, / Бязьмежны і Адвечны, / зь Эгіпта уяўляе цябе, усясьветлую зорку, / усіх Ведаючы раней нараджэньня.
Боскіх запаведзяў не ведаючы, усяшаноўная, / выдатную выяву Боскую ты запляміла, / але Боскай ласкай зноў ачысьціла яго, усяхвальная, / абагаўленьня прыдбаўшы тваімі дзеямі боскімі, звышгодная.
Багародзічны: О вялікае Твая, Божа мой, міласэрнасьць / і невыказная Твая ласка! / Як былую блудніцу, Маці Тваёй малітвамі, / чысьцінёю і бязгрэшнасьцю Ты Анёлам прыпадобніў!
Песьня 3
Ірмас: Ты сьцьверджаньня:
Як Ты выратаваў Лазара ад полымя, Хрысьце, / так мяне пазбаў ад агню пякельнага, / нявартага слугу Твайго.
Багаты я запалам і спакусамі, Гасподзь, / але як Лазар бедны, бо дабрачыннасьці пазбаўлены; / але выратуй мяне!
У баграніцу і вісон багаты апранаўся, / блудам і грахамі, / і таму гарыць у полымі.
Багародзічны: Падай нам дапамогу / малітвамі Тваімі, Усячыстая, / адбіваючы напады страшных бед.
Канон звышгоднай
Ірмас: Цябе, на водах:
Табе, да брамы пагібелі / наблізіўшыся справамі непрыстойнымі, / Той, Хто перш браму пекла зьнішчыў сілаю Боскасьці, / пакаяньня браму адчыняе, годнашаноўная, / Сам зьяўляючыся брамай жыцьця.
Прыладай граху перш быўшую, Усяцярплячы, / пасьля пакланеньню зброі боскага Крыжа / Ты выявіў цалкам перамагаючай / усё прылады і падкопы нячысьцікаў, Міласэрны.
Перш у выкуп за усіх / кроў Сваю праліўшы, / чыстай сьлёз крыніцай робіць цябе, / хварэючую праказай цяжкаю благой дзеі, / усім жыцьцё цалкам Падараваўшы.
Багародзічны: Слова усякага вышэй / на Табе, Дзева, адбыўшаеся: / бо ў Цябе усялілася, як належыць Богу, Слова Айца, / прабачэньня грахоў усім зграшыўшым / адным словам падаючае.
Сядальны, тон 8
Усё паўстаньні цела утаймаваўшы падзьвіжніцкімі працамі, / ты выявіла мужнае разьмяшчэньне тваёй душы. / Бо, Крыж Госпада убачыць набожна пажадаўшы, / саму сябе, хвалебная, для сьвету ты раскрыжавала; / таму і да рэўнасьці аб жыцьці анёльскім / старанна заахвоціла сябе, вялебная. / Таму мы зь вераю памяць тваю, Марыя, сьвяткуем, / просячы аб шчодрым падарунку нам / — прабачэньня грахоў хадайніцтвамі тваімі.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Нябесная брама і каўчэг, усясьвятую гару, / прамяністае воблака апяём, / не згараючы цярновы куст, духоўны рай, / Евы да выратаваньня прызначэньне, / усяго сусьвету вялікі скарб, / бо ў Ёй зьдзейсьнілася выратаваньне сусьвету і прабачэньне старажытных грахоў. / Таму мы і заклікаем Ёй: “Маліся Сыну Твайму і Богу, аб здольнасьці адпушчэньня грахоў / набожна пакланяючымся усясьвятому нараджэньню ад Цябе Хрыста!”
Песьня 4
Ірмас: Пачуў я, Гасподзь:
Багацеў багаты, / ежай і вопраткай цешачыся, / Лазар жа жадаў насыціцца / драбкамі зь яго стала.
Сабакі лізалі языкамі / жабрака Лазара язвы, / аказваючыся норавам спачувальны да беднага, / чым багаты.
