І ўсё, чаго будзеце прасіць у малітве, зь вераю, дастанеце.
Мц. 21:22
Дні Вялікага тыдня спрадвеку прысьвечаны Царквой кожны адмысловаму успаміну і кожны завецца Вялікім.
Богаслужба гэтага дня Сьвятая Царква запрашае вернікаў спадарожнічаць Хрысту, раскрыжавацца зь Ім, памерці дзеля Яго для жыцьцёвых асалодаў, каб пажыць зь Ім. У таямнічым сузіраньні збліжаючы падзеі Старога і Новага Запавету, яна паказвае нам будучыя нявінныя пакуты Выратавальніка ў старазапаветным правобразе цнатлівага Іосіфа, па зайздрасьці братоў нявінна прададзенага і зьняважанага, але пасьля адноўленага Богам. “Іосіф, – гаворыцца ў Сынаксарыі, – ёсьць правобраз Хрыста, таму што і Хрыстос робіцца прадметам зайздрасьці для Сваіх аднапляменьнікаў – юдэяў, прадаецца вучнем за трыццаць срэбранікаў, скінуты ў змрочны і цесны роў – труну і, паўстаўшы зь яго уласнаю сілаю, запаноўвае над Эгіптам, гэта значыць над усякім грахом, і ушчэнт перамагае яго, уладарыць над усім сьветам, як чалавекалюбца збаўляе нас дараваньнем таямнічай пшаніцы і сілкуе нябесным хлебам – Сваёю жыватворчай плоцьцю”.
З падзей эвангельскіх Сьвятая Царква згадвае ўсушэньне бясплоднай смакоўніцы. Сухая смакоўніца, па словах Эвангельля была для Апосталаў знамянальнаю пропаведзьдзю пра сілу веры і малітвы, без якіх чалавек прад Богам духоўна мёртвы. Па розуму Сьвятой Царквы, бясплодная смакоўніца малюе збор юдзейскі, у якога Ісус Хрыстос не знайшоў праўдзівага плоду, а толькі крывадушныя шаты закона, які выкрыў і скляў; але гэта смакоўніца малюе таксама і усякую душу, якая не прыносіць плоду пакаяньня. Акрамя апавяданьня пра усушэньне смакоўніцы, ранішняе Эвангельле навучае нас сказанай Выратавальнікам у менавіта гэты дзень прыпавесьцю пра несправядлівых вінаградарах, якія забілі спачатку слугаў спадара свайго, дасланых за вінаградам, а потым і самага сына свайго гаспадара. У гэтай прыпавесьці нельга не бачыць і страшнага асуджэньня хрысьціянам, дзёрзка парушаючым запаведзі апостальскія і сьвятаайцоўскія і тым працягваючых крыжаваць Сына Боскага сваімі грахамі. У Эвангельскім чытаньні на Літургіі Сьвятая Царква нагадвае лёс богазмагарнага народу Юдзейскага і канец сьвету, як яны былі прадказаны выявамі Ісусам Хрыстом. Малюнкам вялікіх і разнастайных бедзтваў і прыкмет разбурэньня Ерусаліму і канца веку вернікі падахвочваюцца сярод зла да велікадушнасьці, чысьціні, цярпеньню, малітве і дбаньню духоўнаму і суцяшаюцца абяцаньнем Выратавальніка пра распаўсюджаньне Эвангельля ва усім сьвеце і спыненьні бедзтваў “дзеля абраных”.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.