Прад брамай багатага некалі / быў зрынуты Лазар, / пакутваючы язвамі галечы, / таму, Выратавальнік, ён цяпер услаўляецца.
Багародзічны: Каго ва улоньні насіла Ты, Усячыстая, / молі аб выратаваньні апяваючых Цябе / ад рабства згубіцеля, / бо Ты адна — Апякунка наша.
Канон звышгоднай
Ірмас: На Крыжы Тваё боскае прыніжэньня:
Як Стваральнік чалавечай існасьці, / як міласэрнасьці крыніца і добрага сэрца багацьце, / пашкадаваў Ты, Чалавекалюбца, прыйшоўшую да Цябе / і вызваліў яе ад згубнага зьвера.
Крыж убачыць пасьпяшаўшыся, / крыжавой асьветай асьвяцілася ты, Марыя, / узмахам боскім Аддаўшага Сябе на Крыж / укрыжаванага дзеля сусьвету, годнацудоўная.
Перш былая дзеля шматлікіх падставай зла / пасрэдніцтвам заганнага блуду, / нібы сонца празьзяўшы, ты зьявілася, звышгодная, / настаўніцай усім зграшыўшым.
Багародзічны: Розум перасягнула Ты і нябесны, / разумовае Неба усіх Цара: / бо апроч натуральных законаў, Чыстая, / Заканадаўца і Творцу усяго Ты зачала.
Песьня 5
Ірмас: Дзеля чаго Ты адкінуў мяне:
Калі Лазара на улоньні Аўрамавым / багаты убачыў, у сьвятле і славе весялячымся, / ён заклікаў: “Ойча Аўраам, памілуй мяне! / У полымя я асуджаны, і язык мой гарыць жудасна!”
“Жыл ты ў раскошы, аб багацьці жыцьцёвым радуючыся”, / Аўраам багатаму гаварыў, / “таму тут вечна трываеш пакараньне, знаходзячыся ў полымі, / жабрак жа Лазар у радасьці / бясконцай весяліцца”.
Спакушэньнем жыцьцёвым я стаў багаты, / як той багач, усё жыцьцё растраціўшы ў асалодах, Чалавекалюбца! / Але малю аб міласэрнасьці Тваёй, / ды пазбаўлены буду ад полымя, / як выратаваны быў Лазар.
Багародзічны: Матчыну адвагу маючы да Сына, Усячыстая, / роднаснай апекай аб нас не занядбай, молім, / бо мы, хрысьціяне, Цябе і адну Цябе / міласьцівай і добра прыемнай да Уладара накіроўваем.
Канон звышгоднай
Ірмас: Богазьяўленьня Твайго да нас, Хрысьце:
Майсей на Сінаі некалі праславіўся, / Бога ззаду таямніча убачыўшы, хвалебны, / і напісаўшы незвычайнае гэтую таямніцу; / цяпер жа Марыя, як да судзіны зь маннай / да прачыстага абраза горача прыпаўшы, / анёльскае жыцьцё праводзіць.
Прыгажосьць храма Твайго / і нярэчыўную славы Тваёй скінію / пажадала, па псальме, убачыць / храм Твой апаганіўшая / і нябачнымі хадайніцтвамі мужа не спазнаўшай / стала храмам Тваім, Хрысьце. / Зрабі жа і мяне / храмам усядзеючага Духа.
Удою цела — вачамі шматлікіх улавіўшая / і кароткай асалодай / здабычай апраметнай зрабіўшая іх / улоўленая была усяпраўдзіва / Крыжа сьвятога боскай дабрынёй, / стаўшы усяпрыемнай здабычай дзеля Хрыста.
Багародзічны: Хор прарокаў, пасьвячоных ў таямніцу, / зьдзейсьненую ў Табе, / таямнічымі боскімі словамі, Усячыстая, / аб Табе разнастайна прадказаў. / Судзіна жа умясьціўшая манну / ёсьць то, да чаму прыпала Марыя цяпер / — прачыстая выява Паручыцелькі / за грэшных прад Богам.
Песьня 6
Ірмас: Ачысьці мяне, Выратавальнік:
Багаты самога сябе ў полымя агністае асудзіў /  жыцьцём у здаволеньнем. / Бедны жа Лазар, абраўшы ў гэтым жыцьці галечу, / удастоіўся бясконцай радасьці.
Лазар на улоньні Аўраама удастоены знаходзіцца, / вечным жыцьцём напаўняючыся, Хрысьце. / Багаты жа быў асуджаны ў полымя / цярпець і душой і целам пакараньне.
Асуджаны ў полымя багаты з—за Лазара. / Не асудзі ж мяне, няшчаснага, / Чалавекалюбны Госпад, малю, / але удастой мяне як Лазара Твайго сьвятла.
Багародзічны: Ды пазбавімся ад цяжкіх грахоў / малітвамі Тваімі, Маці Бога чыстая, / і ды атрымаем, Усягодная, боскае азарэньне / ад Цябе невымоўна увасобіўшагася Сына Боскага.
Канон звышгоднай
Ірмас: Апошняя бездань грахоў паланіла мяне:
Радуюцца, Марыя, анёльскія ваяры, / роўнае ім жыцьцё ў табе бачачы, звышгодная, / і славу Госпаду абвяшчаюць.
Трымцяць нячысьцікаў змрочных зборы / ад сілы твайго цярпеньня, / бо ты, жанчына самотная і голая, / пасароміла іх прыцудоўна.
Празьзяла ты нібы сонца, Марыя усяхвальная, / і сьветачамі усю пустэльню асьвяціла. / Таму і мяне тваім сьвятлом адукуй.
Бвгародзічны: Анёлы, азораныя славаю / нараджэньні ад Цябе Хрыста, / на зямлі мір усім нам / і дабраваленьня людзям, Дзева, гучна абвясьцілі.
Кандак, тон 3
Раней рознымі блудадзеямі напоўненая, / цяпер праз пакаяньне ты названа нявестаю Хрыстовай, / анёльскай выявы жыцьця пажадаўшая, / дэманаў зброяй Крыжа зваяваўшая. / Таму зьявілася ты Царства нявестай, / Марыя годнашаноўная!
Ікас: Агніцу Хрыстову і дачку / цяпер песьнямі усхвалім, Марыю годнаслаўную, / па паходжаньні — дачку эгіпцянскую, / але цалкам іх памылкі пазьбегнуўшую, / і выдатна прынесеную Царкве, як галіна каштоўная, / ва устрыманьні і малітве годна пажыўшая / вышэй меры чалавечай існасьці. / Таму і узвысілася ты ў Хрысьце жыцьцём і дзеяй, / зьявіўшыся Царства Нябеснага нявестай, / Марыя годнашаноўная!
Песьня 7
Ірмас: Зь Юдэі прыйшоўшыя юнакі:
Як у старажытнасьці Ёў у гнілаце, чарвякамі поўнай / і на кучы гною знаходзіўся, / гэтак жа і Лазар прад брамай багатага сядзеў, заклікаючы: / “Божа бацькоў, дабраслаўлёны Ты!”
Кінуты прад брамай багацея неміласэрнага, / Лазар некалі жадаў дробак зь яго стала, / і ніхто не даваў яму; але вось, / замест іх здабыў ён нетры Аўраама.
Ад долі неміласэрнага багатага / пазбаў мяне, Хрысьце мой, малю, / і да жабрака Лазара далучыўшы мяне, / удастой удзячна заклікаць Табе: / “Бацькоў нашых Божа, дабраслаўлёны Ты!”
Багародзічны: Зь улоньня нявіннага увасобіўшыся, / Ты зьявіўся дзеля выратаваньня нашага. / Таму, ведаючы Маці Тваю, як Багародзіцу, / мы удзячна засьпяваем: / “Бацькоў нашых Божа, дабраслаўлёны Ты!”
Канон звышгоднай
Ірмас: Юнакі ў Бабілёне:
Найвялікшы сярод айцоў, Засіма мудры, / па пустэльні вандруючы, удастоіўся / звышгодную убачыць і заклікае: / “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”
“Што ты, ойча, прыйшоў убачыць нямоглую жанчыну, / чужую усякай дзейснай дабрачыннасьці?” / — звышгодная прамаўляла старцу; але ён заклікаў: / “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”
Забіўшы, дабрашчасная, паўстаньні твайго запалу, / да прыстані набожнасьці ты цяпер прыйшла, заклікаючы: / “Дабраслаўлёны Ты, Госпад, Божа бацькоў нашых!”
Багародзічны: Зачала Ты невымоўна, / застаўшыся Дзевай, Усячыстая, / і ва улоньні насіла сьвету выратаваньне — Хрыста Бога нашага; / таму усе мы, верныя, / Цябе сьпевамі узьвялічваем.
Песьня 8
Ірмас: Сяміразова печ:
У вопратку барвовую і шоўк з парфірай / багаты жаласны некалі пышна апранаўся; / жабрак жа Лазар у браме яго / цяжка бядуючы ляжаў, / макулінкамі, падаючымі са стала насыціцца жадаючы, / і ніхто яму не падаваў. / Таму ён у славе з Хрыстом уладарыць.
У браме багатага ляжаў Лазар, / целам ад ран гноячыся, / і ежаю жадаў насыціцца, / і ніхто не даваў яму; / і толькі сабакі спачувальна аблізвалі языкамі / язвы яго і раны. / Таму асалоды ў раю ён удастоіўся.
Задавальненьнем я узбагаціўся, / як у старажытнасьці багаты, / апранаўшыся штодня ў баграніцу. / І я, Усяміласьцявы, у раскошы жыцьця гэтай / самога сябе асуджаю / задавальненьнем і забаўкамі. / Таму малю Цябе, Хрысце, аб збавеньні / ад агню вечнага на ўсе стагодзьдзя.
Траічны: Трысьветлая Боскасьць, адзінае Зьзяньне, / прамянеючае ад адной Існасьці ў трох Выявах: / Айца адвечнага, / і адзінае зь Ім існасьцю Слова Айца, / і разам зь Імі валадара адзінасутнага Духа, / юнакі, дабраслаўляйце, сьвятары, апявайце, / людзі, узьнімаеце ва усе стагодзьдзя!
Канон звышгоднай
Ірмас: Зьдзівіліся ў трапятаньні нябёсы:
Глыбіні сэрца, / перш быцьця Ведаючы усе нашы справы / ад бурнага жыцьця Ты выкраў прыйшоўшую да Цябе, Выратавальнік, / цьвёрда Твайму чалавекалюбству заклікаючаму няспынна: / “Сьвятары, дабраслаўляйце, / людзі узьнімаеце ва усе стагодзьдзя!”
О зьмена сьвятая, / пераход твой да лепшага, годнашаноўная! / О любоў боская, зьненавідзеўшыя цялесныя асалоды! / О вера, падпаленая і боская Марыі усяхвальной, / якую мы зь вераю усхваляем / і узьнімай ва усе стагодзьдзя.
Здабыла ты за працы узнагароду, / і за пакуты твае адплату, звышгодная Марыя: / імі зрынула ты забойцу—ворага / і цяпер зь Анёламі сьпяваеш песьню, заклікаючы не змаўкаючы / і узьнімаючы Хрыста ва усе стагодзьдзя.
Багародзічны: Усяго мяне абнавіў ва улоньні Тваім, Чыстая, / па Сваёй дабрыні Уладар усіх стагодзьдзяў, / не парушыўшы уласьцівасьцяў кожнай зь існасьцяў. / Таму Цябе, як падставу нашага выратаваньня, / мы славім сьпевамі ва усе стагодзьдзя.
Песьня 9
Ірмас: Праўдзівай Багародзіцай Цябе спавядаем:
Беднага Лазара ствары зь мяне, Хрысьце, прашу, / імкненьні да асалоды ва мне нішчачы, / як Бог існасьцю: / дабрачыннасьцю жа багатым мяне зрабі, / каб я зь вераю ў сьпевах узьвялічваў Цябе.
Багаты і неміласэрны, я розумам сваім грэбую, / не верачы запаведзям Тваім, Чалавекалюбца, / і прад брамай зрынуты бядотна; / але як спачувальны і любячы міласэрнасьць, мяне узьвядзі / як некалі уваскрэсіў зь спачуваньня на чацьверты дзень / сябра Свайго Лазара.
Усе мы зразумелі Уладара прыпавесьць. / Такім чынам, зьненавідзім, усё верныя, неміласэрнасьць багатага, / каб вечнага пакараньня унікнуць / і на улоньні Аўраама няспынна радавацца.
Багародзічны: Цябе, насіўшую ў абдымках нябачнага Бога, / на нябёсах апяваецца ўсім тварэньнем, / і праз Цябе нам падаючага выратаваньне заўсёды, / мы зь вераю узьвялічваем.
Канон звышгоднай
Ірмас: Не рыдай над Мною, Маці:
Лёгка перанесла ты, маці, працу ў пустэльні, / адукованая магутнаю сілаю Хрыста: / бо надыходзчыя кепскія думкі / бруямі боскіх сьлёзаў згасіла ты, сьвятая, / падзьвіжнікаў дасканаласьць, звышгодных хвала.
Найясьнейшымі праменьнямі адукоўвае цябе Дзева і чыстая, / адна нарадзіўшая Сьвятло – Хрыста. / робячы цябе страшнай дзеля ворагаў, сьвятая, / і вядомай усім, Марыя, цябе выяўляе, / падзьвіжнікаў прыгажосьць, звышгодных сьцьвярджэньне.
Пакінуўшы разважліва усё зямное, / сьвятым жыльлём Духу зьявілася ты; / такім чынам, молі Хрыста, адзінага Вызваліцеля, / ад страшных бед сьвецкіх вызваліць / зь вераю сьвяткуючых боскую памяць тваю.
Багародзічны: Ад законаў існасьці, Юначка, / утаіўшыся звышнатуральна, / Дзіцё юнае Ты, Чыстая, насіла ва улоньні на зямлі, / Заканадаўца праўдзівага і Старажытнага Днямі. / Таму Цябе, Разумовае Неба усіх Творцы, / мы зь вераю і любоўю усхваляем.
Экзапасталяр нядзельны і потым з Трыёдзі звышгоднай:
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Прыкладам пакаяньня маем мы цябе, / звышгодная Марыя! / Молі Хрыста падчас паста і нам яго падаць, / каб мы зь вераю і любоўю / цябе ў песьнях усхвалялі.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Асалода Анёлаў, скарбутных радасьць, / хрысьціян Заступніца, Дзева—Маці Госпада, / абарані нас і пазбаў ад вечных пакутаў.
На “хваліце:” вершыры нядзельныя Актоіха 4, усходнія 4 і Трыёдзі 1:
Верш: Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, / не забудзь прыгнечаных.
Пс 9:33
Тон 1: Царства Боскае не ежа і піцьё / але справядлівасьць і устрыманьне зь асьвячэньнем. / Таму не багатыя увойдуць у яго, / але тыя, хто ў рукі бедных аддаюць свае скарбы. / Гэтаму і Давыд прарок вучыць, гаворачы: / “Справядлівы муж, міласэрны увесь дзень, / асалоджываючыся Госпадам / і ў сьвятле ходзячы, які не праткнецца.” / Усё жа гэта дзеля адукаваньня нашага напісана, / каб мы, пост трымаючы, дзеялі добрыя справы, / і дасьць нам Гасподзь замест выгод зямных нябесныя.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Царства Боскае не ежа і піцьё / але справядлівасьць і устрыманьне зь асьвячэньнем. / Таму не багатыя увойдуць у яго, / але тыя, хто ў рукі бедных аддаюць свае скарбы. / Гэтаму і Давыд прарок вучыць, гаворачы: / “Справядлівы муж, міласэрны увесь дзень, / асалоджываючыся Госпадам / і ў сьвятле ходзячы, які не праткнецца.” / Усё жа гэта дзеля адукаваньня нашага напісана, / каб мы, пост трымаючы, дзеялі добрыя справы, / і дасьць нам Гасподзь замест выгод зямных нябесныя.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны , тон 2: Усядабраслаўлёная Ты, Багародзіца Дзева:
Вялікае славаслоўя і водпуск

на літургіі сьвц. васіля вялікага

Трапар нядзельный тону.
Трапар звышгоднай, тон 8: У табе, маці, сапраўды захавалася / тое, што ў нас па Боскай выяве: / бо узяўшы свой крыж ты рушыла усьлед за Хрыстом, / і справай вучыла грэбаваць целам, як мінаючым, / клапаціцца жа аб душы, тварэньні несьмяротным. / Таму і радуецца зь Анёламі, звышгодная Марыя, дух твой.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Кандак звышгоднай, тон 3: Раней рознымі блудадзеямі напоўненая, / цяпер праз пакаяньне ты названа нявестаю Хрыстовай, / анёльскай выявы жыцьця пажадаўшая, / дэманаў зброяй Крыжа зваяваўшая. / Таму зьявілася ты Царства нявестай, / Марыя годнашаноўная!
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны, тон 3: Дзева сёньня стаіць у царкве / і з харамі сьвятых нябачна за нас моліцца Богу. / Анёлы зь архірэямі пакланяюцца, / апосталы з прарокамі радуюцца, / бо дзеля нас моліць Багародзіца адвечнага Бога.
Пракімен тону.
Пракімен звышгоднай, тон 4: Грозны Ты, Божа, у Сьвятыні Тваёй. Бог Ізраілеў
Пс 67:36а
Верш[i]: Дабраслаўляйце Бога Госпада на сходах, вы — ад семені Ізраілевага!
Пс 67:27
Апостала: Жыд., пач. 321; Звышгоднай: Гал., пач. 208.
Алілуя тону.
Алілуя, тон 1: Цьвёрда я спадзяваўся на Госпада, і Ён да мяне прыхіліўся і крык мой пачуў
Пс 39:2
Верш: Падняў мяне са згубнага рова, з балоцістай багны
Пс 39:3а
Эвангельля: Мк., пач. 47; Звышгоднай: Лк., пач. 33.
Замест “Годна”:
Табой радуецца, Дабрадатная, усялякае тварэньня, анёльскі сабор і чалавечы род, асьвячэньня храм і рай славесны, дзявоцтва хвала, бо зь яе Бог увасобіўся і немаўлём зрабіўся – прад стагодзьдзямі існуючы Бог наш. Бо ўлоньня Твае пасадам зрабіў і нетры Твае прасторней за нябёсы. Табой радуецца, Дабрадатная, усялякае тварэньня, слава Табе.
Прычасьнік: Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.
Пс. 148:1
Другі прычасьнік, звышгоднай: У вечнай памяці праведны будзе. Не пабаіцца нядобрае славы.
Пс 111:6б, 7а
Алілуя. (3)



[i] У беларускай старажытнай праваслаўнай традыцыі сьпяваецца два пракімена зь вершамі і два алілуя зь вершамі. Разам з тым, зь агляду на сучаснае богаслужаньня, магчыма сьпяваць толькі прычысьнік звышгоднай і Алілуя тону.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.